http://i48.fastpic.ru/big/2013/0625/dd/3eab1925ca8869c906f41ed97fe687dd.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: камедыя
Працягласьць: 00:29:46

Рэжысёр: Юрый Сурыкаў

У ролях: Павел Малчанаў, Галіна Макарава, Серафім Міліцын

Пра фільм: Па п'есе Леапольда Радзевіча.
Надакучыла вясковаму мужыку Саўке, што яго жонка Магрэта ўвесь час скардзіцца на сваю цяжкую жаночую долю, муж, маўляў, зусім яе не шануе. І вось аднойчы Саўка узяў і запрапанаваў Магрэце памяняцца месцамі...

Мова: беларуская

http://i020.radikal.ru/0910/83/43e6db17afbc.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: дзіцячы, прыгодніцкі, сямейны
Працягласьць: 01:15:28

Рэжысёр: Уладзімір Станкевіч

У ролях: Сярожа Петрыкаў, Сярожа Егораў, Стэфанія Станюта, Уладзімір Станкевіч, Вольга Дзямідава, Іван Савельеў, Валянцін Белахвосцік, Валянцін Букін, Аляксей Бірычэўскі, Лілія Давідовіч, Бірута Дакальская, Н. Яўдошэнка, Э. Кавальчык, Е. Лагоўская, Аляксандр Мароз, Кастусь Перапяліца, Кастусь Сянкевіч, Г. Белацаркоўскі, Лёня Васілеўскі

Пра фільм: Па аднайменнай аповесці беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Сяркова.
Сканчаецца вайна. Вызваленае ад немцаў беларускае сяло Пакалюбічы. Там засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца працаваць уровень са сталымі. Хлапчукоў Саньку і Івана ўвесь час цягне на подзвігі. Калі пайшлі па сялу чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі ваўкалак, дзеці вырашылі яго злавіць і гэтым уславіцца. Добра, што ім на дапамогу своечасова прыйшоў участковы. Бо ваўкалакам апынуўся ўзброены нямецкім аўтаматам былы паліцай Афонька…


Мова: расейская, беларуская (часткова)

http://dobrie-filmi.moy.su/oblozki/00099.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: сатырычная камедыя
Колькасьць сэрый: 2

Рэжысэр: Валерый Панамароў

У ролях: Барыслаў Брандукоў, Віктар Тарасаў, Таццяна Васільева, Віктар Гогалеў, Таццяна Рагозіна, Маргарыта Крыніцына, Уладзімір Конкін, Стэфанія Станюта, Юрый Шаршоў, Раіса Разанава

Пра фільм: Сатырычная камедыя па аднайменнай п'есе беларускага драматурга Мікалая Матукоўскага.
Вынаходнік Мікалай Мурашка сканструяваў прыбор, які вымярае ступень чалавечага інтэлекту, і заве яго "дурамер". На таленавітага чалавека прыбор рэагуе арыяй князя Ігара, на генія - музыкай Глінкі "Слаўся", на дурня - паланезам Агінскага, і гэтак далей. У "Міністэрстве ўзгаднення", куды звяртаецца вынаходнік, яму перш за ўсё раяць змяніць назву прыбора на "мудрамер"...

Мова: расейская

Прачытаць п'есу Мікалая Матукоўскага "Мудрамер" можна тут

http://i48.fastpic.ru/big/2013/0616/75/ee09ea4dcca4f5c73a0222ee83bada75.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: кароткаметражны, камедыя
Працягласьць: 00:37:35

Рэжысёр: Яўген Шабан

У ролях: Генадзь Аўсяннікаў, Іосіў Матусевіч, Стэфанія Станюта, Кастусь Сянкевіч, Георгій Дубаў

Пра фільм: па апавяданнях Якуба Коласа "Соцкі падвёў" і "Недаступны". Некалькі пацешных выпадкаў з жыцця сяла Галадранка. У маладога мужыка Сцяпана аднойчы збегла кабыла з калёсамі, поўная сена. Сцяпан да ночы гойсаў па лясных дарогах у пошуках кабылы, а знайшоў яе ў сябе ў двары і пакляўся пасячы сякерай шкоднае быдла. Іншы мужык, Арцём, збег з хаты ад сварлівай жонкі, забраўся ў самую глыбокую студню і наадрэз адмовіўся вылазіць, пакуль яго жонка не паклянецца ніколі яго больш не пілаваць і не біць. Але асабліва забаўляліся вясковыя мужыкі і бабы выхадкі Рамана Соцкага, які ахвотна пацвердзіў перапуджанаму ўрадніку, што з'явіўшыйся ў іх вёсцы незнаёмец "ну чысты сыцыліст".

Мова: расейская

305

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Спадарства, у каго ёсць інфармацыя пра выпускі праграмы "Маем рэчы", падзяліцеся, калі ласка. Да таго ж, калі перадача апынецца на вашых камп'ютарах, напішыце ў гэтай тэме назвы астатніх 9-ці выпускаў. Дзякуй!

306

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://savepic.ru/4808220.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: цыкл дакументальных перадач
Працягласьць: серыя ~ 13 хв.

Сьпіс выпускаў:

1. Аптэка
2. Археалогія. Аб працы археолагаў на раскопках старажытнага кургана.
3. Бортнiцтва
4. Хлеб
5. Гарбата
6. Космас Язэпа Драздовіча. Пра вядомага беларускага мастака, скульптара, пісьменніка, паэта, этнографа, археолага, фалькларыста.
7. Куфар
8. Маляваныя дываны
9. Меч
10. Рушнiкi
11. Слуцкiя паясы, або Пас кунтушовы
12. Сыраварня

Памер: 1, 46 гб
Відэа: AVC; 640x480 (4:3); 1300 Kbps; 25 fps; 0,169 bpp
Аўдыё: AAC LC; 127 Kbps; CBR; 2 ch

Мова: беларуская

VitautArabello, так, сапраўды, меў шчасце з Вамі пазнаёміцца smile.
Можа замяніце торэнт-кліент? Вось тут http://www.utorrent.com/downloads

Дзякуй, абнавіў.

http://www.kino-teatr.ru/movie/poster/92529.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: экранізацыя, драма, гістарычны

Рэжысёр: Уладзімер Траццякоў
Сцэнарый: Уладзімер Траццякоў
Аператар: Валерый Булдык
Кампазітар: Алег Чыркун
Мастак: Вілоры Казлоў

Колькасць серый: 2

У ролях: Яўген Шыпіла, Таццяна Мархель, Анатоль Жук, Яўген Гарэлік, Наталля Кушнер, Ігар Петух

Пра фільм: Фільм пастаўлены паводле знакамітай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа "Новая зямля", якая апавядае пра трагічны лёс беларускага сялянства ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзя, аб галоўнай мары беларуса, які працуе на зямлі, - "купіць Зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут, i там зажыць сабе нанова: свая зямля - вось што аснова..."

Працягласць: 02:13:17
Відэа: AVC; 640x480 (4:3); 791 Kbps; 25 fps; 0,103 bpp
Аўдыё: AAC LC; 127 Kbps; CBR; 2 ch
Памер: 882 мб

Прачытаць паэму класіка беларускай літаратуры можна тут

http://www.kino-teatr.ru/movie/poster/94527.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: кароткаметражны, ваенны, камедыя
Працягласьць: 00:22:00

Рэжысёр: Юры Сурыкаў.

У ролях: Іосіў Матусевіч, Галіна Макарава, Міхась Лынькоў

Пра фільм: Кароткаметражны фільм матывах апавядання Міхася Лынькова. Дзеда Аўсея камандзір партызанскага атрада вызначыў памочнікам кухаркі Пелагеі Сямёнаўны. І было гэта дзеду вельмі крыўдна, таму што быў дзед Аўсей у мінулым ваенным мараком, служыў у Японскую кампанію на баявым караблі і меў Георгіеўскі крыж за адвагу. Пелагея і партызаны ўсё падсмейваліся, ды кпілі з няўрымслівага дзеда, пакуль ён не даказаў на справе сваю адвагу. Аднойчы, калі дзед Аўсей разам з Палашкай паехалі на сваёй кабыле па ваду, яны заўважылі ў рацэ трох нямецкіх афіцэраў, якія купаліся. Адважны дзед не разгубіўся, узяў іх у палон, ды так і прывёў фрыцаў у партызанскі лагер, галышом...

Сябры, нагадваю, што раздае файлы спадар chtosci. Такім чынам, калі вы паспяхова запампуеце гэтую альбо іншыя кінастужкі, калі ласка, не сыходзьце з раздачы і адпішыцеся ў адпаведнай фільму тэме, дзякуй  smile .

http://savepic.org/235628.jpg
Прэм'ера: 31.01.1955 г.
Жанар: сатырычная камедыя

Рэжысёр: Уладзімір Корш-Саблін
Аўтар сцэнарыя: Кандрат Крапіва
Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Гінцбург
Кампазітар: Зміцер Камінскі
Мастакі-пастаноўшчыкі: Яўген Ганкін, Армэн Грыгарьянц

У ролях:
Леанід Рахленка, Глеб Глебаў, Уладзімір Уладамірскі, Лілія Драздова, Зінаіда Браварская, Павал Маўчанаў, Барыс Платонаў.

Пра фільм:
Мастацкі фільм паводле аднайменнай п'есы Кандрата Крапівы ("Беларусьфільм", 1954 г.). Дзеянне адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце ў 50-я гады. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам - вядомаму навукоўцу Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, - што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Варонежы. Туляга напалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не казаць. Але гутарку падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых аб тым, што новы рукапіс Чарнавуса, які напярэдадні раскрытыкаваў Зёлкін, атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі - невук, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, - вырашае выкарыстоўваць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, як вядома, смяецца той, хто смяецца апошнім ...

Дадатковая інфармацыя:
Класік беларускага кіно рэжысёр У. Корш-Саблін ("Масква - Генуя", "Маё каханне") практычна перанёс на кінастужку адзін з самых папулярных спектакляў вядучага тэатра Беларусі, Нацыянальна акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, па аднайменнай  п'есе Кандрата Крапівы і такім чынам захаваў  для нашчадкаў магчымасць убачыць работу цэлай плеяды выбітных беларускіх артыстаў. П'еса была напісана ў 1939 годзе и для свайго часу лічылася смелай. Аўтар паказваў, што нават у навуковым асяроддзі  далёка не ўсё вырашае талент ды адукаваннасць, куды важней блат і ўменне своечасова прагнуць спіну. З тых часоў прайшло шмат разнастайных падзей, але п'еса, нажаль, актуальна і сёння.

Мова: расейская

Прачытаць п'есу "Хто смяецца апошнім" можна тут

Урывак:

http://piper.old-games.ru/video_i_teatr/img/Maladi_dubok.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: кароткаметражны мастацкі фільм
Працягласьць: 00:23:55

Рэжысёр: Я. Бялькевіч

У ролях: Баляслаў Сяўко, Іван Сідараў

Пра фільм: кароткаметражны фільм паводле аднайменнага твора Якуба Коласа.

Мова: беларуская

Памер: 153 мб
Відэа: AVC; 640x480 (4:3); 763 Kbps; 25 fps; 0,099 bpp
Аўдыё: AAC LC; 127 Kbps; CBR; 2 ch

Прачытаць апавяданне можна тут

314

(19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

chtosci, працягнем smile
PavelDAS, можа ў Вас ёсць апісанне цыклу дакументальных перадач "Маем рэчы", скіньце мне, калі ласка. Бо ў файле txt. не ўсё.

VitautArabello, здаецца такая праблема толькі ў Вас, бо ў мяне торэнт-файл пампуецца паспяхова. Можа тое залежыць ад браўзера...Ды і ўвогуле, калі браць лексему "seeding", што згодна са слоўнікам перакладаецца як "сяўба" ці "пасеў", я нават зусім разгубіўся  hmm

316

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://savepic.ru/4810268.jpg
Краіна: Беларусь
Год: 2011
Жанр: дакументальны
Вытворчасць: "Беларусьфільм"
Працягласць: 00:12:26

Рэжысёр - К. Махава.

Пра фільм:
Фільм з цыкла "Старыя кнігі". Кніжная культура татараў Беларусі - з'ява ўнікальная. Пачаўшы з XIV стагоддзя перасяляцца на беларускія землі, іх продкі паступова страцілі родную мову і сталі карыстацца беларускай, а пазней таксама і польскай мовамі. Каб зберагчы на новай радзіме ісламскую рэлігію, татары пераклалі на беларускую і польскую мовы свае рэлігійныя кнігі, карыстаючыся пры гэтым свяшчэнным для мусульман арабскім алфавітам. Да нас дайшлі толькі тыя рукапісы, што былі створаны ў XVII-XX ст. Яны захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных кнігазборах. На жаль, іх засталося няшмат. Усяго ў свеце - некалькі сотняў, у дзяржаўных калекцыях Беларусі - 50. У фільме вядзецца аповед не толькі пра кнігі і іх тайны, але і пра людзей, якія сёння займаюцца іх вывучэннем.

Мова: беларуская

Памер: 47, 9 мб
Відэа: AVC; 640x480 (4:3); 404 Kbps; 25 fps; 0,053 bpp
Аўдыё: AAC LC; 128 Kbps; CBR; 2 ch

Сам відэафайл знаходзіцца ў chtosci, таму якасць і хуткасць раздачы не гарантую. Калі некаму пашчасціць і стужка паспяхова запампуецца smile, у далейшым таксама аформлю файлы, якія спадар chtoscі мае, але не афармляе з-за адстунасці часу.

http://i60.fastpic.ru/big/2014/0220/f1/53a11eb8116d9329586ab8ec8c8f51f1.jpg
Краіна: Беларусь
Год: 2012
Жанр: дакументальны
Вытворчасць: "Белвідэацэнтр"
Працягласць: серыя ~ 20 хв.

Выпускі:
1. Мясныя прысмакі

Здымкі экрана Паказаць
Здаўна найбольш ужывальным у беларусаў было мяса свойскай жывёлы і хатняй птушкі. З мясных страў рыхтавалі пячысты, вантрабянку, студзенiну, паляндвіцу, каўбасу сялянскую. Пэўная колькасць мяса здабывалася на паляванні. У беларускіх лясах вадзілася шмат звяроў, мяса якіх лічылася ласункам на шляхецкіх сталах. На сялянскiм стале мяса было толькі "прыправай" да агародніны і крупяных страў. З далёкага мінулага да нашых дзён дайшло нямала звестак пра нацыянальную кухню Беларусі, аб чым і распавядае гэты фільм.

2. Супы і сытныя стравы
3. Бульбяныя прысмакі

Рэжысёр: Аляксей Раковіч

Пра фільм:
Гэта напалову кулінарная, напалову мастацкая стужка, знятая рэжысёрам Аляксеем Раковічам, паводле кнігі Алеся Белага «Наша страва», якая выйшла ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Памер: 549 мб
Відэа: AVC; 640x360 (16:9); 1200 Kbps; 25 fps; 0,208 bpp
Аўдыё: AAC LC; 127 Kbps; CBR; 2 ch

Тут можна паглядзець АНЛАЙН

319

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Цудоўны фільм! Раю ўсім да прагляду wink

MegaKikot напісаў:

Срабаваў спампаваць праз http://videosaver.ru/ , але гэта немагчыма. Хто ведае, як можна абыйсці прыпоны і спампаваць з "Старога радыё"? Падкажыце, сябры.

Можна запісваць праз радыё-праграму Rarma Radio. Калі што новае запішу, дашлю на "беларускую палічку"  smile .

fidelis, лаві:
http://knihi.com/V_Dobrovolskij/Smolens … ik_C1.html

322

(6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

chtosci напісаў:
chtosci напісаў:

Дадаліся ўсе астатнія сэрыі.

Стэфану Эрыксану прысьвячаецца  big_smile

+100!)  big_smile

323

(4 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дзякуй!
Шчыра спадзяюся, што хуткасьць гэтай раздачы будзе па-болей, чым Пўаро  smile , там у мяне ўжо 97%, за месяц. Хутка будзе сьвята!  big_smile

Ролі выконваюць: Майкл Гэмбан, Анэт Бенінг, Лі Лоўсан, Шон Эванс, Mari Kiss, Джэрэмі Айранс, Рональд Маркам, Тэры Сакс, Катрын Чарльтан, Джульет Стывенсан
smile

Торэнт не пампуецца. Паказвае памылку.