У гэтым напрамку вядзецца праца, а пакуль торэнты з трэкера выдалять трэба рукамі

127

(9 адказаў, апублікавана ў Правілы, Інструкцыі, ЧаПы)

========================

Музыка

========================

Шаблён загалоўку:
<выканаўца_ці_кампазытар> / <назва_выданьня> / [<дадатковыя_зьвесткі>] / <год_выданьня> / <кодэк> / <бітрэйт>
Для дыскаграфіяў дазваляюцца зборныя апісаньні альбомаў

Узор:
1) Крама / Наваполацкі канцэрт / 1996 / FLAC / lossless
2) "Narodny Albom / Narodny albom / 1997 / MP3 / 256 kbps" ці "Narodny Albom / 1997 / MP3 / 256 kbps"
3) NRM / Дыскаграфія - 5 альбомаў / 1995-2007 / Ogg Vorbis / 160 kbps
4) Antonio Vivaldi / Le quattro stagioni, op. 8 (4 пары року) / вініл рып / APE / lossless

<вокладка_дыска/касэты/пліткі>

[b]Жанар[/b]:
[b]Год[/b]: <год_першага_выданьня_запісу> [(год_фактычнага_выданьня)]. Прыклад: 2001 (перавыданьне 2006г.)
[b]Краіна[/b]:
[b]Мова[/b]:
[b]Бітрэйт[/b]: XKbps (lossless у выпадку бязстратных кодэкаў)
[b]Фармат[/b]: <кодэк>, <бітавасьць> <дыскрэтызацыя> <канфігурацыя_каналаў(mono, stereo, joint-stereo, 5.1 etc.)>. Узор: FLAC, 16bit 44100Hz stereo
[b]Памер[/b]:

[b]Сьпіс трэкаў[/b]:

  1. <трэк_1> (<(hh:)mm:ss>)
    ....

  2. <трэк_100> (<(hh:)mm:ss>)

[b]Дадатковыя зьвесткі[/b]: <апісанне_альбома/гурту/etc.>



========================

Відэа

========================
Шаблён загалоўку:
<назва_на_беларускай_мове> / <зыходныя_назва> / <год> / <якасьць>

Апісаньне раздачы:
<Малюнак вокладкі(раім пакласьці на bayimg.org 300x300)>

[b]Краіна[/b]:
[b]Жанар[/b]:
[b]Працягласьць[/b]:

[b]Рэжысэр[/b]:

[b]У ролях[/b]:

[b]Пра фільм[/b]: <Апісаньне фільму>

[b]Мова[/b]: беларуская(прафэсійны двухгалосы), польская(субтытры), ангельская(арыгінал)

[b]Памер[/b]:
[b]Відэа[/b]: Xvid, 640x480, 25 fps, ~900kbps
[b]Аўдыё[/b]: 48 kHz, MP3 Stereo, ~125 kbps

[spoiler]<снапшоты (зыходнага памеру - раім пакласьці на bayimg.org)>[/spoiler]



========================

Літаратура

========================
Шаблён загалоўку:
<аўтар> / <назва_на_беларускай_мове> / <зыходныя_назва[ / <жанар>] / <год> / <фармат>

Узор:
1) Сіняя-сіняя / У. Караткевіч / Казка / 1992 / djvu
2) The History of England / Гісторыя Ангельшчыны / Smith J.K., Bond R.G / 1956 / PDF

[b]Арыгінальны назоў:[/b]
[b]Мова:[/b]
[b]Год выданьня:[/b]
[b]Аўтар (аўтары):[/b]
[b]Катэгорыя (Жанар):[/b] Гісторыя, Этнаграфія, Лінгвістыка і інш.
[b]Друкарня/Выдавецтва:[/b]
[b]Фармат:[/b] PDF, DJVU
[b]Якасьць:[/b] (сканаваны ці фатаграфаваны матэрыял)
[b]Колькасьць старонак:[/b]
[b]Памер:[/b]
[b]Кароткае апісаньне:[/b] можна падаць зьмест, напрыклад...
[b]Дадатковая інфармацыя:[/b]

У Мінску на працягу 2010—2011 гадоў запланавана ўзвядзенне помніка класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу (26.11.1930—25.07.1984). Гэтае прадугледжвае план падрыхтоўкі і святкавання 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.У плане, зацверджаным міністрам культуры Паўлам Латушкам, адзначаецца, што помнік павінен быць пабудаваны са сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а адказнасць за выкананне ўскладзена на Мінкультуры і Мінгарвыканкам.

У план, які ўключае 23 пункты, увайшлі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні дома-музея Караткевіча ў Оршы (Віцебская вобласць), мемарыялізацыі і добраўпарадкаванні тэрыторый і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю пісьменніка, размяшчэнні на вуліцах сталіцы білбордаў з яго партрэтам і надпісам "80 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры У.Караткевіча", а таксама па правядзенні шэрагу выстаў, у тым ліку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Прадугледжваецца выпуск памятнага канверта з арыгінальнай паштовай маркай і яго спецгашэнне ў Оршы, правядзенне ўрачыстых вечарын, у тым ліку ў сталічным Доме дружбы, канцэртаў, падчас якіх прагучаць творы на вершы Караткевіча, паказ спектакляў паводле яго твораў, стварэнне фільмаў — дакументальнага "Ён жыў Беларуссю", чатырохсерыйнага тэлевізійнага мастацкага і кінаверсіі паводле рамана пісьменніка "Каласы пад сярпом тваім", а таксама розныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. 

Акрамя таго, запланавана размяшчэнне ў электронных СМІ спецыяльных сюжэтаў, прысвечаных пісьменніку, наданне яго імя вуліцы ў Рагачове (Гомельская вобласць), дзе жыў і працаваў Караткевіч, а таксама выданне твораў класіка. Выпуск твораў павінна ажыццявіць Міністэрства інфармацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту і ўласных сродкаў выдавецтваў.

У інтэрв'ю БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч адзначыў, што васьмітомны збор твораў Караткевіча выходзіў ў 1987—1991 гадах. На яго думку, выданне поўнага збору стане "найвялікім і найактуальным помнікам беларускай дзяржавы і ўдзячных чытачоў свайму слаўнаму празаіку, паэту і драматургу". "І будзе выдатна, калі з запланаванага ў нашых умовах будзе выканана большая частка мерапрыемстваў па ўганараванні памяці нацыянальнага генія", — сказаў Пашкевіч.

Насамрэч проста сёньня зарэгістраваўся карыстальнік з нікам beltelecom.

Мы рады вітаць усіх!

За першы месяц існаваньня абноўленага рэсурсу _www.torrent.by_ на нашым сайце з'явілася больш 500 зарэгістраваных карыстальнікаў

больш 100 Гб інфармацыі даступна для запампоўкі праз трэкер

Далучайцеся, а мы пастараемся зрабіць інфармацыю даступнай.

каманда Torrent.by

23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў Тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом "Белая яблыня грому" на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту - вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

http://userserve-ak.last.fm/serve/252/395668.jpg

На дыску будзе 12 песень, напісаных на вершы розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.

"Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, - распавядае Лявон Вольскі. – Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў - гэта ж сапраўдны гангста-рэп! І вось тады быў зроблены першы дэма-запіс песні на яго верш "Немец". Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект".

Час знайшоўся ў 2009 годзе, калі N.R.M. і "Крамбамбуля" разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому "Белая яблыня грому" вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст – ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Лявон Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.

"Нажаль, школьная адукацыя часцей за ўсё адбівае цікавасць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменнікаў і з дзяцінства літаратура мне падабалася, – прызнаецца ён. – А насамрэч класічная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым не горшая за ангельскую, французскую ці рускую".

23 сакавіка ў Тэатры імя Я. Купалы Лявон Вольскі з прэзентацыяй альбому "Белая яблыня грому". Пачатак - 19.00. Квіткі: ад 10 да 80 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by.

131

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Пытанне вырашылася само сабой

Будзьма напісаў:

Добры дзень, шаноўнае спадарства.
На жаль, пасля ўважлівага разгляду дзейнасці Вашага сайту і кансультацый з юрыстамі, мы вымушаныя канстатаваць немагчымасць далучэння сайта torrent.by да партнераў агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".
З павагай,
каманда кампаніі "Будзьма беларусамі!"

132

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Адказ Будзьма:

Будзьма напісаў:

КАб адказаць на вашыя лісты, нам трэба высьветліць юрыдычны і маральны аспкт існаваньня тэрэнту як зьявы. САм я карыстаюся і цалкам за, але трэба параіцца.

133

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

працяг абмеркавання партнёрства з кампаніяй Будзьма
пачатага сп. pampounia http://www.torrent.by/topic/59/

лічу, што ў дадзенай сітуацыі было бы не правільна прыняць валявое рашэнне і зацвердзіць або адмяніць партнёрства
таму - прапаноўваю галасаваць (15 дзён)

МГА «Белкнігазбор» і МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» запрашаюць 17 сакавіка на святочную вечарыну «Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”».

Імпрэза прысвечана выхаду юбілейнага 50-га тома кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Ініцыятыва стварэння кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор» належыць пісьменніку Кастусю Цвірку. Менавіта ён загарэўся ідэяй выдаць у 200 тамах усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён.

Па словах дырэктара выдавецтва «Кнігазбор» Генадзя Вінярскага, у той час нікому не верылася, што гэтую ідэю ўдасца ажыццявіць. Аднак у 1995 годзе вядомыя дзеячы навукі і літаратуры ўтварылі Міжнародны фонд «Беларускі кнігазбор». У 1996 годзе выйшаў першы том праекта — «Выбраныя творы» Яна Чачота.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што «Беларускі кнігазбор» даказаў сваю жыццяздольнасць. Чвэрць з запланаваных да выдання кніг ужо ўбачылі свет.

Святочная імпрэза з гэтай нагоды адбудзецца 17 сакавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова,3). Пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.

Падчас мерапрыемства выступяць: старшыня МГА «Белкнігазбор» Кастусь Цвірка, дырэктар ПУП «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі, намеснік старшыні Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Валеры Герасімаў.

Словы пра важнасць «Беларускага кнігазбору» і літаратурную спадчыну Беларусі скажуць акадэмік Радзім Гарэцкі, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў, паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў.

На вечарыне прагучаць музычныя творы ў выкананні Лявона Вольскага, трыо «Вытокі», Таццяны Беланогай.

Рэй вядзе паэт Міхась Скобла.

17 сакавіка (серада)

Палац Мастацтва

г. Мінск, вул. Казлова, 3

Пачатак а 18 гадзіне

Уваход вольны

135

(2 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

http://www.torrent.by/forum/10/

136

(0 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)

http://budzma.org/wp-content/uploads/2010/03/afisha_prauda.jpg

“Сьвятая праўда” ў Мінску

Прэзентацыя зборніка лаўрэатаў конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрамана, што ладзіў сёлета Беларускі ПЭН-Цэнтр, “Сьвятая праўда ды іншыя казкі” пройдзе 15 сакавіка ў кавярні “Лісіная нара” (вул. Каліноўскага, 32).

Сярод выступоўцаў: Павел Анціпаў, Віталь Рыжкоў, Анка Упала, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, Інна Заікіна, Ганна Янкута, Кацярына Зыкава, Дар’я Вашкевіч (спіс увесь час папаўняецца).

Пачатак у 19.00.

Уваход: 5 тыс. ці 10 тыс. (кніга ў падарунак).

Увага! Маркетынгавая акцыя: першыя 10 білетаў па 9 тыс. (вядома ж, з кніжкай).

яго няма
а на http://www.torrent.by/ вісім мы  smile

Просьба ўсіх сідуючых выдаліць з торэнт-кліентаў анонсы на былыя трэкеры

_http://www.torrent.by/announce.php
_http://bt1.torrent.by/announce.php

для зніжэння нагрузкі на сервер.

хм...
зараз гляну

Не ведаю на 100% як у гэтым рухавічку рэалізавана "partial IP", але мне здаецца, што правіла забароны "127.2" забароніць толькі 127.2.0.0 - 127.2.255.255, а 127.256.221.12 - не

(127.2 - дрэнны прыклад  smile  smile  smile  rfc3330)

Там жа можна і выдаліць файл, заліць дадатковыя файлы і інш.

dzidzitop напісаў:

пстрыкніце калі не падабаецца - можна "націсніце". Ці смайл з памылкі ўводу?

лепей націсніце, а то нейкі жаргонны выраз

на конт Ban IP warning калі быць дакладным гэта адрас падсеткі па CIDR 150.11.110 (спрошчанае напісанне)

правільна было б напісаць "...знаходзяцца ў адной падсетке"

у арыгінальным тэксце маецца на ўвазе тое, што адрасы, пачынаюцца з аднолькавых лічбаў

"...matching the same partial IP" - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"

database - http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all& … 30&y=9

на конт Internet domain name ў slounik.org няма звестак
тыя абсягі больш тычацца сегнетаэлектрэчных і інш. матэрыялаў,  а гэдак жа грамадскіх працэсаў  smile

не выключаю што некалі "Internet Domain" нейкі акадэмік перакладзе як "абсяг"(вобласць), але мне больш блізкі "дамен"

не зразумеў пытання...

Ban IP warning - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"

ў базе звестак - ў базе дадзеных

Прстрыкніце -  smile

абсяг - дамен

'Invalid e-mail message'      =>    'Адрас электроннай пошты (напрыклад, [email protected]) ці яго даменнае імя (напрыклад, example.com), які вы ўвялі няправільны'

а так - добра

145

(0 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

www.baravik.org - некамерцыйны праект, існуючы для развіцця роднай мовы і культуры. Павышэння нацыянальнай самасвядомасці.
Вашы ахвяраванні падтрымаюць www.baravik.org.

bitcoin bc1q0227mv0ujv2jpn58qx4w8sptung2dh2mtrfxsv

Сустракайце! Новы рухавічок трэкера!

http://tracker.torrent.by:6969/ - статыстыка трэкера!

Анонс URL для стварэння торэнт-файлаў - http://tracker.torrent.by:6969/announce

Прымацаваныя .torrent файлы ў топіках аўтаматычна дадаюцца на трэкер.

я перакладу паштовыя шаблоны

http://svn.torrent.by/repos/peraklad/

Прапаную пачаць з common.php

ок зробiм, толькi гэта будзе svn

150

(0 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)

24 лютага ў сталічным Палацы культуры Трактарнага завода адбудзецца вялікі канцэрт-узнагароджанне “Свята беларускай мовы”. Арганазітарамі мерапраемства выступілі студэнты кафедры рэжысуры абрадаў і свят Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў пры падтрымцы гісторыка-краязнаўчага таварыства “Этна” і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

“Сёлета плануецца даволі шырока адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод святкуецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА. Аднак, на жаль, па-ранейшаму многія ініцыятывы рэалізуюцца амаль выключна дзякуючы прыватным намаганням зацікаўленых і неабыякавых людзей”, — адзначаюць арганізатары.

“Свята беларускай мовы” парадуе прысутных выступленнем барда Таццяны Беланогай, гуртоў “Рэха”, “Жаба ў каляіне”, “Джамбібум”, “Нестандартны варыянт”, “Талака” і інш. Апроч таго, у якасці ганаровых гасцей запрошаны міністр культуры Павел Латушка, пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Леанід-Дранько-Майсюк і музыка Лявон Вольскі.

Асобным сюрпрызам свята мусіць стаць узнагароджанне прадстаўнікоў самых розных прафесій, якія штодзённа сваім прыкладам садзейнічаюць развіццю і папулярызацыі беларускай мовы.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да свята ўсіх ахвотных.

Канцэрт адбудзецца 24 лютага а 19.00 ў Палацы культуры МТЗ (ст. метро “Трактарны завод”). Даведкі па тэлефонах: + 37529 7762435; +37525 6155694.

news.21.by