https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMjAwMTI5OTg3Nl5BMl5BanBnXkFtZTcwNTY3OTUxMQ@@._V1_UY268_CR4,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя, Японія
Год: 2000
Жанр: драма, дэтэктыў

Рэжысёр: Франсуа Азон (François Ozon)
У галоўнай ролі: Шарлат Рэмплінґ (Charlotte Rampling)

Апісанне: Шмат гадоў запар муж і жонка праводзяць адпачынак у сваім дамку ў ціхай прыморскай мясцовасці на паўднёвым захадзе Францыі. Аднойчы ён ідзе на мора і знікае. Што гэта: дзіўная смерць цi спланаваны ўчынак? І за што жыць, калі карыстацца банкаўскім рахункам мужа нельга цягам дзесяці гадоў, паколькі ўладальнік лічыцца зніклым без вестак? І вось жанчына натыкаецца на нечаканую знаходку…

IMDb: 7.1 (7 531)

Памер: 3.85 GiB
Працягласць: 01:36:18.730
Відэа : HEVC, 1920x1080 16:9, 24.000 FPS, 5 594 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNTA5NDE2NzA5OF5BMl5BanBnXkFtZTgwMzc3NjAwMzE@._V1_UY268_CR2,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Польшча, Вугоршчына
Год: 2013
Жанр: драма

Рэжысёр: Войцех Смажоўскі (Wojciech Smarzowski)
У галоўных ролях: Робэрт Венцкевіч (Robert Więckiewicz), Юлія Кіёўска (Julia Kijowska), Яцэк Брацяк (Jacek Braciak), Аркад’юш Якубік (Arkadiusz Jakubik), Кінґа Прайс (Kinga Preis), Анджэй Ґрабоўскі (Andrzej Grabowski).

Апісанне: Ежы - вядомы пісьменнік і хранічны алкаголік, які маскуе сваю праблему дасціпнасцю ды абаяннем. Як часты наведнік рэабілітацыйнае лякарні ён сустракае калегаў у няшчасці з розных сацыяльных слаёў. Гэта гісторыя пра павольнае падзенне, трагічную барацьбу з сабой і хваробаю, роспач, надзею ды каханне, якое дае галоўнаму герою апошні шанц вярнуцца да нармальнага жыцця.

IMDb: 6.9 (2 084)

Памер: 516 MiB
Працягласьць: 01:45:04.262
Відэа : HEVC, 704x428 2.35:1, 25.000 FPS, 552 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMjE0MzEwODk5NF5BMl5BanBnXkFtZTcwMTUwMzc0OA@@._V1_UY268_CR9,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя
Год: 2012
Жанр: меладрама, камедыя

Рэжысёр: Джэймз Ют (James Huth)
У галоўных ролях: Сафі Марсо (Sophie Marceau), Ґад Эльмале (Gad Elmaleh)

Апісанне: Гісторыя кахання дваіх парыжанаў - багемнага піяніста Сашы ды маці траіх дзяцей Шарлёт. Што можа лучыць настолькі розных людзей? Саша жыве сённяшнім днём - "без будзільніка, падаткаў і абцяжарвальных сувязяў", ненавідзіць дзяцей, вечарамі грае для душы ў джаз - клубе ды весяліцца ў кампаніі сяброў і 25 - гадовых дзевак на адную ноч. Жыццё Шарлёт цалкам занятае кар’ерай і гадаваннем дзяцей ад двух мужоў, апошні з якіх - халодны бізнес - магнат Ален Пош. Шарлёт цяпер працуе на яго і таму паслухмяна працягвае граць для бамонду ролю ягонае жонкі на выставах сучаснага мастацтва, якія яна ладзіць на грошы бізнесу Поша. Але прыходзіць каханне, і жыццё Сашы ды Шарлёт пачынае змяняцца... Ці да лепшага?

IMDb: 6.5 (4 589)

Памер: 4.59 GiB
Працягласць: 01:49:19.450
Відэа : HEVC, 1920x1080 16:9, 23.976 (24000/1001) FPS, 5 869 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

29

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNTU0NjQwYTQtODE0MS00OTQ0LTlhZWItZWNiOWJmZjY4ZWZiXkEyXkFqcGdeQXVyMjQwMjMzMDY@._V1_UY268_CR3,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2015
Жанр: драма

Рэжысёр: Эльжбета Бэнкоўска (Elżbieta Benkowska), Міхал Ваўжэцкі (Michał Wawrzecki)
У галоўных ролях: Паўліна Галазка (Paulina Galazka), Себастыян Фабіянскі (Sebastian Fabijanski)

Апісанне: Гісторыі трох маладых эмігрантаў, якія спрабуюць знайсці сваё месца ў лепшым свеце... У Польшчы. Жанна ўцякла з дачкою з Беларусі, пакінуўшы мужа - вядомага апазіцыянера. Азам супрацоўнічаў з польскім войскам у Афганістане як перакладчык, за што яго палічылі здраднікам. Цяпер ён спрабуе даць рады з ваеннаю траўмаю. Адрынутая сям’ёю, Вера з'ехала з Украіны, каб пачаць новае жыццё, але раптам мінулае пачынае даганяць яе.

IMDb: 5.1 (50)

Памер: 416 MiB
Працягласць: 01:23:47.142
Відэа : HEVC, 704x570 16:9, 25.000 FPS, 559 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNTM4NjczNTg3MV5BMl5BanBnXkFtZTgwODQ0ODkwMzE@._V1_UY268_CR7,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя
Год: 2004
Жанр: камедыя, драма

Рэжысёр: Аляксандра Леклер (Alexandra Leclre)
У галоўных ролях: Ізабэль Юпэр (Isabelle Huppert), Катрын Фро (Catherine Frot), Брыжыт Катыён (Brigitte Catillon), Мішэль Вюермоз (Michel Vuillermoz)

Апісанне: Люіз - касметолаг з гораду Ле - Ман. Яна ненадоўга прыязджае ў Парыж, каб наведаць сваю старэйшую сястру Марцін. У жыцці Марцін, здавалася б, ёсць усё, акрамя самага галоўнага, што мае ейная сястра. Люіз праводзіць у Парыжы ўсяго пару дзён, але ейнае шчасце раздражняе Марцін і атручвае ёй жыццё.

IMDb: 6.4 (1 509)

Памер: 747 MiB
Працягласць: 01:28:44.022
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 FPS, 1 042 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMzU3NTYxM2MtNjViMS00YmNlLWEwM2MtYWI2MzgzNTkxODFjXkEyXkFqcGdeQXVyMTQxNzMzNDI@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: ЗША
Год: 2002
Жанр: драма, рамантычны

Рэжысёр: Эдам Шэнкмэн (Adam Shankman)
У галоўных ролях: Шэйн Ўэст (Shane West) і Мэндзі Мур (Mandy Moore)

Апісанне: 1990 - ыя гады, мястэчка Боўфарт у штаце Паўночная Караліна. Кампанія старшакласнікаў падбухторвае навака з іхнай школы Клэя прайсці небяспечны абрад ініцыяцыі, што прычыняецца да няшчаснага выпадку. Ад гібелі Клэя ўратоўвае адзін з іх, Лэндан, якога ўрэшце арыштоўвае паліцыя. Дырэктар школы прыдумляе для хулігана адмысловае пакаранне дапамагаць прыбіраць у школе, у суботы займацца са школьнікамі з праблемных сем’яў і браць удзел у школьнай тэатральнай студыі. У гэты папраўчы перыяд Лэндан збліжаецца са сціплаю дачкою пастара і змяняецца пад уплывам дзяўчыны ды моцнага пачуцця. Але ў гісторыі іхнага кахання нядоўгі век...

IMDb: 7.4 (189 457)

Памер: 608 MiB
Працягласць: 01:37:46.462
Відэа : HEVC, 704x432 2.35:1, 25.000 FPS, 735 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BYTJkZTM4ZTgtZjY5My00MDNjLWJkODYtNTViYmVjYWE5NWIxXkEyXkFqcGdeQXVyMjIxMzMyMQ@@._V1_UY268_CR4,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Чэхія, Славаччына
Год: 2016
Жанр: драма

Рэжысёр: Ян Гржэбэйк (Jan Hebejk)
У галоўных ролях: Зузана Маўрэры (Zuzana Maurry), Пэтэр Бэб’як (Peter Bebjak), Чонґар Кашаі (Сsongor Kassaі), Марцін Гавэлка (Martіn Havelka), Зузана Конечна (Zuzana Konen)

Апісанне: На першы погляд поўная эмпатыі настаўніца праз вучняў маніпулюе іхнымі бацькамі дзеля ўласнага ўзбагачэння. Бальшыня бацькоў, прычым не толькі з боязі за паспяховасць сваіх дзяцей, паддаюцца напору настаўніцы ды пакорліва робяць ёй розныя паслугі, носяць падарункі і складаюць іншыя знакі ўвагі. Аднак знаходзяцца тры сям’і, якія наважваюцца паўстаць супраць ненармальнае сітуацыі ды разам з дырэктаркаю школы склікаюць канспіратыўны сход... Дзеянне напружанага і вельмі актуальнага фільму пра сілу людскога характару, знятага паводле рэальных падзеяў, адбываецца на пачатку 1980-ых гадоў у сацыялістычнай Браціславе, але гэта ўніверсальная гісторыя, якая магла б адбыцца ў любым месцы ды ў любы час.

IMDb: 7.3 (2 205)

Памер: 692 MiB
Працягласць: 01:38:32.662
Відэа : HEVC, 704x572 16:9, 25.000 FPS, 847 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMjM0MzgzNDU4NF5BMl5BanBnXkFtZTgwNjE2OTc2NjE@._V1_UY268_CR3,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Бельгія - Швейцарыя
Год: 2015
Жанр: драма, рамантычны

Рэжысёр: Ґіём Сэнэз (Guillaume Senez)
У галоўных ролях: Кейсі Матэ - Кляйн (Kacey Mottet Klein), Ґалятэя Бэлюджы (Galata Beluggi), Лятысья Дош (Laetitia Dosch), Катрын Сале (Catherine Sale)

Апісанне: Пятнаццацігадовы Максім рыхтуецца да кар’еры ў вялікім спорце - хоча быць футбольным брамнікам. Ягоная дзяўчына, таксама яшчэ няпоўнагадовая Мэляні, зацяжарыла. Насуперак чаканню, Максім не ўспрымае гэта як трагедыю: ён лічыць сябе дастаткова дарослым, каб зрабіцца бацькам. Аднак ягонай упэўненасці не падзяляюць ні ягоныя бацькі, ні трэнер, ні маці Мэляні, ні ўласна Мэляні...

IMDb: 6.5 (392)

Памер: 760 MiB
Працягласць: 01:35:05.182
Відэа : HEVC, 704x426 2.35:1, 25.000 FPS, 983 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNDE5OTkxNzMxNl5BMl5BanBnXkFtZTgwMjQ4NjY3MDE@._V1_UY268_CR6,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Нямеччына - Швейцарыя - Партугалія
Год: 2013
Жанр: трылер, меладрама, дэтэктыў

Рэжысёр: Біле Аўґуст (Bille August)
У галоўных ролях: Джэрэмі Айранз (Jeremy Irons), Шарлат Рэмплінґ (Charlotte Rampling), Лена Улін (Lena Olin), Бруна Ґанц (Bruno Ganz), Мэляні Лёран (Mlanie Laurent).

Апісанне: Швейцарскі настаўнік гісторыі жыве ў Бэрне самым звычайным жыццём бяздзетнага разведзенага мужчыны: навучае ў школе, захапляецца вывучэннем моваў, збірае рэдкія кнігі, гуляе сам з сабой у шахматы. Аднаго дня па дарозе на працу ён сустракае дзяўчыну, якая спрабуе скочыць з мосту, яму ўдаецца ўратаваць яе і прывесці з сабою на заняткі. Аднак дзяўчына неўзабаве сыходзіць, пакінуўшы настаўніку толькі плашч, у якім той знаходзіць кнігу невядомага партугальскага аўтара, а ў ёй - два квіткі на начны цягнік да Лісабону. Зачытаўшыся кнігаю, настаўнік пастанаўляе кінуць свае працоўныя абавязкі і паехаць у Лісабон, каб паспрабаваць адшукаць аўтара кнігі, а таксама - след таямнічае дзяўчыны.

IMDb: 6.8 (16 842)

Памер: 4.58 GiB
Працягласць: 01:51:36.938
Відэа : AVC, 1278x720 16:9, 24.000 FPS, 5 741 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 128 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMzA5MzIwMjQ3Ml5BMl5BanBnXkFtZTgwODAyMjQzMjE@._V1_UY268_CR12,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Фінляндыя
Год: 2012
Жанр: трагікамедыя

Рэжысёр: Міка Каўрысмякі (Mika Kaurismäki)
У галоўных ролях: Вэса - Маці Лойры (Vesa - Matti Loiri), Самулі Эдэльман (Samuli Edelmann), Мары Пэранкаскі (Mari Perankoski)

Апісанне: Пасля доўгіх гадоў жыцця ў эміграцыі на радзіму вяртаецца Леа, які калісьці ўцёк ад пераследу за рабунак банку. На момант уцёкаў Леа ягонаму сыну Тыма было два гады: цяпер сыну за трыццаць, ён вядомы піяніст, у яго ёсць жонка і дачка, якія, аднак, з’ехалі ад Тыма на поўнач Фінляндыі. І тут у Тымава жыццё нечакана ўрываецца даўно забыты бацька з намерам усё перайначыць ды выправіць усе памылкі мінуўшчыны - як чужыя, гэтак і ўласныя.

IMDb: 6.4 (1 851)

Памер: 692 MiB
Працягласць: 01:48:24.862
Відэа : HEVC, 704x426 2.35:1, 25.000 FPS, 757 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BYzE4MzFhMDQtYmQ2ZS00MGU5LTkzNmItMmEzODc1YWQwNGI2XkEyXkFqcGdeQXVyMjY1OTYyMDA@._V1_UY268_CR3,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Аўстрыя, Нямеччына, Францыя
Год: 2016
Жанр: драма

Рэжысёр: Марыя Шрадэр (Maria Schrader)
У галоўных ролях: Томас Лемаркус, Барбара Зукава, Ёзэф Хадэр, Чарлі Хюбнер

Апісанне: Штэфан Цвайґ, як і сотні іншых еўрапейцаў, напярэдадні Другое сусветнае вайны бяжыць са Старога Свету - спачатку ў Вялікую Брытанію, потым у ЗША. Аднойчы дарогаю ў Буэнас-Айрэс на сусветную канферэнцыю ПЭН - клубу ён спыняецца ў Бразіліі - яна ашаламляе яго сваёй прыродаю, людзьмі, ладам жыцця. Цяпер Цвайґ разам са сваёй новаю жонкай і сакратаркаю безупынна падарожнічае з Нью-Ёрку ў Рыа- дэ-Жанэйра ды назад, праз усю Паўднёвую Амерыку. Але больш за вандроўкі яго вымотваюць штодзённыя клопаты пра сяброў і калег, якія засталіся ў ахопленай вайной Еўропе. Нарэшце ён селіцца ў бразільскім мястэчку Пэтропулісе. І хоць Цвайґу даспадобы новае жыццё ва ўтульным доме, душа ягоная засталася на радзіме.

IMDb: 6.8 (1 786)

Памер: 797 MiB
Працягласць: 01:41:37.742
Відэа : HEVC, 704x428 2.35:1, 25.000 FPS, 961 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMzkwMjRhZWUtMDE2Yy00ZjY2LTkyN2ItODdhMGEwZmJjMmFjXkEyXkFqcGdeQXVyNDkzNTM2ODg@._V1_UY268_CR9,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: ЗША
Год: 2004
Жанр: крымінальная драма

Рэжысёр: Джэван О’Ніл (Jevon O'Nill)
У галоўных ролях: Дэніс Гопэр (Dennis Hopper), Джына Ґершон (Gina Gershon), Дамінік Сўэйн (Dominique Swain), Дэйвід Мары (David Murray)

Апісанне: Заняпаднае прыморскае мястэчка закрываецца на зіму. П’ер Ўокер збіраецца з’язджаць, прыхапіўшы заробак, які ашчадзіў, працуючы ўсё лета ў парку атракцыёнаў. Усё ідзе сваім чынам, пакуль П’ер не сустракае інтрыганку Келі, якая робіць так, каб ён застаўся. Ашчаджэнні П'ера скрадзеныя. Келі знаёміць хлопца з Сімэонам, пабожным крымінальнікам, які абяцае хлопцу працу - стаяць на шухеры падчас крадзяжоў...

IMDb: 4.3 (637)

Памер: 610 MiB
Працягласьць: 01:41:22.062
Відэа : HEVC, 720x576 4:3, 25.000 FPS, 706 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

38

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMjA0Nzk5ODMzM15BMl5BanBnXkFtZTcwMjA0MjYxMg@@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Вялікая Брытанія, ПАР
Год: 2008
Жанр: драма

Рэжысёр: Энтані Фэб'ян (Anthony Fabian)
У галоўных ролях: Соўфі Аканэда (Sophie Okonedo), Эліс Крыге (Alice Krige), Сэм Ніл (Sam Neill), Тоўні Кхарохе (Tony Kgoroge).

Апісанне: Мастацкі фільм абаперты на сапраўднай гісторыі Сэндры Лэнг, паўднёваафрыканскай дзяўчыны, якая нарадзілася каляровай у сям'і белых бацькоў у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы (ПАР) часоў апартэіду. Бацька доўга змагаўся з дзяржавай, каб яе прызналі белай. Яму ўдалося дамагчыся гэтага, аднак у 17 гадоў Сэндра ўцякла з дому з чорным хлопцам. Праз гэта бацька адмовіўся ад яе і парваў з ёй усе кантакты. Ёй давялося жыць і самотна гадаваць дзяцей у якасьці каляровай. Сваіх бацькоў ёй удалося знайсці толькі пасля адмены рэжыму апартэіду у ПАР.

IMDb: 6.9 (3 073)

Памер: 1.06 GiB
Працягласьць: 01:42:29.422
Відэа : HEVC, 704x570 16:9, 25.000 FPS, 1 346 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

39

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNmFhNDA5NWItODY1ZC00ZTJlLTgwYmMtZjA1N2ExMmVmNzQ5XkEyXkFqcGdeQXVyMjIxMzMyMQ@@._V1_UY268_CR3,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Чэхія - Люксембург - Славаччына
Год: 2013
Жанр: драма, камедыя

Рэжысёр: Віктар Таўш (Viktor Tau)
У галоўных ролях: Дыд’е Фляман (Didier Flamand), Олдржых Кайзэр (Oldich Kaiser), Іржы Лабус (Ji Lbus), Жулі Фэр’е (Julie Ferrier), Каці Оўтынэн (Kati Outinen)

Апісанне: На пачатку сваёй тэатральнай кар’еры Оскар, Макс і Віктар стварылі клоўнскае трыа "Бастэрз". Іхныя сцэнкі былі астраўкамі свабоды пасярод ідэалагічнае дрыгвы камуністычнае Чэхаславаччыны. Але пазней паміж трыма клоўнамі здарылася нешта, што спрычыніла распад калектыву. Папулярныя клоўны доўгія гады не хацелі нават чуць адзін пра аднаго. Праз трыццаць гадоў Оскар вяртаецца з эміграцыі, каб скончыць мастацкую кар’еру ў Празе. Сустрэча з былымі калегамі вядзе да непазбежнага сутыкнення з мінулым. Лёс дае ім яшчэ адзін шанец.

IMDb: 6.4 (142)

Памер: 984 MiB
Працягласць: 01:59:21.902
Відэа : HEVC, 704x548 16:9, 25.000 FPS, 1 018 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

40

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BODY5OWQ0ZWYtN2Q3Ny00Y2RiLTgwYTUtMTYwMWYyNWFkODUzXkEyXkFqcGdeQXVyODAwMTU1MTE@._V1_UY268_CR3,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя, Бельгія
Год: 2012
Жанр: драма, біяграфія, музыка

Рэжысёр: Флёран-Эмільё Сіры (Florent-Emilio Siri)
У галоўных ролях: Жэрамі Ранье, Бенуа Мажымель, Моніка Скаціні, Сабрына Сайвеку

Апісанне: Дзяцінства Клёда Франсуа прайшло ў 1950-ыя гг. у Егіпце, дзе ён жыў з маці, сястрой і даволі аўтарытарным бацькам. Пасля Суэцкага крызісу сям’я апынулася ў Францыі. Клёд пастанавіў прысвяціць сябе музыцы, што давяло да роспачы ягонага бацьку, які бачыў сына банкаўскім працаўніком. Пасля павольнага старту да спевака прыйшоў першы поспех з песняю Belle, belle, belle. Сустрэча з прадзюсарам Полам Ледэрманам надала новае вымярэнне ягонай кареры. Фільм - гісторыя жыцця вядомага французскага спевака 1960-ых і 1970-ых гг. Клёда Франсуа на мянушку Клёклё аж да ягонай трагічнай гібелі 11 сакавіка 1978 г. ва ўзросце 39 гадоў.

IMDb: 6.9 (2 502)

Памер: 2.19 GiB
Працягласьць: 02:28:39.938
Відэа : AVC, 1136x480 2.35:1, 24.000 FPS, 1 980 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMzA2OTYzODgxNV5BMl5BanBnXkFtZTcwMzA3MTY0OA@@._V1_UY268_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя, Бельгія
Год: 2011
Жанр: меладрама, камедыя

Рэжысёр: Ан Фантэн / Anne Fontaine
У галоўных ролях: Ізабель Юпер, Бенуа Пульворд, Андрэ Дзюсалье

Апісанне: Яна жыве са сваім мужам і сынам побач з Люксембургскім палацам. Ён жыве са сваім сынам у задняй частцы фургона. Яна ўзначальвае прэстыжны фонд сучаснага мастацтва. Ён вымушаны перабівацца выпадковай працай. Яна рэгулярна сустракаецца з міністрам культуры. Ён сустракаецца толькі з бутэлькамі алкаголю. Яна любіць абмяркоўваць розныя ідэі. Ён любіць сэкс з жанчынамі з вялікімі грудзьмі. Яны зусім не маюць нічога агульнага і не павінны былі б нават сустракацца. Але іх дзеці становяцца неразлучнымі, і неўзабаве ім самім трэба будзе зразумець чаму. Сутыкненне двух розных светаў закране жыццё не толькі іх саміх, але і ўсіх навакольных.

IMDb: 6.0 (2 549)

Памер: 3.11 GiB
Працягласць: 01:39:40.038
Відэа : HEVC, 1920x1080 16:9, 23.976 (24000/1001) FPS, 4 340 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 128 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BOTM0NzhlNjMtZWEzMS00ZTY0LWIxNjMtMjZlYjdhODBkMTVkXkEyXkFqcGdeQXVyMTQwMjkwNjI@._V1_UY268_CR3,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Італія, Францыя
Год: 2016
Жанр: драма

Рэжысёр: Паўлё Вірдзі (Paolo Virz)
У галоўных ролях: Валер’я Бруні Тэдэскі (Valeria Bruni Tedeschi), Мікаэля Рамаццоцці (Micaela Ramazzotti), Валентына Карнэлюцці (Valentina Carnelutti).

Апісанне: Бэатрычэ жыве ў псіхіятрычным шпіталі вольнага тыпу ў Таскане. Жанчына прызвычаеная да іншага, шыкоўнага жыцця. У шпіталі яна пакутуе ад браку камунікацыі ды забаваў. Аднойчы ва ўстанову трапляе новенькая, Данатэлля, і Бэатрычэ адразу ж хоча пасябраваць з ёю. Спачатку яна злёгку дапякае Данатэллю размовамі, а пасля падбухторвае яе на ўцёкі.

IMDb: 7.2 (7 316)

Памер: 1.25 GiB
Працягласць: 01:51:15.182
Відэа : HEVC, 704x424 2.35:1, 25.000 FPS, 1 470 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

43

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BZTU2ZjEyMDQtMGVhNC00ODNiLWJiNzItZjJhODRhMDQ1MWRhXkEyXkFqcGdeQXVyNDc2MDExMjA@._V1_UY268_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Латвія
Год: 2016
Жанр: драма

Рэжысёр: Рэнарс Вімба (Renrs Vimba)

Апісанне: Сямнаццацігадовая Рая і яе дванаццацігадовы брат Робі жывуць з бабуляю на хутары ў латгальскай глыбінцы. Іхны тата памёр, а маці на заробках у Брытаніі. Насуперак унукам бабуля хоча прадаць дом, але ўсё змяняе нечаканае здарэнне, якое вымушае падлеткаў прымаць складаныя рашэнні, змагацца за дом і сям’ю. Гэта гісторыя адзіноты, расчаравання... і першага кахання.

IMDb: 7.6 (561)

Памер: 597 MiB
Працягласць: 01:46:32.422
Відэа : HEVC, 704x426 2.35:1, 25.000 FPS, 649 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BOWUzNmE1YjctMzhlYS00ZmFhLTgyOTQtYjliYzgxYWUzNTVlXkEyXkFqcGdeQXVyNjg5MzE4NTA@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Канада
Год: 2015
Жанр: драма, рамантычны

Рэжысёр: Майкл Скот (Michael M. Scott)
У галоўных ролях: Тэры Полаў (Teri Polo), Пол Джаўгэнсан (Paul Johansson), Клоўі Бэбкук (Chloe Babcook), Ліні Эванз (Lini Evans), Мэлкам Ст’юарт (Malcolm Stewart)

Апісанне: Усё цячэ, усё змяняецца, і праз больш як 20 гадоў шчаслівага супольнага жыцця Дэйвід і Клоўі Бэйкеры ўрэшце пастанаўляюць разысціся. Нечакана іхная дачка Амэнда абвяшчае пра сваё хуткае вяселле. Каб не псаваць ёй свята, бацькі часова прыкідваюцца тым жа шчаслівым сужэнствам, якім былі раней. На жаданне Амэнды вяселле мае адбыцца ў маляўнічым месцы, дзе Бэйкеры 15 гадоў таму ўтраіх зазналі незабыўныя моманты сямейнага шчасця. Перабыванне там, сярод закаханых параў і ў атачэнні прыроднага хараства, пакрысе растапляе ледзяную сцяну паміж мужам ды жонкаю. Дэйвід і Клоўі ўсведамляюць, што яны па - ранейшаму моцна кахаюць адно аднаго, але ў віры працоўных ды іншых справаў забыліся, што сакрэт шлюбу ў тым, каб улюбляцца адно ў аднаго зноў і зноў.

IMDb: 6.0 (432)

Памер: 751 MiB
Працягласьць: 01:24:31.822
Відэа : HEVC, 704x570 16:9, 25.000 FPS, 1 107 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BYzZkMWY5M2ItOTA1Yi00MWQ0LWE4OTgtNWY1YmE0NjQyOTdlXkEyXkFqcGdeQXVyMjc4MjcxNzI@._V1_UY268_CR8,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя, Іспанія
Год: 2002
Жанр: камедыя, меладрама, драма

Рэжысёр: Сэдрык Кляпіш (Cdric Klapisch)
У галоўных ролях: Рамэн Дзюрыс (Romain Duris), Жудыт Ґадрэш (Judith Godrche), Адрэ Тату (Audrey Tautou), Сэсіль дэ Франс (Ccile de France), Келі Райлі (Kelly Reilly)

Апісанне: Ксавіе з’язджае на год у Барсeлону ў межах праграмы студэнцкіх абменаў. Ён пакідае Парыж, каханую дзяўчыну і зону камфорту дзеля прагматычнае мэты - напісаць магістарскую працу аб іспанскай эканоміцы, каб атрымаць пасаду ў міністэрстве. Ксавіе зазнае ў Барсeлоне культурніцкі шок, але неўзабаве пачынае любіць сваё новае жыццё ды інтэрнацыянальны студэнцкі асяродак. Ён пачуваецца як рыба ў вадзе ў напалову шалёнай атмасферы сваёй "іспанскае карчмы" - кватэры, якую разам здымаюць студэнты з Брытаніі, Італіі, Іспаніі, Нямеччыны, Даніі, Францыі ды Бельгіі. Ці здолее Ксавіе па вяртанні зрабіцца міністэрскім клеркам?

IMDb: 7.3 (37 813)

Памер: 1.07 GiB
Працягласць: 01:56:56.622
Відэа : HEVC, 704x552 16:9, 25.000 FPS, 1 175 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

46

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMDIyNmQ4ZWQtYzQ0OC00MTkzLWJkZWQtZjliZTM5NzA0YTFmL2ltYWdlXkEyXkFqcGdeQXVyMjgyNjk3MzE@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя - Італія - Нямеччына
Год: 2005
Жанр: драма, рамантычны

Рэжысёр: Патрыс Шэро (Patrice Chreau)
У галоўных ролях: Ізабэль Юпэр (Isabelle Huppert), Паскаль Ґрэґары (Pascal Greggory)

Апісанне: Парыж пачатку ХХ ст. Штотыдзень адбываюцца славутыя званыя вячэры з абмеркаваннем тэатральных спектакляў і розных фіранак, шпалераў ды вазаў і нечых асабістых стасункаў. Ґабрыель - ідэальная неэмацыйная, рацыянальная, верная жонка Жана - пасля дзесяці гадоў супольнага жыцця раптоўна сыходзіць з дому, пакінуўшы кароткі ліст, але вяртаецца ў той жа вечар. Абое спрабуюць зразумець, чаму яна сышла і, галоўнае, чаму вярнулася.

IMDb: 6.2 (1 629)

Памер: 348 MiB
Працягласьць: 01:26:01.022
Відэа : HEVC, 704x442 2.35:1, 25.000 FPS, 431 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

47

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BZmM3MDE2MmEtY2NhNS00MTQyLWFhNzMtZThiZjM1ZmNiNzM4XkEyXkFqcGdeQXVyNDU0NjMyNTQ@._V1_UY268_CR9,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя, Нямеччына
Год: 2016
Жанр: драма

Рэжысёр: Франсуа Азон (Franois Ozon)
У галоўных ролях: Паўля Бээр (Paula Beer), П’ер Нінэ (Pierre Niney), Мары Ґрубэр (Marie Gruber), Ёган фон Бюлаў (Johann von Bülow)

Апісанне: Маладая Анна пакутуе праз гібель на вайне жаніха, 23-гадовага скрыпача Франца. Яна працягнула жыць адна. Аднойчы на могілках Анна сустракае маладзёна, які таксама прыйшоў наведаць палеглага Франца. Ён зменіць жыццё Анны назаўжды.

IMDb: 7.5 (10 804)

Памер: 3.73 GiB
Працягласьць: 01:53:42.897
Відэа : AVC, 1920x802 2.40:1, 24.000 FPS, 4 566 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 128 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BNmEwMDlmOTAtNGE1NC00ZjA2LWExYzUtYWY2N2E1MmI3MjgwXkEyXkFqcGdeQXVyMTMxODk2OTU@._V1_UX182_CR0,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Швецыя
Год: 2014
Жанр: драма

Рэжысёр: Рубэн Эстлюнд (Ruben Östlund)
У галоўных ролях: Юганэс Кунке (Johannes Kuhnke), Ліса Лёвэн Конґслі (Lisa Loven Kongsli)

Апісанне: Узорна - паказальная сям’я выправілася на гарналыжны курорт, дзе цудоўныя пейзажы ды надвор'е абяцаюць найлепшы час у жыцці і раптам трапіла ў экстрэмальную сітуацыю. Бацька паддаецца хвіліннаму страху і пакідае сям'ю сам-насам са стыхіяй. Ці можна казаць пра нейкі давер, калі чалавек, якому прысвячаеш сваё жыццё, гатовы лёгка кінуць у цяжкую хвілю?

IMDb: 7.3 (42 416)

Памер: 2.77 GiB
Працягласць: 01:59:41.154
Відэа : HEVC, 1920x802 2.40:1, 23.976 (24000/1001) FPS, 3 178 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 128 kb/s

49

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BMTQ4NDQwNjEwN15BMl5BanBnXkFtZTcwNjkyMTYwMw@@._V1_UY268_CR12,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Румынія
Год: 2010
Жанр: драма, рамантычны

Рэжысёр: Адрыян Паповіч (Adrian Popovici)
У галоўных ролях: Вінсэнт Рыґан (Vincent Regan), Эймі Гэйз (Amy Hayes), Майкл Айрансайд (Michael Ironside), Патрык Бэрґін (Patrick Bergin), Дастын Міліґан (Dustin Milligan).

Апісанне: Эва сустрэла Тудара, калі ёй было 16 гадоў, і пакахала яго на ўсё жыццё. Аднак рамантычную сувязь перарываюць загадкавыя ад'езды маладзёна. Эва ў роспачы, што не дачакаецца свайго абранца. Яна выходзіць замуж за барона Освальда фон Зээле. Раптам Тудор вяртаецца. Каханне паміж ім і Эвай успыхвае з новаю моцаю. Яны праводзяць разам незабыўныя летнія месяцы. Эва даведваецца, што цяжарная, ейны шлюб з баронам разбіты, а Тудор ізноў знікае. Тым часам пачынаецца Другая сусветная вайна...

IMDb: 5.2 (339)

Памер: 879 MiB
Працягласьць: 01:44:30.862
Відэа : HEVC, 700x568 16:9, 25.000 FPS, 1 041 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s

https://m.media-amazon.com/images/M/MV5BZDM5YWZlNzktYTI5My00NDQxLTg0MmUtMTJlNjJiNDlkMzBlXkEyXkFqcGdeQXVyMzMxNzA1NTc@._V1_UY268_CR9,0,182,268_AL_.jpg

Краіна: Францыя
Год: 2008
Жанр: драма, рамантычны

Рэжысёр: Жан Бэкер (Jean Becker)
У галоўных ролях: Альбэр Дзюпантэль (Albert Dupontel), Мары - Жазэ Кроз (Marie - Jose Croze), П’ер Ванэк (Pierre Vaneck), Крыст’яна Рэалі (Cristianna Reali), Мат’яс Млекюз (Mathias Mlekuz).

Апісанне: У Антуана - аднаго з уладальнікаў рэкламнага агенцтва ў Парыжы - ёсць усё, каб быць шчаслівым: прыгожая жонка, двое цудоўных дзяцей, сябры, на якіх ён можа разлічваць у любы момант, камфартабельны дом у прэстыжным раёне, новая машына. Але аднойчы ягоная жонка даведваецца ад сяброўкі пра сустрэчы Антуана з чароўнаю брунеткай. І Антуан за пару дзён кідае ўсё: працу, сям’ю, сяброў. І ўсё ж такі, чым выкліканыя такія рэзкія перамены?

IMDb: 7.1 (2669)

Памер: 475 MiB
Працягласць: 01:21:20.382
Відэа : HEVC, 700x450 2.35:1, 25.000 FPS, 682 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, AAC LC, 129 kb/s