Дыскрымінуюць  big_smile
Чалавек, які блытае паняцці "ўнармаванай мовы", што падпарадкоўваецца сваім законам і патрабуе павагі насуперак правілам, што былі замацаваныя не адным стагоддзем).  Пасля апошняга папярэджання аж 3 "пустыя" паведамленні, нават пасля ўсіх філалагічных і маральных доказаў. Рот Вам, спадар ліўвык, аніхто не замыкае, але правілы форума павінны выконвацца. Калі вы маеце прэтэнзіі на адрас унармаванай сучаснай беларускай мовы - вы не туды звярнуліся, паўтараю. Лепш пасядзіце ў лазні, спачніце. Пэўна, ліўвыкі не разумеюць, што моўны апарат беларусаў ужо 1000 гадоў не выпрацоўвае р' - мяккага, але з-за павагі мы павінны змяніць сваю фізіялогію)

libertus.proza напісаў:
Tosha13 напісаў:
libertus.proza напісаў:

.
А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна.

Абсалютнае трызненне. Чытайце мой адказ вышэй. Ды вывучайце лінгвістычныя працы беларускіх лінгвістаў. На гэтым дыскусію лічу закрытай.

Праявіць непавагу і заткнуць рот прасцей за ўсё. Яшчэ і карыстаючыся сваёй уладай мадэратара.

як я скарыстаўся сваёй уладай ці праявіў непавагу? Бан Вы не атрымалі, пакуль...
Паўтаруся, дыскусію лічу завершанай. Свой экзістэнцыяльны адчай накіроўвайце у Акадэмію навук. Тут гэта будзе лічыцца за СПАМ.

libertus.proza, я прывёў у прыкладах таксама і асабістыя прозвішчы (Дэніц (Dönitz), Інэню (Inönu), Пэтэфі (Petöfi), Сёдэрстрэм (Söderström), Сэра (Seurat), Шрэдэр (Schröder)). Не займайцеся лухтой і не перакручвайце мову як толькі ўздумаецца. Бачыў ужо актывістаў, якія раптоўна вырашалі пісаць украінскае прозвішча Цімашчук - Тымашчук, таксама з-за павагі, насуперак фанетычным нормам беларускай мовы. Вы так з-за павагі ўвогуле на мову забудзецеся! Вас бы так паважалі, як імкнецеся вы паважаць іншых, забываючыся пра сваё. Так што "паважайце" па прынцыпе "ціха і сам з сабою".

libertus.proza напісаў:

.
А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна.

Абсалютнае трызненне. Чытайце мой адказ вышэй. Ды вывучайце лінгвістычныя працы беларускіх лінгвістаў. На гэтым дыскусію лічу закрытай.

libertus.proza, па Вашай логіцы, беларускія філолагі і дагэтуль павінны карыстацца бальшавіцкім законам 1933 года "Аб спрашчэнні моў", ды пісаць цеатр, рэволюцыя, соцыолізм, гэта павага да расейскай мовы  wink . Нагадаю, што той закон быў прызваны "ликвидировать искусственный барьер" паміж беларускай і расейскай мовамі.
Гук "ö" прысутнічае ў французскай, нямецкай, вугорскай, турэцкай ды ў некаторых іншых мовах. У галіцызмах на -eur, пасля к, л, на пісьме перадецца праз ё: баксёр, панікёр. Зьміцер Саўка ў сваім даследаванні "Беларускі клясычны правапіс" дапушчае ў шэразе галіцызмаў і аднакаранёвыя адпаведнкі з іншымі фіналямі: актор (лац. actor), ліквор (лац. liquor). Адпаведнікамі расейскіх слоў на -ёр/-ор утвораных на ўзор галіцызмаў (вахтёр, лифтёр, шахтёр), ёсць словы з уласнабеларускім суфіксам -ар: вахтар, ліфтар, шахтар.
у іншых выпадках:

- пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам - праз э: фрэкен (fröken), Дэніц (Dönitz), Інэню (Inönu), Пэтэфі (Petöfi), Сёдэрстрэм (Söderström), Сэра (Seurat), Шрэдэр (Schröder).

Так што, не выдумляйце псеўдамоўныя тэорыі. Да Вас ужо ўсё вывучана і напісана.

libertus.proza напісаў:
Kalinowski напісаў:
libertus.proza напісаў:

Маю заўвагу: на самай справе прозвішча "Härö" на фінскай мове гучыць як "Хярё", або "Хэрё" (літэра "ä" ёсьць  чымсьці сярэднім паміж "я" і "э", а літэра "ö" - гэта заўсёды "ё".).
Кажу гэта як ліўвік (прадстаўнік фіна-вугорскіх народаў).

Вядома, але ці можа ў беларускай мове літара "ё" ісці пасля заўсёды цвёрдай "р"?)

Павінна, таму што гэта не беларускае прозвішча, а замежнае... Напрыклад, у фінаў няма ў алфавіце гуку "ч", а ў ліўвыкаўскай мове ёсць: "č". Таму, калі фіны пішуць лыўвыкаўскае прозвішча, у якім прысутнічае літара "č", то яны пішуць яе менавіта ў тым правапісе, якое ўласціва менавіта ліўвыкаўскай мове, - хоць гэта і супярэчыць правапісу фінскай мовы. Гэта ёсьць прыкмета павагі да мовы таго народа, чыё прозвішча.
Таму і беларускае прозвішча яны б напісалі менавіта ў той транскрыпцыі, якое ўласціва менавіта Беларусі, а не каверкалі на свой лад.

Глупства. Правапіс запазычаных словаў, як і ўласных імёнаў ды прозвішчаў, мае заўжды падпарадкоўвацца пад фанетычную сістэму той мовы, у якой ужываецца дадзеная лексема. У беларускай мове няма гуку [р']-мяккага, і кропка.

barabaszka, увечары ёсьць раздача.

83

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://s12.postimg.org/6s5l112ct/92946_front.jpg

Краіна: Саудаўская Арабія
Год: 2012
Жанар: драма

Рэжысэр: Хайфаа аль - Мансур (Haifaa Al - Mansour)
У галоўных ролях: Ўаад Мухамэд (Waad Mohammed), Рыйм Абдула (Reem Abdullah), Абдулрахман аль - Гухані (Abdullrahman Al Gohani).

Апісаньне: Школьніца Ўаджда жыве з бацькамі ў эр-Рыядзе і, паводле строгіх уяўленняў арабскага грамадства, паводзіцца хутчэй як хлопчык. Аднаго дня ў яе зяўляецца мара: набыць ровар, як у ейнага сябра Абдулы. Але лішніх грошай сям'я не мае, да таго ж маці кажа, што калі дзяўчынка будзе ездзіць на ровары, у яе не будзе дзяцей. Тады Ўаджда прыдумляе спосаб зарабіць патрэбную суму - перамагчы ў школьным конкурсе на найлепшае веданне першых пяці сураў Карану.

IMDb: 7.6 (14 633)

Памер: 939 MiB
Працягласьць: 01:37:13.856
Відэа : HEVC, 1280x720 16:9, 23.976 fps, 1 216 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 129 Kbps

https://s17.postimg.org/od1clwzyn/uid_c03657dd972ebd78c02c1792d7d24628143878132337.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2008
Жанар: для дзяцей

Апісаньне: Злосны Васіліск ператварыў лесавічкоў Скерку і Жаґеўку ў гіпсавыя фігуркі. Каб іх адчараваць, неабходны дэгіпсатар - чароўная мікстура, інгрэдыенты для якой трэба шукаць у казачных стварэнняў з розных краінаў Еўропы. Асьвірэк, Пікулік і добрая вядзьмарка Ягіня выпраўляюцца ў доўгае падарожжа, поўнае прыгодаў і неспадзяванак. Васіліск пераследуе нашых герояў, аднак яму не ўдаецца перашкодзіць ім уратаваць сяброў...

Колькасьць сэрыяў: 13 сэрыяў

Памер: 1,7G
Працягласьць: сэрыя ~ 12 хвілін
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 184 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:bCyWaQZGqqw?list=PL1jhYgaifAMHBm1ztOsQ7q4QPgIrlb2KJ

85

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://s23.postimg.org/ofdr07rvv/Violette-1.jpg

Краіна: Францыя, Бельгія
Год: 2013
Жанар: драма

Рэжысэр: Мартэн Право (Martin Provost)
У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).

Апісаньне: Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па-за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман "Байстручка", які робіцца культавым.

IMDb: 7.1 (1 530)

Памер: 671 mb
Працягласьць: 02:12:41
Відэа: hev1; 720x576 (16:9); 571 Kbps; 25 fps; 0,055 bpp
Аўдыё: Belarusian; AAC LC; 132 Kbps; CBR; 2 ch

https://s21.postimg.org/m0ix3rw87/windwillcarryus02.jpg

Краіна: Іран, Францыя
Год: 1999
Жанар: філязофская прытча, драма

Рэжысэр: Абас К’ярастамі (Abbas Kiarostami)
У галоўных ролях: Бехзад Дарані (Behzad Dorani), Нохрэ Асадіз (Noghre Asadi), Раўшан Карам Элмі (Roushan Karam Elmi).

Апісаньне: З Тэгерану ў маленькую курдскую вёску прыязджае здымачная група, каб зрабіць рэпартаж пра смерць і пахавальны абрад адной мясцовай векавіткі. Але старая не спяшаецца паміраць, камандзіраванне зацягваецца. Рэжысёр знаёміцца з мясцовымі, вывучае вёску, назірае, чым жывуць гэтыя людзі. Сярод ягоных новых знаёмых - хлопчык - школьнік, маладая суседка, у якой 10 дзяцей, капальнік і лекар, які захапляецца хараством навакольнага свету... Стужка атрымала адмысловую ўзнагароду журы Венецыянскага кінафестывалю 1999 г. , узнагароду Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў, узнагароду "Cinem Avvenire" за найлепшы фільм.

IMDb: 7.6 (6 032)

Памер: 1.20 GiB
Працягласьць: 01:53:25.862
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 372 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

ТОРЭНТ АБНОЎЛЕНЫ! ДАДАДЗЕНА 2 СЭРЫЯ!

https://s21.postimg.org/7qxzdzv3r/lhermine_still.jpg

Краіна: Францыя
Год: 2015
Жанар: драма, крымінал

Рэжысэр: Крыстян Вэнсан (Christian Vincent)
У галоўных ролях:  Фабрыс Лючыні (Fabrice Luchini), Сідсэ Бабэт Кнудсэн (Sidse Babett Knudsen), Ева Лялер (Eva Lallier).

Апісаньне: Мішэль Расін - непахісны старшыня суду прысяжных, чыя строгасць да злачынцаў вядомая ўсім. Гэтым разам Расіну давядзецца судзіць чалавека, які забіў сваю дачку. Сітуацыя ўскладняецца, калі ў першы ж дзень разбору вызначаюць склад прысяжных. У журы трапляе Дытэ Лёрэнсэн - Катрэ. Расін ведае гэтую жанчыну, калісьці ў іх было каханне. Іхная сустрэча робіцца нагодаю, каб прыгадаць, што старое каханне не замірае. Толькі ці не перашкодзіць яно змаганню за справядлівасць?

IMDb: 6.7 (1 377)

Памер: 912 MiB
Працягласьць: 01:37:34.902
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 169 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

89

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://s21.postimg.org/rkyfjgc4n/Phoenix-2014-700.jpg

Краіна: Нямеччына, Польшча
Год: 2014
Жанар: драма

Рэжысэр: Крыст’ян Пэцальд (Christian Petzold)
У галоўных ролях: Ніна Гос (Nina Hoss), Рональд Цэрфэльд (Ronald Zehrfeld), Ніна Кунцэндорф (Nina Kunzendorf

Апісаньне: Нэлі Ленц - ахвяра Галакосту, якой удалося ацалець у канцлагеры. Ейны твар знявечаны, і ёй робяць пластычную аперацыю. Пасля яна знаходзіць свайго мужа, які не пазнае яе, але прызнае падабенства да сваёй жонкі. Ён намаўляе кабету згуляць ролю сваёй жонкі, якую ён лічыць памерлаю, каб атрымаць спадчыну.

IMDb: 7.3 (12 332)

Памер: 6.31 GiB
Працягласьць: 01:38:32.971
Відэа : AVC, 1280x534 2.40:1, 23.976 fps, 9 036 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

https://s12.postimg.org/3rwtgws4t/719817.jpg

Краіна: Нямеччына, Фінляндыя, Эстонія
Год: 2015
Жанар: драма, біяграфія, спартыўны

Рэжысэр: Клаўс Хярэ (Klaus Härö)
У галоўных ролях: Кірыл Кёра (Kirill Käro), Лембіт Ульфшак (Lembit Ulfsak), Мёрт Авандзі (Märt Avandi).

Апісаньне: Стужка абапіраецца на факты біяграфіі легендарнага эстонскага фехтавальніка і трэнера Эндэля Нэліса (1925 - 1993). Ратуючыся ад НКУСу, малады эстонскі фехтавальнік, прызваны ў свой час немцамі ў войска, уцякае на радзіму ў мястэчка Хаапсалу, дзе пачынае вучыць школьнікаў мастацтву фехтавання. Аднак мінулае і тут наганяе яго, і перад Эндэлем паўстае выбар: застацца з вучнямі, якія дамагліся ўзяць удзел у спаборніцтвах у Ленінградзе, ці зноў кінуцца ўва ўцёкі?

IMDb: 7.2 (2 969)

Памер: 743 MiB
Працягласьць: 01:38:28.633
Відэа: HEVC, 1280x538 2.40:1, 23.976 fps, 920 Kbps
Аўдыё: 48.0 KHz, AAC LC, 129 Kbps

https://s24.postimg.org/cn3mrly5x/relatos-salvajes.jpg

Краіна: Аргентына, Гішпанія
Год: 2014
Жанар: камэдыя, драма, трылер

Рэжысэр: Дам’ян Сіфрон (Damin Szifrón)
У галоўных ролях: Марыя Анэта (MarIa Onetto), Нэнсі Дупляа (Nancy Dupla), Асмар Нуннес (Osmar Nez), Сэсар Бардон (Csar Bordón), Д’ега Хэнтыле (Diego Gentile).

Апісаньне: Шмат хто крыўдзіў Ґабрыеля: ягоная дзяўчына, настаўнік музыкі, прафесар у кансерваторыі, калега. І вось яны ўсе, на сваё няшчасце, апынуліся разам з ім у адным самалёце... Уначы ў прыдарожнай кавярні афіцыянтка пазнае ў наведніку ліхвяра, які шмат гадоў таму давёў да самагубства ейнага бацьку... Гарадскі прыгажун на сваёй новай машыне пастанавіў абагнаць старое аўта, але правінцыйны кіроўца развалюхі не быў гатовы саступаць... Шэсць кароткіх гісторыяў, якія даследуюць чалавечыя паводзіны ў крытычныя моманты

IMDb: 8.1 (112 981)

Памер: 2.64 GiB
Працягласьць: 02:01:59.209
Відэа : AVC, 1152x484 2.40:1, 23.976 fps, 2 966 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 129 Kbps

92

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://s11.postimg.org/vemdij80z/2134074.jpg

Краіна: Францыя
Год: 2014
Жанар: драма

Рэжысэр: Мэляні Лёран (Mlanie Laurent).
У галоўных ролях: Жазэфін Жапі (Josphine Japy), Лю дэ Ляаж (Lou de Lage).

Апісаньне: Шарлі ўсяго 17 гадоў, і жыццё толькі пачынаецца. Яе турбуюць страхі і сумневы, яна яшчэ шмат чаго баіцца ды не вельмі пэўная ў сабе. Аднойчы ў ейным класе з’яўляецца новая вучаніца. Дзёрзкая прыгажуня Сара адразу збліжаецца з Шарлі, у жыцці якой усё змяняецца. Дачыненні паміж дзеўчынамі перарастаюць у незвычайную і небяспечную сувязь, ад якой будзе цяжка вызваліцца ды зноў удыхнуць напоўніцу.

IMDb: 7.1 (4 963)

Памер: 4.18 GiB
Працягласьць: 01:30:20.437
Відэа : AVC, 1280x536 2.40:1, 23.976 fps, 6 481 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 129 Kbps

https://s1.postimg.org/wlf0excf3/Rosso_Blu.jpg

Краіна: Італія
Год: 2012
Жанар: драма

Рэжысэр: Джузэпэ Піччоні (Giuseppe Piccioni)
У галоўных ролях: Марґерыта Буй (Margherita Buy), Рыкарда Скамарча (Riccardo Scamarcio), Рабэрта Эрліцка (Roberto Herlitzka) Лючыя Масчына (Lucia Mascino)

Апісаньне: Звычайная італьянская школа дзесьці на ўскраіне Рыму. Звычайныя вучні - падлеткі, якіх ужо мала цікавяць заняткі. Чака, які ўвесь час жартуе. Адам, найлепшы вучань, хлопец з сямі эмігрантаў. Анджэля, прыгожая і праблемная дзяўчына, якая закахалася ў маладога настаўніка. Джаванні, настаўнік італьянскае мовы, які, у адрозненне ад свайго сталага калегі прафесара Ферыта, мае інтарэс да прафесіі, намагаецца дапамагчы дзецям знайсці сваё месца ў жыцці. Скрыжаванне і спляценне лёсаў, характараў, імкненняў.

IMDb: 6.3 (575)

Памер: 507 MiB
Працягласьць: 01:37:05.142
Відэа : HEVC, 720x432 2.35:1, 25.000 fps, 593 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

https://s18.postimg.org/r411u0z3t/Tiempo-sin-aire-10.jpg

Краіна: Гішпанія
Год: 2015
Жанар: драма, крымінальны

Рэжысэр: Андрэс Люке (Andrs Luque), Самуэль Марцін Матэас (Samuel Martn Mateos)
У галоўных ролях: Хуана Акоста (Juana Acosta), Кармэлё Ґомэс (Carmelo Gómez), Адрыяна Угартэ (Adriana Ugarte), Фэлікс Ґомэс (Flix Gómez), Тоні Акоста (Toni Acosta)

Апісаньне: Калумбійская медсястра Марыя страціла дачку праз трох ваеўнікоў, яна выпраўляецца на іспанскія Канарскія астравы разам з малодшым сынам, каб знайсці забойцаў і адпомсціць. Яна захоўвае здымак мужчыны з подпісам "Іван", які знайшла ў сваім знішчаным доме. Ґансалё, школьны псіхолаг, далучаецца да ейных апантаных пошукаў. Між тым, у адным з куткоў вострава Іван і ягоная дзяўчына Вэро яшчэ не ведаюць, што іхнае жыццё неўзабаве кардынальна зменіцца.

IMDb: 6.5 (201)

Памер: 725 MiB
Працягласьць: 01:42:09.582
Відэа : HEVC, 720x432 2.35:1, 25.000 fps, 855 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

https://s23.postimg.org/oallnsxzf/311424.jpg

Краіна: Бельгія
Год: 2012
Жанар: рамантычная камэдыя

Рэжысэр: Жаэл Вангуброўк (Jol Vanhoebrouck)
У галоўных ролях: Сара дэ Роо (Sara De Roo), Аксэл Дасэлейрэ (Axel Daeseleire), Кун дэ Боў (Koen De Bouw), Барбара Сараф’ян (Barbara Sarafian), Філіп Пээтэрс (Filip Peeters), Воўтэр Гэндрыкс (Wouter Hendrickx)

Апісаньне: Гэты вечар 14 лютага абяцае быць адмысловым у бровары "Рамантык". Усе сталы замоўленыя, праца ў кухні ў самым разгары. Як раптам з’яўляецца былы каханак уласніцы бровару і прапаноўвае ёй з’ехаць у гэтую ж ноч у Буэнас - Айрэс. Нечаканы візіт - толькі пачатак вечара, у які перад гледачом раскрываецца цэлы калейдаскоп кахання. Тут і малады памочнік кухара, закаханы ў практыкантку, і баязлівы навуковец у чаканні першага спаткання, і сужэнства ў крызісе стасункаў. Побач з усім гэтым кіпіць рэстаранная праца - са спозненымі афіцыянтамі, раззлаванымі кухарамі і жаданнем атрымаць яшчэ адзін Кухарскі каўпак. Стужка для тых, хто цікавіцца не толькі каханнем, але і гастраноміяй.

IMDb: 5.9 (490)

Памер: 440 MiB
Працягласьць: 01:37:57.782
Відэа : HEVC, 720x432 2.35:1, 25.000 fps, 490 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

https://s17.postimg.org/45njlqidb/1368447538.jpg

Краіна: Нямеччына, Аўстрыя, Польшча
Год: 2012
Жанар: драма

Рэжысэр: Барбара Альбэрт (Barbara Albert)
У галоўных ролях: Анна Фішэр (Anna Fischer), Даньела Сі (Daniela Sea), Аўґуст Цырнэр (August Zirner), Ітай Тыран (Itay Tiran).

Апісаньне: 25 - гадовая Сіта жыве ў Берліне, вучыцца, працуе на тэлебачанні і мае вялікія чаканьні ад жыцця. Ейны бацька з другою жонкай і малым сынам жыве ў Вене. Сіта прыязджае да іх святкаваць 95 - годдзе дзядулі, і ў кватэры бацькі выпадкова знаходзіць стары дзядулеў здымак у форме СС. Насуперак неахвоце бацькі Сіта пускаецца ў расследаванне сямейнае гісторыі. Яна адкрывае не толькі мінуўшчыну сваіх крэўных падчас Другое сусветнае вайны, але і кантрасты сучаснага грамадства. Падарожжы з Берліну ў Вену, Варшаву і Трансільванію робяцца шляхам самаспазнання ды здабыцця ўласнай ідэнтычнасці, адказнасці і надзеі.

IMDb: 5.7 (106)

Памер: 640 MiB
Працягласьць: 01:47:15.862
Відэа : HEVC, 720x432 2.35:1, 25.000 fps, 698 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

https://s18.postimg.org/x5ciqg64p/MV5_BOGNh_Yz_Iw_ZDEt_YTA2_My00_Mzcz_LThl_YWEt_N2_E5_MDhm_Zj_A5.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2009
Жанар: трагікамэдыя, баявік, прыгодніцкі

Рэжысэр: Міхал Рагальскі (Michał Rogalski)
У ролях: Ян Махульскі (Jan Machulski), Мар’ян Каціняк (Marian Kociniak), Барбара Крафтуўна (Barbara Krafftówna), Аліна Яноўска (Alina Janowska), Лех Ордан (Lech Ordon), Вітальд Скарух (Witold Skaruch), Пётр Франчэўскі (Piotr Fronczewski)

Апісаньне: Матэўш Зубэр - афіцыянт у клюбе - заступаецца за сваю калегу Маґду. Гэта выклікае гнеў і помсту галоўнага менеджара ўстановы, праз што Матэўш трапляе ў шпіталь. Тым часам у Варшаве аказваецца праездам ягоны дзед Зыґмунд Зубэр - былы ўдзельнік Варшаўскага паўстаньня, які падчас вайны служыў у сакрэтным аддзеле. Паліцыя не сьпяшаецца весьці рассьледаваньне, тады Зыґмунд сам бярэцца за справу - зьбірае сваіх былых саслужыўцаў і спрабуе выкрыць злачынную групоўку, выкарыстоўваючы вайсковыя навыкі сяброў - пенсіянераў, а таксама хцівасьць галоўнага мафіёзі - мэцэната Шаро. Героям фільму даводзіцца пераадольваць звадкі, няўпэўненасьць у сваіх сілах ды перажываць і прыгоды, і драмы.

Filmweb: 5.8

Памер: 757 MiB
Працягласьць: 01:27:54.862
Відэа : HEVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 064 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

98

(5 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Дадаліся новыя сэрыі

99

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадалося 6 сэрыяў

100

(13 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадалося 11 сэрыяў