Назва: Масакра Рэжысёр: Андрэй Кудзіненка Вытворца: Беларусьфільм Год: 2010 Жанр: Мастацкі, бульба-хорар Працягласць: 01:37:59 Мова: Беларуская, руская, польская Ролі выконваюць: Андрэй Назімаў, Зміцер Міллер, Марыя Курдзяневіч, Аляксандр Колбышаў, Вячаслаў Паўлюць, Паліна Сыркіна, Сяргей Уласаў, Аксана Лясная, Алена Адзінцова, Генадзь Фамін, Філіп Філімонаў, Аляксандр Кашпераў, Іван Мацкевіч, Аляксей Сянчыла, Святлана Зелянкоўская, Сяргей Журавель, Алег Гарбуз. Хэш: 4adc7f051386e5148b2ff9bff01b77312d3cc992 Першакрыніца: http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3777877
Пра фільм: У загадкавы маёнтак графа Ўладзіміра Пазуркевіча прыбывае Мікалай Казанцаў - малады чалавек, які мае намер вучыцца выяўленчаму мастацтву ў Італіі, аднак, не маючы сродкаў, рызыкнуў на авантуру. Казанцаў прадставіўся прафесарам і спрабуе рабіць выгляд, што вывучае багатую бібліятэку графа, а паралельна паспявае актыўна заляцацца да нявесты Пазуркевіча, прыгажуні Ганны. Але дзіўныя падзеі ў маёнтку зацягваюць госця ў вір містычнай і жудаснай гісторыі. Ідэя фільму адштурхоўваецца ад гатычнай навэлы Праспэра Мэрымэ ”Локіс” (Локіс – гэта мядзьведзь па-літоўску), сюжэт якой грунтуецца на славянска-балцкім фальклоры. Самая адметная рыса сцэнару: кожны з герояў гаворыць на сваёй мове. Граф і нявеста размаўляюць па-польску, госці-чыноўнікі — па-расейску, а сяляне — на беларускай. У арыгінале была нямецкая, польская і жмудзінская, бо падзеі адбываюцца не ў Літве-Беларусі, а ў той, якая сёння завецца Літвою. Рэжысёр Андрэй Кудзіненка вызначыў жанр фільма "Масакра" як "бульба-хорар".
Пра фільм: "Лоботомия" прысвечана дзейнасці расейскіх сродкаў масавай інфармацыі падчас і пасля вайсковага канфлікту вакол Паўднёвай Асеціі. Паводле словаў Юрыя Хашчавацкага, ідэя фільма ўзнікла ў яго ў час сустрэчы з сябрамі ў Вільні. "Мы тады абмяркоўвалі гэты канфлікт, і я заўважыў, што мне цікава было б даведацца, што адбываецца ў гэты час у Расіі. Аднак сябры прапанавалі мне паляцець у Грузію, і я гэта зрабіў", - сказаў рэжысёр. Гэты фільм "не зусім пра вайну". "Ён таксама пра тое, што адбывалася ў Расіі на фоне гэтай вайны. Праводзяцца паралелі з падзеямі ў Тбілісі ў 1989г., у Беларусі ў 1988-м і ў Маскве ў 1991-м.", - адзначыў Хашчавацкі. На IX Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Chronograph», які прайшоў у сталіцы Малдовы Кішынёве, фільм «Лоботомия» Юрыя Хашчавацкага, які ўдзельнічаў у асноўным конкурсе, быў адзначаны двойчы.
Назва: Купальская ноч Рэжысёр: Валерый Басаў Вытворца: Белтэлефільм Год: 1983 Жанр: Мастацкі, камедыя Працягласць: 01:09:37 Мова: Беларуская Ролі выконваюць: Вера Трафімава, Аляксандр Ждановіч, Ніна Русланава, Міхаіл Пятроў, Аляксандр Бяспалы, Генадзь Аўсяннікаў, Валер Філатаў, Аляксей Дудараў, Яўген Крыжаноўскі, Юля Мазанкіна. Хэш: a0c361c19d908a8b7bb919c97b71b3ed57847eba Першакрыніца: http://fenixclub.com/index.php?showtopic=132257
Пра фільм: Васілёк і Зоська кахаюць адзін аднаго, але бацькі супраць іхнага шлюбу. Набліжаецца Купалле. У купальскую ноч можна даведацца пра свой далейшы лёс, можна ачысціцца ад кепскага, набрацца моцы і здароўя. У гэтую чароўную ноч не спяць, паляць вогнішчы, спяваюць песні. У гэтую ноч адбываюцца розныя цікавыя прыгоды, вясёлыя розыгрышы, а некаму давядзецца зведаць сілу і чароўнасць першага кахання...
Гэта спасылка не на само відэа, а на плэйліст. Да таго ж я супраць гэтых вялізных вокнаў на старонцы - хто хоча, можа перайсьці па спасылцы, паглядзець відэа на ютубе і пакінуць там свой камэнтар.
Каб не было "вялізных вокнаў", можна выкарыстаць spoiler. Мне, напрыклад, лянота хадзіць па вонкавых спасылках і грузіць грувасткія ютубаўскія старонкі з процьмай левых спасылак на непатрэбнае мне відэа. Хочацца, каб было ўсё ў адным месцы. Націснуў - і паглядзеў. Такі падыход, думаю, паспрыяў бы папулярызацыі рэсурса. Адкамэнціць-падзякаваць, дарэчы, можна і тут.
Дзякуй. На youtube не толькі гэныя ёсць, але ж там, здаецца, толькі кавалкамі па 15 мінут выкладаюць. Нязручна глядзець, кожныя 15 мінут пераключаючыся на іншы файл.
Пра фільм: Хлопчык Барт трапляе ў лясную хаціну да чараўніка Мэрліна. Той, каб дапамагчы малому зразумець свет, ператварае яго спачатку ў рыбу, а пасля ў птушку і вавёрку. Паўсюль Барта суправаджаюць прыгоды і нечаканыя знаёмствы. Веды і досвед, якія перадаў Барту добры чараўнік Мэрлін, дапамагаюць хлопчыку спраўдзіць старадаўнюю легенду і стаць каралём.
Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Паўлінка" паводле аднайменнай п'есы славутага беларускага песняра.
Рэжысёр - Леў Літвінаў. Мастак - Барыс Малкін Кампазітар - Яўген Цікоцкі. У ролі Паўлінкі - Юльяна Міхневіч. Якім Сарока - Сяргей Чуб. Альжбета - Ала Долгая. Сцяпан Крыніцкі - Генадзь Гарбук. Адольф Быкоўскі - Алег Гарбуз. Агата - Наталля Качаткова. Пранцісь Пустарэвіч - Генадзь Аўсяннікаў. Менск, 2005г.
Вось тут: http://tracker.baravik.org:6969/ спіс спасылак. Пра Падарожжа іх 12 у спісе. Раней кожная спасылка дзейнічала, а зараз не. Вось я і спытаў, дзе яшчэ можна знайсці іх? Каб яны дзейнічалі як раней.
Яшчэ раз пасылаю вас сюды: https://baravik.org/post/3483/#p3483 Для вас жа пісалася! Вы гэта ўвогуле чыталі ці проста любіце пазадаваць глупыя пытанні?