1

Тэма: Песні ад Гаваруна / gavarun.by


Спампаваць: magnet link

Мы стварылі адмысловы цыкл песень для выкарыстання ў дзіцячых садках на розныя святы і імпрэзы. Песні адмыслова вылучаюцца нескладанымі словамі і простымі мелодыямі, каб дзецям было лягчэй запамінаць і спяваць разам. Паспяхова апрабіраваны ў некалькіх садках Мінска)

Яшчэ адзін наш музычны кірунак – гэта беларускія кавер-версіі розных дзіцячых песень. Тут мы робім свае варыянты на вядомыя і папулярныя песні для дзетак замежных і беларускіх аўтараў. Спяваць будуць, як дзеці, так і дарослыя, вялікія і маленькія зоркі!

У нашых лакалізацыях мультсерыялаў, мы імкнёмся рабіць беларускамоўныя версіі уступных і завяршальных песень. Гэта дадае больш натуральнасці і павышае пазітыўнае ўспрыняцце беларускай версіі мультфільма. А яшчэ, дзеці проста вельмі любяць іх спяваць, бо гэта, звычайна, сапраўдныя хіты!

Прычэпкі допісу

1.jpg 133.55 кБ, 4 спампоўванняў з 2022-10-11 

Piesni_ad_Gavaruna.torrent 3.85 кБ, 21 спампоўванняў з 2022-10-11 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.