Чаму так часта ўзнікаюць сітуацыі, калі ў µTorrent'e "чырванеюць" пэўныя радкі з раздачамі? Чаму часам нельга нармальна спампаваць ці раздаць пэўныя файлы?
Спачатку давайце праверым, што адбываецца, калі нехта стварае раздачу і запампоўвае торэнт-файл на "Баравіка". Дзеля спрашчэння эксперыменту проста возьмем які-небудзь торэнт з іншага папулярнага трэкеру ды выкладзем яго тут. На сённяшні дзень з тым файлам адбудзецца наступнае: пры запампоўцы новага торэнт-файла "Баравік" з халоднай бязлітаснасцю доктара Лэктара "выража" з яго ўвесь існуючы спіс трэкераў і нафаршыруе яго ўласнымі "вантробамі". Спіс трэкераў у свежавыкладзеным файле пасля трэпанацыі будзе выглядаць наступным чынам:
І ўсё б няблага, але ж баравікоўскі трэкер даволі часта кудысьці выходзіць папаліць:
http://retracker.local/announce працуе больш спраўна, але і ён - не панацэя і таксама, як я заўважыў, часам завісае ў прастрацыі (http://retracker.local/announce имя хоста не найдено). Да таго ж, калі паглядзець адносна старыя раздачы, можна заўважыць, што там увогуле прапісаны ўсяго адзін баравікоўскі трэкер!
Адсюль пытанне да стваральнікаў сайта: за што? За што рэжаце? Цалкам лагічна было б проста аўтаматычна дадаваць узгаданыя вышэй адрасы да таго спісу, што ўжо ёсць. Спадзявацца на DHT можна, але не заўсёды будзе ў онлайне той ратавальны масток, які звяжа баравікоўскага піра з крыніцамі, якія ён мог бы адразу атрымаць, калі б не знішчалі першапачатковы спіс трэкераў.
Дык вось, падсумоўваючы напісанае, каб добра елася-пілася, пампавалася і раздавалася, магу параіць карыстальнікам з кожным торэнтам зрабіць наступнае (на прыкладзе кліента µTorrent): на радку з імём торэнта націсніце правай кнопкай мышы, выберыце "Уласцівасці" -> "Агульныя". Праверце, каб у спісе трэкераў (яны адзін ад другога мусяць адмяжоўвацца пустым радком) акрамя таго, што ўжо ёсць, было прапісана: http://retracker.local/announce і http://tracker.baravik.org:6969/announce. А можаце проста дадаць да спісу трэкераў наступнае:
http://retracker.local/announce
http://tracker.baravik.org:6969/announce
http://tracker.baravik.org:6970/announce
http://tracker.torrent.by:6969/announce
http://retracker.mgts.by/announce
udp://tracker.publicbt.com:80/announce
udp://tracker.openbittorrent.com:80/announce
http://tracker.publicbt.com:80/announce
http://tracker.openbittorrent.com:80/announce
http://tracker.tfile.me/announce.php?ak=111faaa066&
http://i.bandito.org/announce.php?ak=111faaa066&
http://bt.rutor.org:2710/announce
http://funtracker.org:2710/announce
Пры стварэнні раздачы пракантралюйце, каб стаялі галачкі насупраць опцый "Абмен пірамі", "Выкарыстоўваць DHT", "Пошук лакальных піраў". І будзе ўсім шчасце!