1

Тэма: Узыходжанне (Восхождение) / 1976 / Мосфільм / DVDRip

Спампаваць: magnet link

Назва: Узыходжанне (Восхождение)
Краіна: СССР
Вытворца:  Студыя "Мосфільм"
Год: 1976
Жанр: Драма, Артхаўс
Працягласць: 01:49:14
Рэжысёр: Ларыса Шапіцька
Акторы: Уладзімір Гасцюхін, Барыс Плотнікаў, Анатоль Салоніцын, Людміла Палякова, Сяргей Якаўлеў, Марыя Вінаградава
Мова: Руская

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/ru/9/9c/%D0%92%D0%BE%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5.jpg

Пра фільм: Стужка, знятая паводле аповесці Васіля Быкава "Сотнікаў", лічыцца найлепшай з экранізацый ягоных твораў. Фільм атрымаў галоўны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю ў Рызе, а таксама "Залатога мядзведзя" - прэмію Міжнароднага кінафестывалю ў Заходнім Берліне (1977).

У фільме паказаная Беларусь узімку 1942 году. Дасведчаны партызан Рыбак і афіцэр Сотнікаў выпраўляюцца на пошукі харчавання для партызанскага атраду. Пасля сутычкі з паліцаямі яны хаваюцца ў вёсцы, але праз некаторы час іх знаходзяць карнікі. Допыты, катаванні, страх... Пошукі выйсця, кампрамісу, угоды з сумленнем прыводзяць аднаго з герояў фільму да здрады, у той час як іншы мужна ідзе на смерць.

Ларыса Шапіцька: "Любая картина личная, но желание поставить "Восхождение" было потребностью почти физической. Если бы я не сняла эту картину, это было бы для меня крахом. Я не могла найти другого материала, в котором сумела бы так передать свои взгляды на жизнь, на смысл жизни."

Уладзімір Гасцюхін: "Ёсць у мяне і супярэчлівыя героі, той жа Рыбак у фільме «Узыходжанне» Ларысы Шапіцькі. Гэта - мая першая буйная кінематаграфічная работа, якая вызначыла мой творчы лёс, адкрыла мне шлях у вялікае мастацтва. Многія называлі Рыбака здраднікам. Але я сыграў яго глыбей, і той, хто адчуў гэты характар, разумее, што Рыбак - неадназначны здраднік. Тым не менш, калі фільм павезлі ў Берлін на знакаміты кінафестываль, дзе ён атрымаў галоўны прыз - «Залатога мядзведзя», мяне туды не ўзялі. Начальства Дзяржкіно вырашыла, што адмоўны персанаж не мае права прадстаўляць савецкі фільм, і ў Берлін паехаў Бора Плотнікаў - мой партнёр, які выконваў ролю Сотнікава."

Якасць: DVDRip
Памер: 1.45Gb
Фармат: AVI
Відэа: DX50, 640x480, 24 fps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~192 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://apyt.na.by/Voskhozhdeniye.jpg

Глядзець онлайн "Восхождение":

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-09-16 14:40:51)

Прычэпкі допісу

Voskhozhdeniye.torrent 15.14 кБ, 47 спампоўванняў з 2011-06-20 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Узыходжанне (Восхождение) / 1976 / Мосфільм / DVDRip

Ахтунг! Перазаліў торэнт!