1

Тэма: Мапа свету, які гіне / Mapa ginącego świata / 2016 / SatRip

Спампаваць: magnet link

https://s18.postimg.org/88lwohky1/s4_mapa_ginacego_swiata.jpg

Краіна: Польшча
Год: 2016
Жанар: падарожжы

Апісанне: Цыкл „Мапа свету, які гіне” – гэта знятыя на розных кантынентах 4 дакументальныя фільмы, датычныя ратавання раслін і жывёл, якім пагражае выміранне праз некантраляванае выманне іх з натуральнага асяроддзя ў камерцыйных мэтах. Часткі цыклу асвятляюць праблемы, пра якія звычайны чалавек мае пэўнае ўяўленне, аднак досыць рэдка ўсведамляе, што часамі і сам прыносіць шкоду прыродзе.
Кіраўніком праекта з’яўляецца Матэвуш Даменцкі – адзін з найвыбітнейшых акцёраў маладога пакалення, падарожнік і аматар прыроды. Ён вандраваў па самых экзатычных краінах, бачыў мясціны, вядомыя шырокаму колу толькі па паштоўках і каляровых здымках у часопісах. Апроч таго, што гэтыя мясціны незвычайна прыгожыя, яны, на жаль, з’яўляюцца месцам забойства жывёл і вынішчэння экасістэм. Даменцкі адкрыў для гледачоў меней вядомыя бакі некаторых дзяржаў, пераканаўся сам і пераканаў гледачоў, што ў знішчэнні тамтэйшай прыроды часам вінаватыя…багатыя краіны. У вандроўках па зямным шары Матэвуша суправаджаюць натуразнаўцы і дзеячы арганізацый аховы прыроды.

Колькасьць сэрыяў: 4

Памер: 4.18 GiB
Працягласьць: сэрыя ~ 25 хв.
Відэа : AVC, 1280x720 16:9, 25.000 fps, 5 834 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 132 Kbps

Прычэпкі допісу

Mapa_svietu_jaki_hinie.torrent 42.44 кБ, 24 спампоўванняў з 2018-01-10 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.