1

Тэма: Паўлінка / Купалаўскі тэатр

Спампаваць: magnet link

https://i.ibb.co/8cvMXDy/paulinka.jpg
Янка Купала
сцэны са шляхоцкага жыцця
Рэжысёр: Леў Літвінаў
Мастак: Барыс Малкін
Аранжыроўка музыкі Я.Цікоцкага: Уладзімір Кур'ян
Прэм'ера: 23 траўня 1944 года

У ролях:
Паўлінка   Кацярына Алейнікава
Сцяпан Крыніцкі   Арцём Бародзіч
Альжбета   Алена Сідарава
Пранцысь Пустарэвіч   Віктар Манаеў
Агата   Тамара Міронава
Адольф Быкоўскі   Павел Яскевіч
Якім Сарока   Аляксей Яравенка
Дзяўчаты   Кацярына Яворская, Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Святлана Кажамякіна
Хлопцы   Дзмітрый Есяневіч, Андрэй Дробыш, Раман Падаляка, Аляксей Чарнігін
Музыкі   Ігар Пятроў, Аляксандр Паўлаў

Апісанне: У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

Памер: 2,08 GiB
Працягласьць: 01:49:31
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 2 588 kb/s
Аўдыё: 48 kHz, AAC LC, 128 kb/s

Пра спектакль


P.S. У гэтай раздачы спектакль дзесьці 2013-2015 года. Версію больш свежую і з іншым складам можна знайсці тут https://baravik.org/topic/2124/. І яшчэ на трэкеры ёсць: Паўлінка (2005), Паўлінка (1982)

Апошні раз адрэдагавана ANRI (2023-02-15 23:49:54)

Прычэпкі допісу

kupalauski.pavlinka.torrent 10.75 кБ, 23 спампоўванняў з 2021-03-06 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.