Добры дзень!

Мы абнавілі тэхнічную частку Баравіка і працягваем працаваць над бяспекай і зручнасцю форуму.

Чаму трэба змяніць пароль?

Мы перайшлі на больш надзейны спосаб захоўвання пароляў. Пасля паспяховага ўваходу стары фармат захоўвання пароля аўтаматычна абнаўляецца. Вы таксама можаце змяніць пароль у сваім профілі.

Новы пароль павінен змяшчаць не менш за 12 знакаў і як мінімум тры з чатырох катэгорый: малыя літары, вялікія літары, лічбы і спецыяльныя знакі.

Карыстальнікі, чые паролі яшчэ захоўваюцца ў старым фармаце, паступова атрымліваюць паведамленні па электроннай пошце. У лісце будзе пазначана дата, да якой трэба абнавіць пароль. Калі гэтага не адбудзецца, праз 60 дзён пасля прыёму ліста паштовым серверам стары пароль будзе адключаны. Пасля гэтага доступ можна будзе аднавіць праз электронную пошту.

Што змянілася на сайце?

Мы крыху абнавілі інтэрфейс, захаваўшы звыклы выгляд Баравіка. Палепшылі чытальнасць паведамленняў, палі і кнопкі, навігацыю з клавіятуры і адлюстраванне на мабільных прыладах.

Таксама форум перайшоў на абноўленую версію PHP. Гэта дапамагае падтрымліваць сайт у працоўным стане і атрымліваць актуальныя выпраўленні бяспекі.

Калі заўважыце памылку або нешта будзе працаваць нязручна, паведаміце нам. Дзякуй, што застаецеся з Баравіком!

Праект baravik.org прыме як ахвяраванне накапляльнікi на цвёрдых дысках (sata) аб'ёмам 3 Тб для захоўвання і раздачы матэрыялаў з нашага трэкера.

звяртацца admin малпа baravik.org

Усталяваны новы пераклад рухавічка нашага сайта
Дзякуй eratyk

Заўвагі пішам сюды

Дададзена пашырэнне, якое дазваляе выкарыстоўваць тэг video https://baravik.org/extensions/pun_spoiler_bbcode/buttons/Oxygen/video.png

[video]http://www.youtube.com/watch?v=_SrSTE1cXMQ[/video] убудаваны відэаплэер у вашым паведамленні.
Вы можаце выкарыстоўваць відэа толькі з гэтых сэрвісаў: youtube, rutube, dailymotion, vimeo, google video. 

Дададзена пашырэнне "Падзякаваць"

Калі спадабалася нейкае паведамленне - ціснем на спасылку "Падзякаваць" у правым ніжнім куце

Прапаную разаслаць лісты ў розныя навучальныя ўстановы з каб распаўсюдзіць інфармацыю аб Баравік. Дэканам беларускіх факультэтаў і загадчыкам кафедрамі.
Для студэнтаў і іншых навучэнцаў тут ёсць шмат цікавага.

Калі хто ведае адрасы такіх устаноў і прозвішча зацікаўленых просім пісаць тут да першага чэрвеня.

У выдавецтве «Медысонт» выйшла ўнікальная кніга – аповесць Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы» – у арыгінальным выглядзе аўтарскага рукапісу.
[изображение удалено]
У чытачоў ёсць магчымасць пабачыць на ўласныя вочы ўсе цэнзарскія, аўтарскія і карэктарскія праўкі, што былі зробленыя ў аповесці, калі яе рыхтавалі да друку. У двух варыянтах тэксту аповесці толькі цэнзарскіх правак назбіралася 296. Ідэя такога выдання, што дэманструе нам рэальнасць савецкае таталітарнае сістэмы і паказвае ўвесь творчы працэс навыварат, належыць Глебу Лабадзенку, літаратару і журналісту.

У кнізе прыведзеныя тры варыянты аповесці Караткевіча. Апроч саміх копіяў старонак Караткевічавага рукапісу ў кнізе ёсць 55 ілюстрацый, 27 з якіх друкуюцца ўпершыню, шматлікія фотаздымкі з ягонага сямейнага архіву і збораў сяброў, якіх яшчэ не бачыла шырокая публіка.

Шмат паспрыяў гэтаму выданню Рыгор Барадулін, які напісаў і прадмову да гэтае кнігі. Бо менавіта сябру Барадуліну ў 1964 годзе і прысвяціў сваю аповесць “Ладззя Роспачы” Караткевіч. У выданні ёсць фотакопія рукапісу, потым ідзе кніжны тэкст з праўкамі Караткевіча і цэнзара.

Ідэя ўзнікла ў Глеба Лабадзенкі, калі ён дазнаўся, што ў Васіля Сёмухі ёсць арыгінальны машынапіс аповесці Караткевіча, з якога ён рабіў пераклад на расійскую мову для часопіса “Нёман” за 1968 год. У параўнанні з тагачаснай публікацыяй ў часопісе Глеб Лабадзенка налічыў 153 цэнзарска-рэдактарскія праўкі! Пасля ўкладальнік выявіў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа чарнавыя накіды “Ладдзі” – чатыры рукапісныя аркушы. Яны таксама ўключаныя ў кнігу. Завяршаецца кніга аналізам правак, зробленых у творы падчас яго рэдагавання, аналіз выканаў Глеб Лабадзенка. Такім чынам перад намі паўстае амаль дэтэктыўная гісторыя змагання Майстра з цэнзураю. Кніга надзвычай важная не толькі для гісторыкаў літаратуры і філолагаў, але і для ўсіх, хто хоча адчуць дух таго часу, калі рэдактары выкідвалі з Караткевічавых радкоў слова “беларускі”…

Прэзентацыя “Ладдзі Роспачы” адбудзецца 4 снежня (субота) а 13-й гадзіне ў Мінску ў “Кніжным салоне” (Калініна, 5, метро “Парк Чалюскінцаў”). Абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізнік.

Прэзентацыя пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы. Навела / Першае непадцэнзурнае выданне: аналіз аўтарскіх і цэнзарска-рэдактарскіх правак. Уклад., ідэя, камент., аналіз Глеба Лабадзенкі ; прадмова Рыгора Барадуліна ; паслямова Васіля Сёмухі. – Мінск : Медысонт, 2010. – 148 с. : іл.

[ссылка удалена]

Беларуская мова будзе ўкараняцца ў справаводства на дзяржаўным узроўні.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра вырашыў укараняць беларускую мову ў справаводства узначаленай ім дзяржаўнай установы. Акрамя гэтага, супрацоўнікам аблвыканкама раяць размаўляць паміж сабой і з грамадзянамі, якія наведваюць аблвыканкам, па-беларуску.
Як паведаміла намеснік начальніка упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка, на практыцы кожны дзяржаўны служачы павінен ведаць дзве мовы.

Як адзначаюць у Гродзенскім аблвыканкаме, беларусізацыя дзяржаўнай установы павінна стварыць адпаведныя ўмовы для далейшага развіцця беларускамоўнага прастора Прынёмання. А наступным крокам па папулярызацыі "матчынай мовы" павінна стаць абавязковае валоданне ёю чыноўнікамі раённага ўзроўню.




Для літаратуры дадаўся шаблён загалоўку.
Калі ласка, стварайце раздачы якія адпавядаюць шаблёнам

дададзены пункт

Тэматыкай рэлізаў ёсьць: беларуская мова, гісторыя, культура, грамадзкая дзейнасьць. Рэлізы, што не адпавядаюць гэтае тэматыцы, зьмяшчаюцца на тыдзень у разьдзел "Кандыдаты на выдаленьне". У гэты час праводзіцца галасаваньне наконт лёсу рэлізу сярод карыстальнікаў трэкеру і ў выпадку нэгатыўнага галасаваньня рэліз канчаткова зьнішчаецца.

Калі Вы не згодны з новымі Правіламі праекта то прапануем Вам пакінуць рэсурс.
Усе астатнія карыстальнікі "Баравіка" аўтаматычна будуць лічыцца за тых, хто пагадзіўся са зменамі.

Адміністрацыя.

У сувязі з апошнімі ідэямі ўрада Беларусі па нацыяналізацыі беларускага сегменту Інтэрнет прынята рашэнне змяніць адрас нашага сайту на больш нэўтральны.

Такім чынам, СУСТРАКАЙЦЕ!

www.baravik.org

Міністэрства культуры просіць людзей падказаць ідэі для дакумэнтальных фільмаў

размаўляў сёньня з міністрам культуры Паўлам Латушкам. спадар Павел папрасіў пазьбіраць з чытачоў "Звязды" і www.labadzenka.by ідэі: якія дакумэнтальныя фільмы варта зьняць у Беларусі на гістарычную і культурную тэматыку? варта падаваць не сцэнары, а проста прапановы: цікава тое і тое.
пакідайце прапановы у камэнтах, усе яны будуць перададзеныя Паўлу Латушку.

http://labadzenka.by/?p=10192

Джо Кокер выступіць у "Мінск-Арэне" 1 кастрычніка.

Ангельскія рок-зоркі паказваюць беларускім прыхільнікам сюрпрыз за сюрпрызам. Не паспеў прыехаць Элтан Джон, як ужо абвясцілі, што 18 верасня ў "Мінск-Арэне" адбудзецца канцэрт іншай брытанскай знакамітасці Стынга.

Далей - больш. Як стала вядома, у пятніцу, 1 кастрычніка, беларусаў парадуе сваім выступам знакаміты брытанец Джо Кокер. Аўтар эратычнага гімну (памятаеце, "9 ½ тыдняў" і распранаючуюся пад сексуальную кокераўскую мелодыю Кім Бесингер?) Наведае Беларусь у рамках Hard knocks tour ў падтрымку альбома Hard knocks.

Варта адзначыць, што гэта не першая спроба анансаваць прыезд Джо Кокера ў Беларусь. Аднак на гэты раз можна пакласціся на досвед арганізатара "Белдзяржцырка", канцэрты якога ніколі не адмяняліся.

У Мінск музыкант прыбудзе з Рыгі, а затым працягне турнэ і адправіцца ў Кіеў. Вядома, што квіткі на мінскі канцэрт знакамітага брытанца будуць каштаваць ад 100 тысяч рублёў, а "Мінск-Арэна" ўжо занесеная ў гастрольны графік знакамітасці.

kp.by

Беларускі гурт "Рэха" пацешыць прыхільнікаў сваёй творчасці вялікім сольным канцэртам. Калектыў пэўны час не даваў вялікіх канцэртаў, і як заўважылі самі музыкі, засумаваў па сольных выступах.

- Ёсць ініцыятыва з нізу - жаданне слухачоў, пабываць на паўнавартасным маштабным канцэрце гурта Рэха, - распаёў лідэр гурта Андрусь Такінданг, - накапілася надзвычай шмат песень, якія мы ня можам граць на зборных канцэртах, таму будуць выкананыя зусім новыя, нечаканыя для Рэха песні і старыя хіты.

Вялікі сольны канцэрт у двух частках ад абноўленага складу гурта Рэха адбыўся 9 чэрвеня а 19-00 у менскай арт-кавярні “Лісіная нара”, што па адрасе вул.Каліноўскага 32.

[ссылка удалена]

На VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродне 4—6 чэрвеня, можна будзе пазнаёміцца з традыцыямі 33 народаў. На спецыяльна створаных падворках, якія размесцяцца на цэнтральных вуліцах і плошчах горада, жыхары і госці фестывальнай сталіцы апынуцца ў Азербайджане, Арменіі, Грэцыі, Расіі, Украіне, Польшчы, Літве і іншых краінах свету. Дарэчы, упершыню сваю культуру тут прадставяць галандцы і кітайцы. — Асаблівы каларыт праграме надае знаёмства з нацыянальнай кухняй і дэманстрацыя нейкага абраду, — расказвае галоўны рэжысёр фестывалю, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Сяргейчык. — Сёлета вырашылі, што кожная дыяспара пакажа свой звычай прымання дзіцяці ў гэты свет.Сёлетні фестываль пройдзе з вялікім размахам, таму яго галоўнай пляцоўкай упершыню стане стадыён “Нёман”. Запланаваны выступленні Алега Газманава, Б’янкі, Пятра Ялфімава, Гюнеш Абасавай, Аляксея Хлястова, Тарыела Майсурадзэ, Веры Карэтнікавай, гурта “3 + 2” і іншых зорак сцэны. У рамках фестывалю адбудзецца відовішчнае тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў усіх нацыянальных культур (гэта больш за 2 тысячы чалавек), а таксама маляўнічыя феерверкі.— У адрозненне ад мінулых у сёлетняга фестывалю дзве асноўныя ідэі: “Беларусь — наш агульны дом”, бо тут добра жывуць і ладзяць розныя дыяспары, і “Мы гэту Перамогу кавалі разам” у сувязі з 65-годдзем Вялікай Перамогі, — кажа Уладзімір Сяргейчык.

Асабіста ад сябе дадам, што ў нядзелю, 6 чэрвеня, адбудзецца мая любімая частка фэстывалю - дэгустацыя нацыянальных страў народаў свету - сапраўдная свята страўніка. Запрашаем ўсіх!

У Брэсце пры падтрымцы Упраўлення культуры аблвыканкама адбудзецца першы ў горадзе над Бугам вялікі канцэрт этна – фолк музыкі Беларусі – “Фолк-фармат”.

У мерапрыемстве прымуць удзел такія гурты, як Ceilidh Сeol, CORNUCOPIA, Testamentum Terrae, Стары Ольса, нагУаль, LITVINTROLL, а таксама запланаваны выступ Наталлі Няцэлі (Тэатр пяшчаных мініяцюр) і фаэр-шоў ад Крада.

Як адзначае арганізатар і кіраўнік прома-суполкі “Заля чакання” Зміцер Назараў, праект не мае камерцыйных мэтаў:

- Стаўлю акцэнт на інтэлігенцыю горада, на моладзь, якая цікавіцца беларускай культурай. Увогуле гэта не камерцыйны праект, а больш адукацыйны ці прома-праект, які мае паказаць, што ў нашай краіне ёсць іншая культура, якую нельга пабачыць на тэлебачанні ці паслухаць па радыё. Як мне кажуць на нашых радыёстанцыях, гэта “не фармат”. Таму я адмыслова назваў мерапрыемства “Фолк-фармат”. Я разносіў запрашэнні наведаць канцэрт па банках Брэста. Супрацоўнікі банкаў часта прыходзяць і на “Старога Ольсу”, і на Змітра Вайцюшкевіча. І мне вельмі прыемна, што напрыклад, патэлефанаў прадстаўнік з прафкама БПС-банка і распавёў, што адзін чалавек здаў квіток на Саладуху, і набыў на “Фолк-фармат”.

Праблемаў з прэзентацыяй канцэрта няма?

- Не. Гэта першы канцэрт, які нашымі гарадскімі ўладамі падтрымліваецца. Знайшоў я паразуменне з упраўленцамі, што культуру трэба прасоўваць у масы.

“Фолк-фармат” пройдзе ў Брэсцкім абласным Грамадска-культурным цэнтры 6-га чэрвеня. Пачатак а 17-ай гадзіне. Кошт квіткоў  - 10 - 15 тысяч рублёў.

[ссылка удалена]

У гэтым годзе конкурс носіць імя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што звязана з святкаваннем яе стагодовага юбілею. Больш за 70 прац былі дасланыя маладымі паэтамі і празаікамі Беларусі да ўдзелу ў конкурсе. Пасля ацэнкі прафесійным журы, былі складзеныя спісы пераможцаў.

- Мы з асаблівай радасцю віталі паэтаў і празаікаў, якія ідуць не па наезджанай традыцыі, а не баяцца рабіць нешта інакш, - кажа кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч, - якія не баяцца перш за ўсё эстэтычна рызыкаваць, з іншага боку гатовыя адказваць за свае словы. Відаць гэтая сума якасцяў і рабіла спіс пераможцаў конкурсу заканамерным, нават пры тым, што іх паэзія на першы погляд вельмі адрозніваецца ад паэзіі Ларысы Геніюш.

У конкурсе маладых літаратараў ПЭН-цэнтру могуць удзельнічаць як беларускамоўныя, так і рускамоўныя аўтары. Як зазначыў член журы Андрэй Хадановіч, перамога тых ці іншых аўтараў вызначаецца выключна з пазіцыі ацэнкі якасці літаратуры, а ні ў якім разе не па моўным прынцыпе.

Сёлета сярод 15-ці пераможцаў конкурсу толькі адзін піша па - расейску. Маладыя літаратары-пераможцы конкурсу ў якасці прэзенту ў жніўні гэтага году наведаюць Прагу, дзе пэўны час жыла і пісала Ларыса Геніюш, імем якой і названы дадзены конкурс. Падчас наведвання плануецца правядзенне шэрагу семінараў і сустрэч з літаратарамі Чэхіі, а таксама святочная імпрэза, прысвечаная дню народзінаў Ларысы Геніюш.

[ссылка удалена]

Сустрэча з айцом Аляксандрам Надсанам! Заўтра!
У пятніцу (23-га красавіка, заўтра!!!) ў рамах паседжаньня грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім дзеячом замежжа, пісьменьнікам, перакладчыкам, дасьледчыкам, сьвятаром Аляксандрам Надсанам, шматгадовым дырэктарам беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

На сустрэчы а. Аляксандар будзе распавядаць пра духоўную спадчыну сьв. Кірылы Тураўскага і адказваць на пытаньні.

Запрашайце ўсіх сваіх зацікаўленых знаёмых!!!

Мерапрыемства адбудзецца ў парафіяльным цэнтры сьв. Язэпа:
вул. Арджанікідзе, 6 (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).

Сустрэча а 19-й гадзіне роўна

Грамада беларускай культуры імя Францішка Скарыны запрашае на сустрэчу зь беларускім гісторыкам Генадзем Сагановічам.

Сустрэча прысьвечана ўдзелу войскаў Вялікага княства Літоўскага ў Грунвальдскай бітве. Вы зможаце задаць свае пытаньні і даведацца на цікавыя падзеі тых часоў.

Дата: 3 красавіка. Пачатак у 15.00.
Месца праводжаньня: Бібліятэка імя Леніна, пад’езд №3, 3 паверх, Выставачная заля.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдавецтва “Тэхналёгія” запрашаюць на прэзэнтацыю
5-га (апошняга) выпуска факсымільнага выданьня газэты “Наша Ніва”, якая адбудзецца 24 сакавіка 2010 году а 15-й гадзіне ў Інфармацыйна-выставачным цэнтры ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, пакой 110)
Уваход свабодны

http://i417.photobucket.com/albums/pp253/technalohija/books/nn_rek_small_size.gif

У прэзэнтацыі ўдзельнічаюць вядомыя дзеячы навукі і культуры Беларусі.
Прэс-рэліз тут:
http://www.box.net/shared/khyznmttit

Даведкі праз тэл. +37529 325 24 23 (Марыя)
Ахвотныя набыць выданьне - майце на ўвазе, што фармат кнігі нестандартны (памер тагачаснай газэты)

У Мінску на працягу 2010—2011 гадоў запланавана ўзвядзенне помніка класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу (26.11.1930—25.07.1984). Гэтае прадугледжвае план падрыхтоўкі і святкавання 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.У плане, зацверджаным міністрам культуры Паўлам Латушкам, адзначаецца, што помнік павінен быць пабудаваны са сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а адказнасць за выкананне ўскладзена на Мінкультуры і Мінгарвыканкам.

У план, які ўключае 23 пункты, увайшлі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні дома-музея Караткевіча ў Оршы (Віцебская вобласць), мемарыялізацыі і добраўпарадкаванні тэрыторый і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю пісьменніка, размяшчэнні на вуліцах сталіцы білбордаў з яго партрэтам і надпісам "80 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры У.Караткевіча", а таксама па правядзенні шэрагу выстаў, у тым ліку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Прадугледжваецца выпуск памятнага канверта з арыгінальнай паштовай маркай і яго спецгашэнне ў Оршы, правядзенне ўрачыстых вечарын, у тым ліку ў сталічным Доме дружбы, канцэртаў, падчас якіх прагучаць творы на вершы Караткевіча, паказ спектакляў паводле яго твораў, стварэнне фільмаў — дакументальнага "Ён жыў Беларуссю", чатырохсерыйнага тэлевізійнага мастацкага і кінаверсіі паводле рамана пісьменніка "Каласы пад сярпом тваім", а таксама розныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. 

Акрамя таго, запланавана размяшчэнне ў электронных СМІ спецыяльных сюжэтаў, прысвечаных пісьменніку, наданне яго імя вуліцы ў Рагачове (Гомельская вобласць), дзе жыў і працаваў Караткевіч, а таксама выданне твораў класіка. Выпуск твораў павінна ажыццявіць Міністэрства інфармацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту і ўласных сродкаў выдавецтваў.

У інтэрв'ю БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч адзначыў, што васьмітомны збор твораў Караткевіча выходзіў ў 1987—1991 гадах. На яго думку, выданне поўнага збору стане "найвялікім і найактуальным помнікам беларускай дзяржавы і ўдзячных чытачоў свайму слаўнаму празаіку, паэту і драматургу". "І будзе выдатна, калі з запланаванага ў нашых умовах будзе выканана большая частка мерапрыемстваў па ўганараванні памяці нацыянальнага генія", — сказаў Пашкевіч.

Насамрэч проста сёньня зарэгістраваўся карыстальнік з нікам beltelecom.

Мы рады вітаць усіх!

За першы месяц існаваньня абноўленага рэсурсу _www.torrent.by_ на нашым сайце з'явілася больш 500 зарэгістраваных карыстальнікаў

больш 100 Гб інфармацыі даступна для запампоўкі праз трэкер

Далучайцеся, а мы пастараемся зрабіць інфармацыю даступнай.

каманда Torrent.by

23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў Тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом "Белая яблыня грому" на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту - вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

http://userserve-ak.last.fm/serve/252/395668.jpg

На дыску будзе 12 песень, напісаных на вершы розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.

"Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, - распавядае Лявон Вольскі. – Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў - гэта ж сапраўдны гангста-рэп! І вось тады быў зроблены першы дэма-запіс песні на яго верш "Немец". Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект".

Час знайшоўся ў 2009 годзе, калі N.R.M. і "Крамбамбуля" разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому "Белая яблыня грому" вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст – ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Лявон Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.

"Нажаль, школьная адукацыя часцей за ўсё адбівае цікавасць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменнікаў і з дзяцінства літаратура мне падабалася, – прызнаецца ён. – А насамрэч класічная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым не горшая за ангельскую, французскую ці рускую".

23 сакавіка ў Тэатры імя Я. Купалы Лявон Вольскі з прэзентацыяй альбому "Белая яблыня грому". Пачатак - 19.00. Квіткі: ад 10 да 80 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by.

[изображение удалено]

“Сьвятая праўда” ў Мінску

Прэзентацыя зборніка лаўрэатаў конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрамана, што ладзіў сёлета Беларускі ПЭН-Цэнтр, “Сьвятая праўда ды іншыя казкі” пройдзе 15 сакавіка ў кавярні “Лісіная нара” (вул. Каліноўскага, 32).

Сярод выступоўцаў: Павел Анціпаў, Віталь Рыжкоў, Анка Упала, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, Інна Заікіна, Ганна Янкута, Кацярына Зыкава, Дар’я Вашкевіч (спіс увесь час папаўняецца).

Пачатак у 19.00.

Уваход: 5 тыс. ці 10 тыс. (кніга ў падарунак).

Увага! Маркетынгавая акцыя: першыя 10 білетаў па 9 тыс. (вядома ж, з кніжкай).

Сустракайце! Новы рухавічок трэкера!

http://tracker.torrent.by:6969/ - статыстыка трэкера!

Анонс URL для стварэння торэнт-файлаў - http://tracker.torrent.by:6969/announce

Прымацаваныя .torrent файлы ў топіках аўтаматычна дадаюцца на трэкер.