1

Тэма: Лагін Лазар - Стары Хатабыч (маст. Пашчасцеў Уладзімір) / Старик Хоттабыч [1984, ePub]

Спампаваць: magnet link

Лагін Лазар - Стары Хатабыч / Старик Хоттабыч [1984, ePub]

right

Год: 1984
Аўтар: Лагін Лазар / Лагин Лазарь
Мастак: Пашчасцеў Уладзімір
Перакладчык: Шахавец Уладзімір
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, для малодшага школьнага ўзросту, для сярэдняга школьнага ўзросту, пазакласнае чытанне
Выдавецтва: Мінск, Юнацтва
Мова: Беларуская
Фармат: ePub
Якасць: Распазнаны тэкст (OCR)

Апісанне:
Стары Хатабыч - адзін з найбольш вядомых персанажаў дзіцячай літаратуры. У 1938 годзе яго прыдумаў пісьменнік беларуска-габрэйскага паходжання Лазар Іосіфавіч Гінзбург, які пісаў пад псеўданімам Лазар Лагін. З тае пары (ужо амаль 100 год) джын пасяліўся ў кнігах, на тэлеэкранах і ў сэрцах людзей.

Што можа быць у гляку, знойдзеным на дне ракі?
Волька чакаў усё што заўгодна - пасланне, залатыя манеты, каштоўнасці, - дзе там! З пасудзіны вылез... стары! Ён, як выявілася, быў не звычайным чалавекам у гадах (звычайныя на дне ракі, як правіла, не водзяцца), а самым сапраўдным старым джынам. Гасан Абдурахман ібн Хатаб паабяцаў выконваць усе пажаданні свайго ратаўніка. Толькі чамусьці ўсё атрымліваецца не так, як хацелася б.
Аб прыгодах звычайнага школьніка і старадаўняга джына чытайце ў гэтай кніжцы.

Кніга багата ілюстравана мастаком Уладзімірам Пашчасцевым.

Здымкі экрана Паказаць

left https://i.imgur.com/RDc7mGC.jpg https://i.imgur.com/XwyeOg7.jpg

Апошні раз адрэдагавана SoroS (2023-11-04 16:04:46)

Прычэпкі допісу

Лагін Лазар - Стары Хатабыч - 1984 - ePub.torrent 1.99 кБ, 6 спампоўванняў з 2023-11-04 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Лагін Лазар - Стары Хатабыч (маст. Пашчасцеў Уладзімір) / Старик Хоттабыч [1984, ePub]

Шаноўныя чытачы, хто пампуе, напішыце, калі ласка, тут ці ў асабістых паведамленнях:
- ці ўсе малюнкі добра і якасна паказваюцца ў Вас - напішыце таксама на якой чыталцы электроннай (e-reader), на якой іншай прыладзе (планшэт ці мабільнік) ці ў якой праграме на камп’ютары Вы адкрывалі кнігу.

Гэта вельмі важна, каб разумець, што кніга добра адлюстроўваецца на ўсіх прыладах (напрыклад, я праверыў на Kindle) з улікам некаторых асаблівасцей падрыхтоўкі графічных ілюстрацый.

Дзякую загадзя!