76

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Глядзець онлайн "Доўг":

77

(56 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

mizka напісаў:

Я! Я этот человек! Я написал па ресейску, и не нашёл! У меня нет беларуской раскладки.
И таких идиотов, как я, наверняка немало. Простите! Позвольте мне жить с этим дальше!...

Не стварайце праблему там, дзе яе няма. І давайце закрыем тэму.

78

(56 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

mizka напісаў:

Думкi па руску -  не клава: "Ctrl+Shift" не щчаукнеш.
Мне "2" за двоюродную мову, вам "0" - за работу администратора.
Вы же отсекаете огромную часть потенциальных пользователей сайта. Любой сайт на латинице находишь по поисковику, вводя кирилицу - мне кажется, это не преступно по отношению к неповторимой единственной навеки Родине.
Давайте ещё, как на Украине - запретим при регистрации указывать расейскiя мэйлы - и всё будет зашибесь в нашем камерном "Баравiку".  big_smile

А ў чым пытанне? Вы забыліся, як называецца гэты сайт? smile Ці перажываеце, што яго нехта не знойдзе па запыце "БОРОВИКЪ"? Наўрад ці тут кагосьці хвалюе праблема няведання беларускай мовы пэўнымі таварышамі альбо адсутнасць у кагосьці беларускай раскладкі.

Як альтэрнатыва: белорусский сайт баравик. 8-я спасылка - шуканая.

79

(17 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

eratyk напісаў:

chtosci, пакладзі, калі ласка, беларускую вокладку на раздачу:
http://cs10977.vk.com/u13027603/1280588 … f4a42f.jpg

Паклаў

Раз такая п'янка, мо' на абменнікі нехта выкладзе?

Глядзець онлайн "Супраць забыцця. След дыктатураў":

Глядзець онлайн "Мой город. Барановичи":

Глядзець онлайн "Мой город. Браслав":

Глядзець онлайн "Белорусская мечта":

84

(1 адказаў, апублікавана ў Студэнтам)

Ага, як кажуць: "Бог ў помач!" smile

85

(121 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

vandrouny напісаў:

Ну, проста я лічу, што такія фільмы - усё ж лепш, чым нічога. Яны разлічаныя на шэраговага гледача і хоць неяк запаўняюць інфармацыйны вакуўм у галовах гэтых шэраговых гледачоў. Яны хаця б будуць ведаць, кім былі гэтыя людзі, у гонар якіх названыя вуліцы.

Хто цікавіцца, той і так даведаецца. Інцярнэту аднаго дастаткова будзе. Але ўсё ж маеце рацыю. Для тых, хто з півам бавіць вечары перад ТБ, гэтая перадачка як прасвятленне smile

p.s. Напісаў і падумаў, што я ж таксама ... з півам ... вечарамі... smile

86

(2 адказаў, апублікавана ў Рок)

Якога году гэтая складанка?

Dialog напісаў:

Усім падабаецца, проста ў маёй якасць значна лепей.

]

Гурманы smile  А я так ні разу й не паглядзеў "Pulp Fiction"

https://baravik.org/topic/155/ - тая раздача вам чымсьці не спадабалася? smile

89

(121 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

vandrouny напісаў:

Ну, але ж усё адно гэта прарыў. Так, пакуль што асцярожна, але ўсё ж праўду кажуць. Хай не ўсю, але хоць што.
у серыі "письмо из прошлого" вельмі яўна падвялі да думкі, што Кнорын ды Мяснікоў падлюганы тыя яшчэ.

Ды ўсе яны падлюганы. І ўсе гэта разумеюць, нават той жа Гігін. Але ж рука руку мые, і тая сістэма нікуды не падзелася, а працягвае функцыянаваць на сучасным дзяржаўным узроўні. Спадзяюся, нядоўга ім засталося.

p.s. З тым, што підарачка ёсць "прарывам", я не згодны. Усё адно гавораць толькі тое, што ім можна казаць. Баяцца, каб не звольнілі з сытых гняздзечкаў за неадпаведнасць ідэалагічнай лініі. Інакш, напрыклад, была б серыя пра Курапаты. Бокун яшчэ той "дзядзя" - здымаў і пры саветах, і на пачатку незалежных 90-х, і пры Лукашэнку. Як флюгер, арыентуецца на новы вецер.

90

(121 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

І пра Цанаву сухавата пададзена. Замест таго, каб распавесці пра рэальную дзейнасць, паказаць лецішча звера, прывесці ўспаміны сведкаў, а не "спяцоў"-гісторыкаў з шэрагу гігіных, падрабязна разабраць эпізод з забойствам Міхоэлса, яны вельмі асцярожна "з'яжджаюць" на "адсутнасці дастатковых матэрыялаў". Прапаную гледачам усё ж найперш думаць сваёй галавой і крытычна ставіцца да інфармацыі з гэтага серыялу.

91

(121 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Усё ж перадачка кан'юнктурная трохі. Філістовіча зладзюгам выставілі, а не патрыётам. Ні слова пра высокародныя мэты ды глыбокія асабістыя перакананні, а толькі пра амэрыканскіх спонсараў ды пра шпіёнскую дзейнасць. БТ, што ж зробіш smile  Хто плоціць, той і музыку замаўляе.

Усё больш-менш добра атрымалася, віншую. І фільм, магчыма, неблагі. Але ж ні скрыншотаў, ні слова аб фільме няма. З апісання абсалютна не зразумела, пра што відэа smile

93

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Глядзець онлайн "Радаводны знак":

Глядзець онлайн "Радыёактыўныя ваўкі Чарнобыля":

95

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Глядзець онлайн "Падарожжа па бясконцай вайне":

Альтэрнатыўная онлайн-версія "Падарожжа па бясконцай вайне" Паказаць

96

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Глядзець онлайн "Беларускі турэмны эцюд":

Назва: Могила льва
Рэжысёр: Валер Рубінчык
Вытворца: Беларусьфільм
Год: 1971
Жанр: Мастацкі, казка паводле беларускіх паданняў
Працягласць: 01:10:47
Мова: Руская
Ролі выконваюць: Алег Відаў, Валянціна Шэндрыкава, Марыс Рудольф Ліепа, Ігар Ясуловіч, Валянцін Нікулін, Ніна Ургант, Ігар Клас, Стэфанія Станюта, Вадзім Ганшын

Хэш: 90557c77ab521da4de5895265b10b193a775f28e
Першакрыніца: http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=1451050

http://img687.{imageshack}.us/img687/9950/mogilalva.jpg

Пра фільм:
Фільм зняты паводле твору Янкі Купалы.
У старажытныя часы, калі на зямлі беларускай усе спрэчкі вырашаліся стралой ды мячом, закахаўся князь Усяслаў у прыгажуню Любаву - нявесту кузняца Машэкі. Князь хітрасцю разлучыў каханых. Сабраў Машэка народную дружыну і пайшоў вайной на князя за сваю годнасць, за народную волю.

Якасць: VHSRip
Памер: 1.08 Gb (1 170 143 882 байтаў)
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 720x416, 25 fps, 1996 kbps
Аўдыё: 44100Hz stereo, MPEG Audio Layer 3, 191 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://img412.{imageshack}.us/img412/2644/31839711.jpg
http://img838.{imageshack}.us/img838/105/85347078.jpg
http://img844.{imageshack}.us/img844/9229/43364619.jpg
http://img713.{imageshack}.us/img713/9591/59027499.jpg
http://img252.{imageshack}.us/img252/210/18172239.jpg

Глядзець онлайн "Могила льва" на http://vk.com

98

(0 адказаў, апублікавана ў Рок)

Выканаўца: Jenowa
Альбом: Дыскаграфія
Жанр: Alternative rock, Experimental
Год: 2004-2010
Краіна: Беларусь, Віцебск
Працягласць: 01:03:15
Бітрэйт: 224-320 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz-48000Hz Stereo
Памер: 137 Mb (144 291 192 байтаў)
Хэш: f667c3af60a4ecd1602c2b21c4ad4cd43c3d1a17

Склад гурта: Паказаць
Ірына Фёдарава - вакал, тэксты песень
Зміцер Фёдараў - клавішы, сэмплы
Вадзім Vad - гітара
Аляксей Дзямідаў - бас-гітара
Стас Рагожынскі - бубны
Сяргей Цвікі - жывы гук

http://img249.{imageshack}.us/img249/3039/jenowa2.jpg

Пра гурт:
Гурт "Jenowa" (Джэнова) утварыўся ў 2004 годзе. Першы канцэрт калектыву адбыўся ў сакавіку 2004г. у адной з віцебскіх школ. За ім быў яшчэ шэраг выступаў на пляцоўках Віцебска. Гурт стартаваў пад назвай "Stigma". У снежні 2004 года гурт "Stigma" прэзентуе максі-сінгл "Ради свободы". У калектыва з'явіліся прыхільнікі і прапановы выступіць у іншых гарадах Беларусі. У 2006 годзе мяняе назву, адбываюцца змены ў калектыве. "Jenowa" супрацоўнічае з вядомым беларускім саундпрадусарам Генадзем Сыраквашам. На адну з песень ("По льду") здымаецца відэа.
Гурт прымаў удзел у фэстах "Воздух-2006" (Расія, Петразаводск), "Рок-кола 2006", стаў фіналістам беларуска-шведскага праекту "Bandscan:Belarus" (2008), удзельнічаў у pre-party "KOKTEBEL JAZZ FESTIVAL'2009", стаў пераможцам фэсту "LIVEinROCK" (2009).


Трэк-ліст:

Stigma - Ради свободы (2004)
------------------------------------------
 01. Stigma - Intro [--:--]  
 02. Stigma - Ради Свободы [04:22]  
 03. Stigma - Забудь Меня [03:56]  
 04. Stigma - Дети города [04:27]  
 05. Stigma - Их Слезы [04:03]  
 06. Stigma - Война [02:42]  
 07. Stigma - Обречена [04:28]  
 08. Stigma - Когда больно [04:40]  
 09. Stigma - Крылья [03:32]  
 10. Stigma - Outro [00:54]  


Jenowa - По льду (2006) single
------------------------------------------
 01. Jenowa - По Льду [03:27]  
 02. Jenowa - Птицей [03:59] 
 Jenowa - По льду.flv [03:31]


Jenowa - Жывыя (2009) maxi single
------------------------------------------
 01. Jenowa - Мы [05:35]  
 02. Jenowa - Жывыя [03:20] 
 03. Jenowa - Кулі [03:31] 
 04. Jenowa - Мы (version by DAVE INDIGO) [05:37] 

 Jenowa - Паражэнец [04:42]

Глядзець онлайн "Jenowa - Паражэнец":

Jenowa - По льду Паказаць

LIVE Video Паказаць

Альтэрнатыўныя спасылкі:
freespace.by (Jenowa_Zhyvyja.rar, 34.79Mb)

Глядзець онлайн "КПСС – прыгоннае права Савецкага Саюзу":

Глядзець онлайн "Алег Бябенін: Я застануся":