Трэба сказаць, што гэта цудоўная экранізацыя аднайменнай п'есы Оскара Уайльда. Гульня акцёраў па-майстэрску вытанчаная і дасканалая. Сама па сабе стужка  лёгкая да ўспрыманьня і аналізу.

chtosci, забылі торэнт дадаць  smile

278

(2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Цікавы серыял! Умеюць і любяць палякі здымаць крымінальныя стужкі. Дзякуй, са станоўчымі эмоцыямі ад прагляду, пампану нядаўна выкладзены PitBull (2005) (http://www.filmweb.pl/Pitbull).

Дзякуй!
А які трэба лепш рып запампаваць, каб паспяхова пакласці туды гэтую аўдыядарожку?

280

(8 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Фільм па-сапраўднаму страшны  smile , але весялосці надаюць выразы тыпу: "я ледзь не ўсралася", "хопіць бздзець", "яны ад гэтага сцуцца" і т. п.  big_smile

282

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Пампую толькі выпуск пра Обаль. Трэці дзень па нулях... sad

slawamir напісаў:

ці ёсць байцоўскі клуб з беларускай агучкай вельмі хацелася б паглядзець

Калі не памыляюся, толькі кнігу пачыналі перакладаць на "Прайдзісвет".

Усе гэтыя спектаклі запампаваныя карыстальнікамі "баравіка" і пасьпяхова выкладзеныя на "беларускай палічцы".

Урэшце, "срака" ўжываецца нават у тэатры. Я таксама не бачу тут нічога амаральнага).

286

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Будзем пампаваць, памер 28 гігоў  tongue , тыдзень, другі... big_smile , хаця з большага ёсць ужо на камп'ютары.

http://prastora.by/sites/default/files/cd_hilevic_vybranaje.jpg?1249671696

Творы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) уваходзяць у скарбонку нацыянальнае літаратуры, уключаныя ў школьныя праграмы і даўно ўжо маюць заслужаную любоў у аматараў прыгожага слова. У аўдыёкнізе з серыі "Голас паэта" мэтр сам чытае ўласныя выбраныя творы, што робіць гэтыя запісы сапраўды ўнікальнымі.

Жанар: аўдыёкніга
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Аўдыё кодэк: mp3
Бітрэйт: 320 kbps
Памер: 225 мб
Агульны час гучаньня: 01:35:00

Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: BelTonMedia
Серыя: "Голас паэта"

Крыніца: уласны CD

ЧЫТАЕ АЎТАР!

http://www.imbryk.by/components/com_jshopping/files/img_products/full_cd_arlou_parom_praz_la_mans.jpg

Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. Паэтычны зборнік “Паром празь Ля-Манш” пераствораны па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, кніга прынесла аўтару міжнародную прэмію "Эўрапейскі паэт свабоды" (Гданьск, 2010).

Жанар: аўдыёкніга
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Аўдыё кодэк: mp3
Бітрэйт: 320 kbps
Памер: 335 мб
Агульны час гучаньня: 02:26:44

Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: BelTonMedia

Крыніца: уласны CD

ЧЫТАЕ АЎТАР!

Абнавіў спасылкі на анлайн.
«Васіль Быкаў. Апошнія дні», дак. фільм, ч. 1

«Васіль Быкаў. Апошнія дні», дак. фільм, ч. 2

Чытаючы неапублікаваныя пры жыцці творы Караткевіча, трапіў на такі вось цікавы вершык:

НАДПІС НА ДЗВЯРАХ КІНАСТУДЫІ
Доведем мы Быкова
До стыда великого
. (1970-я - пач. 80-х)

Улічваючы тое, што сам Васіль Быкаў адмоўна выказываўся наконт экранізацый сваіх твораў, гэты вершык здаўся надзвычай цікавым  smile. Але ж ведаем мы і цудоўныя экранізацыі твораў пісьменніка, ну напрыклад "На Чорных лядах", "Альпійская балада", можа яшчэ што каму падабаецца. Таму спярша чытаем wink, потым глядзім кінастужку "Адна ноч" і выказваемся на гэты конт у каментарыях.

http://i47.fastpic.ru/big/2013/0623/41/72a1c0734d2a13bd27bd64336b94a841.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: меладрама, кароткаметражны
Працягласьць: 00:29:51

Рэжысёр: Валерый Басаў

У ролях: Уладзімір Шэлестаў, Галіна Кухальская, Аляксей Дудараў, Аляксандра Зіміна, Рыта Ярашэвіч

Пра фільм: Тэленавэла па матывах апавядання Я. Сіпакова "Госць у сенакосную пару".
Міхась прыязджае ў вёску, каб убачыць сваё школьнае каханне. У Галіны сям'я - муж і маленькая дачка. Нішто не змагло ўваскрэсіць былое шчасце...

Мова: расейская

Дзякуй! Дадаў у першае паведамленне.

293

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

PavelDAS напісаў:

У меня ещё есть:
Абсерваторыя
Салярныя знакi

Некоторые выпуски есть без лого "БТ фонд".

Можна іх аформіць асобна, альбо пачакай, пакуль у меня запампуюцца гэтыя выпускі, ды перашлі  мне новыя праз той жа файлабменнік, пасля абнаўлю торэнт.

294

(19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

PavelDAS напісаў:

Оформлю со временем. Будут без описания, но с отрывком в 2 минуты, т.к. от всего записанного (и даже больше) сделал отрывок и залил. Список актёров уже есть на моём сайте. Бери да копируй smile

Добра, тады спектаклі за табой smile

295

(19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

Аформіў усе 3 дакументальныя торэнты + "Беларусьфілмаўскія" кінастужкі, акрамя "Пастка для зубра", аналагічная раздача ўжо ёсць на трэкеры і нейкага невядомага торэнта "Hosc.SatRip.rus.mp4", бо незразумела, што за фільм, якога года. Знайшоў адзін, але не лічу патрэбным яго тут выкладваць, вытворчасць там "Ленфільм",  і нічога агульнага з Беларуссю ён не мае. Такіч чынам, засталося шмат спектакляў, акрамя тых, якія выкладзеныя спадаром PavelDAS. Пра іх у тэкставым файле амаль нічога не сказана, і знайсці інфармацыю ў сеціве таксама праца нялёгкая, па-колькі яе там можа проста не быць smile.

http://i57.fastpic.ru/big/2013/1013/14/63a67f6c557caa6251bd558f6b003e14.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: кінааповесць, экранізацыя, кароткаметражны
Працягласьць: 00:19:54

Рэжысёр: Валерый Басаў

У ролях: Міхаіл Пятроў, Юлія Палосіна, Павал Кармунін, Мікола Смірноў, Анатоль Луцэвіч, Аляксандр Кашпераў, Н. Шчурэвіч, А. Шчурэвіч

Пра фільм: Па апавяданні А. Дударава "Святая птушка".
Муж з жонкай жывуць ў драўлянай вясковай хаце і мараць пра дзяцей. Старшыня калгасу памкнуўся спілаваць вялікую ліпу, якая расце пры дарозе каля хаты супругаў. Але гаспадар хаты ўзняў на ліпу кола для прыцягнення буслаў...

Мова: расейская

http://i0.x8.net/T/hs3o_X.jpeg
Жанар: кінааповесць, дзіцячы, сямейны, музыкальны
Працягласьць:  01:03:47

Рэжысёр: Міхал Гаўронскі

У ролях:
Марк Тайманаў, Барыс Васільеў, Уладзімір Гардзін, Аляксандр Ларыкаў, Анатоль Каралькевіч, Людміла Шабаліна, Ісаак Шварц, Мірон Полякін

Пра фільм:
У прафесара Малевіча два таленавітых беларускіх хлопчыка навучаюцца граць на скрыпцы: яго 11-летні сын Янка і 12-летні сын машыніста Карсака Уладзік. Прафесар рыхтуе сваіх вучняў да Ўсесаюзнага конкурсу юных здольнасцяў. Дзеці ўвесь час адрываюцца ад заняткаў то гульнёй у футбол, то забавамі з сабакам Фрэдзі, то фехтаваннем на смыках. Аднойчы падчас гульні "ў Чапаева", Янка пашкодзіў сваю руку. Угневаны Малевіч адмаўляецца займацца з Уладзікам.

Дадатковая інфармацыя:
У галоўнай ролі — адзінацацігадовы будучы вядомы савецкі і расійскі шахматыст, міжнародны грасмейстар (1952) і піяніст Марк Тайманаў, а таксама (у эпізодзе) трынаццацігадовы будучы вядомы савецкі кампазітар Язэп Шварц.
Фільм «Канцэрт Бетховена», пасля выйсця на экраны, па папулярнасці і касавых зборах быў на адным узроўні з «Чапаевым». Шэсць тыдняў з аншлагам ішоў на Брадвеі і, па дадзеных Інтаргкіно, прынёс СССР столькі ж валюты, колькі і «Чапаеў».

http://www.kino-teatr.ru/movie/poster/7817.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: ваенны, драма
Працягласьць: 01:07:54 + 01:09:05
Колькасьць серый: 2
Прэм'ера: 1 студзеня 1979 г.

Рэжысёр: Віталь Чацверыкоў

У ролях: Яўген Карэльскіх, Наталля Бражнікава, Ірына Алфёрава, Уладзімір Куляшоў, Алег Хабалаў, Эгле Габрынайтэ і інш.

Пра фільм: Лейтэнант Андрэй Хмара пасля кантузіі ў баях пад Мінскам быў дастаўлены ў партызанскі лагер. Там урач зрабіла яму аперацыю, а ў жніўні 1941 года за дапамогу савецкаму воіну яе расстралялі, пакінуўшы сына сіратой. Потым былі доўгія вёрсты вайны і вяртанне Андрэя дадому. Ён прыйшоў на Мінскі аўтазавод рабочым, аднаўляў яго з руін разам з тымі, з кім партызаніў і ваяваў. Андрэй ажаніўся і ўсынавіў сына жанчыны, якая выратавала яму жыццё. Тыя, хто прайшоў праз цяжкія гады ваеннага ліхалецця, сталі будаваць сваё няпростае, але мірнае шчасце ...

Мова: беларуская

http://www.kino-teatr.ru/movie/poster/14438.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: драма, ваенны, кароткаметражны
Працягласьць: 00:44:42

Рэжысёр: Уладзімір Колас

У ролях: Яўген Шыпіла, Аўрымас Бабкаўскас, Вячэслаў Паўлюць, Яўген Нікіцін, С. Іваноў, Уладзімір Грыцэўскі, Віктар Рыбчынскі

Пра фільм: Вялікая Айчынная вайна. Аўтаматчык Іван Валока, ратуючыся ад немцаў, апыняецца ў склепе пад грудай абваліўшыхся сцен. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі апыняецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Як тут паступіць Івану? Выканаць грамадзянскі абавязак і забіць ворага, ці ж дапамагчы параненаму чалавеку?..

Мова: расейская, беларуская (дыялектная мова, часткова)

Прачытаць апавяданне Васіля Быкава "Адна ноч"  можна тут

http://our-favorite-film.ru/imag/7812.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: дзіцячы, гісторыка-прыгодніцкі
Працягласьць: 93 хв.

Рэжысёр: Леў Голуб

У ролях: Вова Гуськоў, Георгій Гумілеўскі, Алеся Іванова, Мікалай Бармін, Аляксандр Бялоў, Сяргей Троіцкі

Пра фільм: мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М. Лынькова.

Мова: расейская