Глядзець онлайн "Алег Бябенін: Я застануся":

ikuzminich напісаў:

Падкажыце калі ласка, ці магчыма ў адным паведамленні запампаваць 2 торэнты 1 і 2 серыі? і як гэта зрабіць?

Зрабіць адзін торэнт-файл на 2 серыі.

Так. Усё атрымалася, віншую. URLы трэкераў аўтаматычна дадаюцца баравіком.

ikuzminich напісаў:

У мяне запытвае URL торэнта. Што гэта? і што я павінен запісаць?

Хто запытвае? Баравік ці ваш торэнт-кліент? І ў які момант запытвае? Падрабязней апішыце, што вы робіце і што не атрымліваецца.

Vincent - Восеньскі вальс

Верасень 1939. Як нас вызвалялі / 1939 / SatRip

Фільм, па ўсім відаць, не 1939-га году ўсё ж smile Выпраўце, калі ласка!

Глядзець онлайн "Верасень 1939. Як нас вызвалялі":

ikuzminich напісаў:

Нешта не атрымліваецца далучыць файл. Можа трэба не рэдагаваць запіс, а стварыць новую тэму?

Мусіць атрымацца і праз рэдагаванне. Пры ўмове, што вы ўсё слушна зрабілі і дадаеце не аўдыёфайл, а файл-торэнт, створаны вашым торэнт-кліентам (напрыклад, у праграме uTorrent для стварэння торэнт-файлу націсніце Ctrl+N, выберыце ў якасці крыніцы ваш аўдыёфайл альбо тэчку і захавАйце торэнт пад адвольным імем, націснуўшы піпку "Стварыць і захаваць у...", пасля створаны файл залівайце сюды).

Шэдэўр! smile   Усім раю. Кіно дзяцінства.

Глядзець онлайн "Сэксмісія":

Printer music

161

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

kolhozan напісаў:

Поддайте жару, чуть идет закачка...!?

Ідзе пампоўка, не муціце ваду дарэмна

162

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

chtosci напісаў:
valera напісаў:

Калі папарокацца ў гукавым рэдактары, то можна. Фільтр Noise Reduction (здаецца так, бо пішу па памяці).

Тэарэтычна я гэта ведаю. А практычна фігня атрымліваецца smile

Ну, з небагатага ўласнага досведу магу параіць вылучаць невялічкія кавалкі з нешырокім спектрам шумоў, пасля праганяць фільтрам, пасля паўтарыць яшчэ і яшчэ раз, пакуль не атрымаеце нешта адносна прыстойнае. Калі адразу "зарэзаць" шырокі спектр частот, дык зразумела, што атрымаецца лажа - напрыклад, металічны голас альбо ўвогуле правалы гуку.

Выканаўца: Gods Tower
Альбом: Варта Вежы Багоў [Tribute to Gods Tower]
Лэйбл: БМА
Жанр: Pagan Folk Doom Metal
Год: 2005
Краіна: Беларусь, Гомель
Працягласць: 02:01:26
Бітрэйт: 320 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz Stereo
Памер: 278 Mb (292 235 823 байтаў)
Хэш: a9f5c17f48609eaf3061bc794669583fd1f2e276

Склад гурта: Паказаць
Юры Сіўцоў — бас, бэк-вакал
Уладзіслаў Сальцэвіч — бубны
Зміцер Лазарэнка — гітара
Зміцер Аўчыннікаў — клавішныя
Лэслі Найф — вакал

http://img836.{imageshack}.us/img836/3376/tributetogodstower.jpg

Пра гурт:
Gods Tower — беларускі англамоўны метал-гурт з Гомелю, які лічыцца адным са слупоў беларускай метал-сцэны. Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Ураковым і вакалістам Леслі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). Да 1992 года каманда працавала над сваім стылем і часта мяняла ўдзельнікаў і назвы. У канцы 1992 года гурт мяняе назву на «Gods Tower» і мяняе стыль творчасці на пэган готык дум мэтал. Пазней, цягам двух гадоў гурт выступаў з канцэртамі па ўсім СНД разам з гуртамі Paradise Lost, Forgive-Me-Not, Vicious Crusade, N.R.M., Evthanazia і інш. Па апытаннях чытачоў часопіса Легіён, Gods Tower быў прызнаны лепшым беларускім мэтал-гуртом. Падрабязней тут: http://be.wikipedia.org/wiki/Gods_Tower


Трэк-ліст:

Першы дыск

    AiR — «Прадмова» («Intro / The Turns»)
    Imprudence — «Малюся багам» («An Eye for an Eye»)
    Partyzone — «Спявак пахавальны» («I Am the Raven»)
    M.L.A. — «Mysterious» («Таямнічы»)
    Тінь Сонця — «Пісня Чугайстера» («Twilight Sun»)
    Dragonflame — «Living Mirror» («Жывое Люстра»)
    Athruta — «Inis Afalon» («Ладздзя роспачы»)
    zIGZAG — «Стрэлы Сонца» («Rising Arrows»)
    Arcanum — «Цывілізацыя» («Civilization»)
    Dromos — «Seven Rains of Fire» («Сем дажджоў агню»)
    Stod — «Калі скончана жыццё» («When Life Ends»)
    Навий Сонм — «Промні Сонца» («Rising Arrows»)

Другі дыск

    TT'34 — «Ойра» («Blood»)
    Soulsides — «Па-за малітвай» («Beyond Praying»)
    Znich — «Стрэлы Сонца» («Rising Arrows»)
    Soncavarot — «Сем дажджоў агню» («Seven Rains of Fire»)
    Зьмяя — «Жывое люстра» («Living Mirror»)
    Massacre in Rosary — «Да сёмага неба» («The Eerie»)
    Rasta — «Evil» («Злыбяда»)
    Камаедзіца — «Сонца ў змроку» («Twilight Sun»)
    Ігар Загумёнаў — «Mysterious» («Таямнічы»)
    Wolfshade — «Blood» («Кроў»)
    Янтарные Слёзы — «Сем дажджоў агню» («Seven Rains of Fire»)

Альтэрнатыўныя спасылкі:
iFolder.ru (CD1, 138.56Mb)
iFolder.ru (CD2, 137.79Mb)
freespace.by (CD1, 139.5Mb)
freespace.by (CD2, 135.5Mb)

ikuzminich напісаў:
Tosha13 напісаў:

Тое! Баравік, усё ж такі трэкер!  neutral

Я ж кажу - я не супраць, але падкажыце як гэта робіцца. Альбо дзе ямагу пра гэта прачытаць.

https://baravik.org/topic/140/

Ягайла і Вітаўт


Працяг Паказаць

BEAVIS & BUTT-HEAD ПА-БЕЛАРУСКУ

Неяк бы навучыцца вам ствараць торэнты. Альбо ўсё ж выкладаць спасылкі ў адпаведных топіках. Ці я нешта не тое кажу?

168

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

chtosci напісаў:

Спадарства, як бачыце, якасьць гуку 8 канала ня вельмі добрая - чуецца фон, асабліва калі ў сценах дзе цішыня.
Ці можна гэты фон неяк прыбраць ?

Калі папарокацца ў гукавым рэдактары, то можна. Фільтр Noise Reduction (здаецца так, бо пішу па памяці). У адвольных рэдактарах яны дзейнічаюць па адным алгарытме - вылучаеце кавалак цішыні з фонавым шумам, указваеце, што вось гэта менавіту шум, пасля праганяеце ўвесь файл праз фільтр, які выразае пазначаныя частоты. Дакладна ведаю, што такі фільтр ёсць у Audacity і Adob'аўскім рэдактары.

chtosci напісаў:

ЦІкава, але чаму абраныя такія дзіўныя фарматы ? DVD5 - занадта вялікі, 700Mb - значна губляецца якасьць. Дарэчы, на тым жа rutracker ёсьць раздача на 1.37G.

На той момант DVDRip'у лепшай якасці, акрамя як на 700Мб, не было (прынамсі, на рутрэкеры). Свой рып рабіць на гэты фільм сэнсу не бачу, бо відавочна, што на іншых рэсурсах яго б таксама выклалі, прычым, улічваючы кантэнт, са стабільна высокай колькасцю сідаў/лічаў. Нікога не хачу крыўдзіць, але ж пакарыстацца магчымасцямі больш масавых торэнт-суполак у сваіх сціплых мэтах лічу даволі выгоднай справай smile

Дадаў альтэрнатыўную спасылку на DVDRip памерам 1.37Gb, дзякуй за наводку.

з.ы. Мне фільм абсалютна не спадабаўся. Гульня актораў на ўзроўні недаробленых студэнтаў, вобразы ненатуральныя, буджэту, відавочна, вельмі бракавала, а сюжэт проста, даруйце, смокча ў таго ж "Локіса", знятага яшчэ ў 1970-м.

170

(2 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Я дзеля задавальнення ўласнае цікавасці эксперыментаваў з VP6. Мо ў VP8 нешта значна змянілася, але на той час візуальных перавагаў перад звычайным XVID заўважана не было, прысутнічалі адно мінусы ў выглядзе значна даўжэйшага часу на кадаванне ў VP6.

На маю думку, калі мы хочам папулярызаваць беларускі кантэнт, лепш пакуль карыстацца агульнавядомымі і больш распаўсюджанымі ды ўніверсальнымі фарматамі, нават калі памер будзе крыху большым пры той жа якасці выявы.

p.s. Яшчэ хачу намякнуць, што будучыня за онлайн-тэхналогіямі smile

171

(7 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Глядзець онлайн "Бандыт":

Ляпис Трубецкой. "Купляй беларускае!"

magnet-спасылка (AVI, 40.7Mb)

173

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Глядзець онлайн "Вяселле":

tutpochta напісаў:

А ў avi фармаце ёсьць?

Ёсць

Monty Python