1

(8 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Дзякуй. Тут новы спектакль хутка будзе.

6 красавіка а 19-тай гадзіне на відэасэрвісе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя прэм'ернага спектакля РТБД і ЦБД "Вечар". https://voka.tv/ru-RU/channels/voka_live

2

(8 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

16 снежня відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры прэм'ерны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Забалоцце”. Трансляцыя пачнецца ў 19:00 па мінскім часе і будзе бясплатна даступна для гледачоў у любым пункце свету.

https://rtbd.by/news/anlajn-prem-era-na … mym-efiry/

“Забалоцце” – завяршальная частка тэатральнай трылогіі, створанай на аснове беларускіх народных песень рэжысёрам Яўгенам Карнягам, кампазітарам Кацяй Аверкавай і мастачкай Таццянай Нерсісян. Першыя два спектаклі – “Шлюб з ветрам” (2019) (https://baravik.org/topic/2231/) і “Пачупкі” (2022) – прысвечаны таінству шлюбу і нараджэння. Фінал трылогіі стане прасторай для глядацкіх разважанняў над завяршальным этапам жыцця чалавека.

Далучыцца да прагляду 16 снежня можна ў 19:00 з любой прылады ў дадатку VOKA ці на сайце https://voka.tv/ru-RU/channels/voka_live_2.


Хто ўмее запісваць з VOKA Live? Ці можаце зрабіць запіс?

3

(5 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

OlegYch напісаў:

атрымалася каля 8 тэрабайт, але спампоўвацца будзе доўга бо раздаецца ў асноўным адным сідам
можа хто ведае гэтага шведскага пана ды хутчэй будзе даслаць дыск з раздачамі?

З вялікай верагоднасцю такога пана не існуе - у якога ёсць усе ўсе файлы з трэкера. Файлы на сайце не захоўваюцца. Аднаму карыстачу падабаюцца раздачы 1,2,3 - ён іх запампаваў і раздае. Іншаму падабаюцца - раздачы 2,4. Ён іх раздае. Трэцяму - раздача 6. І г.д. Гэта значыць тут толькі чакаць пакуль ва ўсіх карыстачоў запампуецца ўсё.

4

(3 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Аднасерыйны серыял - гэта хіба не фільм? Калі ўсяго адна серыя. Першы раз такое ўбачыў))

Maciej напісаў:
RiverCat напісаў:

Паспрабуйце гэты торрэнт:

RiverCat, заўважыў, што некаторыя вашыя раздачы засталіся толькі ў 3D.
Тэмы з стандартнымі (2D) вэрсіямі больш недаступныя.

1. Падкажэце, вы іх самі выдалілі або нехта з адмінаў падумаў, што гэта дублікаты і выдаліў іх?

2. Ці маглі б аднавіць тыя тэмы або хаця б далучыць торэнт-файлікі ў тэмы з 3D раздачамі?

Дзякуй

Каб аднавіць тэмы гэта трэба, каб нехта запампаваў версіі з 3D. Выцягнуў адтуль гук і прымацаваў у 2D відэа.
Але хто гэта рабіць будзе((
Па нумарах тэм відаць, што першапачаткова былі 2D версіі, а потым стварылі 3D версіі і хутчэй за ўсё спосабам, які я апісаў вышэй з выцягваннем гукавой дарожкі. Магчыма юзэр, які выкладваў 2D версіі выдаліўся разам са сваімі тэмамі(

6

(8 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

8 красавіка відэасэрвіс VOKA пакажа прамую трансляцыю прэм'ернага спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Вось я і прыйшла!”.
Трансляцыя будзе даступна бясплатна з любой кропкі свету для ўсіх жадаючых. Анлайн-паказ пачнецца ў 19:00 па мінскім часе.
https://rtbd.by/news/vos-ya-i-pryjshla- … firy-voka/

7

(3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Спасылку на торэнт вы здаецца забыліся прымацаваць

https://beltuz.by/upload/image/afisha/taras.jpg

Жанр: Народны жарт
Драматург: Сяргей Кавалёў
Рэжысёр-пастаноўшчык: Наталля Башава
Мастак: Ларыса Рулёва
Балетмайстры Віктар Бескаравайны, Алена Іванькова
Пастаноўшчык баёў Уладзімір Іваноў

Прэм’ера: 18 сакавіка 2004 года
Узнаўленне: 14 студзеня 2016 года
Працягласць: 1 гадзіна 47 хвілін

14+

Апісанне:
...Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі
І Гогаль шпарка каля нас
Прайшлі, як павы, на Парнас.
Ну, словам, многа тут народу
Сабралась лезьці на Парнас:
Былі паны, было й зброду,
Як часам і на свеце ў нас.
(урывак з паэмы "Тарас на Парнасе")

Паводле драматурга Сяргея Кавалёва: "Паэма "Тарас на Парнасе" – візітоўка беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Цілем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з’яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара..."

У спектаклі гучаць музычныя творы фольк-гурта "Ліцвіны".


Памер: 401 MiB
Відэа: AVC, 640x360 16:9, 25.000 FPS, 423 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 96 kb/s


P.S. Якасць дрэнная, але іншай версіі ў мяне пакуль няма.

https://i.ibb.co/X518tWn/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-2016.jpg

Аўтары інсцэніроўкі: Уладзімір Матросаў і Валерый Шушкевіч
Рэжысёр і сцэнограф: Уладзімір Матросаў
Кампазітар: Алег Залётнеў
Кампутарная аранжыроўка і шумавое афармленне: Велімір Залётнеў
Выканаўца: Валерый Шушкевіч

Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін

Запiс 2016 года.

Апісанне: Монаспектакль паводле твораў Уладзіміра Караткевіча. Усю разнастайную палітру абліччаў Караткевічавых герояў увасобіць на сцэне Заслужаны артыст Беларусі Валерый Шушкевіч.

«На Беларусі Бог жыве» —
Так кажа мой просты народ.
«На Беларусі Бог жыве», —
І няхай да веку жыве.

У спектаклі выкарыстаны фрагменты наступных твораў Уладзіміра Караткевіча: "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Ладдзя роспачы", "Зямля пад белымі крыламі", "Леаніды ня вернуцца да Зямлі", "Кастусь Каліноўскі" ды іншыя.

Некаторым гледачам гэта пастаноўка вядома пад назвай «Дабравесце ад Уладзіміра».

Здымкі экрана Паказаць
https://i.ibb.co/pQm7fJt/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-01.png https://i.ibb.co/X3Qw2yL/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-02.png https://i.ibb.co/yqNNPVX/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-03.png https://i.ibb.co/SmfNVw8/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-04.png https://i.ibb.co/fMwBysT/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-05.png https://i.ibb.co/YXXHsLj/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-06.png https://i.ibb.co/92WyNvR/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-07.png https://i.ibb.co/52JL214/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-08.png https://i.ibb.co/2vXt2nt/na-bielarusi-boh-zyvie-suskievic-09.png https://i.ibb.co/RB2ByYy/image.jpg


Памер: 895 MiB
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 1 352 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 128 kb/s

10

(0 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

https://artcorporation.by/wp-content/uploads/2017/06/%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D0%B0-%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%BA%D0%B0-1024x557.jpg

Жанр: Site-specific
Мова: руская, беларуская
Рэжысёр: Аляксандр Марчанка
Пераклад: Юліян Дрэйзін
Мастак: Андрэй Жыгур
Кампазітар: Дар'я Новік
Запіс і звядзенне гуку: Ксенія Каральчук
Мастак па свеце: Эльдар Бекіраў
Тытры: Кацярына Чакатоўская

Прэм'ера: 12 чэрвеня 2017 года
Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін (без антракту)

16+

Апісанне: Спектакль "Anti[gone]" балансуе на грані антычнай трагедыі і сучаснай дакументальнай драмы. Што можа быць агульнага паміж класічным творам Сафокла і рэальнымі гісторыямі вядомых мінчан? Пераменлівасць сучаснага жыцця дыктуе новыя правілы, прымушае пераасэнсоўваць і сумнявацца, звяргаць герояў і выкрываць міфы, але чалавек, як і два тысячагоддзі таму, застаецца сам-насам са светам, сам-насам са сваім болем, запалам, крыўдай.
Ідэя спектакля ўзнікла на семінары “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня”, праведзеным па тэхналогіі аспен-семінара – культурна-сацыяльнага праекта, накіраванага на кансалідацыю лідэраў з розных сфер, на зносіны і культурны дыялог. Удзельнікі семінара сталі героямі спектакля “Anti[gone]”. Рэальныя людзі расказваюць асабістыя гісторыі. Ці стануць яны пратаганістамі ці галоўнай гераіняй па-ранейшаму застанецца Антыгона?

У спектаклі заняты:
Тэкст п'есы «Антыгона» выконвае Дар'я Новік.

Раман Касціцын, Крысціна Марчук, Андрэй Аляксандраў, Іван Вядзенін, Марына Штрахава, Уладзімір Шаблінскі, Марына Калініна, Алесь Крот, Андрэй Ягораў, Таццяна Вадалажская.

Здымкі экрана Паказаць
https://i.ibb.co/kXcs983/art-corporation-antigone-01.png https://i.ibb.co/smd5jjK/art-corporation-antigone-02.png https://i.ibb.co/DRsm35V/art-corporation-antigone-03.png https://i.ibb.co/R3zRHmY/art-corporation-antigone-04.png https://i.ibb.co/StQ6jvb/art-corporation-antigone-05.png https://i.ibb.co/4gCj02x/art-corporation-antigone-06.png https://i.ibb.co/8chnQbv/art-corporation-antigone-07.png https://i.ibb.co/Zh4Pk26/art-corporation-antigone-08.png https://i.ibb.co/CPjVxh6/art-corporation-antigone-09.png https://i.ibb.co/T4v1j3d/art-corporation-antigone-10.png https://i.ibb.co/yWX79r9/art-corporation-antigone-11.png


Памер: 387 MiB
Відэа: AVC, 1280x720 16:9, 29.970 FPS, 584 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 128 kb/s

11

(5 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Каб раздаваць, трэба спачатку спампаваць. Я не ўпэўнены, што атрымаецца хутка ўсё спампаваць і наогул ці магчыма ўсё спампаваць. Так, на некаторых раздачах ужо даўно няма людзей. У некаторых раздач зусім невялікая хуткасць.
І не думаю, што ёсць статыстыка, які памер усіх раздач на трэкеры.
Таму выбірайце, тое што вам падабаецца, спампоўвайце і раздавайце smile

Тут запіс 2021 года. Запіс спектакля 2017 года (з крыху іншым складам) можна знайсці тут https://baravik.org/topic/2592/.

Тут запіс 2017 года. Запіс спектакля 2021 года (з крыху іншым складам) можна знайсці тут https://baravik.org/topic/2593/.

https://i.ibb.co/ZTbrwfP/rtbd-sindrom-miedei.jpg

Аўтар: Юлія Чарняўская
Рэжысёр-пастаноўшчык: Кацярына Аверкава
Мастак: Алена Ігруша
Харэограф: Яўген Карняг
Пераклад прозы: Дзіяна Даражок
Пераклад вершаваных тэкстаў: Стась Карпаў
Кампазітар: Кацярына Аверкава

Прэм’ера: 2 сакавіка 2017
Працягласць: 2 г. 30 хв. з антрактам

18+

Запiс 2021 года.

Апісанне: Сюжэт Эўрыпіда актуальны і па сённяшні дзень. Змяняюцца толькі дэкарацыі жыцця і формы рэакцый.
Як чалавек жыве і будуе сваё жыццё ў межах жыцця іншага чалавека? Што ён адчувае пасля здрады ці страты? Што стаіць за яго ўчынкамі?
Сёння мы не паглыбляемся ў сутнасць псіхалагічнага выбуху: дастаткова, што ён адбыўся. Мы лёгка выносім свае вердыкты ў каментарыях у сусветнай павуціне, каб праз пару дзён забыцца на гэта і пераключыцца на чарговую гісторыю.
Павярхоўны позірк на этыкетку, паскораныя меркаванні і нежаданне зразумець іншага – трагедыя не толькі адной Медэі.

У ролях:
Марыназаслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
ЯнМаксім Паніматчанка
ЭдзікМаксім Брагінец
ГаляГражына Быкава
Мацізаслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Суседзаслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
СяброўкаМарыя Пятровіч
Хор, фрэнды з фэйсбукаМарына Здаранкова, Арцём Курэнь, Дзмітрый Давідовіч, Ганна Семяняка, Сяргей Шымко

Фестывалі і гастролі:
V Нацыянальная тэатральная прэмія, г.Мінск, лістапад-снежань, 2018.
III Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі (г.Ерэван (Арменія), май 2018).
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім.В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск, лістапад 2017).

Прызы і ўзнагароды:
Спецыяльная прэмія журы «За музычнае рашэнне спектакля, смелую спробу ўбачыць антычную трагедыю ў XXI стагоддзі”. III Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі (г.Ерэван (Арменія), май 2018).
Людміла Сідаркевіч — дыплом за Лепшую жаночую ролю, Гражына Быкава — дыплом за лепшую жаночую ролю другога плана.  Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім.В.І.Дуніна-Марцінкевіча


Памер: 7.88 GiB
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 50.000 FPS, 7 858 kb/s
Аўдыё: 48.0 kHz, AAC LC, 125 kb/s

https://i.ibb.co/ZTbrwfP/rtbd-sindrom-miedei.jpg

Аўтар: Юлія Чарняўская
Рэжысёр-пастаноўшчык: Кацярына Аверкава
Мастак: Алена Ігруша
Харэограф: Яўген Карняг
Пераклад прозы: Дзіяна Даражок
Пераклад вершаваных тэкстаў: Стась Карпаў
Кампазітар: Кацярына Аверкава

Прэм’ера: 2 сакавіка 2017
Працягласць: 2 г. 30 хв. з антрактам

18+

Запiс 2017 года.

Апісанне: Сюжэт Эўрыпіда актуальны і па сённяшні дзень. Змяняюцца толькі дэкарацыі жыцця і формы рэакцый.
Як чалавек жыве і будуе сваё жыццё ў межах жыцця іншага чалавека? Што ён адчувае пасля здрады ці страты? Што стаіць за яго ўчынкамі?
Сёння мы не паглыбляемся ў сутнасць псіхалагічнага выбуху: дастаткова, што ён адбыўся. Мы лёгка выносім свае вердыкты ў каментарыях у сусветнай павуціне, каб праз пару дзён забыцца на гэта і пераключыцца на чарговую гісторыю.
Павярхоўны позірк на этыкетку, паскораныя меркаванні і нежаданне зразумець іншага – трагедыя не толькі адной Медэі.

У ролях:
Марыназаслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
ЯнМаксім Паніматчанка
ЭдзікАляксандр Марчанка
ГаляГражына Быкава
Мацізаслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Суседзаслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
СяброўкаМарыя Пятровіч
Хор, фрэнды з фэйсбукаМаксім Брагінец, Марына Здаранкова, Арцём Курэнь, Ганна Семяняка, Сяргей Шымко

Фестывалі і гастролі:
V Нацыянальная тэатральная прэмія, г.Мінск, лістапад-снежань, 2018.
III Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі (г.Ерэван (Арменія), май 2018).
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім.В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск, лістапад 2017).

Прызы і ўзнагароды:
Спецыяльная прэмія журы «За музычнае рашэнне спектакля, смелую спробу ўбачыць антычную трагедыю ў XXI стагоддзі”. III Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі (г.Ерэван (Арменія), май 2018).
Людміла Сідаркевіч — дыплом за Лепшую жаночую ролю, Гражына Быкава — дыплом за лепшую жаночую ролю другога плана.  Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім.В.І.Дуніна-Марцінкевіча


Памер: 1.34 GiB
Працягласьць: 02:18:39
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 1 247 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 128 kb/s

Мне падаецца шматгалосы пераклад таксама нармальна ў нашай сітуацыі, калі фільмаў на беларускай мове не так шмат.
Калі ўсё ж у кагосьці атрымаецца спампаваць, то будзе вельмі класна.

У сакавіку CINEVOKA, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, прэзентуе адразу некалькі навінак. Яны будуць выходзіць кожную пятніцу на відэасэрвісе VOKA.

Дзякуючы CINEVOKA на платформе ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў у беларускім дубляжы, і гэта эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца. Толькі за апошнія пару тыдняў відэасэрвіс выпусціў трылогію «Хобіт» і аскараносную драму «Чалавек дажджу», а таксама свой першы серыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў», каб дапоўніць раздзел яшчэ і арыгінальным кантэнтам.

На працягу сакавіка на платформе запланавана адразу пяць прэм'ер. Гледачы відэасэрвісу змогуць паглядзець у беларускім дубляжы папулярны баявік 1980-х «Рабакоп» пра кібарга, спартыўную драму «Рокі» з Сільвестрам Сталонэ, крымінальны экшэн «Ронін» з Робертам дэ Ніра, легендарны трылер «Маўчанне ягнят» з Энтані Хопкінсам і прыгодніцкую фантастыку «Зорная брама» пра падарожжы ў іншыя сусветы.

Каб не прапусціць ні адну з гэтых прэм'ер, сачыце за абнаўленнямі ў спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Там жа можна знайсці і іншыя фільмы – усё ад галівудскіх блокбастараў да класікі анімэ. Кантэнт для гэтага раздзелу ствараецца спецыяльна для відэасэрвісу VOKA і даступны толькі на платформе.



https://voka.tv/ru-RU/collections/cinev … -belarusku

Хто ўмее спампоўваць з VOKA? Хацелася б дадаць у калекцыю. Як было заўважана некаторыя фільмы знікаюць потым з voka (магчыма заканчваецца ліцэнзія ці іншае)

https://i.ibb.co/1sTH76t/rtbd-hulnia-biez-pravilau-i-z-nieviadomaj-metaj.jpg

Аўтар: Аляксей Андрэеў
Пераклад: Альгерд Бахарэвіч
Пастаноўка: Аляксандр Марчанка
Гукарэжысёр: Ксенія Каральчук
Мастак па святле: Іван Гусеў
Мастак-пастаноўшчык: Ганна Балаш
Кампазітар: Дзмітрый Лук’янчык

Прэм’ера: 25 мая 2016
Працягласць: 1г. 40 хв.

Запіс 2016 года

16+

Апісанне: Цэнтр беларускай драматургіі і альманах «Маналог» разам шукаюць адказы на самыя нечаканыя пытанні:

Ці сапраўды волат ператварыўся ў цмока менавіта тады, калі дакрануўся да скарбаў?
I чаму я не ўмею лётаць?
Калі б хараство давалася нам не цяжка і не балюча, ці разумелі б мы яго як хараство?
I ці хочаш ты плакаць, калі нехта добра спявае?
Чалавек корміць, поіць, шаруе сваё цела, якое потым пакладзе ў труну. Мае гэта сэнс?
Можа, ты хочаш у прусакі? Праўда, яны падобныя на нас?
Можа, шукаеш дасканаласці? А наколькі ты дасканалы, каб Гасподзь цябе пачуў?
І для чаго мастацтва? Толькі для інтэр’еру?
I якім павінен быць горад?
I куды цячэ рака?
I што самае галоўнае ў жыцці?
I куды гэта коціцца? Гэтая велізарная вар’яцкая машына?
Можа, я сплю, і гэта Рым часоў заняпаду?..
Магчыма, ты думаў пра тое, што жыццё магло быць іншым?
Навошта ўсё гэта? Чаму мы жывем так, а не інакш?

Што будзе далей? Каб даведацца, глядзіце спектакль «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай».

У ролях:
заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Максім Брагінец

Памер: 831 MiB
Працягласьць: 01:35:52
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS
Аўдыё: 48 kHz, A_OPUS

http://ncsm.by/images/uploads/A4-11.jpg

Монадрама паводле прозы Сюзаны Кейсэн
Аўтары праекта: Кацярына Саладуха і Дарыюш Язерскі сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў і Тэатрам новага мастацтва (Польшча)
Выканаўца: Анастасія Баброва
Рэжысёр і аўтар інсцэніроўкі: Дарыюш Язерскі (Польшча)
Перакладчыца: Алена Ласевіч
Аўтар музыкі: Яцэк Панэк (Польшча)

Прэм’ера: 28 кастрычніка 2016 года

18+

Апісанне: Сюзана Кейсэн, вядомая па рамане і аднайменным фільме «Перапыненае жыццё» (Girl, Interrupted, 1999), на гэты раз бярэ на сябе яшчэ адно табу: сэксуальныя адносіны для гераіні становяцца ўсё больш і больш балючымі. Адносіны Кейсэн з яе бойфрэндам рассыпаюцца. Гінеколаг, тэрапеўт, загадкавы «вульволаг» - ніхто не можа знайсці тлумачэнні яе стану і прапанаваць адпаведныя лекі. Нарэшце, яна прыходзіць да самарэфлексіі, пошуку ўзаемасувязі цялеснага і духоўнага.
Выкарыстоўваючы такі незвычайны аб'ектыў, С. Кейсэн прымушае нас звярнуць увагу на непадзельную сувязь плоці і сэксуальнасці з духоўным станам жанчыны.

Фестывалі, гастролі, узнагароды: Лаўрэат Міжнароднага фестывалю незалежных тэатраў (Шчэцін, Польшча) у намінацыі "Лепшая актрыса"
Лаўрэат Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Мандривный вишак» (Луцк, Украіна)


Памер: 213 MiB
Працягласьць: 01:01:46
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC

https://img.afisha.me/media/340x0s/cover/03/0/stalica-eraund-957102.jpg

Жанр: Парадаксальная камедыя
Аўтар: Сяргей Гіргель
Пастаноўка: Вольга Саратокіна (Сара Токіна)
Сцэнаграфія: Алена Ігруша
Музыка і тэксты песень: Дзяніс Паршын
Музычнае афармленне і аранжыроўка: Цімур Каліноўскі

Прэм’ера: 2 мая 2007
Апошні паказ: 2 мая 2017
Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракта

Запіс 2017 года

16+

Апісанне: Вагон метро. Два незнаёмыя паміж сабою маладыя мужчыны. Магчыма, яны б ніколі не сустрэліся і не распачалі гутарку, калі б цягнік метро выпадкова не спыніўся паміж станцыямі. Але, як вядома, выпадковасцяў не існуе і тое, што здараецца з намі, заўсёды для чагосьці патрэбна.

Для чаго адбылася гэта нечаканая сустрэча? Як яна зменіць жыццё герояў? Як паўплывае на іх лёсы?

У ролях:
Сухарэўскі — Дзяніс Паршын
Кунцэвіч — Максім Паніматчанка

Фестывалі, гастролі, узнагароды: Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.кантакт" (Магілёў, Беларусь), 2008 г.
Міжнародны тэатральны фестываль "Новыя п’есы з Еўропы" (Вісбадэн, Германія), 2008 г.
Фестываль сучаснага еўрапейскага тэатра "Еўрасцэна" (Лейпцыг, Германія), 2009 г.


Памер: 570 MiB
Працягласьць: 01:49:26
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 990 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 128 kb/s

Трэйлер на youtube

https://i.ibb.co/gr1ZP97/marhel.jpg

Апісанне: "Няхай гэта будзе весела!" – сказала пра фармат свайго юбілея народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.

Віншаванні калег з розных тэатраў Беларусі, нечаканыя тэатралізаваныя выступленні афіцыйных асобаў, віншавальныя эцюды акцёраў РТБД – усё гэта чакае гледачоў на вечары-бенефісе народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель "Таццянін дзень".

Запіс 2019 года

Памер: 1.19 GiB
Працягласьць: 01:49:26
Відэа: AVC, 1280x720 16:9, 25.000 FPS, 1 422 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC, 128 kb/s

https://i.ibb.co/8618SCD/rtbd-bilet-na-brescki-ciahnik.jpg

Жанр: тролінг у адной дзеі
Аўтар: Віталь Каралёў
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Сяргей Шабохін
Мастак па касцюмах: Жанна Гладко
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Музычнае афармленне: Ян Супаненка
Харэограф: Дзмітрый Залескі
Працягласць: 1г. 30хв.
Прэм’ера: 8 лістапада 2018 г.

Запіс 2019 года

16+

Апісанне: Вадзім – звычайны сучасны малады беларус. Ён шукае сваё месца ў жыцці, жыве з адчуваннем, што ўсё добрае і лепшае адбудзецца з ім не тут і не зараз, а толькі за мяжой, напрыклад, у Маскве. Там чакае яго прэстыжная праца, сапраўднае каханне і шмат надзей на лепшае жыццё. Здаецца, вось яно – здзяйсненне ўсіх яго мараў! Аднак на самой справе ўсё аказваецца зусім не так, як ён малюе ў сваіх фантазіях...

У ролях: Вадзім – Арцём Курэнь
Гера – Андрэй Новік
Міша – Мікалай Стонька
Ксенія – Гражына Быкава
Мама – Алена Баярава
Сяргей – Андрэй Дабравольскі

Памер: 838 MiB
Працягласьць: 01:17:51
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS
Аўдыё: 48 kHz, A_OPUS

23

(8 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

На сайце voka выкладзены яшчэ некалькі спектакляў. Хто іх умее спампоўваць, каб сюды выкласці?

Спектакль "Махляры" https://voka.tv/series/spektakl-mahlyary
Спектакль "Тэсты для дарослых" https://voka.tv/series/spektakl-testy-dlya-daroslyh
Спектакль "Альпійская балада" https://voka.tv/series/spektakl-alp-iskaya-balada
Спектакль "Адамавы жарты" https://voka.tv/series/spektakl-adamavy-zharty

Хацелася б гэтыя запісы атрымаць.

24

(8 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Запіс з VOKA Live

26-га сакавіка а 19-тай гадзіне на відэасэрвісе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя прэм'еры спектакля "Камень дурасці" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

https://voka.tv/channels/voka_live

Было б класна атрымаць запіс спектакля.

Хто ўмее запісваць з VOKA Live? Ці можаце зрабіць запіс ці апісаць з дапамогай чаго і як гэта зрабіць?

measles напісаў:

А ёсць спасылкі на першую частку? Другая без першай не цікавіць, а ад першай толькі параметры файла.

Тут дзве часткі.
Каб тут спампаваць патрэбна праграма - торэнт кліент. Напрыклад, µTorrent.
Пасля гэтага ў першым паведамленні тэмы трэба спампаваць файл 1990-1992. Адзін дома і Адзін дома 2.torrent (мне здаецца файлы даступны толькі зарэгістраваным юзэрам) і пампуем праз свой торэнт кліент.