301

(2 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

А назва чыста беларуская! smile Дый сюжэт.

Мультфильм о капризном и избалованном мальчике Леше, к которому однажды прилетело через окно странное существо, которое... жэстачайшэ пачало лупцаваць яго гумовым дручком, прыгаворваючы: "Уступай у БРСМ, уступай у БРСМ!"   big_smile big_smile

Глядзець онлайн "Хапун":

tehhy напісаў:
Vitaut напісаў:

Фільм добры- але якасьць VHS sad

Не, вы памыляецеся smile, якасьць DVDRip, у мяне ёсць i VHS, паверце, рознiца прынцыповая.

Скрыншоты сапраўды крыху "замыленыя". Думаю, гэны мульт ёсць з лепшай карцінкай.




Глядзець онлайн "Прыгоды Віні Пуха":

303

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Пераклад перакладам, а як сама стужка? Ці варта глядзець?

304

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://img840.{imageshack}.us/img840/3792/20081021182615312.jpg

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 01 Браслаўскія азёры": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 02 Шклоўскія сімфоніі": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 03 Вялейскія запаветы": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 04 Мядзельскія вытокі": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 05 Валожынскія майстры": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 06 Слова пра Лагойск": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 08 Белавежжа": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 15 Паўночны гарадок": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 16 Івацэвіцкія Зёлкі": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 24 Смаргонскiя мелодыі": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 30 Шэпат Столінскай багны[video Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 36 Навагрудак: ля вытокаў дзяржаўнасці": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 45 Зямля дрыгавічоў": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 47 Докшыцы. Паміж Бярэзінай і Віліяй": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 48 Хойнікі. Палеская хроніка": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 49 Пружанскі "Паланез" Вялікакняжацкай кароны": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 50 На ганцавічскіх ростанях": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 52 Лоеў. Гісторыя, запісаная на вадзе": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 56 Звон іванаўскай купелі": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 64 Фаворскае святло жабінкаўскіх знічак": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 67 Экспрэсам праз Лунінеччыну": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 70 Бяроза - дрэва гаючасці": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 72 Баранавіцкія прысвячэнні": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 73 Высокія ноты Ляхавіцкай шляхты": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - 74 Бярэсце. Брама неўміручасці": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - Пінскі дзівасіл": Паказаць

Глядзець онлайн "Зямля беларуская - Прывіды Лідскага замка": Паказаць

illinoiser напісаў:

А фiльм дужа дрэнны...

Падтрымліваю. Фільм - поўная лажа.

dzidzitop напісаў:

Маю вэрсію што праблема з таймаўтам існуе з боку сэрвэру. Толькі баравіковы торэнты ў мяне выдаюць таймаўт.

У мяне таксама

307

(1 адказаў, апублікавана ў Рок)

Выканаўца: Волат
Альбом: Пагоня
Жанр: Pagan Folk Metal
Год: 2010
Краіна: Беларусь
Бітрэйт: 320 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz Joint Stereo
Памер: 85.78 Mb (89 945 816 байтаў)

http://apyt.na.by/volat_pahonia_2010.jpg


Трэкліст:

01. Беларускi музыка - вiтанне славянскай нацыi
02. Нямога
03. Мы выйдзем шчыльнымі радамі...
04. Роднае слова
05. Чуеш, ветры пяюць...
06. Танец бусла беларускага
07. Братам i Радзiме
08. Слава перамозе!

Альтэрнатыўная спасылка для спампоўвання (mp3)

308

(7 адказаў, апублікавана ў Рок)

vandrouny напісаў:

Шкада, што больш альбомаў Уліса не выйдзе(

Справа ж не ў колькасці, а ў якасці! smile  Слава - геній!

309

(7 адказаў, апублікавана ў Рок)

Выканаўца: ULIS
Альбом: Люстэрка
Жанр: Рок
Год: 2003
Краіна: Беларусь
Выдавец: ULIS Records
Бітрэйт: 320 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz Joint Stereo
Памер: 156.65MB (164 257 830 байтаў)

Склад гурта: Паказаць

Слава Корань - гітара, вакал
Віктар Смарукаў - бас
Аляксандр Быкаў - бубны
Гукапрадусар, укладальнік альбому - Слава Корань
Дызайн вокладкі - Віктар Корзун

http://apyt.na.by/ULIS_Lusterka.jpg

Апісанне: Год 2003. Нарэшце Слава Корань зрабіў альбом, які яго задавальняе. Мае на ўвазе выкшталцоўнае гучаньне дзевяты альбом "Уліса" "Люстэрка". Болей псіхалягічнага (ня блытаць з "псіхадэлічным") альбому ў беларускай рок-музыцы яшчэ не было. Стылёва "Люстэрка" набліжаецца да хард-року, хоць часам хіліцца да панку. Прыхільнікі "Улісу" пачатку 90-х знойдуць тут клясічныя "Кругі на вадзе", "Краіна доўгай белай хмары", "[упоминание удалено]" у новых арынжыроўках. А тры песьні на вершы Караткевіча (проста шыкоўныя!) былі зроблены для "Скрыпкі дрыгвы" - чарговага супольнага праекту. Ёсьць на кружэлцы і кавэр на полькую "AYA RL" "Апавяданьне пра маю вуліцу".

Трэкліст:

01. Ты (5:10)
02. Заварожаны сад (3:49)
03. Я танчу (4:10)
04. Выглядае ўсё наадварот (2:53)
05. Забыты герой (3:49)
06. Люстэрка (3:20)
07. Гэты горад (3:35)
08. Мы ўцякаем (3:46)
09. Звар'яцелы танцор (3:06)
10. Вар'ят (4:48)
11. Уладар (3:12)
12. Жаўранак (2:53)
13. Падмогі! (2:50)
14. Устану ранкам (3:09)
15. Падарожжа (3:23)
16. Краіна доўгай белай хмары (3:23)
17. Кругі на вадзе (2:58)
18. Апавяданьне пра маю вуліцу (4:20)
19. [упоминание удалено] (3:41)

Выканаўца: Чырвоным па Беламу
Альбом: Актуальная тэматыка
Жанр: Рэп
Год: 2004
Краіна: Беларусь
Выдавец: Krou+Slavko
Бітрэйт: 128 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz Joint Stereo
Памер: 33.77MB (35 408 351 байтаў)

Вокладка Паказаць
http://apyt.na.by/4PB_logo.jpg

http://userserve-ak.last.fm/serve/_/14909389/CPB.jpg

Апісанне: Гурт "Чырвоным па Беламу" (ЧпБ) пазіцыянуе сябе як "заснавальнік беларускамоўнага хіп-хоп руху ў Беларусі і першы беларускамоўны рэп гурт Беларусі". ЧпБ нарадзіўся напрыканцы 2004 году, калі выйшаў іхны першы альбом "Актульная тэматыка".

Kroŭ пра "новую эру САПРАУДНАГА БЕЛАРУСКАГА гип-гоп'а" Паказаць

Kroŭ напісаў:

Я ужо шмат часу шукаю сапрауднага БЕЛАРУСКАГА гип-гоп'а. И шчыра кажучы я быу вельми разчараваны. Калисьци паустау таки праект як "Пасадзиу дзед РЭПку", яки быу звычайна сьмешны. Падклад можа не дрэнны, але тэкст проста жах. iq48, ужо лепш, але занадта шмат рокавай музыки, як на рэп. Серёга, з таго што я знайшоу, тольки адна песьня. А маё асабистае уражанне пасля яе было такое што ён яе засьпявау на беларускай мове тольки таму, каб "сьмешней" гучала. Пасьля некальких месяцау надрэнных пошукау мне зрабилася проста прыкра. "Як гэта так, што у беларусии няма никаго хтоб чытау рэп па беларуску?!" - пытауся я сябе. Дзякуючы Богу я усётаки знайшои, хоць адзин твор. З нармальным падкладам, и вельми паважными, цикавыми и праудзивыми словам. Гэта быу ковэр "Паветранага Шар'а" гурту "Нестандардовы Варыянт". За што я вельми им удзячны. Уся гэта сытуацыя таксама прывяла мяне на думку каб спрабаваць сваих моцау у рэпе. Так паустау праэкт "ЧЫРВОНЫМ ПА БЕЛАМУ". У альбум уваходзяць каля 15 утворау. Усё мы рабили на звычайным кампутары, але не у гэтым справа. Я ведаю што мы не будзем папулярными, и шчыра кажучы нам вогуле не залежыць на гэтым. Мы рабили гэты праэкт для вас, слухачоу и для прафисыйных рэперау. Каб вы гэта паслухали, и дали паслухаць иншым людзям. Тым самым мы шчыра личым на тое што вы зразумееце што рэп можа вельми цикава гучаць па беларуску. Што на маёй айчыннай мове таксама можна писаць вельми паважныя тэксты. И можа гэта вас удахнавит каб пачаць новую эру САПРАУДНАГА БЕЛАРУСКАГА гип-гоп'а.

"Актуальную тэматыку" Kroŭ і Slavko запісалі ў звычайнай кватэры на хатнім кампутары, альбом распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт. Slavko стварыў непаўторныя біты, а тэксты адмыслова для праекту напісалі Kroŭ, Адам Міцкевіч і  Янка Купала. Ад самага пачатку хлопцы шыфраваліся, Kroŭ выступаў выключна ў масцы, ад афлайнавых спатканняў рэперы як маглі ўхіляліся.  Праз Інтэрнэт пра гурт даведаліся дзесяткі тысяч слухачоў, і праца была працягнутая. Цягам часу назву гурта скарэктавалі на больш літаратурнае "Чырвоным па Белым", да праекту далучыліся новыя ўдзельнікі, а Kroŭ зняў маску і заснаваў першы незалежны беларускі музычны Хіп-Хоп лэйбл "Ambasada Music Group"...

Трэкліст:

01. Інтра
02. Мы беларусы
03. Змагайся
04. Грунвальд (Skit)
05. Грунвальд
06. Акупанты (Skit)
07. Акупанты
08. Ода (Skit)
09. Ода
10. З недацветаў
11. Пра зніклых
12. Да зямлі прадзедаў маіх
13. Ліст да А.Г.Л.
14. Прысяга (Skit)
15. Аўтра (Мужыцкая праўда)
16. Мы беларусы (rmx)

Назва: 90-годдзе Слуцкага збройнага чыну (фотападборка)
Аўтар: Sh_Holmes65
http://i13.fastpic.ru/big/2011/0108/73/adc4844bb94c18ded20360eb135d8f73.png
Год: 2010
Фармат: 2272x1704 TIFF (43 фота)
Памер: 314.54Mb (329 824 312 байтаў)
Першакрыніца: http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3286914

http://apyt.na.by/90hod_slucki_zbrojny_czyn_1.jpg

Змест:

01. Грозава (14 фота)
02. Семежава (6 фота)
03. Вызна-Чырвоная Слабада (10 фота)
04. Слуцк (13 фота)

Некалькі паменшаных фота Паказаць

http://apyt.na.by/90hod_slucki_zbrojny_czyn_2.jpg

http://apyt.na.by/90hod_slucki_zbrojny_czyn_3.jpg

http://apyt.na.by/90hod_slucki_zbrojny_czyn_4.jpg

http://apyt.na.by/90hod_slucki_zbrojny_czyn_5.jpg

dzidzitop напісаў:

я бачу дзьве дзеі з валерынага паведамленьня:

Па шчырасці, галоўнай ідэяй было данесці да кодапісцаў, каб адключылі выразалку спісу трэкераў са свежазаліванага торэнт-файла. Бо гэта, як той казаў, ГАМОН проста!

6970, дарэчы, паводзіцца абсалютна аналагічна з 6969

dzidzitop напісаў:

3rd-party трэкеры даюць праблемы для навакоў у выглядзе раскрыцьця свайго passkey, а так можа і трэба каб заставаліся.

Думаю, што кожны Бураціна мае права на памылку. Разлічваць на тых, хто не разумее, што робіць, не варта. Лепш цягнуцца за разумнейшай часткай чалавецтва.  smile

Назва: Святочные рассказы
Краіна: Беларусь
Вытворца:  Студыя "Беларусьфільм"
Год: 1994-2002
Жанр: Анімацыя
Працягласць: 00:51:10
Рэжысёр: Ірына Кадзюкова
Мова: Руская

Пра фільм: Складанка беларускіх анімацыйных стужак пра Раство рэжысёркі Ірыны Кадзюковай.

Змест:

01. Рождественское (по стихотворению Саши Чёрного)
02. Метель (по В.Булгаковскому)
03. Девочка со спичками (по Андерсену)
04. Удивительный ужин в Сочельник
05. Притча о Рождестве (по В.Дорошевичу)
06. Сестра и брат (сказка на Святки)

Глядзець онлайн: Паказаць



Якасць: SATRip
Фармат: WMV
Памер: 114.9Mb (120 479 772  байтаў)
Відэа: WMV3, 320x240, 25 fps
Аўдыё: 44100Hz, WMA Stereo, ~48 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://apyt.na.by/Sviatocznyje_rasskazy_1.jpg

http://apyt.na.by/Sviatocznyje_rasskazy_2.jpg

http://apyt.na.by/Sviatocznyje_rasskazy_3.jpg

http://apyt.na.by/Sviatocznyje_rasskazy_4.jpg

http://apyt.na.by/Sviatocznyje_rasskazy_5.jpg

http://apyt.na.by/Sviatocznyje_rasskazy_6.jpg

http://apyt.na.by/Sviatocznyje_rasskazy_7.jpg

Чаму так часта ўзнікаюць сітуацыі, калі ў µTorrent'e "чырванеюць" пэўныя радкі з раздачамі? Чаму часам нельга нармальна спампаваць ці раздаць пэўныя файлы?

Спачатку давайце праверым, што адбываецца, калі нехта стварае раздачу і запампоўвае торэнт-файл на "Баравіка". Дзеля спрашчэння эксперыменту проста возьмем які-небудзь торэнт з іншага папулярнага трэкеру ды выкладзем яго тут. На сённяшні дзень з тым файлам адбудзецца наступнае: пры запампоўцы новага торэнт-файла "Баравік" з халоднай бязлітаснасцю доктара Лэктара "выража" з яго ўвесь існуючы спіс трэкераў і нафаршыруе яго ўласнымі "вантробамі". Спіс трэкераў у свежавыкладзеным файле пасля трэпанацыі будзе выглядаць наступным чынам:

І ўсё б няблага, але ж баравікоўскі трэкер даволі часта кудысьці выходзіць папаліць:

http://tracker.baravik.org:6969/announce Подключение не установлено, т.к. конечный компьютер отверг запрос на подключение.

http://tracker.baravik.org:6970/announce Подключение не установлено, т.к. конечный компьютер отверг запрос на подключение.

http://retracker.local/announce працуе больш спраўна, але і ён - не панацэя і таксама, як я заўважыў, часам завісае ў прастрацыі (http://retracker.local/announce имя хоста не найдено). Да таго ж, калі паглядзець адносна старыя раздачы, можна заўважыць, што там увогуле прапісаны ўсяго адзін баравікоўскі трэкер! 

Адсюль пытанне да стваральнікаў сайта: за што? За што рэжаце? smile  Цалкам лагічна было б проста аўтаматычна дадаваць узгаданыя вышэй адрасы да таго спісу, што ўжо ёсць. Спадзявацца на DHT можна, але не заўсёды будзе ў онлайне той ратавальны масток, які звяжа баравікоўскага піра з крыніцамі, якія ён мог бы адразу атрымаць, калі б не знішчалі першапачатковы спіс трэкераў.

Дык вось, падсумоўваючы напісанае, каб добра елася-пілася, пампавалася і раздавалася, магу параіць карыстальнікам з кожным торэнтам зрабіць наступнае (на прыкладзе кліента µTorrent): на радку з імём торэнта націсніце правай кнопкай мышы, выберыце "Уласцівасці" -> "Агульныя". Праверце, каб у спісе трэкераў (яны адзін ад другога мусяць адмяжоўвацца пустым радком) акрамя таго, што ўжо ёсць, было прапісана: http://retracker.local/announce і http://tracker.baravik.org:6969/announce. А можаце проста дадаць да спісу трэкераў наступнае:

http://retracker.local/announce

http://tracker.baravik.org:6969/announce

http://tracker.baravik.org:6970/announce

http://tracker.torrent.by:6969/announce

http://retracker.mgts.by/announce

udp://tracker.publicbt.com:80/announce

udp://tracker.openbittorrent.com:80/announce

http://tracker.publicbt.com:80/announce

http://tracker.openbittorrent.com:80/announce

http://tracker.tfile.me/announce.php?ak=111faaa066&

http://i.bandito.org/announce.php?ak=111faaa066&

http://bt.rutor.org:2710/announce

http://funtracker.org:2710/announce

Пры стварэнні раздачы пракантралюйце, каб стаялі галачкі насупраць опцый "Абмен пірамі", "Выкарыстоўваць DHT", "Пошук лакальных піраў". І будзе ўсім шчасце! smile

315

(74 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Tycson напісаў:

Як можна стварыць торэнт-файл?
Нешта не атымоўваецца
Хачу раздаць фільм "Ідзі і глядзі"


https://baravik.org/topic/656/

Назва: Иди и смотри (Ідзі і глядзі)
Краіна: СССР
Вытворца:  Студыя "Беларусьфільм", студыя "Мосфільм"
Год: 1985
Жанр: Драма
Працягласць: 02:16:35 (2 серыі)
Рэжысёр: Элем Клімаў
Акторы: Аляксей Краўчанка, Вольга Міронава, Любамірас Лаўцявічус, Владас Багдонас, Пётр Мяркур'еў, Віктар Лорэнц
Мова: Руская, беларуская, нямецкая

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/ru/d/d0/Idi_i_smotri.jpg

Пра фільм: У 2009г. часопіс "TimeOut London" назваў кінастужку «Иди и смотри» найлепшым фільмам, прысвечаным тэме Другой сусветнай вайны. Фільм зняты па матывах "Хатынскай аповесці" Алеся Адамовіча і абапіраецца на рэальныя падзеі, што мелі месца на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1943г.

Чытаць пра фільм на вікіпедыі

Узнагароды:
Галоўны Адмысловы прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за 1986 год
Прэмія Усесаюзнага кінафестывалю за аператарскую працу за 1986 год
Прэмія Усесаюзнага кінафестывалю за гукааператарскую працу за 1986 год
Прэмія Усесаюзнага кінафестывалю за працу кампазітара за 1986 год

Глядзець онлайн:


Якасць: DVDRip
Памер: 1.36Gb (1 468 145 664  байтаў)
Фармат: AVI
Відэа: DX50, 640x464, 25 fps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~448 kbps

Здымкі экрана Паказаць

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_1.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_2.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_3.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_4.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_5.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_6.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_7.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_8.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_9.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_10.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_11.jpg

http://apyt.na.by/Idi_i_smotri_12.jpg

sEXEcutor напісаў:

Папулярныя раздачы за пару секунд схопліваюцца па DHT, піры ў межах Беларусі знойдуць адзін аднаго праз retracker.mgts.by, сідэры з РуТрэкера падхопяцца праз абмен пірамі, а хто згубіўся, знойдзецца праз трэкер Баравіка smile

Для не вельмі папулярнай раздачы (а баравікоўскі кантэнт, трэба казаць праўду, разлічаны на даволі вузкую аўдыторыю) дадатковы пір з Мадагаскара, падхоплены праз рутрэкер, ніколі не пашкодзіць. А пра злоўжыванні і "агалцелыя" спампаваныя гігабайты магу сказаць так: хай гэта застанецца на іхным сумленні. Дый не кожны разбярэцца, што з тым паскеем рабіць.

Аўтар: Васіль Быкаў
Назва: Аповесць "Дажыць да світання"
Жанр: Вайсковая проза, аўдыёкніга
Мова: Руская
Першакрыніца: Часопіс "Нева", №11 за 1972г.
Чытае: Уладзімір Панфілаў
Бітрэйт: 128 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz, Mono
Памер: 333.29 MB
Працягласць: 06:01:19 (73 часткі)



http://apyt.na.by/dozhit_do_rassveta.jpg

Хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава «Дажыць да світання» распавядае пра гераічны і адначасова трагічны лёс жаўнераў Вялікай айчыннай вайны. Апісваюцца падзеі восені 1941г., калі фашысты ўжо стаялі пад Масквой. Лейтэнант Іваноўскі разам з дзевяццю байцамі дабраахвотна бяруцца за складанае заданне - узарваць нямецкі тылавы склад боепрыпасаў.  Аднак на ранейшым месцы нямецкай базы няма. Пошукі складу прыводзяць да трагедыі. Напрыканцы твору цяжка паранены абмерзлы лейтэнант, сціскаючы гранату, чакае свайго апошняга світанку...

У 1974 годзе за аповесць «Дажыць да світання» Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

dzidzitop напісаў:

і што гэта дасьць?

Высокую хуткасць і дадатковыя крыніцы на тых раздачах баравіка, якія будуць супадаць з рутрэкераўскімі. Іншымі словамі, каб мець магчымасць карыстацца трэкерамі рутрэкера, спатрэбіцца чыйсьці passkey, таму я і прапанаваў стварыць агульны акаўнт.

Назва: Следствие вели. Убить реформатора (выпуск 27)
Краіна: Расія
Вытворца:  ТАА "Тэлекампанія ВЕРСІЯ" па замове НТВ
Год: 2006
Працягласць: 00:39:43
Рэжысёр: Барыс Фёдараў
Вядучы: Леанід Канеўскі
Мова: Руская

http://apyt.na.by/Sledstvie_veli_-_Ubit_reformatora_(2006)_logo.jpg

Пра фільм: Пятро Міронавіч Машэраў загінуў 4 кастрычніка 1980 года ў аўтакатастрофе на шашы Масква — Мінск пад Смалявічамі: на шляху картэжа, які суправаджалі супрацоўнікі ДАІ, раптоўна з'явіўся аўтасамазвал з бульбай (ГАЗ-САЗ-53Б эксперыментальнай базы Жодзіна). У народзе адразу ж папаўзлі чуткі пра магчымую датычнасць Крамля да нечаканай смерці кіраўніка кампартыі БССР. У перадачы разглядаюцца дакументальныя матэрыла, сведчанні сучаснікаў і сваякоў Машэрава, робіцца спроба асэнсаваць прычыны і наступствы трагедыі ў маштабах рэспублікі і ўсёй савецкай імперыі.

Якасць: SATRip
Памер: 204.98Mb
Фармат: AVI
Відэа: WMV, 720x576, 25 fps
Аўдыё: 44 kHz, MP3 Joint Stereo , ~128 kbps

Урыўкі з перадачы:

Здымкі экрана Паказаць
http://apyt.na.by/Sledstvie_veli_-_Ubit_reformatora_(2006).avi_000188079.jpg

http://apyt.na.by/Sledstvie_veli_-_Ubit_reformatora_(2006).avi_001202599.jpg

http://apyt.na.by/Sledstvie_veli_-_Ubit_reformatora_(2006).avi_001454079.jpg

http://apyt.na.by/Sledstvie_veli_-_Ubit_reformatora_(2006).avi_001628079.jpg

http://apyt.na.by/Sledstvie_veli_-_Ubit_reformatora_(2006).avi_001736079.jpg

http://apyt.na.by/Sledstvie_veli_-_Ubit_reformatora_(2006).avi_002280079.jpg


Глядзець онлайн "Следствие вели. Убить реформатора":

Ахтунг! Перазаліў торэнт!

322

(56 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

dzonor напісаў:

Ну или предложить обменяться баннерами,тоже вариант smile

Дарэчы, дзе ўзяць банер баравіка?

sEXEcutor напісаў:

Сябры, калі бачыце на РуТрэкеры нейкі торэнт, які хочаце выкласці тут, ня трэба ствараць новы. Спампуйце .torrent адтуль, закіньце яго ў http://torrenteditor.com/ , выдаліце трэкеры bt*.rutracker.org і ix*.rutracker.net (тэхнічна гэта ўжо не абавязкова, проста каб не паліць ваш passkey), затым можна закідваць сюды. У такім выпадку рой піраў будзе больш устойлівы - будуць чапляцца піры з РуТрэкера па DHT і праз беларускі рэтрэкер.

Прапаную стварыць для баравіка публічны акаўнт на рутрэкеры і выкласці ў публічны доступ passkey (каб быў бачны толькі зарэгістраваным на баравіку карыстальнікам).

vasilok напісаў:

Паньства, я вось знайшоў на рутрэкеры фільм "Узыходжанне" па аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў». Але я дык ня знаю як яго сюды дадаць - трэба новы торэнт файл ствараць, ці можна неяк той падлучыць...
Хто разьбіраецца дадайце калі ласка:
http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=1065975

Не ведаю, ці не паўтараюся я, але выклаў: https://baravik.org/topic/652/

Назва: Узыходжанне (Восхождение)
Краіна: СССР
Вытворца:  Студыя "Мосфільм"
Год: 1976
Жанр: Драма, Артхаўс
Працягласць: 01:49:14
Рэжысёр: Ларыса Шапіцька
Акторы: Уладзімір Гасцюхін, Барыс Плотнікаў, Анатоль Салоніцын, Людміла Палякова, Сяргей Якаўлеў, Марыя Вінаградава
Мова: Руская

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/ru/9/9c/%D0%92%D0%BE%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5.jpg

Пра фільм: Стужка, знятая паводле аповесці Васіля Быкава "Сотнікаў", лічыцца найлепшай з экранізацый ягоных твораў. Фільм атрымаў галоўны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю ў Рызе, а таксама "Залатога мядзведзя" - прэмію Міжнароднага кінафестывалю ў Заходнім Берліне (1977).

У фільме паказаная Беларусь узімку 1942 году. Дасведчаны партызан Рыбак і афіцэр Сотнікаў выпраўляюцца на пошукі харчавання для партызанскага атраду. Пасля сутычкі з паліцаямі яны хаваюцца ў вёсцы, але праз некаторы час іх знаходзяць карнікі. Допыты, катаванні, страх... Пошукі выйсця, кампрамісу, угоды з сумленнем прыводзяць аднаго з герояў фільму да здрады, у той час як іншы мужна ідзе на смерць.

Ларыса Шапіцька: "Любая картина личная, но желание поставить "Восхождение" было потребностью почти физической. Если бы я не сняла эту картину, это было бы для меня крахом. Я не могла найти другого материала, в котором сумела бы так передать свои взгляды на жизнь, на смысл жизни."

Уладзімір Гасцюхін: "Ёсць у мяне і супярэчлівыя героі, той жа Рыбак у фільме «Узыходжанне» Ларысы Шапіцькі. Гэта - мая першая буйная кінематаграфічная работа, якая вызначыла мой творчы лёс, адкрыла мне шлях у вялікае мастацтва. Многія называлі Рыбака здраднікам. Але я сыграў яго глыбей, і той, хто адчуў гэты характар, разумее, што Рыбак - неадназначны здраднік. Тым не менш, калі фільм павезлі ў Берлін на знакаміты кінафестываль, дзе ён атрымаў галоўны прыз - «Залатога мядзведзя», мяне туды не ўзялі. Начальства Дзяржкіно вырашыла, што адмоўны персанаж не мае права прадстаўляць савецкі фільм, і ў Берлін паехаў Бора Плотнікаў - мой партнёр, які выконваў ролю Сотнікава."

Якасць: DVDRip
Памер: 1.45Gb
Фармат: AVI
Відэа: DX50, 640x480, 24 fps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~192 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://apyt.na.by/Voskhozhdeniye.jpg

Глядзець онлайн "Восхождение":