1

Тэма: Місько Павел - Прыгоды Бульбобаў (маст. Пашчасцеў Уладзімір) [1983, ePub/fb2/mobi]

Спампаваць: magnet link

Місько Павел - Прыгоды Бульбобаў [1983, ePub/fb2/mobi]

right

Год: 1983
Аўтар: Місько Павел
Мастак: Пашчасцеў Уладзімір
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, для малодшага школьнага ўзросту, беларуская літаратура, пазакласнае чытанне
Выдавецтва: Мінск, Юнацтва
Мова: Беларуская
Фармат: ePub/fb2/mobi
Якасць: Распазнаны тэкст (OCR)

Апісанне:
Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача – аповед у «Прыгодах Бульбобаў» (1977) вядзецца ад імя... сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё.

Працягам аповесці «Прыгоды Бульбобаў» стала аповесць «Як на нашы імяніны...» (1983). Гэтае мастацкае палатно вызначаецца ўменнем аўтара з любоў’ю і шчырай усмешкай гутарыць з дзецьмі пра клопаты і праблемы, якія хвалююць кожнага юнага чытача. Тут гаворка і пра ўзаемаадносіны дзяцей, і пра ўзаемаадносіны дзяцей і дарослых, і пра стасункі дзяцей з прыродай, і шмат яшчэ пра ўсё тое, што так цікава пазнаваць малодшым школьнікам.

Абодва творы з ілюстрацыямі мастака Уладзіміра Пашчасцева.

Аб аўтары:
Місько Павел Андрэевіч (14.03.1931 — 09.06.2011)
Беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург. Нарадзіўся ў вёсцы Старцавічы (зараз Знамя) Слуцкага раёна. Асноўныя творы: «Мора Герадота», «Градабой», «Хлопцы, чые вы будзеце…», «Паміж мінулым і будучым»,  «Самыя короткія ночы», «Зяленыя змеі», «Прыгавораны да жыцця», «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» ,«Прыгоды  Бульбобаў», «Грот афаліны», «Эрпіды на планеце Зямля», «Прыйдзі, дзень-залацень!», «Ружовыя ліўні», «Пакуль зямля мілуе сонца» і інш.
Найбольшую вядомасць і любоў самай удзячнай аўдыторыі — дзіцячай, — яму прынеслі казкі і фантастычныя творы для дзяцей, якія прасякнутыя наскрозь беларускасцю, сакавітай мовай, аналагаў якой няма ў сучаснай дзіцячай літаратуры, і аздоблены цёплымі добрымі ілюстрацыямі.

Здымкі экрана Паказаць

lefthttps://i.imgur.com/vUZ7Pf4.pnghttps://i.imgur.com/NcdtThe.pnghttps://i.imgur.com/R3sSSFk.png

Апошні раз адрэдагавана SoroS (2023-11-04 16:03:26)

Прычэпкі допісу

Місько Павел - Прыгоды Бульбобаў [1983, EPUB FB2 MOBI].torrent 11.9 кБ, 4 спампоўванняў з 2023-08-04 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Місько Павел - Прыгоды Бульбобаў (маст. Пашчасцеў Уладзімір) [1983, ePub/fb2/mobi]

Шаноўныя чытачы, хто пампуе, напішыце, калі ласка, тут ці ў асабістых паведамленнях:
- ці ўсе малюнкі добра і якасна паказваюцца ў Вас - напішыце таксама на якой чыталцы электроннай (e-reader), на якой іншай прыладзе (планшэт ці мабільнік) ці ў якой праграме на камп’ютары Вы адкрывалі кнігу.

Гэта вельмі важна, каб разумець, што кніга добра адлюстроўваецца на ўсіх прыладах (напрыклад, я праверыў на Kindle) з улікам некаторых асаблівасцей падрыхтоўкі графічных ілюстрацый.

Дзякую загадзя!