26

(3 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Dryn напісаў:

Стужку да пракату так і не дазволілі?

Не дазволілі. Зараз ёсць універсальная адмазка - COVID-19.
Яшчэ гэтым летам "міністр культуры" сказаў: "Мы просто понимаем загрузку наших кинотеатров, пока еще есть меры ограничительного характера, поэтому мы не спешим. Хотим, чтобы впоследствии большее количество зрителей увидело этот фильм. Всему свое время. Время придет, и фильм, конечно же, на полке находиться не будет."

Арцём Мудрын напісаў:

Прывiт! Усе раздачы з Баравiка чырванеюць, аднаўленьне торэнтаў не дапамагае. Раздачы з Рутрэкера ўсе зялёныя...

На Баравіку выкарыстоўваецца публічны трэкер https://explodie.org/opentracker.html. І часам ён не працуе, там нават па спасылцы вышэй напісана "If the tracker is broken, it should be fixed eventually. I don't make service level promises."

Станьце хто-небудзь на раздачу. У мяне ёсць версія спектакля, але ў горшай якасці.

P.S. У інтэрнэце ёсць яшчэ старая тэлевізійная версія спектакля, але там якасць яшчэ горш.

29

(0 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

https://i.ibb.co/HgNcHb9/kinglir.png

Уільям Шэкспір
трагедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Пераклад з англійскай мовы: Юрка Гаўрук
Стварэнне плаката: Уладзімір Цэслер
Прэм'ера: 26 снежня 2019 года

У ролях:
Лір, кароль Брытаніі   Віктар Манаеў
Ганерылья, дачка караля Ліра   Вікторыя Чаўлытка
Рэгана, дачка караля Ліра   Валянціна Гарцуева
Кардэлія, дачка караля Ліра   Марта Голубева
Герцаг Корнуал   Дзмітрый Есяневіч
Герцаг Альбані   Раман Падаляка
Граф Кент   Ігар Сігоў
Граф Глостэр   Андрэй Градабоеў
Эдгар, сын Глостэра   Павел Астравух
Эдмунд, пабочны сын Глостэра   Іван Трус
Освальд, дварэцкі Ганерыльі   Андрэй Дробыш
Блазен   Аляксандр Казела
Кароль французскі   Міхаіл Світа
Герцаг бургундскі   Павел Паўлюць
Рыцар Ліра   Аляксандр Паўлаў
Слуга Глостэра 1-ы   Аляксандр Зелянко
Слуга Глостэра 2-і   Андрэй Кавальчук
Афіцэр Альбані   Андрэй Кавальчук
Афіцэр Корнуала   Іван Кушнярук
Трубач   Руслан Курбацкі

Апісанне: Выхаваўшы трох дачок, кароль Брытаніі Лір робіць шыкоўны жэст: ён дзеліць дзяржаву на часткі і аддае карону. Стомлены і знясілены ўладар хоча дажыць свае дні ў любові. Але нашчадкі вырашаюць інакш. Новае пакаленне пераймае ўладу, адмаўляючыся ад роднага бацькі і старога караля. Цяпер ён выгнаннік у голым полі, дзе ад колішняй велічы засталіся адно цьмяныя ўспаміны. Паволі перад Лірам паўстае жудасная карціна чалавечага крывадушша і сквапнасці.

П’есы Уільяма Шэкспіра – гэта ўніверсальная гісторыя, у якой больш пытанняў, чым адказаў. Рэжысёр Мікалай Пінігін спрабуе задаць гэтыя пытанні беларускай публіцы, прамаўляючы са сцэны словамі Юркі Гаўрука – славутага перакладчыка Шэкспіра.

Самаўпэўненасць, прага спагады, віна, крыўда і мяжа вар’яцтва. Кароль Лір. Вось перад вамі чалавек, які ён ёсць.

Памер: 2,24 GiB
Працягласьць: 02:32:22
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 1 973 kb/s
Аўдыё: 48 kHz, AAC LC, 129 kb/s

Трэйлер на youtube

https://i.ibb.co/KLRXY2j/shliahtichzavalnia.jpg

Ян Баршчэўскі
праява
Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум
Інсцэніроўка: Сяргей Кавалёў
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч, Сяргей Ашуха
Кампазітар: Віктар Кісцень
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Харэограф: Вольга Скварцова
Стварэнне плаката: Кацярына Сімановіч
Прэм'ера: 8 ліпеня 2019 года

У ролях: Генадзь Аўсяннікаў, Мікалай Кучыц, Іван Кушнярук, Алена Сідарава, Тамара Міронава, Раман Падаляка, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Антаніна Дубатоўка, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Паўлаў, Андрэй Дробыш, Марта Голубева, Крысціна Дробыш, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Тумас, Іван Трус, Іларыя Шашко, Павел Паўлюць, Аляксандр Казела, Марына Гардзіёнак, Кацярына Яворская, Дзіяна Камінская

Апісанне: Інсцэніроўка паводле твора легендарнага пісьменніка-рамантыка Яна Баршчэўскага. Містыка і фальклор, гісторыя і сучаснасць, цуды і страхі – усё знітавана ў наваколлі магічнага возера Нешчарда, куды вяртаецца з паўночнай сталіцы Расійскай імперыі пляменнік шляхціца Завальні Ян. Былы вучань Полацкага калегіума апынаецца ў гушчы нечаканых падзеяў. Страта сябра і барацьба за каханне. Пагроза над любай Айчынай. У канфлікце рэальнасці і непраяўленага свету разгортваюцца падзеі на Купалаўскай сцэне.

Памер: 1,11 GiB
Працягласьць: 01:32:52
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 1 615 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 96 kb/s

Трэйлер на youtube

31

(0 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

https://i.ibb.co/Lx8xbXG/land-elzy.jpg
Яраслава Пуліновіч
жыццё
Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч, Сяргей Ашуха
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Кампазітар: Віктар Кісцень
Пераклад: Вольга Бабкова
Прэм'ера: люты 2018

У ролях:
Васіль Ігнатавіч   Мікалай Кірычэнка
Эльза   Наталля Качаткова
Вольга   Марына Гардзіёнак
Зінаіда   Тамара Нікалаева-Апіёк
Таіса   Ала Ельяшэвіч
Марына   Вікторыя Чаўлытка
Даша   Таццяна Дзянісава
Віктар   Міхаіл Зуй
Ізабэла   Яўгенія Кульбачная

Апісанне: Тваё імя Эльза, і ўсё сваё жыццё ты пражываеш нібы чужое.
Тваё імя Эльза, і нават сваякі не могуць правільна вымавіць тваё сапраўднае прозвішча -- Блюментрост.
Тваё імя Эльза, і ты заўсёды апранаешся ў шэрыя і чорныя строі.
Але зараз ты ідзеш па вясковай вуліцы ў ружовай сукенцы і ў туфліках на абцасах, бо імя тваё – Эльза!
Гісторыя пра сустрэчу і каханне людзей, якая асвяціла рэшту іх жыцця і напоўніла яго небывалымі і незнаёмымі раней пачуццямі.
Кожны мае права на сваю лесвічку да Неба.

Памер: 1,7 GiB
Працягласьць: 01:33:37
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 2 460 kb/s
Аўдыё: 48 kHz, AAC LC, 128 kb/s

Трэйлер на youtube

32

(0 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

https://i.ibb.co/crqSBPF/tadeush.jpg

Адам Міцкевіч
шляхоцкая гісторыя ў 2-х дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Аўтар інсцэніроўкі: Сяргей Кавалёў
Мастак-пастаноўшчык: Зіновій Марголін
Мастак па касцюмах: Алена Ігруша
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Стварэнне відэамэпінгу: Visual Vibes Group
Пераклад з польскай мовы: Язэп Семяжон
Прэм'ера: 15 студзеня 2014 года

У ролях: Павел Харланчук-Южакоў, Марта Голубева, Святлана Анікей, Раман Падаляка, Крысціна Дробыш, Юлія Шпілеўская, Генадзь Аўсяннікаў, Ігар Дзянісаў, Ігар Сігоў, Аляксандр Падабед, Андрэй Кавальчук, Мікалай Кірычэнка, Аляксандр Малчанаў,  Дзмітрый Тумас, Георгій Маляўскі, Сяргей Чуб, Арнольд Памазан

Апісанне: Спектакль пастаўлены паводле культавага твора генія трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы, — Адама Міцкевіча. Паэма, напісаная ў традыцыях рамантызму, апавядае пра каханне, рыцарскую годнасць, штодзённасць старога шляхоцкага побыту. «Пана Тадэвуша» называюць таксама гімнам-успамінам пра вольны край, які спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Напісаны на парыжскай эміграцыі, твор Міцкевіча поўніцца настальгіяй пра час і мясціны, якія давялося пакінуць. Геаграфічна паэма прывязаная да Навагрудчыны, гістарычнай Літвы, да якой паэт звяртаецца ў першых радках твора. Знаёмства з гістарычнымі рэаліямі, адлюстраванымі ў спектаклі «Пан Тадэвуш», дазволяць гледачу дакрануцца да мінуўшчыны Беларусі.

Замежныя гастролі: Францыя: Парыж (чэрвень 2014).

Памер: 284 MiB
Працягласьць: 02:33:21
Відэа: AVC, 656x480 4:3, 25.000 FPS, 156 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 96 kb/s

Пра спектакль


P.S. Якасць зусім дрэнная, але іншай версіі пакуль няма.

33

(2 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

"Паўлінку" з іншым складам акцёраў можна знайсці тут https://baravik.org/topic/2208/

34

(0 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

https://i.ibb.co/8cvMXDy/paulinka.jpg
Янка Купала
сцэны са шляхоцкага жыцця
Рэжысёр: Леў Літвінаў
Мастак: Барыс Малкін
Аранжыроўка музыкі Я.Цікоцкага: Уладзімір Кур'ян
Прэм'ера: 23 траўня 1944 года

У ролях:
Паўлінка   Кацярына Алейнікава
Сцяпан Крыніцкі   Арцём Бародзіч
Альжбета   Алена Сідарава
Пранцысь Пустарэвіч   Віктар Манаеў
Агата   Тамара Міронава
Адольф Быкоўскі   Павел Яскевіч
Якім Сарока   Аляксей Яравенка
Дзяўчаты   Кацярына Яворская, Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Святлана Кажамякіна
Хлопцы   Дзмітрый Есяневіч, Андрэй Дробыш, Раман Падаляка, Аляксей Чарнігін
Музыкі   Ігар Пятроў, Аляксандр Паўлаў

Апісанне: У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

Памер: 2,08 GiB
Працягласьць: 01:49:31
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 2 588 kb/s
Аўдыё: 48 kHz, AAC LC, 128 kb/s

Пра спектакль


P.S. У гэтай раздачы спектакль дзесьці 2013-2015 года. Версію больш свежую і з іншым складам можна знайсці тут https://baravik.org/topic/2124/. І яшчэ на трэкеры ёсць: Паўлінка (2005), Паўлінка (1982)

35

(2 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

У гэтай раздачы ў спекталі ролі выконваюць:

Паўлінка   Кацярына Алейнікава
Сцяпан Крыніцкі   Ігар Сігоў
Альжбета   Вольга Няфёдава
Пранцысь Пустарэвіч   Віктар Манаеў
Агата   Тамара Міронава
Адольф Быкоўскі   Павел Харланчук-Южакоў
Якім Сарока   Павел Астравух
Суседка   Зінаіда Зубкова
Вядучая   Тамара Нікалаева-Апіёк
Дзяўчаты   Крысціна Дробыш, Антаніна Дубатоўка, Дзіяна Камінская, Іларыя Шашко, Кацярына Яворская
Хлопцы   Дзмітрый Тумас, Міхаіл Світа, Іван Кушнярук, Павел Паўлюць
Музыкі   Аляксандр Паўлаў, Эрык Арлоў, Генадзь Вішнякоў, Кірыл Змушко, Леанід Клунны, Андрэй Сапоненка, Андрэй Сенажэнскi, Юрый Хілавец

36

(0 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

https://web.archive.org/web/20190920103517if_/https://kupalauski.by/upload/resize_cache/iblock/7f2/900_490_0/na-str.-spektaklya.jpg

Мікалай Гогаль
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы: Марыус Яцоўскіс
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Пераклад з рускай мовы: Марыя Пушкіна
Рэжысёр: Дзмітрый Цішко
Прэм'ера: 27 студзеня 2018 года

У ролях: Віктар Манаеў, Віталь Макарэвіч, Зоя Белахвосцік, Юльяна Міхневіч, Дзіяна Камінская, Кацярына Алейнікава, Раман Падаляка, Аляксандр Паўлаў, Ігар Сігоў, Ігар Дзянісаў, Павел Харланчук-Южакоў, Аляксандр Казела, Дзмітрый Есяневіч, Аляксандр Зелянко, Іван Кушнярук, Міхась Зуй, Андрэй Градабоеў, Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Мікалай Кучыц, Андрэй Кавальчук

Апісанне: Жыццё шараговага мястэчка развярэджана. Прайшла пагалоска, што ў раён кіруецца рэвізор са сталіцы, і намеры яго самыя сур’ёзныя. Чыноўнікі нярвуюцца, ікаюць і сутаргава пачынаюць прыкрываць свае злачынствы. Гараднічы шыхтуе ўсю вярхушку мясцовай улады. Апякун медыцынскіх устаноў штурхалямі выправаджвае хворых дадому, наглядчык вучылішчаў намаганнем волі падымае паказнікі, суддзю таксама ёсць чым заняцца – пытанне службовых крадзяжоў, нахабнага злоўжывання паўнамоцтвамі і хабарніцтва стаіць асабліва востра. Але ці атрымаецца ў гэтых махляроў выплысці?

Прэміі і ўзнагароды: Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ў трох намінацыях: "Найлепшы драматычны спектакль", "Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы" (Мікалай Пінігін) і "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы" (Віктар Манаеў за роль Гараднічага).

Памер: 2,42 GiB
Працягласьць: 02:38:58
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 2 073 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 96 kb/s

Пра спектакль

37

(0 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

https://web.archive.org/web/20200304170342if_/http://kupalauski.by/upload/resize_cache/iblock/4c9/900_490_0/chaika-na-sayt.jpg
Антон Чэхаў
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы: Марыус Яцоўскіс
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Стварэнне відэакантэнту: Сяргей Тарасюк
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Пераклад з рускай мовы: Марына Казлоўская
Прэм'ера: 20 сакавіка 2015

У ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Казела, Павел Харланчук-Южакоў, Яўгенія Кульбачная, Віктар Манаеў, Раман Падаляка, Аляксандр Падабед, Ігар Сігоў, Валянціна Гарцуева, Андрэй Дробыш, Ігар Дзянісаў, Андрэй Кавальчук, Вікторыя Чаўлытка, Марына Гардзіёнак, Алена Сідарава, Юльяна Міхневіч

Апісанне: Тэстам для любога пастаноўшчыка чэхаўскай “Чайкі” з’яўляецца адказ на пытанне – пра што напісаў сваю п’есу Трэплеў. А п’еса маладога аўтара была напісаная пра тое, што ў чарговы раз наша цывілізацыя павінна знікнуць разам з усім жывым на планеце. Аднак людзі, якія жывуць у гэтым крохкім свеце, працягваюць цешыць сваё Эга, нібы тая зямля – вечная. Здаецца, адзіным “станоўчым” персанажам п’есы ёсць прыгожае Возера, на беразе якога адбываецца бясконцае блазнаванне чэхаўскіх герояў.

Прэміі і ўзнагароды: Нацыянальная тэатральная прэмія 2016 у намінацыі “Найлепшы спектакль тэатра драмы”

Памер: 2 GiB
Працягласьць: 02:49:41
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 1 584 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 96 kb/s

Пра спектакль

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, на тыдзень VOKA адкрывае бясплатны доступ да замежных фільмаў з беларускім дубляжом. Знайсці іх можна ў раздзеле «Кіно па-беларуску» (https://voka.tv/collections/cinevoka).

У перакладной калекцыі VOKA — ужо больш за 70 мастацкіх і анімацыйных фільмаў, пераагучаных на беларускую мову для гледачоў відэасэрвісу з удзелам прафесійных акцёраў, дыктараў і музыкантаў.

Там ёсць і класіка сусветнага кіно, і культавыя фільмы апошніх гадоў, і папулярныя навінкі: «Знесеныя ветрам», «Гэта цудоўнае жыццё», «12 раз'юшаных мужчын», «Зора», «Леон», «Палёт над гняздом зязюлі», «Пяты элемент», «Рэквіем па мары», «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы», «Мемуары гейшы», «Кніга Ілая», «Жонка аглядальніка заапарка» і іншыя.

Для сямейнага прагляду можна выбраць анімацыйную класіку «Мой сусед Тотара», «Вандроўны замак Хаўла» і «Наўсікая з Логу Вятроў» ад Хаяо Міядзакі, камедыю «Нянькі», першыя тры часткі фантастычнага баевіка «Дзеці шпіёнаў» і многае іншае. У раздзеле таксама прадстаўлена анімацыя ад беларускіх мультыплікатараў — міні-серыял пра персанажа народных казак Несцерку, а таксама некаторыя карціны Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Бясплатны доступ да медыятэкі «Кіно па-беларуску» будзе акдрыты з 15 па 21 лютага ўключна. Паглядзець фільмы з агучкай на роднай мове ўсе ахвотныя змогуць на сайце voka.tv ці ў мабільнай праграме VOKA — з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.

https://nn.by/?c=ar&i=268371

Вот в связи с ситуацией с театром и хотелось сохранить спектакли.
А то сейчас наберут наберут новый состав студентов (как писали недавно) и закроют доступ к прошлым записям.
Тоже не очень хотелось бы, чтобы деньги пошли не артистам.
Поэтому я хочу для начала составить список записей из тех что на 24afisha, которые точно есть.
Есть тут на трекере:
Спектакль "Школа падаткаплацельшчыкаў"
Спектакль "Ураджай"
Спектакль "Паўлінка"

Нету на трекере:
1) Спектакль "Вельтмайстар-акардэон
2) Спектакль "Пан Тадэвуш"
3) Спектакль "Радзіва Прудок"
4) Спектакль "Kаханне як мілітарызм"
5) Спектакль "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях"
6) Спектакль "Рэвізор"
7) Спектакль "Кароль Лір"
8) Спектакль "Чайка"
9) Спектакль "Зямля Эльзы"

Bartimeyse, не могли бы вы глянуть что у вас есть из оставшегося списка? 1,2,3 и 4?

Здравствуйте.
Кто-нибудь пробовал скачивать спектакли с 24afisha? Или может есть сами спектакли Купаловского театра?
С сайта купаловского театра есть ссылка на спектакли он-лайн:
https://24afisha.by/ru/minsk/videos/packages/31
Хотелось бы сохранить и пересмотреть их.
Некоторые спектакли есть на данном трекере, но не все. К примеру, нету последнего спектакля "Кароль Лір", "Рэвізор", Шляхціц Завальня(2019) и др.

Спектакль зпампаваны адсюль http://radiokultura.by/be/peredacha/radyyoteatr-plyus На сайце канала "Культура" Беларускага радыё ўсе запісы даступны не больш за месяц. Потым яны іх прыбіраюць.

Жанар: радыёспектакль
Год запісу: 1966
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Час гучаньня радыёспектакля: 01:59:15 + 01:59:54
Бітрэйт: 256 kbps
Фармат: mp3, 44,1 kHz
Памер: 437 MiB

Радыёспектакль "Гульня ў джын" паводле аднайменнага твора Дональда Кобурна.
Выканаўцы: народныя артысты Беларусі Віктар Лебедзеў i Зiнаiда Браварская.

Жанар: радыёспектакль
Год запісу: 1989
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Час гучаньня радыёспектакля: 01:59:55
Бітрэйт: 256 kbps
Фармат: mp3, 44,1 kHz
Памер: 220 MiB

Радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле аднайменнай п'есы Мікалая Матукоўскага.

Сатырычная камедыя беларускага драматурга Мікалая Матукоўскага «Мудрамер» расказвае пра таленавітага вынаходніка Мікалая Мурашку, які вынайшоў прыбор для вымярэння ступені чалавечага інтэлекту. Спрадвечна прыбор носіць назву «дурамер». Аднак міністр узгадненняў Вяршыла лічыць, што яна не зусім прыдатная, і нават крыўдная. Хто ж стане мераць сваю дурасць! Прыбор атрымлівае новую назву — «мудрамер». І новае заданне – мераць ступень мудрасці кожнага чалавека.
Праз паказ рознапланавых герояў узнікае сатырычнае бачанне такіх праблем у грамадстве, як бюракратыя, лянота, беспрынцыповасць, падхалімства, абыякавасць і хапужніцтва. Магчыма, «мудрамер» дапаможа людзям стаць лепш?
Спектакль быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў 1988 г.