1

(1 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Вельмі добрая агучка, цікавы сюжэт для дзетак (сямейны серыял), трапны гумар. Шчыра дзякую!

Калі знойдзецца працяг ці штосьці падобнае, калі ласка, выкладайце.

Эдуард1995 напісаў:
SoroS напісаў:

Трэба было ў іншы раздзел Мультфільмы пакласці:

А за сам мульцік, бясспрэчна, дзякую.

Усё правільна зроблена. Мульт перакладзены толькі субцітрамі

A... зразумеў логіку  big_smile окэй

Трэба было ў іншы раздзел Мультфільмы пакласці:

А за сам мульцік, бясспрэчна, дзякую.

Эдуард1995 напісаў:

Дададзена 3 серыя!

Раздача вядзецца шляхам дадання новых серый! Паказаць

Станьце, калі-ласка, на раздачу. З улікам абнаўлення торэнт-файла няма ў каго спампаваць.  sad

Шаноўныя чытачы, хто пампуе, напішыце, калі ласка, тут ці ў асабістых паведамленнях:
- ці ўсе малюнкі добра і якасна паказваюцца ў Вас - напішыце таксама на якой чыталцы электроннай (e-reader), на якой іншай прыладзе (планшэт ці мабільнік) ці ў якой праграме на камп’ютары Вы адкрывалі кнігу.

Гэта вельмі важна, каб разумець, што кніга добра адлюстроўваецца на ўсіх прыладах (напрыклад, я праверыў на Kindle) з улікам некаторых асаблівасцей падрыхтоўкі графічных ілюстрацый.

Дзякую загадзя!

Шаноўныя чытачы, хто пампуе, напішыце, калі ласка, тут ці ў асабістых паведамленнях:
- ці ўсе малюнкі добра і якасна паказваюцца ў Вас - напішыце таксама на якой чыталцы электроннай (e-reader), на якой іншай прыладзе (планшэт ці мабільнік) ці ў якой праграме на камп’ютары Вы адкрывалі кнігу.

Гэта вельмі важна, каб разумець, што кніга добра адлюстроўваецца на ўсіх прыладах (напрыклад, я праверыў на Kindle) з улікам некаторых асаблівасцей падрыхтоўкі графічных ілюстрацый.

Дзякую загадзя!

Шаноўныя чытачы, хто пампуе, напішыце, калі ласка, тут ці ў асабістых паведамленнях:
- ці ўсе малюнкі добра і якасна паказваюцца ў Вас - напішыце таксама на якой чыталцы электроннай (e-reader), на якой іншай прыладзе (планшэт ці мабільнік) ці ў якой праграме на камп’ютары Вы адкрывалі кнігу.

Гэта вельмі важна, каб разумець, што кніга добра адлюстроўваецца на ўсіх прыладах (напрыклад, я праверыў на Kindle) з улікам некаторых асаблівасцей падрыхтоўкі графічных ілюстрацый.

Дзякую загадзя!

Лагін Лазар - Стары Хатабыч / Старик Хоттабыч [1984, ePub]

right

Год: 1984
Аўтар: Лагін Лазар / Лагин Лазарь
Мастак: Пашчасцеў Уладзімір
Перакладчык: Шахавец Уладзімір
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, для малодшага школьнага ўзросту, для сярэдняга школьнага ўзросту, пазакласнае чытанне
Выдавецтва: Мінск, Юнацтва
Мова: Беларуская
Фармат: ePub
Якасць: Распазнаны тэкст (OCR)

Апісанне:
Стары Хатабыч - адзін з найбольш вядомых персанажаў дзіцячай літаратуры. У 1938 годзе яго прыдумаў пісьменнік беларуска-габрэйскага паходжання Лазар Іосіфавіч Гінзбург, які пісаў пад псеўданімам Лазар Лагін. З тае пары (ужо амаль 100 год) джын пасяліўся ў кнігах, на тэлеэкранах і ў сэрцах людзей.

Што можа быць у гляку, знойдзеным на дне ракі?
Волька чакаў усё што заўгодна - пасланне, залатыя манеты, каштоўнасці, - дзе там! З пасудзіны вылез... стары! Ён, як выявілася, быў не звычайным чалавекам у гадах (звычайныя на дне ракі, як правіла, не водзяцца), а самым сапраўдным старым джынам. Гасан Абдурахман ібн Хатаб паабяцаў выконваць усе пажаданні свайго ратаўніка. Толькі чамусьці ўсё атрымліваецца не так, як хацелася б.
Аб прыгодах звычайнага школьніка і старадаўняга джына чытайце ў гэтай кніжцы.

Кніга багата ілюстравана мастаком Уладзімірам Пашчасцевым.

Здымкі экрана Паказаць

left https://i.imgur.com/RDc7mGC.jpg https://i.imgur.com/XwyeOg7.jpg

Баравікова Раіса - Казкі астранаўта: Касмічныя падарожжы беларусаў [2006, ePub]

right

Год: 2006
Аўтарка: Баравікова Раіса
Мастакі: Казлоў Мікола, Сустава Наталля
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, для сярэдняга школьнага ўзросту, беларуская літаратура, пазакласнае чытанне
Выдавецтва: Мінск, "Літаратура і Мастацтва"
Мова: Беларуская
ISBN: 985-6720-15-x
Фармат: EPUB
Якасць: Распазнаны тэкст (OCR)

Апісанне:
«Казкі астранаўта: Касмічныя падарожжы беларусаў» — праслаўлены твор пісьменніцы, выйшаў у 2006 годзе і перавыдаваўся некалькі разоў. Напісаны казкі ад імя астранаўта-беларуса. У аповесці багата цікавых звестак пра сузор’і, зоркі, падаюцца версіі пра касмічнае паходжанне рэдкіх чырвонакніжных раслін. Усе мiжгалактычныя прыгоды герояў звязаныя з Беларуссю.
Астранаўты ні з кім не ваююць. Яны спазнаюць Сусвет і наладжваюць стасункі з насельнікамі розных планет. Ідэальная мадэль свету, бясхмарнае існаванне ў якой парушаюць толькі прыродныя катаклізмы. Шчырае сяброўства і ўзаемадапамога – вось тыя ратавальныя кругі, якія, паводле меркавання казачніцы, здольныя ратаваць з бяды ці захінуць ад небяспекі.
Але «Казкі астранаўта» – не толькі пра міжгалактычныя падарожжы. Яны і пра паходжанне рэдкіх раслін, якія (згодна казачнай версіі Раісы Баравіковай) трапілі на нашу планету «з іншых галактык».
“Казкі астранаўта” – кніга, якая яднае зямлю і космас, ператварае назіранне начнога неба ў летнюю ноч у чароўную казку, а вандроўку па квітнеючым лузе – у касмічнае падарожжа. Чытайце і пераканайцеся!

Кніга багата ілюстрыравана каляровымі малюнкамі мастакоў Міколы Казлова і Наталлі Суставай.

Аб аўтарцы:
Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 11.05.1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца.
Раіса Баравікова працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», карэспандэнтам газет «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена». На працягу 1996–2000 гадоў была намеснікам, затым галоўным рэдактарам часопіса для жанчын «Алеся». У 2002–2011 гадах узначальвала часопіс «Маладосць». У 2011–2012 гадах — зноў у штотыднёвіку «ЛіМ», затым — у рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Аўтарка шматлікіх зборнікаў вершаў «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992),«Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).
Сваю творчасць пісьменніца не абмяжоўвае толькі паэзіяй, яна актыўна працуе і ў іншых літаратурных жанрах: у прозе, драматургіі, мастацкім перакладзе. Яна аўтарка аповесці пра каханне «Кватарантка» (1980), зборнікаў фантастычных апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002) і «Кава для дамавіка» (2013). З пад пяра Баравіковай-драматурга выйшлі п’есы: «Цётка Малання з Асаўца», «Пятля часу», гістарычная драма «Барбара Радзівіл».
Для дзяцей Раіса Андрэеўна напісала кнігі: «Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), «Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і жабяня Квыш-Квыш» (1996), «Казкі астранаўта» (2006), «Казкі з гербарыя» (2008), «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў» (2010), «Ты не слухай Мішку, коцік!» (2013), «Матылёчкі-матылькі» (2014), «Свята ў хату. Народны каляндар часопіса “Вясёлка”» (2015), «Бусева школка. Казкі» (2015).
Перакладае на беларускую з рускай, украінскай і польскай моў. Для дзяцей пераклала казкі Ханса Крысціяна Андэрсена «Дзяўчынка з запалкамі», «Елка», братоў Грым «Жывая вада», «Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых», «Мужычок», «Рапунцель» і інш.
Здабыткі і дасягненні ў беларускай літаратуры Раісы Баравіковай высока адзначаны шматлікімі ўзнагародамі: Лаўрэатка Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1993), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон» (2007), ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны (2008). Дзіцячыя кнігі Раісы Баравіковай шмат разоў ўваходзілі ў шорт-ліст «Прэміі Цёткі», ў 2011 годзе яна атрымала прэмію часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі.

Цытаты з інтэрв'ю Раісы Баравіковой:
"Бачу ў літаратуры для дзяцей вялікі сэнс. Напачатку патрэбна выхаваць чытача, прывучыць да літаратуры. Ён сам потым будзе шукаць той ці іншы твор."

"Ці заменіць для сучасных дзяцей кніга камп’ютэр, Інтэрнет?.. Мо і не, але ж дакладна дазволіць ім пабыць дзецьмі даўжэй. Ужо дзеля таго, каб захацелася палюбіць Радзіму, прыроду, вершы, прозу. Бачыце, я сама паэтэса, а стала пісаць прозу — фантастычныя казкі для дзяцей."

"Кожны дзень мяне нешта кранае. Калі пісала адну з апошніх кніг “Казкі астранаўта. Касмічныя падарожжы беларусаў”, уяўляла сабе шмат іншых планет. Так хочацца верыць, што мы — частка Сусвету! І вось некалькі месяцаў таму ў СМІ прайшла інфармацыя, што навукоўцы адкрылі новую планету. Яна знаходзіцца ў сузор’і Лебедзя і ляцець да яе трэба амаль трыста светлавых гадоў. Чымсьці нагадвае нашу Зямлю, толькі трошкі большая і цяплейшая. Мяне гэта незвычайна здзівіла! Значыць, я ў сваёй творчасці на правільным шляху."

Здымкі экрана Паказаць

left https://i.imgur.com/QMxAPXC.jpg https://i.imgur.com/YJURzLP.jpg https://i.imgur.com/3ZGdMNr.jpg

Місько Павел - Прыгоды Бульбобаў [1983, ePub/fb2/mobi]

right

Год: 1983
Аўтар: Місько Павел
Мастак: Пашчасцеў Уладзімір
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, для малодшага школьнага ўзросту, беларуская літаратура, пазакласнае чытанне
Выдавецтва: Мінск, Юнацтва
Мова: Беларуская
Фармат: ePub/fb2/mobi
Якасць: Распазнаны тэкст (OCR)

Апісанне:
Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача – аповед у «Прыгодах Бульбобаў» (1977) вядзецца ад імя... сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё.

Працягам аповесці «Прыгоды Бульбобаў» стала аповесць «Як на нашы імяніны...» (1983). Гэтае мастацкае палатно вызначаецца ўменнем аўтара з любоў’ю і шчырай усмешкай гутарыць з дзецьмі пра клопаты і праблемы, якія хвалююць кожнага юнага чытача. Тут гаворка і пра ўзаемаадносіны дзяцей, і пра ўзаемаадносіны дзяцей і дарослых, і пра стасункі дзяцей з прыродай, і шмат яшчэ пра ўсё тое, што так цікава пазнаваць малодшым школьнікам.

Абодва творы з ілюстрацыямі мастака Уладзіміра Пашчасцева.

Аб аўтары:
Місько Павел Андрэевіч (14.03.1931 — 09.06.2011)
Беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург. Нарадзіўся ў вёсцы Старцавічы (зараз Знамя) Слуцкага раёна. Асноўныя творы: «Мора Герадота», «Градабой», «Хлопцы, чые вы будзеце…», «Паміж мінулым і будучым»,  «Самыя короткія ночы», «Зяленыя змеі», «Прыгавораны да жыцця», «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» ,«Прыгоды  Бульбобаў», «Грот афаліны», «Эрпіды на планеце Зямля», «Прыйдзі, дзень-залацень!», «Ружовыя ліўні», «Пакуль зямля мілуе сонца» і інш.
Найбольшую вядомасць і любоў самай удзячнай аўдыторыі — дзіцячай, — яму прынеслі казкі і фантастычныя творы для дзяцей, якія прасякнутыя наскрозь беларускасцю, сакавітай мовай, аналагаў якой няма ў сучаснай дзіцячай літаратуры, і аздоблены цёплымі добрымі ілюстрацыямі.

Здымкі экрана Паказаць

lefthttps://i.imgur.com/vUZ7Pf4.pnghttps://i.imgur.com/NcdtThe.pnghttps://i.imgur.com/R3sSSFk.png

11

(5 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Нейкая праблема с торрент-файлам: Error adding "kupala_final.mp4.torrent": invalid or corrupt torrent file
(кліент: Transmission 2.83 (14282))
Мо якая несумяшчальнасць са старым торрэнт-кліентам, бо чацверты трансмішн пампуе.
У любым выпадку, калі-ласка, паглядзіце, можа ведаеце, як зрабіць файл больш універсальным (даступным).
Дзякую

RiverCat напісаў:
Maciej напісаў:

RiverCat, заўважыў, што некаторыя вашыя раздачы засталіся толькі ў 3D.
Тэмы з стандартнымі (2D) вэрсіямі больш недаступныя.

Вітаю!
Нажаль гэта былі не мае раздачы.
Прычыны з якіх раздачы былі выдалены мне таксама невядомыя.
Непасрэдна перад тым як раздачы зніклі, бравік не працаваў некалькі дзён з-за нейкай памылкі.
Торрэнт файл на шчасце заваляўся...

Дык мо іншыя торрэнт файлы таксама ёсць?..

SoroS напісаў:
Maciej напісаў:
SoroS напісаў:

Дзякую. 371 Mb бачу спампаваўся толькі і зараз не пампуецца.
Вы на раздачы ці ўжо не?

Так, на раздачы. Пакуль што бачу не было спампоўваньняў зь яе.
А вы празь якую праграму пампуеце? Мая парада карыстацца qBittorrent
https://www.qbittorrent.org/download.
Яна менш нагружае кампутар і раздачы стабільней працуюць (у параўнаньні з µTorrent).

у меня Transmission 2.83 (14282) на NAS'e... ён неяк дзіўна тут пампуе - не бачыць піраў sad у чым справа - ня ведаю

Здаецца, некага знайшоў і пампуе.

Maciej напісаў:
SoroS напісаў:

Дзякую. 371 Mb бачу спампаваўся толькі і зараз не пампуецца.
Вы на раздачы ці ўжо не?

Так, на раздачы. Пакуль што бачу не было спампоўваньняў зь яе.
А вы празь якую праграму пампуеце? Мая парада карыстацца qBittorrent
https://www.qbittorrent.org/download.
Яна менш нагружае кампутар і раздачы стабільней працуюць (у параўнаньні з µTorrent).

у меня Transmission 2.83 (14282) на NAS'e... ён неяк дзіўна тут пампуе - не бачыць піраў sad у чым справа - ня ведаю

Падтрымліваю! +1
Дзякую загадзя.

Maciej напісаў:
RiverCat напісаў:

Паспрабуйце гэты торрэнт:

RiverCat, заўважыў, што некаторыя вашыя раздачы засталіся толькі ў 3D.
Тэмы з стандартнымі (2D) вэрсіямі больш недаступныя.

1. Падкажэце, вы іх самі выдалілі або нехта з адмінаў падумаў, што гэта дублікаты і выдаліў іх?

2. Ці маглі б аднавіць тыя тэмы або хаця б далучыць торэнт-файлікі ў тэмы з 3D раздачамі?

Дзякуй
-------------------------------

Вось некаторыя зь зьніклых раздачаў:

Рататуй 3D - даступны
https://baravik.org/topic/2427/

Рататуй - тэма недаступная
https://baravik.org/topic/2421/

Спасылка адсюль:
https://vk.com/wall-136884833_4119

------------------------------

Наперад 3D - даступны
https://baravik.org/topic/2388/

Наперад - тэма недаступная
https://baravik.org/topic/2298/

Спасылка адсюль:
https://vk.com/wall-136884833_3882

----------------------

Карпарацыя монстраў 3D - даступны
https://baravik.org/topic/2535/

Карпарацыя монстраў - тэма недаступная
https://baravik.org/topic/2534/

Спасылка адсюль:
https://vk.com/wall-136884833_4424

----------------

У пошуках Нэма 3D - даступны
https://baravik.org/topic/2510/

У пошуках Нэма - тэма недаступная
https://baravik.org/topic/2484/

Спасылка адсюль:
https://vk.com/wall-136884833_4309
-----------------

Уверх | Up | 2009 - тэма недаступная
https://baravik.org/topic/2256

Спасылка адсюль:
https://vk.com/wall-136884833_3720

Maciej напісаў:
SoroS напісаў:

Дзякую, але нікога няма на раздачы... (((

Я на раздачы, пампуйце)

Дзякую. 371 Mb бачу спампаваўся толькі і зараз не пампуецца.

Вы на раздачы ці ўжо не?

RiverCat напісаў:
SoroS напісаў:

Прабачце, а не 3D у такой агучцы ёсць?

Паспрабуйце гэты торрэнт:

Дзякую, але нікога няма на раздачы... (((

Прабачце, а не 3D у такой агучцы ёсць?

Можа хто-небудзь стаць на раздачу? Не пампуецца ужо другі дзень запар.
Дзякую.

20

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Можа нехта стаць на раздачу? Не пампуецца ужо другі дзень запар.
Дзякую.