Вы павінны пагадзіцца з правіламі карыстання рэсурсам для рэгістрацыі
  • www.BARAVIK.ORG - міжнародны беларускамоўны файлаабменны рэсурс. Правілы карыстаньня трэкерам, прапановы і патрабаванні Адміністрацыі - закон для ўсіх карыстальнікаў трэкеру, без выключэньня.
  • Карыстальнік можа зарэгістраваць толькі адзін асабісты профіль.
  • Забаронена публікацыя матэрыялаў з прапагандай рэлігійнай, расавай нецярпімасці і варожасці, жорсткасьці, гвалту, парнаграфіяй, нецэнзурнымі выразамі.
  • Забаронена абраза іншых наведвальнікаў парталу.
  • Афармленьне рэлізаў павінна адпавядаць правілам афармленьня для таго раздзелу, у якім ствараецца рэліз.
  • Рэліз павінен стварацца ў раздзеле з адпаведнай тэматыкай. Калі тэма рэлізу не адпавядае ніводнаму раздзелу, дазваляецца месьціць раздачу ў раздзеле "Іншае".
  • Тэматыкай рэлізаў ёсьць: беларуская мова, гісторыя, культура, грамадзкая дзейнасьць. Рэлізы, што не адпавядаюць гэтае тэматыцы, зьмяшчаюцца на тыдзень у разьдзел "Кандыдаты на выдаленьне". У гэты час праводзіцца галасаваньне наконт лёсу рэлізу сярод карыстальнікаў трэкеру і ў выпадку нэгатыўнага галасаваньня рэліз канчаткова зьнішчаецца.
  • Карыстальнік павінен заўсёды заставацца сумленным удзельнікам файлаабмену, то бок, трымацца прынцыпу: спампаваў сам - дай спампаваць іншаму". На практыцы гэта азначае, што калі Вы пакідаеце раздачу адразу пасьля таго як спампавалі самі, агульны сідуючы рэсурс зьмяншаецца, ці нават, увогуле зьнікае ў выпадках, калі Вы адзіны сідэр на гэтай раздачы, таму доўгае сідаваньне зьяўляецца першым правілам добрага тону на любым торэнт-трэкеры і наш - не выключэньне.
  • Мы будзем рады любым прапановам і заўвагам, накіраваным на паляпшэньне працы трэкеру. Мы, таксама, просім паведамляць нас аб памылках і недакладнасьцях у працы www.BARAVIK.ORG
  • Уся інфармацыя, што размешчана на гэтым сайце, прадстаўлена "як ёсьць" ("AS IS")
  • Сайт не утрымлівае аніякіх файлаў - усяго-толькі файлы-індэксы з хэш-сумамі (hashsum).
  • Калі Вы зьяўляецеся праваўладальнікам нейкага матэрыялу, раздача на які прысутнічае на гэтым сайце і не жадаеце каб гэты матэрыял тут прысутнічаў, калі-ласка, зьвярніцеся да нас і мы неадкладна выдалім індэкс гэтага матэрыялу.
  • Калі Вы зьяўляецеся праваўладальнікам нейкага матэрыялу, раздача на які НЕ прысутнічае на гэтым сайце і жадаеце каб гэты матэрыял тут прысутнічаў, калі-ласка, зьвярніцеся да нас і мы неадкладна дапаможам вам аформіць раздачу.