lokan напісаў:

Паглядзеў спіс.

Частка гэтых фільмаў ўжо ёсць на баравіку.
Другая частка з фільмаў запісана, і рыхтуецца каб выкласці.

Але праблема ў тым, што да нейкіх фільмаў няма відэа ў добрай якасці (BDRip), а толькі DVDRip напрыклад.

Але спампую ўсё роўна, няхай будзе і такі варыянт запісу.

А якія ўжо ёсць ? Я, здаецца, ўсё перагладаў.
DVDRip таксама варта пісаць. Бо шмат якія фільмы проста не выходзілі на BD. І якасць значна лепшая за Sat.

lokan, напішы тады якія менавіта фільмы ўжо на Баравіку, і якія ты дакладна будзеш рабіць. А астатняе тады мо RiverCat зробіць.

Аповед пра прыгоды курынай сям’і Какошычаў. Тата Какошыч журналіст газеты Курыны кур’ер, для якой ён піша рэпартажы з усяго свету. У свае падарожжы ён бярэ ўсю сям’ю жонку, сына Янаша і дачушку Эму, якая яшчэ не вылупілася з яечка. Чытачы курынай газеты, але перадусім галоўны рэдактар спадар Індык чакаюць ад Какошыча новых і новых сенсацый. Але ж дзякучы цікаўнаму кураняці Янашу ў таты Какошыча ніколі не бракуе матэрыялу для рэпартажаў.

Памер: 2.4 GiB
Працягласьць: 7 сэрый па 8 хв.
Відэа : , 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 5 999 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, , 132 kb/s

Гэты торэнт змяшчае 30 фільмаў, якіх пакуль няма на трэкеры.
У мяне рукі да іх не дойдуць, таму спадзяюся на lokan, Эдуард1995 і іншых - можа зробіце ?
У кожным файле зыходная гукавая дарожка без аніякіх зменаў, і відэа зусім дрэннай якасці - толькі каб перадпрагляд хоць нейкі быў.
Відэа трэба браць у добрай якасці і дадаваць гэтую гукавую дарожку. Напачатку і напрыканцы некалькі секунд трэба выразаць.

54

(31 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

wolf1030 напісаў:

Продолжение будет?

Будзе абавязкова.

55

(4 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

blr напісаў:

Куды пісаць? Шмат чаго не працуе sad

Як мінімум "Зьміцер Бартосік 2008, 2013 /m4a/~400kbps" - ёсць адзін сідэр:
https://baravik.org/tr/info.php?hash=6F … 00410C52C6 :
Request tracker udp://explodie.org:6969 :
    leechers=0
    seeders=1
        45.*.*.108:51413

Паглядзіце, ці правільна наладжаны торэнт-кліент, ці выкарыстоўвае ён такія самыя трэкеры...

56

(0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Мы стварылі адмысловы цыкл песень для выкарыстання ў дзіцячых садках на розныя святы і імпрэзы. Песні адмыслова вылучаюцца нескладанымі словамі і простымі мелодыямі, каб дзецям было лягчэй запамінаць і спяваць разам. Паспяхова апрабіраваны ў некалькіх садках Мінска)

Яшчэ адзін наш музычны кірунак – гэта беларускія кавер-версіі розных дзіцячых песень. Тут мы робім свае варыянты на вядомыя і папулярныя песні для дзетак замежных і беларускіх аўтараў. Спяваць будуць, як дзеці, так і дарослыя, вялікія і маленькія зоркі!

У нашых лакалізацыях мультсерыялаў, мы імкнёмся рабіць беларускамоўныя версіі уступных і завяршальных песень. Гэта дадае больш натуральнасці і павышае пазітыўнае ўспрыняцце беларускай версіі мультфільма. А яшчэ, дзеці проста вельмі любяць іх спяваць, бо гэта, звычайна, сапраўдныя хіты!

Фармат відэакоміксаў мы стварылі, каб прагуляцца па беларускамоўным сусвеце тых мультсерыялаў, якія зараз немагчыма выкласці на Ютубе. Відэакомікс «Пухнаты Патруль» адаптаваны па мультсерыяле «PAW Patrol» - прыгодах каманды надзвычайных шчанюкоў-ратавальнікаў і іх капітана, хлопчыка Зіка Райдэра.

58

(0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Развівальныя відэаролікі ў фармаце пластылінавай анімацыі мы пачалі ствараць з мэтай дапамагчы дзецям пазнаваць навакольны свет па-беларуску. Лагатып нашага канала – пачварка Гаварун – расказвае ў вясёлай форме пра колеры і геаметрычныя фігуры, знаёміць са свойскімі жывёламі і агароднінай.

59

(0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Прыгожае анімаванае відэа цікава і займальна расказвае дзецям пра беларускі алфавіт. Створана паводле цудоўнай кнігі Ганны Шчуко «Свет літар пані Понюшкі». Цяпер ваша дзіця лёгка і з задавальненнем запомніць беларускія літары!

60

(0 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

«Любімчыкі» (Tiny Love) — гэта развівальна-забаўляльны мультфільм для самых маленькіх, створаны сусветнавядомым брэндам дзіцячых цацак Tiny Love як бонус да іх прадукцыі. Зацікавіць і будзе карысным дзеткам ад трох месяцаў да трох гадоў. «Любімчыкі» знаёмяць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаныя песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. Мультфільм атрымаўся настолькі ўдалы, што займеў мільёны ўдзячных гледачоў!

61

(0 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Яскравы і пазнавальны мультсерыял пра мілага пухнаціка, якога завуць Хамф. Ён вельмі дапытлівы, пастаянна імкнецца даведацца нешта новае і даследаваць свет вакол сябе. Хамфа чакае шмат неверагодных дзіцячых прыгод і адкрыццяў у самых звычайных месцах: ва ўласнай кватэры, у сяброўскім пакоі, у парку, у краме, на дзіцячай пляцоўцы і ў кафэ!

62

(0 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Малады егіпецкі рыбак і звычайны хлопец Папірус загадкавым чынам абраны багамі абараняць краіну ад злых сіл Сэта — бога вайны і знішчэння. З дапамогай чароўнага мяча і сяброў ён мусіць знайсці змрочную піраміду Омбас і вызваліць заступніка Егіпта — бога святла Гора! Неверагодныя прыгоды, выдатная маляваная графіка, узрушальны саўндтрэк і таямнічая атмасфера старадаўняга Егіпта!

Вядомыя дзіцячыя мультгероі Рабакар Полі з сябрамі весела і даступна раскажуць маленькім гледачам, як паводзіць сябе на вуліцы, растлумачаць правілы бяспекі на дарозе і транспарце.

Мультфільм з’яўляецца адгалінаваннем паўднёвакарэйскага мультсерыяла «Рабакар Полі». Створаны Hyundai Motors разам з RoiVisual і EBS у межах сусветнага праекта карпарацыйнай сацыяльнай адказнасці для навучання дзяцей бяспецы дарожнага руху.

Мультсерыял зняты па сусветнавядомай кніжнай серыі Свэна Нурдквіста. Пэтсан — гэта рассеяны стары, які жыве ў адзіноцтве на краі маленькай шведскай вёсачкі. Ён можа разумець гаворку сваіх свойскіх жывёл, любіць майстраваць і вынаходзіць. У Пэтсана ёсць вясёлы і гарэзлівы кот Фіндус. Разам героі трапляюць у мноства займальных, смешных і павучальных сітуацый.

Мультфільм прасякнуты дабрынёй, маляўнічымі краявідамі, прыгожай прамалёўкай персанажаў і выдатным саўндтрэкам!

Маленькае каралеўства Бэна і Холі – гэта малюсенькая зямля, дзе кветкі і трава ўзвышаюцца над самымі высокімі вежамі. Холі – фея-прынцэса, якая ўсё яшчэ вучыцца лятаць, і яе магія не заўжды ідзе па плане. Яе найлепшы сябар эльф Бэн не мае крылаў і не займаецца магіяй, але эльфы вельмі добра майструюць рэчы, асабліва цацкі!

Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць.

Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй!

Маладая курачка Лісцінка вымушаная жыць на ферме і несці яйкі. Аднак яна марыць аб свабодзе, аб жыцці сярод іншых свойскіх жывёл. Неймавернымі высілкамі Лісцінцы ўдаецца трапіць на двор, але тамтэйшыя жахары не прымаюць яе. Курачка знаходзіць сабе жытло ля запруды і праз трагічнае здарэнне становіцца апякункай качаняці.

Мультфільм зняты па надзвычай папулярнай дзіцячай кнізе пісьменніцы Хван Сон Мі. Стаў самым паспяховым мультфільмам Паўднёвай Карэі. Вылучаецца надзвычай кранальным сюжэтам, прыгожай графікай і музыкай, ад якой душа шчыміць! Гэта стужка не баіцца глядзець рэчаіснасці наўпрост у вочы, уздымае складаныя пытанні і нікога не пакідае абыякавым.

Пасля смерці бацькоў маленькую Хайдзі да пяці гадоў выхоўвае цётка Дэт. Потым цётка адвозіць Хайдзі жыць у Альпійскія горы да дзеда – суровага і сварлівага, але нядрэннага старога. Праз некаторы час Хайдзі падманам забіраюць у Франкфурт, дзе яна павінна быць кампаньёнкай хворай дзяўчынцы Клары, прыкаванай да інваліднага крэсла.

Гісторыя Хайдзі прывабная не толькі яскравымі ландшафтамі, але і разуменнем таго, як дзеці бачаць жыццё і праяўляюць свае пачуцці. Мультсерыял выдзяляецца старанна прапрацаванай рэжысурай, ён па-сапраўднаму добры і глыбокі, а нязвыкла спакойны для сёняшняга гледача рытм апавядання, тым часам неймаверна зацягвае!

Адважная хуткая дапамога Эмбер з ратавальнай каманды супер-трансформераў кожны раз спяшаецца выратаваць людзей і машыны з небяспечнага становішча. У часе кожнага эпізоду дзеці навучаюцца дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях і засвойваюць меры тэхнікі бяспекі.

Мультсерыял «Штодзённая бяспека з Эмбер» (Daily life Safety with Amber) з’яўляецца адгалінаваннем паўднёвакарэйскага мультсерыяла «Рабакар Полі». Прэм’ера адбылася ў 2018 годзе на EBS.

70

(2 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Там, сярод безлічы зорак ёсць маленькая планета пад назвай Окі-Докі. На ёй жыве прыязны зялёны прышэльц К’ю Клыпа 5, які любіць глядзець на зоркі і бавіць час з сябрамі. Для Аёечкі, Эдзі, Стэлы, Клёвіча і робата Брат-Ка на Окі-Докі таксама ніколі не бывае сумна! Клыпа імчыцца па галактыцы, каб дапамагчы заблукалым касмічным турыстам, вылечыць перагрэтыя планеты і, самае галоўнае, выявіць каштоўнасць сяброўства!

Два галоўныя героі — Эрнэст і Калет — прыехалі з Парыжа на вакацыі і мусілі застацца ў сельскай мясцовасці на ўсю вайну. Яны ствараюць групу сяброў пад назвай «Рабінзоны», якія сустракаюцца ў лесе і спрабуюць дапамагчы «Супраціўленню».

Выдатны мультсерыял пра жыццё акупаванай вёскі ў часе Другой сусветнай вайны ў Нармандыі, створаны паводле расказаў дзяцей — сведак і носьбітаў тых страшных падзей. У гэтым шоу прысутнічаюць вялікія прыгоды, небяспека, сумныя гісторыі... Кожны эпізод суправаджаецца кароткім праўдзівым аповедам тых, хто жыў у тыя часы.

72

(3 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Пакаё – гэта цікаўны чатырохгадовы малы, апрануты ў блакітнае, які даследуе свет праз гульні і фантазію. Разам са сваімі сябрамі — жоўтай качкай Пата, ружовым сланяня Слоняй, сабачкай Лулай і іншымі — ён вучыцца карыстацца рознымі прадметамі, складае музыку, бегае навыперадкі і нават ладзіць конкурс на самы звонкі і заразлівы смех! А захопленыя гледачы — дзеці — дапамагаюць сябрам у гэтым, даючы слушныя парады.

Гэты дакументальны трыпціх разбірае механіку ГУЛАГу. Ён раскрывае гісторыю савецкай канцлягернай сыстэмы, якая складала схаванае сэрца імпэрыі, ад 1917 да канца 1950-х гадоў. Яна разбурыла жыцці мільёнаў дэпартаваных.

Рэжысёр: Патрык Ротман
Памер: 2.79 GiB
Працягласьць: 3 сэрыі па ~50хв.
Відэа : , 704x576 16:9, 25.000 FPS, 2 530 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, , 128 kb/s

Сто гадоў таму ў Савецкім Саюзе з'явілася адна з самых жорсткіх сетак прымусовых працоўных лагераў, перасяляючы і знішчаючы мільёны жыццяў.

Тым не менш, гісторыя «ГУЛАГу» застаецца ў значнай ступені непрызнанай і недакументаванай да сённяшняга дня.

Ад Масквы да крайніх межаў Усходняй Сібіры фільм дэталёва разглядае адну з самых жорсткіх пенітэнцыярных сістэм ХХ стагоддзя, якая пакінула глыбокі след у рускай нацыі.

У рэжысёры таленавітага рэжысёра Міхаэля Празана гэтая гісторыя вядзецца ад унучкі зняволенага Асіі і пераплятае архіўныя матэрыялы і ўнікальныя сведчанні былых арыштантаў. Так што іх галасы нельга забываць.

Рэжысёр: Міхаэль Празан

Памер: 451 MiB
Працягласьць: 00:57:16.720
Відэа : , 700x506 16:9, 25.000 FPS, 966 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, , 129 kb/s

75

(9 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадалася 8 сэрыя