Цікавы серыял! Умеюць і любяць палякі здымаць крымінальныя стужкі. Дзякуй, са станоўчымі эмоцыямі ад прагляду, пампану нядаўна выкладзены PitBull (2005) (http://www.filmweb.pl/Pitbull).
276 2014-06-12 00:21:49
Працяг: Дэтэрмінатар / Determinator / 2007 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
277 2014-04-02 22:13:06
Працяг: The Assassination of Jesse James by the Coward Robert Ford / 2007 / аўдыёдарожка (3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Дзякуй!
А які трэба лепш рып запампаваць, каб паспяхова пакласці туды гэтую аўдыядарожку?
278 2014-04-02 15:39:59
Працяг: Заклён / The Conjuring / 2013 / HDRip (8 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Фільм па-сапраўднаму страшны
, але весялосці надаюць выразы тыпу: "я ледзь не ўсралася", "хопіць бздзець", "яны ад гэтага сцуцца" і т. п. ![]()
279 2014-03-17 21:46:41
Працяг: Гісторыя беларускай страўні / 2012 (5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
280 2014-02-27 15:33:47
Працяг: Падарожжы дылетанта / TVRip (251 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Пампую толькі выпуск пра Обаль. Трэці дзень па нулях... ![]()
281 2014-02-01 17:58:24
Працяг: Крымінальнае чытво / Pulp Fiction / 1994 / BDRip (36 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
ці ёсць байцоўскі клуб з беларускай агучкай вельмі хацелася б паглядзець
Калі не памыляюся, толькі кнігу пачыналі перакладаць на "Прайдзісвет".
282 2014-01-17 23:17:26
Працяг: Беларускія радыё пастаноўкі ў сеціве (1 адказаў, апублікавана ў Спасылкі ў Сеціве)
Усе гэтыя спектаклі запампаваныя карыстальнікамі "баравіка" і пасьпяхова выкладзеныя на "беларускай палічцы".
283 2013-12-18 16:41:35
Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip (24 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Урэшце, "срака" ўжываецца нават у тэатры. Я таксама не бачу тут нічога амаральнага).
284 2013-12-10 17:27:04
Працяг: Асобы (5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Будзем пампаваць, памер 28 гігоў
, тыдзень, другі...
, хаця з большага ёсць ужо на камп'ютары.
285 2013-11-27 22:12:01
Тэма: Ніл Гілевіч / Выбранае / 2008 / 320 kbps (0 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)

Творы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) уваходзяць у скарбонку нацыянальнае літаратуры, уключаныя ў школьныя праграмы і даўно ўжо маюць заслужаную любоў у аматараў прыгожага слова. У аўдыёкнізе з серыі "Голас паэта" мэтр сам чытае ўласныя выбраныя творы, што робіць гэтыя запісы сапраўды ўнікальнымі.
Жанар: аўдыёкніга
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Аўдыё кодэк: mp3
Бітрэйт: 320 kbps
Памер: 225 мб
Агульны час гучаньня: 01:35:00
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: BelTonMedia
Серыя: "Голас паэта"
Крыніца: уласны CD
ЧЫТАЕ АЎТАР!
286 2013-11-27 16:17:52
Тэма: Уладзімер Арлоў / Паром празь Ля-Манш. Вершы / 2008 / 320 kbps (0 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)

Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. Паэтычны зборнік “Паром празь Ля-Манш” пераствораны па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, кніга прынесла аўтару міжнародную прэмію "Эўрапейскі паэт свабоды" (Гданьск, 2010).
Жанар: аўдыёкніга
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Аўдыё кодэк: mp3
Бітрэйт: 320 kbps
Памер: 335 мб
Агульны час гучаньня: 02:26:44
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: BelTonMedia
Крыніца: уласны CD
ЧЫТАЕ АЎТАР!
287 2013-11-24 16:42:19
Працяг: Васіль Быкаў. Апошнія дні / 2008 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Абнавіў спасылкі на анлайн.
«Васіль Быкаў. Апошнія дні», дак. фільм, ч. 1
«Васіль Быкаў. Апошнія дні», дак. фільм, ч. 2
288 2013-11-24 13:37:45
Працяг: Адна ноч / Белтэлефільм / 1990 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
Чытаючы неапублікаваныя пры жыцці творы Караткевіча, трапіў на такі вось цікавы вершык:
НАДПІС НА ДЗВЯРАХ КІНАСТУДЫІ
Доведем мы Быкова
До стыда великого. (1970-я - пач. 80-х)
Улічваючы тое, што сам Васіль Быкаў адмоўна выказываўся наконт экранізацый сваіх твораў, гэты вершык здаўся надзвычай цікавым
. Але ж ведаем мы і цудоўныя экранізацыі твораў пісьменніка, ну напрыклад "На Чорных лядах", "Альпійская балада", можа яшчэ што каму падабаецца. Таму спярша чытаем
, потым глядзім кінастужку "Адна ноч" і выказваемся на гэты конт у каментарыях.
289 2013-11-24 13:25:51
Тэма: Госць / Белтэлефільм / 1979 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Краіна: Беларусь
Жанар: меладрама, кароткаметражны
Працягласьць: 00:29:51
Рэжысёр: Валерый Басаў
У ролях: Уладзімір Шэлестаў, Галіна Кухальская, Аляксей Дудараў, Аляксандра Зіміна, Рыта Ярашэвіч
Пра фільм: Тэленавэла па матывах апавядання Я. Сіпакова "Госць у сенакосную пару".
Міхась прыязджае ў вёску, каб убачыць сваё школьнае каханне. У Галіны сям'я - муж і маленькая дачка. Нішто не змагло ўваскрэсіць былое шчасце...
Мова: расейская
290 2013-11-24 13:05:53
Працяг: Хто смяецца апошнім / Беларусьфільм / 1954 / SatRip (4 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
Дзякуй! Дадаў у першае паведамленне.
291 2013-11-24 12:36:51
Працяг: Маем рэчы / SatRip (3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
У меня ещё есть:
Абсерваторыя
Салярныя знакiНекоторые выпуски есть без лого "БТ фонд".
Можна іх аформіць асобна, альбо пачакай, пакуль у меня запампуюцца гэтыя выпускі, ды перашлі мне новыя праз той жа файлабменнік, пасля абнаўлю торэнт.
292 2013-11-24 12:28:31
Працяг: Новыя фільмы (19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)
Оформлю со временем. Будут без описания, но с отрывком в 2 минуты, т.к. от всего записанного (и даже больше) сделал отрывок и залил. Список актёров уже есть на моём сайте. Бери да копируй
Добра, тады спектаклі за табой ![]()
293 2013-11-23 22:27:38
Працяг: Новыя фільмы (19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)
Аформіў усе 3 дакументальныя торэнты + "Беларусьфілмаўскія" кінастужкі, акрамя "Пастка для зубра", аналагічная раздача ўжо ёсць на трэкеры і нейкага невядомага торэнта "Hosc.SatRip.rus.mp4", бо незразумела, што за фільм, якога года. Знайшоў адзін, але не лічу патрэбным яго тут выкладваць, вытворчасць там "Ленфільм", і нічога агульнага з Беларуссю ён не мае. Такіч чынам, засталося шмат спектакляў, акрамя тых, якія выкладзеныя спадаром PavelDAS. Пра іх у тэкставым файле амаль нічога не сказана, і знайсці інфармацыю ў сеціве таксама праца нялёгкая, па-колькі яе там можа проста не быць
.
294 2013-11-23 22:12:28
Тэма: Кола / Беларусьфільм / 1977 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Краіна: Беларусь
Жанар: кінааповесць, экранізацыя, кароткаметражны
Працягласьць: 00:19:54
Рэжысёр: Валерый Басаў
У ролях: Міхаіл Пятроў, Юлія Палосіна, Павал Кармунін, Мікола Смірноў, Анатоль Луцэвіч, Аляксандр Кашпераў, Н. Шчурэвіч, А. Шчурэвіч
Пра фільм: Па апавяданні А. Дударава "Святая птушка".
Муж з жонкай жывуць ў драўлянай вясковай хаце і мараць пра дзяцей. Старшыня калгасу памкнуўся спілаваць вялікую ліпу, якая расце пры дарозе каля хаты супругаў. Але гаспадар хаты ўзняў на ліпу кола для прыцягнення буслаў...
Мова: расейская
295 2013-11-23 21:57:22
Тэма: Канцэрт Бетховена / 1936 / Беларусьфільм / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Жанар: кінааповесць, дзіцячы, сямейны, музыкальны
Працягласьць: 01:03:47
Рэжысёр: Міхал Гаўронскі
У ролях:
Марк Тайманаў, Барыс Васільеў, Уладзімір Гардзін, Аляксандр Ларыкаў, Анатоль Каралькевіч, Людміла Шабаліна, Ісаак Шварц, Мірон Полякін
Пра фільм:
У прафесара Малевіча два таленавітых беларускіх хлопчыка навучаюцца граць на скрыпцы: яго 11-летні сын Янка і 12-летні сын машыніста Карсака Уладзік. Прафесар рыхтуе сваіх вучняў да Ўсесаюзнага конкурсу юных здольнасцяў. Дзеці ўвесь час адрываюцца ад заняткаў то гульнёй у футбол, то забавамі з сабакам Фрэдзі, то фехтаваннем на смыках. Аднойчы падчас гульні "ў Чапаева", Янка пашкодзіў сваю руку. Угневаны Малевіч адмаўляецца займацца з Уладзікам.
Дадатковая інфармацыя:
У галоўнай ролі — адзінацацігадовы будучы вядомы савецкі і расійскі шахматыст, міжнародны грасмейстар (1952) і піяніст Марк Тайманаў, а таксама (у эпізодзе) трынаццацігадовы будучы вядомы савецкі кампазітар Язэп Шварц.
Фільм «Канцэрт Бетховена», пасля выйсця на экраны, па папулярнасці і касавых зборах быў на адным узроўні з «Чапаевым». Шэсць тыдняў з аншлагам ішоў на Брадвеі і, па дадзеных Інтаргкіно, прынёс СССР столькі ж валюты, колькі і «Чапаеў».
296 2013-11-23 21:34:36
Тэма: Чорная бяроза / Беларусьфільм / 1977 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Краіна: Беларусь
Жанар: ваенны, драма
Працягласьць: 01:07:54 + 01:09:05
Колькасьць серый: 2
Прэм'ера: 1 студзеня 1979 г.
Рэжысёр: Віталь Чацверыкоў
У ролях: Яўген Карэльскіх, Наталля Бражнікава, Ірына Алфёрава, Уладзімір Куляшоў, Алег Хабалаў, Эгле Габрынайтэ і інш.
Пра фільм: Лейтэнант Андрэй Хмара пасля кантузіі ў баях пад Мінскам быў дастаўлены ў партызанскі лагер. Там урач зрабіла яму аперацыю, а ў жніўні 1941 года за дапамогу савецкаму воіну яе расстралялі, пакінуўшы сына сіратой. Потым былі доўгія вёрсты вайны і вяртанне Андрэя дадому. Ён прыйшоў на Мінскі аўтазавод рабочым, аднаўляў яго з руін разам з тымі, з кім партызаніў і ваяваў. Андрэй ажаніўся і ўсынавіў сына жанчыны, якая выратавала яму жыццё. Тыя, хто прайшоў праз цяжкія гады ваеннага ліхалецця, сталі будаваць сваё няпростае, але мірнае шчасце ...
Мова: беларуская
297 2013-11-23 21:22:28
Тэма: Адна ноч / Белтэлефільм / 1990 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Краіна: Беларусь
Жанар: драма, ваенны, кароткаметражны
Працягласьць: 00:44:42
Рэжысёр: Уладзімір Колас
У ролях: Яўген Шыпіла, Аўрымас Бабкаўскас, Вячэслаў Паўлюць, Яўген Нікіцін, С. Іваноў, Уладзімір Грыцэўскі, Віктар Рыбчынскі
Пра фільм: Вялікая Айчынная вайна. Аўтаматчык Іван Валока, ратуючыся ад немцаў, апыняецца ў склепе пад грудай абваліўшыхся сцен. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі апыняецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Як тут паступіць Івану? Выканаць грамадзянскі абавязак і забіць ворага, ці ж дапамагчы параненаму чалавеку?..
Мова: расейская, беларуская (дыялектная мова, часткова)
Прачытаць апавяданне Васіля Быкава "Адна ноч" можна тут
298 2013-11-23 20:35:11
Тэма: Міколка-паравоз / 1956 / Беларусьфільм / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Краіна: Беларусь
Жанар: дзіцячы, гісторыка-прыгодніцкі
Працягласьць: 93 хв.
Рэжысёр: Леў Голуб
У ролях: Вова Гуськоў, Георгій Гумілеўскі, Алеся Іванова, Мікалай Бармін, Аляксандр Бялоў, Сяргей Троіцкі
Пра фільм: мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М. Лынькова.
Мова: расейская
299 2013-11-23 20:27:50
Тэма: Збянтэжаны Саўка / Беларусьфільм / 1970 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Краіна: Беларусь
Жанар: камедыя
Працягласьць: 00:29:46
Рэжысёр: Юрый Сурыкаў
У ролях: Павел Малчанаў, Галіна Макарава, Серафім Міліцын
Пра фільм: Па п'есе Леапольда Радзевіча.
Надакучыла вясковаму мужыку Саўке, што яго жонка Магрэта ўвесь час скардзіцца на сваю цяжкую жаночую долю, муж, маўляў, зусім яе не шануе. І вось аднойчы Саўка узяў і запрапанаваў Магрэце памяняцца месцамі...
Мова: беларуская
300 2013-11-23 19:41:31
Тэма: Мы - хлопцы жывучыя / Белтэлефільм / 1974 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Краіна: Беларусь
Жанар: дзіцячы, прыгодніцкі, сямейны
Працягласьць: 01:15:28
Рэжысёр: Уладзімір Станкевіч
У ролях: Сярожа Петрыкаў, Сярожа Егораў, Стэфанія Станюта, Уладзімір Станкевіч, Вольга Дзямідава, Іван Савельеў, Валянцін Белахвосцік, Валянцін Букін, Аляксей Бірычэўскі, Лілія Давідовіч, Бірута Дакальская, Н. Яўдошэнка, Э. Кавальчык, Е. Лагоўская, Аляксандр Мароз, Кастусь Перапяліца, Кастусь Сянкевіч, Г. Белацаркоўскі, Лёня Васілеўскі
Пра фільм: Па аднайменнай аповесці беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Сяркова.
Сканчаецца вайна. Вызваленае ад немцаў беларускае сяло Пакалюбічы. Там засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца працаваць уровень са сталымі. Хлапчукоў Саньку і Івана ўвесь час цягне на подзвігі. Калі пайшлі па сялу чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі ваўкалак, дзеці вырашылі яго злавіць і гэтым уславіцца. Добра, што ім на дапамогу своечасова прыйшоў участковы. Бо ваўкалакам апынуўся ўзброены нямецкім аўтаматам былы паліцай Афонька…
Мова: расейская, беларуская (часткова)
