1

Тэма: Купала / 2020 / HDRip

Спампаваць: magnet link

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/e/eb/%D0%9A%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%28%D0%BF%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%29.jpeg

Біяграфічны фільм “Купала” не можа трапіць да беларускага гледача ўжо другі год. Афіцыйны паказ некалькі разоў пераносілі.
Рэжысёр фільму Уладзімір Янкоўскі казаў, што чарнавік, які ўцёк у сеціва, гэта «не той фільм, які ён рабіў, гэты матэрыял наогул не кіно»: выклалі адзін з першых мантажоў без звядзення гуку, без графікі і без постпрадакшну.

«Купалу» пачалі здымаць на «Беларусьфільме» ў 2018 годзе. Гістарычная драма расказвае пра лёс народнага паэта Янкі Купалы, вакол якога адбываюцца трагічныя і драматычныя падзеі ХХ стагоддзя. Галоўныя ролі выканалі Мікалай Шэстак, Вераніка Пляшкевіч, Алена Гіронак, Ганна Палупанава, Аляксандр Абрамовіч і сам Уладзімір Янкоўскі.

Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.

11 жніўня 2021 года кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазняк абнародаваў водгук на фільм, у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі».

Памер: 1.34 GiB
Працягласьць: 02:35:37.814
Відэа : , 1280x720 16:9, 25.000 FPS, 1 095 kb/s
Аўдыё : 48.0 kHz, , 128 kb/s

Прычэпкі допісу

Kupala.2020.mp4.torrent 7.02 кБ, 184 спампоўванняў з 2021-08-20 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Купала / 2020 / HDRip

Стужку да пракату так і не дазволілі?

3

Працяг: Купала / 2020 / HDRip

Dryn напісаў:

Стужку да пракату так і не дазволілі?

Не дазволілі. Зараз ёсць універсальная адмазка - COVID-19.
Яшчэ гэтым летам "міністр культуры" сказаў: "Мы просто понимаем загрузку наших кинотеатров, пока еще есть меры ограничительного характера, поэтому мы не спешим. Хотим, чтобы впоследствии большее количество зрителей увидело этот фильм. Всему свое время. Время придет, и фильм, конечно же, на полке находиться не будет."

4

Працяг: Купала / 2020 / HDRip

Film dobry, realistyčny. Ale pahladzieć adnojčy. Bo drama nie dla lohkaha prahladu, asabliva, kali datyčyć našych ludziej.