Дадаліся новыя сэрыі
76 2023-02-20 16:25:22
Працяг: Хайдзі, дзяўчынка Альпаў / Heidi, Girl of the Alps / 1974 / Gavarun.by (2 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
77 2023-02-12 12:39:29
Працяг: Усе фільмы студыі Беларусьфільм (6 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
Дадаліся рэстаўраваныя фільмы ў якасці HD і 4K з Belarusfilm Digital. Некаторыя найбольш цікавыя:
Альпийская баллада
Город мастеров
Приключения Буратино
Дикая охота короля Стаха
Не покидай...
78 2023-02-11 09:39:10
Працяг: Куды падзеліся піксараўскія мульты? (5 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
А якія там мультфільмы былі ? Назвы ёсць ?
79 2023-02-10 23:23:22
Працяг: Мамі Фаталь / Mami Fatale / 2012 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Дадаліся 2 сэрыі
80 2023-02-10 20:32:05
Працяг: Ваенныя дзяўчаты / Wojenne dziewczyny / 2017 / HDRip (14 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Выпраўленыя 4 сэрыі
81 2023-02-10 20:09:33
Тэма: Служба службай / Line of Duty / 2012- / HDRip (1 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Краіна: Вялікая Брытанія
Працягласьць: 2 сезоны
Пра фільм: брытанскі паліцэйскі працэдурны тэлесерыял.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 15 GiB
Відэа: x265, 1920x1080, 25 fps
Аўдыё: 48 kHz, AAC, 128 kbps
82 2023-01-01 22:31:35
Працяг: Карона каралёў / Korona królów / 2016 / HDRip (33 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Выглядае, зрабіў завялікі памер блокаў. Абнавіў торэнт-файл, зараз мусіць быць лепш.
83 2023-01-01 20:17:21
Працяг: Карона каралёў / Korona królów / 2016 / HDRip (33 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Сэрыі 169-185 і некалькі сэрый "Такая вось гісторыя"
84 2022-11-19 23:54:21
Тэма: Вялікі Бастэр / The Great Buster: A Celebration / 2018 / BDRip (0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Фільм пра аднаго з самых уплывовых і знакамітых рэжысёраў і комікаў Амерыкі часоў нямога кіно — Бастэра Кітана.
Памер: 3.12 GiB
Працягласьць: 01:41:03.099
Відэа : , 1920x1080 16:9, 23.976 (24000/1001) FPS, 4 282 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, , 132 kb/s
85 2022-11-19 09:53:44
Тэма: Напад Гітлера на Польшчу. Як пачалася Другая сусветная вайна / Atak Hitlera na Polskę. Jak rozpoczęła się II wojna światowa / 2009 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
1 верасня 1939 з абстрэлу Вэстэрплятэ пачалася Другая сусветная вайна. Першым пад прыцэл нямецкага Вермахту трапіла польскае мястэчка Велюнь, бамбаванне якога пачалося раніцай а 4:20. Праз праз шмат гадоў відавочцы і ўдзельнікі тых падзеяў дзеляцца асабістымі ўспамінамі пра тыя часы.
Глядзіце дакументальны фільм Надына Клеменса і Яна Стрэнкоўскага «Напад Гітлера на Польшчу. Як пачалася Другая сусветная вайна».
86 2022-11-19 09:47:49
Тэма: Кім быў Ежы Гедройц ? / Kim był Jerzy Giedroyć ? / 2017 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Кінастужка расказвае пра аднаго з найвыбітнейшых дзеячаў польскай гісторыі ХХ ст. Нарадзінец Менску, сведка рэвалюцыяў у Маскве і Петраградзе, выдавец уплывовых часопісаў і выдатны дыпламат быў перакананы, што значны чыннік дабрабыту і незалежнасці Польшчы - добрыя суседскія зносіны з Украінай, Літвой і Беларуссю. рэж. Марэк Дранжэўскі, 2017 г. , Польшча
87 2022-11-15 11:48:45
Працяг: Неапрацаваныя фільмы (5 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Паглядзеў спіс.
Частка гэтых фільмаў ўжо ёсць на баравіку.
Другая частка з фільмаў запісана, і рыхтуецца каб выкласці.Але праблема ў тым, што да нейкіх фільмаў няма відэа ў добрай якасці (BDRip), а толькі DVDRip напрыклад.
Але спампую ўсё роўна, няхай будзе і такі варыянт запісу.
А якія ўжо ёсць ? Я, здаецца, ўсё перагладаў.
DVDRip таксама варта пісаць. Бо шмат якія фільмы проста не выходзілі на BD. І якасць значна лепшая за Sat.
lokan, напішы тады якія менавіта фільмы ўжо на Баравіку, і якія ты дакладна будзеш рабіць. А астатняе тады мо RiverCat зробіць.
88 2022-11-15 10:23:35
Тэма: Прыгоды Какошычаў / Kokoškovi na cestách / 2019 / HDRip (1 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Аповед пра прыгоды курынай сям’і Какошычаў. Тата Какошыч журналіст газеты Курыны кур’ер, для якой ён піша рэпартажы з усяго свету. У свае падарожжы ён бярэ ўсю сям’ю жонку, сына Янаша і дачушку Эму, якая яшчэ не вылупілася з яечка. Чытачы курынай газеты, але перадусім галоўны рэдактар спадар Індык чакаюць ад Какошыча новых і новых сенсацый. Але ж дзякучы цікаўнаму кураняці Янашу ў таты Какошыча ніколі не бракуе матэрыялу для рэпартажаў.
Памер: 2.4 GiB
Працягласьць: 7 сэрый па 8 хв.
Відэа : , 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 5 999 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, , 132 kb/s
89 2022-11-12 23:01:00
Тэма: Неапрацаваныя фільмы (5 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Гэты торэнт змяшчае 30 фільмаў, якіх пакуль няма на трэкеры.
У мяне рукі да іх не дойдуць, таму спадзяюся на lokan, Эдуард1995 і іншых - можа зробіце ?
У кожным файле зыходная гукавая дарожка без аніякіх зменаў, і відэа зусім дрэннай якасці - толькі каб перадпрагляд хоць нейкі быў.
Відэа трэба браць у добрай якасці і дадаваць гэтую гукавую дарожку. Напачатку і напрыканцы некалькі секунд трэба выразаць.
90 2022-11-12 22:47:00
Працяг: Карона каралёў / Korona królów / 2016 / HDRip (33 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Продолжение будет?
Будзе абавязкова.
91 2022-11-07 19:15:51
Працяг: Калі нікога няма на раздачы... (4 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)
Куды пісаць? Шмат чаго не працуе
Як мінімум "Зьміцер Бартосік 2008, 2013 /m4a/~400kbps" - ёсць адзін сідэр:
https://baravik.org/tr/info.php?hash=6F … 00410C52C6 :
Request tracker udp://explodie.org:6969 :
leechers=0
seeders=1
45.*.*.108:51413
Паглядзіце, ці правільна наладжаны торэнт-кліент, ці выкарыстоўвае ён такія самыя трэкеры...
92 2022-10-11 13:35:28
Тэма: Песні ад Гаваруна / gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Мы стварылі адмысловы цыкл песень для выкарыстання ў дзіцячых садках на розныя святы і імпрэзы. Песні адмыслова вылучаюцца нескладанымі словамі і простымі мелодыямі, каб дзецям было лягчэй запамінаць і спяваць разам. Паспяхова апрабіраваны ў некалькіх садках Мінска)
Яшчэ адзін наш музычны кірунак – гэта беларускія кавер-версіі розных дзіцячых песень. Тут мы робім свае варыянты на вядомыя і папулярныя песні для дзетак замежных і беларускіх аўтараў. Спяваць будуць, як дзеці, так і дарослыя, вялікія і маленькія зоркі!
У нашых лакалізацыях мультсерыялаў, мы імкнёмся рабіць беларускамоўныя версіі уступных і завяршальных песень. Гэта дадае больш натуральнасці і павышае пазітыўнае ўспрыняцце беларускай версіі мультфільма. А яшчэ, дзеці проста вельмі любяць іх спяваць, бо гэта, звычайна, сапраўдныя хіты!
93 2022-10-11 13:30:21
Тэма: Пухнаты Патруль / PAW Patrol / 2013-2021 / gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Фармат відэакоміксаў мы стварылі, каб прагуляцца па беларускамоўным сусвеце тых мультсерыялаў, якія зараз немагчыма выкласці на Ютубе. Відэакомікс «Пухнаты Патруль» адаптаваны па мультсерыяле «PAW Patrol» - прыгодах каманды надзвычайных шчанюкоў-ратавальнікаў і іх капітана, хлопчыка Зіка Райдэра.
94 2022-10-11 13:29:00
Тэма: Прыгоды Гаваруна / gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Развівальныя відэаролікі ў фармаце пластылінавай анімацыі мы пачалі ствараць з мэтай дапамагчы дзецям пазнаваць навакольны свет па-беларуску. Лагатып нашага канала – пачварка Гаварун – расказвае ў вясёлай форме пра колеры і геаметрычныя фігуры, знаёміць са свойскімі жывёламі і агароднінай.
95 2022-10-11 13:28:14
Тэма: Беларускі алфавіт / gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Прыгожае анімаванае відэа цікава і займальна расказвае дзецям пра беларускі алфавіт. Створана паводле цудоўнай кнігі Ганны Шчуко «Свет літар пані Понюшкі». Цяпер ваша дзіця лёгка і з задавальненнем запомніць беларускія літары!
96 2022-10-11 10:01:00
Тэма: Любімчыкі / Tiny Love / 2007 / Gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
«Любімчыкі» (Tiny Love) — гэта развівальна-забаўляльны мультфільм для самых маленькіх, створаны сусветнавядомым брэндам дзіцячых цацак Tiny Love як бонус да іх прадукцыі. Зацікавіць і будзе карысным дзеткам ад трох месяцаў да трох гадоў. «Любімчыкі» знаёмяць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаныя песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. Мультфільм атрымаўся настолькі ўдалы, што займеў мільёны ўдзячных гледачоў!
97 2022-10-11 10:00:11
Тэма: Хамф / Humf / 2007 / Gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Яскравы і пазнавальны мультсерыял пра мілага пухнаціка, якога завуць Хамф. Ён вельмі дапытлівы, пастаянна імкнецца даведацца нешта новае і даследаваць свет вакол сябе. Хамфа чакае шмат неверагодных дзіцячых прыгод і адкрыццяў у самых звычайных месцах: ва ўласнай кватэры, у сяброўскім пакоі, у парку, у краме, на дзіцячай пляцоўцы і ў кафэ!
98 2022-10-11 09:59:10
Тэма: Папірус / Papyrus / 1998-2000 / Gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Малады егіпецкі рыбак і звычайны хлопец Папірус загадкавым чынам абраны багамі абараняць краіну ад злых сіл Сэта — бога вайны і знішчэння. З дапамогай чароўнага мяча і сяброў ён мусіць знайсці змрочную піраміду Омбас і вызваліць заступніка Егіпта — бога святла Гора! Неверагодныя прыгоды, выдатная маляваная графіка, узрушальны саўндтрэк і таямнічая атмасфера старадаўняга Егіпта!
99 2022-10-11 09:56:38
Тэма: Маленькае каралеўства Бэна і Холі / Ben and Hollys Little Kingdom / 2009-2020 / Gavarun.by (1 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Маленькае каралеўства Бэна і Холі – гэта малюсенькая зямля, дзе кветкі і трава ўзвышаюцца над самымі высокімі вежамі. Холі – фея-прынцэса, якая ўсё яшчэ вучыцца лятаць, і яе магія не заўжды ідзе па плане. Яе найлепшы сябар эльф Бэн не мае крылаў і не займаецца магіяй, але эльфы вельмі добра майструюць рэчы, асабліва цацкі!
100 2022-10-11 09:55:21
Тэма: Паляўнічыя на цмокаў / Chasseurs de dragons / 2004-2007 / Gavarun.by (0 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць.
Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй!
