1

Тэма: Баравікова Раіса - Казкі астранаўта: Касмічныя падарожжы беларусаў (маст. Казлоў Мікола, Сустава Наталля) [2006, ePub]

Спампаваць: magnet link

Баравікова Раіса - Казкі астранаўта: Касмічныя падарожжы беларусаў [2006, ePub]

right

Год: 2006
Аўтарка: Баравікова Раіса
Мастакі: Казлоў Мікола, Сустава Наталля
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, для сярэдняга школьнага ўзросту, беларуская літаратура, пазакласнае чытанне
Выдавецтва: Мінск, "Літаратура і Мастацтва"
Мова: Беларуская
ISBN: 985-6720-15-x
Фармат: EPUB
Якасць: Распазнаны тэкст (OCR)

Апісанне:
«Казкі астранаўта: Касмічныя падарожжы беларусаў» — праслаўлены твор пісьменніцы, выйшаў у 2006 годзе і перавыдаваўся некалькі разоў. Напісаны казкі ад імя астранаўта-беларуса. У аповесці багата цікавых звестак пра сузор’і, зоркі, падаюцца версіі пра касмічнае паходжанне рэдкіх чырвонакніжных раслін. Усе мiжгалактычныя прыгоды герояў звязаныя з Беларуссю.
Астранаўты ні з кім не ваююць. Яны спазнаюць Сусвет і наладжваюць стасункі з насельнікамі розных планет. Ідэальная мадэль свету, бясхмарнае існаванне ў якой парушаюць толькі прыродныя катаклізмы. Шчырае сяброўства і ўзаемадапамога – вось тыя ратавальныя кругі, якія, паводле меркавання казачніцы, здольныя ратаваць з бяды ці захінуць ад небяспекі.
Але «Казкі астранаўта» – не толькі пра міжгалактычныя падарожжы. Яны і пра паходжанне рэдкіх раслін, якія (згодна казачнай версіі Раісы Баравіковай) трапілі на нашу планету «з іншых галактык».
“Казкі астранаўта” – кніга, якая яднае зямлю і космас, ператварае назіранне начнога неба ў летнюю ноч у чароўную казку, а вандроўку па квітнеючым лузе – у касмічнае падарожжа. Чытайце і пераканайцеся!

Кніга багата ілюстрыравана каляровымі малюнкамі мастакоў Міколы Казлова і Наталлі Суставай.

Аб аўтарцы:
Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 11.05.1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца.
Раіса Баравікова працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», карэспандэнтам газет «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена». На працягу 1996–2000 гадоў была намеснікам, затым галоўным рэдактарам часопіса для жанчын «Алеся». У 2002–2011 гадах узначальвала часопіс «Маладосць». У 2011–2012 гадах — зноў у штотыднёвіку «ЛіМ», затым — у рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Аўтарка шматлікіх зборнікаў вершаў «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992),«Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).
Сваю творчасць пісьменніца не абмяжоўвае толькі паэзіяй, яна актыўна працуе і ў іншых літаратурных жанрах: у прозе, драматургіі, мастацкім перакладзе. Яна аўтарка аповесці пра каханне «Кватарантка» (1980), зборнікаў фантастычных апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002) і «Кава для дамавіка» (2013). З пад пяра Баравіковай-драматурга выйшлі п’есы: «Цётка Малання з Асаўца», «Пятля часу», гістарычная драма «Барбара Радзівіл».
Для дзяцей Раіса Андрэеўна напісала кнігі: «Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), «Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і жабяня Квыш-Квыш» (1996), «Казкі астранаўта» (2006), «Казкі з гербарыя» (2008), «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў» (2010), «Ты не слухай Мішку, коцік!» (2013), «Матылёчкі-матылькі» (2014), «Свята ў хату. Народны каляндар часопіса “Вясёлка”» (2015), «Бусева школка. Казкі» (2015).
Перакладае на беларускую з рускай, украінскай і польскай моў. Для дзяцей пераклала казкі Ханса Крысціяна Андэрсена «Дзяўчынка з запалкамі», «Елка», братоў Грым «Жывая вада», «Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых», «Мужычок», «Рапунцель» і інш.
Здабыткі і дасягненні ў беларускай літаратуры Раісы Баравіковай высока адзначаны шматлікімі ўзнагародамі: Лаўрэатка Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1993), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон» (2007), ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны (2008). Дзіцячыя кнігі Раісы Баравіковай шмат разоў ўваходзілі ў шорт-ліст «Прэміі Цёткі», ў 2011 годзе яна атрымала прэмію часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі.

Цытаты з інтэрв'ю Раісы Баравіковой:
"Бачу ў літаратуры для дзяцей вялікі сэнс. Напачатку патрэбна выхаваць чытача, прывучыць да літаратуры. Ён сам потым будзе шукаць той ці іншы твор."

"Ці заменіць для сучасных дзяцей кніга камп’ютэр, Інтэрнет?.. Мо і не, але ж дакладна дазволіць ім пабыць дзецьмі даўжэй. Ужо дзеля таго, каб захацелася палюбіць Радзіму, прыроду, вершы, прозу. Бачыце, я сама паэтэса, а стала пісаць прозу — фантастычныя казкі для дзяцей."

"Кожны дзень мяне нешта кранае. Калі пісала адну з апошніх кніг “Казкі астранаўта. Касмічныя падарожжы беларусаў”, уяўляла сабе шмат іншых планет. Так хочацца верыць, што мы — частка Сусвету! І вось некалькі месяцаў таму ў СМІ прайшла інфармацыя, што навукоўцы адкрылі новую планету. Яна знаходзіцца ў сузор’і Лебедзя і ляцець да яе трэба амаль трыста светлавых гадоў. Чымсьці нагадвае нашу Зямлю, толькі трошкі большая і цяплейшая. Мяне гэта незвычайна здзівіла! Значыць, я ў сваёй творчасці на правільным шляху."

Здымкі экрана Паказаць

left https://i.imgur.com/QMxAPXC.jpg https://i.imgur.com/YJURzLP.jpg https://i.imgur.com/3ZGdMNr.jpg

Апошні раз адрэдагавана SoroS (2023-11-04 16:04:10)

Прычэпкі допісу

Kazki_astranauta_2006_ePub.torrent 5.51 кБ, 7 спампоўванняў з 2023-08-10 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Баравікова Раіса - Казкі астранаўта: Касмічныя падарожжы беларусаў (маст. Казлоў Мікола, Сустава Наталля) [2006, ePub]

Шаноўныя чытачы, хто пампуе, напішыце, калі ласка, тут ці ў асабістых паведамленнях:
- ці ўсе малюнкі добра і якасна паказваюцца ў Вас - напішыце таксама на якой чыталцы электроннай (e-reader), на якой іншай прыладзе (планшэт ці мабільнік) ці ў якой праграме на камп’ютары Вы адкрывалі кнігу.

Гэта вельмі важна, каб разумець, што кніга добра адлюстроўваецца на ўсіх прыладах (напрыклад, я праверыў на Kindle) з улікам некаторых асаблівасцей падрыхтоўкі графічных ілюстрацый.

Дзякую загадзя!