Тэма: Прыгоды Гаваруна / gavarun.by
Развівальныя відэаролікі ў фармаце пластылінавай анімацыі мы пачалі ствараць з мэтай дапамагчы дзецям пазнаваць навакольны свет па-беларуску. Лагатып нашага канала – пачварка Гаварун – расказвае ў вясёлай форме пра колеры і геаметрычныя фігуры, знаёміць са свойскімі жывёламі і агароднінай.
