https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMzU0MzE5Mjk3OF5BMl5BanBnXkFtZTgwMjM3NjQzNjE@._V1_UY268_CR1,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Бразілія
Год: 2015
Жанр: драма, камедыя

Рэжысёр: Ана Муйлаэрт (Anna Muylaert)
У галоўных ролях: Рэжына Казэ (Regina Cas), Элена Аўбэрґарыя (Helena Albergaria), Мішэл Жаэўсас (Michel Joelsas)

Апісанне: Хатняя прыслужніца Вэл, прапрацаваўшы шмат гадоў у Сан-Паўлу далёка ад сваёй дачкі, нарэшце мае стабільную працу, але яе дакарае сумленне праз растанне з сям’ёю. У той жа час кабета фактычна зрабілася другою маці сыну сваіх працадаўцаў, якога дапамагала гадаваць. Аднойчы Вэл даведалася, што ейная свабодалюбівая дачка ўцякла.

IMDb: 7.8 (11 023)

Памер: 526 MiB
Працягласьць: 01:47:00.982
Відэа : HEVC, 704x436 2.35:1, 25.000 FPS, 552 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BODE4OWQ0MGUtNjdlYy00ZGE5LTkwMzYtMmQ2ODViZTJkMTRlXkEyXkFqcGdeQXVyMjM5MTg4MjQ@._V1_UY268_CR4,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Сербія
Год: 2016
Жанр: драма

Рэжысёр: Мір’яна Каранавіч (Мирјана Карановић)
У галоўных ролях: Мір’яна Каранавіч (Мирјана Карановић), Борыс Ісакавіч (Борис Исаковић), Хрыстына Попавіч (Христина Поповић), Боян Наваец (Бојан Навојец).

Апісанне: Мілена, добрапрыстойная маці і жонка, жыве шчаслівым жыццём у прэстыжным прадмесці Бялграду. Усё мяняецца, калі ў яе знаходзяць рак. У дадатак падчас прыбірання яна выпадкова натрапляе на відэакасету, якая даводзіць, што ейны каханы муж падчас вайны браў удзел у страшных злачынствах.

IMDb: 6.7 (562)

Памер: 432 MiB
Працягласьць: 01:30:18.662
Відэа : HEVC, 704x428 2.35:1, 25.000 FPS, 533 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNjE2NzAxMDA4NF5BMl5BanBnXkFtZTcwNTczNTQyMQ@@._V1_UY268_CR4,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя. Іспанія
Год: 2001
Жанр: рамантычная камедыя

Рэжысёр: Паскаль Баі (Pascale Bailly).
У галоўных ролях: Адры Тату (Audrey Tautou) і Эдуар Бэр (Edouard Baer).

Апісанне: Пасля разрыву з хлопцам 20 - гадовая Мішэль у дэпрэсіі. Зняверыўшыся ў каханні і ў жыцці, пасварыўшыся з сям’ёю, спачатку яна шукае сябе ў хрысціянстве, потым у будызме, а пасля знаёміцца з абаяльным Франсуа. Ён аказаўся габрэем, і, дзеля кахання, Мішэль пастанавіла падацца ў юдаізм.

IMDb: 5.3 (2321)

Памер: 1.65 GiB
Працягласць: 01:38:06.883
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 FPS, 2 280 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BOWNiMzkxMjAtMmEwNC00YThhLTg1N2UtZmM5NDNjYWM4M2ZlXkEyXkFqcGdeQXVyMDI4NjM1MQ@@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: ЗША
Год: 2012
Жанр: баявік, трылер, крымінал

Рэжысёр: Уільям Кофмэн (William Kaufman)
У галоўных ролях: К’юба ҐУдынґ - малодшы (Cuba Gooding Jr.), Дольф Люндґрэн (Dolph Lundgren), Клаўд’я Басолс (Claudia Bassols), Білі Мары (Billy Murray), Луіс Мэндылар (Louis Mandylor), Ліёў ҐрЭґары (Leo Gregory).

Апісанне: Па распадзе СССР уплыў уладаў і роля закону аслаблі. Ва Усходняй Еўропе буяе арганізаваная злачыннасць, цэнтрам дзейнасці зброевых босаў і наркадылераў робіцца Прага. Кілеру Рэю Карвэру не ўдаецца забіць крымінальнага аўтарытэта, і ён пераходзіць на іншы бок у канфлікце мафіёзных груповак, забіваючы брата свайго былога кліента. У адказ "замаўляюць" яго.

IMDb: 5.1 (4330)

Памер: 2.23 GiB
Працягласьць: 01:31:06.441
Відэа : HEVC, 1920x1080 16:9, 23.976 FPS, 3 374 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 128 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNDA2NzczMjkxOF5BMl5BanBnXkFtZTgwMTYyMDAxMzE@._V1_UY268_CR7,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя
Год: 2006
Жанр: камедыя

Рэжысёр: Крыстыян Вэнсан (Christian Vincent),
У галоўных ролях: Ізабэль Карэ (Isabelle Carr), Хасэ Ґарсія (Jos Garcia), Франсуа Клюзэ (Franois Cluzet).

Апісанне: Маладая парыжанка Франсу знянацку атрымоўвае ў спадчыну 50 тысяч еўраў і пастанаўляе цалкам змяніць сваё жыццё. Яна ўцякае ад занудлівага каханка і абрыдлых будняў выкладчыцы англійскай мовы ў раскошны 4 - зоркавы гатэль на Блакітным беразе Францыі. Неўзабаве Франсу сустракае мужчыну сваёй мары - няўлоўнага выхваляку Стэфана, які ўсюды пачуваецца як удома, ведае ў гатэлі кожнага парцье і ўдае давераную асобу Элтана Джона. Франсу, у якой хутка таксама праяўляецца махлярскі спрыт, пачынае паляванне на абаяльнага аферыста...

IMDb: 5.5 (1161)

Памер: 815 MiB
Працягласць: 01:37:14.422
Відэа : HEVC, 702x572 16:9, 25.000 FPS, 1 037 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMTIzMjc3OTQ1N15BMl5BanBnXkFtZTcwODE5MTAzMQ@@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя
Год: 2004
Жанр: драма

Рэжысёр: Франсуа Азон (Franois Ozon)
У ролях: Бруні-Тэдэскі Валерыя /Bruni-Tedeschi Valeria/, Фрэйс Стэфан /Freiss Stephane/, Пея Жэральдына /Pailhas Geraldine/, Фабіян Франсуаза /Fabian Francoise/, Лонсдэйл Майкл /Lonsdale, Michael/.

Апісанне: Суддзя зачытвае доўгую пастанову пра шлюбаразводны працэс. Гэта канец супольнага жыцця Мар’ен і Жыля. Аднак гэта толькі пачатак кінастужкі, якая ў рэтраспектыўным парадку паказвае пяць эпізодаў гісторыі іхнай сям’і.

IMDb: 6.6 (8 339)

Памер: 815 MiB
Працягласць: 01:26:50.062
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 FPS, 1 178 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 128 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMjAyNTY3NTcyOF5BMl5BanBnXkFtZTcwMTcyMjM1MQ@@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Нямеччына, Францыя
Год: 2007
Жанр: камедыя

Рэжысёр: Жулі Дэльпі (Julie Delpy)
У ролях: Жулі Дельпі, Адам Голдберг, Даніэль Бруль, Мары Піе, Альбер Дэльпі, Алексія Ландо, Адан Жадароўскі, Аляксандр Наён.

Апісанне: Яна – францужанка, ён – амерыканец, і разам яны выпраўляюцца ў падарожжа, каб аднавіць былую рамантыку ў стасунках. Па дарозе – Парыж. У ягоным уяўленні гэта рай для рамантыкаў. Для яе ж гэта проста горад юнацтва, дзе засталіся сябры і былыя каханкі… Падарожжа ператвараецца ў суцэльнае выпрабаванне.

IMDb: 6.8 (29 158)

Памер: 844 MiB
Працягласць: 01:36:19.382
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 FPS, 1 090 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

58

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BZDk2MDI2ZmUtMTBjNy00NzQ3LWFhODktODJiYzRlNWQ2M2Y5XkEyXkFqcGdeQXVyMTQ1MTgwOA@@._V1_UY268_CR3,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Нарвегія, Нямеччына
Год: 2014
Жанр: драма

Рэжысёр: Бэнт Гамэр (Bent Hamer)
У галоўных ролях: Анэ Даль Торп (Ane Dahl Torp), Лёран Стакер (Laurent Stocker), Стэин Вінґе (Stein Winge).

Апісанне: Меланхалічная Мар’е, захавальніца нацыянальнага прататыпу кілаграма, накіроўваецца ў Парыж на семінар пра кантрольны замер. Як і эталон кілаграма, яна самая ёсць сплавам дакладнасці і крохкасці. Разумная, нешматслоўная і прыгожая ў сваёй навуковай строгасці, яна жыве ў дасканалым ультрасучасным доме, ездзіць суперкампактавым аўтамабілем. Але ў Парыжы яна нечакана знаходзіць каханне, і на вагах апынаюцца ейныя ўласныя эмоцыі.

IMDb: 6.3 (1318)

Памер: 872 MiB
Працягласць: 01:27:09.382
Відэа : AVC, 720x428 2.40:1, 25.000 FPS, 1 265 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 128 kb/s

недзе год, такім чынам, я не мог трапіць на сайт) дакладней, трапіць мог, а вось напісаць штосьці - не smile

Доўгі час не мог пакінуць паведамленняў на форуме. З чым гэта можа быць звязана?

Дзякуй за новыя фільмы!

62

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://s18.postimg.org/fxe5mp19l/1218676_500x800x250.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2011
Жанар: крымінал, дэтэктыў

Рэжысэр: Яцэк Бромскі (Jacek Bromski)
У ролях: Мая Асташэўска (Maja Ostaszewska), Марэк Букоўскі (Marek Bukowski), Данута Стэнка (Danuta Stenka), Анджэй Сэвэрын (Andrzej Seweryn)

Апісаньне: Удзельнікі тэрапеўтычнага курсу ў ізаляваным замку паблізу Кракава знаходзяць цела свайго калегі. Пракурор Шацка і камісар Смоляр распачынаюць следства, стараючыся разблытаць загадку смерці мужчыны. Па - майстэрску выбудаваны дэтэктыўны сюжэт пераплятаецца з палітычнымі рэаліямі ды любоўнай інтрыгаю. Фільм, зняты паводле аднайменнага бестселера Зыгмунта Малішэўскага, атрымаў 13 намінацыяў на польскія і міжнародныя кінапрэміі.

IMDb: 6.0 (457)

Памер: 1.15 GiB
Працягласьць: 02:02:50.382
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 198 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

Дадаўся трэці сэзон

64

(15 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадалося 5 сэрый

https://d-nm.ppstatic.pl/kadr/k/r/8c/c0/58b879e330ff9_o,size,400x350,q,90,h,cbb097.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2014
Жанар: мультфільм

Колькасьць сэрыяў: тры сэзоны па 13 сэрый

Апісаньне: “Дзёньнік Флёркі” – польскі анімаваны сэрыял створаны ў Лодзі намаганьнямі Studio Filmowe Anima-Pol па сэрыі кніг Раксаны Янджэўскай-Врубэль. Сэрыял паказвае сьвет з перспектывы маленькай землярыйкі Флярэнтыны, якая ўважліва назірае за сьветам. Флёрка не сьпяшаецца верыць тлумачэньням дарослых, таму правярае ўсё сама і робіць уласныя высновы. Як і кожны дзіцёнак, яна зьдзіўляецца найпрасьцейшым рэчам, разам з тым вучачыся іх разумець і называць.

Першы сэзон:
Працягласьць: сэрыя ~ 11 хв.
Відэа : AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 fps, 2 121 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

Другі сэзон:
Працягласьць: сэрыя ~ 11 хв.
Відэа : AVC, 960x540 16:9, 25.000 fps, 2 850 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

Памер: 8,14 Gb

66

(11 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)

Тоўсты Дзік штовечар на раздачы, не пераймайцеся wink

Шыкоўна!

https://s18.postimg.org/88lwohky1/s4_mapa_ginacego_swiata.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2016
Жанар: падарожжы

Апісанне: Цыкл „Мапа свету, які гіне” – гэта знятыя на розных кантынентах 4 дакументальныя фільмы, датычныя ратавання раслін і жывёл, якім пагражае выміранне праз некантраляванае выманне іх з натуральнага асяроддзя ў камерцыйных мэтах. Часткі цыклу асвятляюць праблемы, пра якія звычайны чалавек мае пэўнае ўяўленне, аднак досыць рэдка ўсведамляе, што часамі і сам прыносіць шкоду прыродзе.
Кіраўніком праекта з’яўляецца Матэвуш Даменцкі – адзін з найвыбітнейшых акцёраў маладога пакалення, падарожнік і аматар прыроды. Ён вандраваў па самых экзатычных краінах, бачыў мясціны, вядомыя шырокаму колу толькі па паштоўках і каляровых здымках у часопісах. Апроч таго, што гэтыя мясціны незвычайна прыгожыя, яны, на жаль, з’яўляюцца месцам забойства жывёл і вынішчэння экасістэм. Даменцкі адкрыў для гледачоў меней вядомыя бакі некаторых дзяржаў, пераканаўся сам і пераканаў гледачоў, што ў знішчэнні тамтэйшай прыроды часам вінаватыя…багатыя краіны. У вандроўках па зямным шары Матэвуша суправаджаюць натуразнаўцы і дзеячы арганізацый аховы прыроды.

Колькасьць сэрыяў: 4

Памер: 4.18 GiB
Працягласьць: сэрыя ~ 25 хв.
Відэа : AVC, 1280x720 16:9, 25.000 fps, 5 834 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

https://s18.postimg.org/4sjoku0tl/vlcsnap-2016-11-20-10h43m58s140.png

Жанр: камэдыя, навагодняе шоў
Рэжысэр: Мацей Сабураў

Ролі выконваюць: Кароль Барахлей XII – Алег Гарбуз
Прынцэса Бульвінея – Ганна Хітрык
Прынц Бадмінтон – Міхась Зуй
Каралева Шамбэля – Сьвятлана Зелянкоўская
Воўк-Заянчкоўскі – Сяргей Рудзеня
Каргота – Натальля Качаткова
Непралазенка – Арцём Бародзіч
Дарадца – Андрэй Дробыш
Пісар – Лявон Вольскі
Чараўнік – Яўген Калмыкоў
Скарбнік – Павал Яскевіч
Цырымонімайстар – Сяргей Кавальскі
Вартаўнік 1 – Міхась Есьман
Вартаўнік 2 – Зьміцер Есяневіч
Аўтар (апавядальнік), адлюстраваньне – Алег Хаменка
Маргарыта Сьцяпанаўна – Ганна Вольская
Містэр Падключальнік – Аляксандар Кухто
Фройліны – Яўгенія Кульбачная, Ліза Лазарэвіч
Чароўны Трусік– Мацей Сабураў

Пра фільм: «Аднойчы ў Барахляндыі» — калядная казка, дзе дабро як заўжды змагаецца са злом, а ў прамежках паміж змаганьнем гучаць кампазыцыі Лявона Вольскага, аўтара сцэнару і ідэі фільму.

Памер: 809 MiB
Працягласьць: 01:03:46.432
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 639 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:F3G9Ohh6TC0

https://s18.postimg.org/6uk5zdwbd/hqdefault.jpg

Жанар: навагодняе шоў
Вытворчасьць: Белсат
Год: 2014

Апісанне: Аўтарам, як і папярэдніх навагодніх фільмаў-канцэртаў «Снежны завулак», выступіў музыка Лявон Вольскі. Галоўныя дзейныя асобы — вядомыя ў Беларусі артысты: Ганна Хітрык (спартоўка), Павел Харланчук (дэтэктыў) і Наста Шпакоўская (варажбітка-медыум). У іншых ролях — Уладзімір Пятровіч (прадпрымальнік), Кацярына Аверкава (утрымальніца вар’етэ і казіно), Раман Падаляка (замежнік), Алена Крыванос (прыслуга), Глеб Лабадзенка (журналіст). Жанр навагодняга шоу на «Белсаце» — асарці ад камедыі да містыкі-фантастыкі. Сюжэт –выкраданне кіраўніка адной краіны на фоне ўварвання іншапланетнікаў…

Памер: 651 MiB
Працягласьць: 00:51:49.194
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 623 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:p4n6Br_odJw

https://s18.postimg.org/iie7tzqm1/1357090043_pavlinka.2.jpg

Краіна: Беларусь
Год: 1952
Жанар: драма
Мова: расейская

Рэжысэр: Аляксандар Зархі
Сцэнар: Максім Лужанін
У ролях: Лілія Драздова, Лідзія Ржэцкая, Глеб Глебаў, Вера Пало, Уладзімір Кудрэвіч, Удзімір Дзядзюшка, Барыс Платонаў

Апісаньне: Сялянская дачка Паўлінка закаханая ў маладога сельскага настаўніка Якіма. Але яе бацька, Сцяпан Крыніцкі, жадае парадніцца з дваранскім родам і хоча выдаць Паўлінку замуж за дурнога і нікчэмнага шляхціца Быкоўскага. Паўлінка заяўляе бацьку, што выйдзе замуж толькі за Якіма. Сцяпан злуецца і вырашае загубіць Якіма.

Вечарам каля Крыніцкага збіраюцца госці. У вёсцы святкуюць дзень Івана Купалы. Якім прапануе Паўлінцы бегчы гэтай ноччу і таемна павянчацца, але Сцяпан знаходзіць дачку, а Якіма арыштоўваюць ...

Фільм-спектакль па аднайменнай п'есе Янкі Купалы ў пастаноўцы беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра.

Памер: 444 MiB
Працягласьць: 01:14:53.026
Відэа : HEVC, 720x576 4:3, 25.000 fps, 695 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:ry-EzQge7vQ

72

(5 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Дадаліся новыя сэрыі

73

(15 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадалося 28 сэрыяў

74

(1 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

https://s18.postimg.org/bdwekx1c9/bodo_teaser.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2015 - 2016
Жанар: біяграфія, м'юзікал, драма, гістарычны

Рэжысэр: Міхал Квеціньскі (Michał Kwiecinski)
У ролях: Антоні Крулікоускі (Antoni Krolikowski), Мар’юш Банашэускі (Mariusz Bonaszewski), Петр Жураускі (Piotr Zurawski), Аґнешка Васіньска (Agnieszka Wosinska).

Апісаньне: 13 - серыйны аповед пра жыццё зоркі міжваеннага польскага кінематографу ды кабарэ, актора, рэжысёра, бізнесоўца, героя плётак і скандалаў, па кім уздыхалі жанчыны, на каго раўняліся мужчыны. Эўґеньюш Бода сыграў у больш як трыццаці фільмах, ён быў зоркаю даваенных тэатраў - рэвю "Morskie Oko" ды "Qui Pro Quo", стваральнікам шлягераў, якія памятаюць да сёння, а таксама сцэнарыстам і рэжысёрам. Ягоная біяграфія ўвабрала ў сябе ўсё, што ўтварала незвычайную атмасферу даваеннае Варшавы.

IMDb: 6.5 (10)

Колькасць сэрый: 13

Памер: 27.5 GiB
Працягласьць: сэрыя ~ 54 хв.
Відэа : AVC, 1280x720 16:9, 25.000 fps, 5 420 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

Калі ласка, спадарства!)