101

(5 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

http://tracker.baravik.org:6969/announce

і апцыянальна

http://tracker.baravik.org:6970/announce

102

(8 адказаў, апублікавана ў Рок)

У панядзелак зраблю мадэм, дадам хуткасці

клёвыя прымаўкі:

Чин чина почитай, а младший на край - На бок, грыбок, баравiк едзе.  Ар.; Нсб. 29.

ці ёсць у каго іншыя ролікі з гэтай серыі?
http://vision.rambler.ru/users/suzdalfest/1/29/

Арыгінальны назоў: МАЛЕНЬКI МАСКОЎСКА-БЕЛАРУСКI (КРЫВIЦКI) СЛОЎНIЧАК 3-е выд.
Мова: беларуская, руская
Год выданьня: 1992
Аўтар (аўтары): Я. СТАНКЕВIЧ пры ўчасьцi Ант. Адамовiча
Катэгорыя (Жанар): Лінгвістыка
Друкарня/Выдавецтва: Мн.: Навука i тэхнiка
Фармат: HTML
Колькасьць старонак: 77 с. (у друкаваным выглядзе)
Памер: 90 KiB
Кароткае апісаньне: Маленькi маскоўска-беларускi (крывiцкi) слоўнiчак фразэолёгiчны i прыказкаў ды прывiтаньнi, зычэньнi i iнш.

Анатацыя
Iмя беларускага вучонага Янкi Станкевiча (1891-1976) дзесяцiгоддзямi было пад забаронаю, а ягоныя кнiгi хавалiся ў спецфондах. Гэты слоўнiк адрасуецца шырокаму колу чытачоў, зацiкаўленых у адраджэньнi роднае мовы, у ачышчэньнi яе ад гвалтоўна-русiфiкацыйных уплываў. Выдаецца з захаваньнем аўтарскага правапiсу.

Назоў: Выгляд Гродна з вышыні палёту паветранага шара
Тып раздачы: калекцыя фатаграфіяў

http://s58.radikal.ru/i162/1010/ff/f23a27de6725.jpg

106

(5 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

дададзены пункт

Тэматыкай рэлізаў ёсьць: беларуская мова, гісторыя, культура, грамадзкая дзейнасьць. Рэлізы, што не адпавядаюць гэтае тэматыцы, зьмяшчаюцца на тыдзень у разьдзел "Кандыдаты на выдаленьне". У гэты час праводзіцца галасаваньне наконт лёсу рэлізу сярод карыстальнікаў трэкеру і ў выпадку нэгатыўнага галасаваньня рэліз канчаткова зьнішчаецца.

Калі Вы не згодны з новымі Правіламі праекта то прапануем Вам пакінуць рэсурс.
Усе астатнія карыстальнікі "Баравіка" аўтаматычна будуць лічыцца за тых, хто пагадзіўся са зменамі.

Адміністрацыя.

107

(8 адказаў, апублікавана ў Рок)

2 JJ
Дзякуй

2 dzidzitop
не думаю, што высокі бітрэйт палепшыць якасць  smile
я чуў гэтую оперу, якасць  sad , але прыходзіцца здавольвацца тым, што ёсць

будзем разбірацца, пакуль Пампуйце
http://tracker.baravik.org:6969/file?in … E%26%D8%96

2 Vaukalaka
Паспрабуй зараз

110

(9 адказаў, апублікавана ў Правілы, Інструкцыі, ЧаПы)

Здаецца добра

http://tracker.baravik.org:6969/file?in … 3C%D2n%3B6

112

(1 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

Добры дзень.
Збіраюся напісаць артыкул для "Нашай Нівы", прысвечаны торэнтам, "баравікам" і гд ; )
Ці можна вам задаць некалькі пытанняў?

--
З павагаю, Юльян


------------------------------------------------


Yulyan пишет:

> -- Калі з'явіўся праект торэнт.бай у Беларусі?
У ліпені 2007 года

> -- Хто яго зрабіў? Хто падтрымлівае працу праекта?
Зрабіў я
падтрымлівае каманда зацікаўленых (гл. Мадэратары)

> -- Які спектр дадзеных можна спампаваць з вашага сайту? (можа назавеце якія прыклады нечага неардынарнага)
Праект ствараўся "для людзей неабыякавых да пытанняў развіцця роднай мовы і культуры. Павышэння нацыянальнай самасвядомасці."

Напрыклад: Крымінальнае чтыво

> -- Што самае папулярнае? Што звычайна пампуюць, што запампоўваюць? Якога характару?
Статыстыка тут: http://tracker.baravik.org:6969/


> -- Які адсотак (хаця б прыблізна) карыстальнікаў, якія сімпатызуюць беларускай мове/гісторыі?
99,9%


> -- На Вашую думку, торэнты з'яўляюцца значнай грамадскай і культурнай з'яваю?
Гэта значная з'ява, але часовая.

> -- Ці можа торэнт.бай выступаць у якасці навіновага парталу? Напрыклад, рэтрансляваць усе серыі "Хроснага бацьку"? smile
Калі гэта цікава для супольнасці Баравік (гл. пыт. 3), мы будзем гэта рэтрансляваць,
але наўрад праект перарасце ў навінавы партал. Ды іх і так дастаткова.


> -- Ці не баіцеся, што ў будучыні баравік.орг могуць забаніць у Беларусі з-за ўказу №60? Не баіцеся паўтарыць лёс айфолдэр.ру ды торрэнтс.ру ?
Баімся, таму сышлі ад дамена .by
На baravik.org указ 60 не распаўсюджваецца

> -- Ці канкуруеце Вы з сайтам torrents . by ?
не

> -- Ці ставіце якія ідэялагічныя мэты ў развіцці праекту?
Ідэалогія - гэта лагічная і псіхалагічная паводніцкая аснова сістэмы палітычнага кіравання.
Мы стараемся ўстрымлівацца ад палітыкі.

> -- Ці не думалі Вы звярнуцца да [упоминание удалено], каб ён падзяліўся сваім архівам фільмаў? На маю ўласную думку, гэта было б карысна і для вас і для [упоминание удалено].
Не думаю, што гэта рэальная ідэя, хоць думка вельмі цікавая.

>
>
> Дзякуй вялікі за адказы і паспяховай Вам працы! smile
Дзякуй за цікавасць да нашага сціплага праекта

Паспрабуйце яшчэ вось гэту
http://tracker.baravik.org:6969/file?in … p%A6%5B%F4

Альбомы Зьміцера Вайцюшкевіча ў караоке вэрсіі.

"Спявай васільковы край"

У склад дыска ўвайшлі некаторыя песні з альбомаў:

- Калыханкі
- Лірыка
- Шуфляды
- Паравіны году
- Паравоз кахання
- Танга з ружай
- Тое, што трэба

115

(3 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

У сувязі з апошнімі ідэямі ўрада Беларусі па нацыяналізацыі беларускага сегменту Інтэрнет прынята рашэнне змяніць адрас нашага сайту на больш нэўтральны.

Такім чынам, СУСТРАКАЙЦЕ!

www.baravik.org

Зьміцер Вайцюшкевіч / Паравіны году / тэкст: Алесь Камоцкі / 2003 / MP3 / 128 Kbps

http://s006.radikal.ru/i215/1007/f7/851797ccebbdt.jpg
http://s42.radikal.ru/i097/1007/ee/a0b76614b58ct.jpg
http://s50.radikal.ru/i128/1007/bf/e9e2cdf7e8b7t.jpg

Жанар: Шансон
Год: 2003
Краіна: Беларусь
Мова: Беларуская
Бітрэйт: 128 Kbps
Фармат: MP3, 16bit 44100Hz stereo
Памер: 54,174,946 байт в 12 файлах

Сьпіс трэкаў:

1. Piano
2. Пошукі адказу
3. Прыйдзі мой каханы
4. Будзе дождж
5. Ты прымусіла пець
6. Я ведаю
7. Я ішоў да цябе
8. Раскажы
9. Іншым часам
10. Перажыты дзень
11. У гэтых вачах
12. Пад уздых каганца

Зьміцер Вайцюшкевіч / Цацачная крама / тэкст: Леанід Дранько-Майсюк / 2001 / MP3 / 128 Kbps

http://i060.radikal.ru/1006/86/91900d3a5501t.jpg
http://s39.radikal.ru/i084/1006/57/b35392a9904bt.jpg
http://s44.radikal.ru/i103/1006/75/3a55ade0aee4t.jpg

Жанар: Дзіцячы
Год: 2001
Краіна: Беларусь
Мова: Беларуская
Бітрэйт: 128 Kbps
Фармат: MP3, 16bit 44100Hz stereo
Памер: 57,459,476 байт в 12 файлах

Сьпіс трэкаў:

1. Уступная песенька Гаспадара
2. Песенька галоднага Ваўка
3. Песенька баязьлівага Барсука
4. Песенька разумнай Вароны
5. Песенька злога Сабакі
6. Песенька няшчаснага Казла
7. Песенька задаволенага Пеўня
8. Песенька Белавежскага Зубра
9. Песенька рахманага Каня
10. Песенька памяркоўнага Мядзьведзя
11. Песенька калгаснага Барана
12. Заключная песенька Гаспадара

118

(0 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)

Джо Кокер выступіць у "Мінск-Арэне" 1 кастрычніка.

Ангельскія рок-зоркі паказваюць беларускім прыхільнікам сюрпрыз за сюрпрызам. Не паспеў прыехаць Элтан Джон, як ужо абвясцілі, што 18 верасня ў "Мінск-Арэне" адбудзецца канцэрт іншай брытанскай знакамітасці Стынга.

Далей - больш. Як стала вядома, у пятніцу, 1 кастрычніка, беларусаў парадуе сваім выступам знакаміты брытанец Джо Кокер. Аўтар эратычнага гімну (памятаеце, "9 ½ тыдняў" і распранаючуюся пад сексуальную кокераўскую мелодыю Кім Бесингер?) Наведае Беларусь у рамках Hard knocks tour ў падтрымку альбома Hard knocks.

Варта адзначыць, што гэта не першая спроба анансаваць прыезд Джо Кокера ў Беларусь. Аднак на гэты раз можна пакласціся на досвед арганізатара "Белдзяржцырка", канцэрты якога ніколі не адмяняліся.

У Мінск музыкант прыбудзе з Рыгі, а затым працягне турнэ і адправіцца ў Кіеў. Вядома, што квіткі на мінскі канцэрт знакамітага брытанца будуць каштаваць ад 100 тысяч рублёў, а "Мінск-Арэна" ўжо занесеная ў гастрольны графік знакамітасці.

kp.by

qweqwe напісаў:

Почему написано: «Cvqet_lqubvi.torrent 12.8 kb, file has never been downloaded.»? Хотя я скачал торрент и раздаю?

Я спампаваў - Cvqet_lqubvi.torrent 12.8 kb, 1 downloads since 2010-06-10

120

(0 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)

Беларускі гурт "Рэха" пацешыць прыхільнікаў сваёй творчасці вялікім сольным канцэртам. Калектыў пэўны час не даваў вялікіх канцэртаў, і як заўважылі самі музыкі, засумаваў па сольных выступах.

- Ёсць ініцыятыва з нізу - жаданне слухачоў, пабываць на паўнавартасным маштабным канцэрце гурта Рэха, - распаёў лідэр гурта Андрусь Такінданг, - накапілася надзвычай шмат песень, якія мы ня можам граць на зборных канцэртах, таму будуць выкананыя зусім новыя, нечаканыя для Рэха песні і старыя хіты.

Вялікі сольны канцэрт у двух частках ад абноўленага складу гурта Рэха адбыўся 9 чэрвеня а 19-00 у менскай арт-кавярні “Лісіная нара”, што па адрасе вул.Каліноўскага 32.

[ссылка удалена]

На VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродне 4—6 чэрвеня, можна будзе пазнаёміцца з традыцыямі 33 народаў. На спецыяльна створаных падворках, якія размесцяцца на цэнтральных вуліцах і плошчах горада, жыхары і госці фестывальнай сталіцы апынуцца ў Азербайджане, Арменіі, Грэцыі, Расіі, Украіне, Польшчы, Літве і іншых краінах свету. Дарэчы, упершыню сваю культуру тут прадставяць галандцы і кітайцы. — Асаблівы каларыт праграме надае знаёмства з нацыянальнай кухняй і дэманстрацыя нейкага абраду, — расказвае галоўны рэжысёр фестывалю, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Сяргейчык. — Сёлета вырашылі, што кожная дыяспара пакажа свой звычай прымання дзіцяці ў гэты свет.Сёлетні фестываль пройдзе з вялікім размахам, таму яго галоўнай пляцоўкай упершыню стане стадыён “Нёман”. Запланаваны выступленні Алега Газманава, Б’янкі, Пятра Ялфімава, Гюнеш Абасавай, Аляксея Хлястова, Тарыела Майсурадзэ, Веры Карэтнікавай, гурта “3 + 2” і іншых зорак сцэны. У рамках фестывалю адбудзецца відовішчнае тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў усіх нацыянальных культур (гэта больш за 2 тысячы чалавек), а таксама маляўнічыя феерверкі.— У адрозненне ад мінулых у сёлетняга фестывалю дзве асноўныя ідэі: “Беларусь — наш агульны дом”, бо тут добра жывуць і ладзяць розныя дыяспары, і “Мы гэту Перамогу кавалі разам” у сувязі з 65-годдзем Вялікай Перамогі, — кажа Уладзімір Сяргейчык.

Асабіста ад сябе дадам, што ў нядзелю, 6 чэрвеня, адбудзецца мая любімая частка фэстывалю - дэгустацыя нацыянальных страў народаў свету - сапраўдная свята страўніка. Запрашаем ўсіх!

Не разумею за што ўсё так не любяць Саладуху.
Выдатныя песні, выдатная падтанцоўка.

Такія як Аляксандар падымаюць прэстыж нашай краіны

http://www.youtube.com/watch?v=NUYuWp0M7HU

даеш наступнае Эўрабачанне з Саладухай!

У Брэсце пры падтрымцы Упраўлення культуры аблвыканкама адбудзецца першы ў горадзе над Бугам вялікі канцэрт этна – фолк музыкі Беларусі – “Фолк-фармат”.

У мерапрыемстве прымуць удзел такія гурты, як Ceilidh Сeol, CORNUCOPIA, Testamentum Terrae, Стары Ольса, нагУаль, LITVINTROLL, а таксама запланаваны выступ Наталлі Няцэлі (Тэатр пяшчаных мініяцюр) і фаэр-шоў ад Крада.

Як адзначае арганізатар і кіраўнік прома-суполкі “Заля чакання” Зміцер Назараў, праект не мае камерцыйных мэтаў:

- Стаўлю акцэнт на інтэлігенцыю горада, на моладзь, якая цікавіцца беларускай культурай. Увогуле гэта не камерцыйны праект, а больш адукацыйны ці прома-праект, які мае паказаць, што ў нашай краіне ёсць іншая культура, якую нельга пабачыць на тэлебачанні ці паслухаць па радыё. Як мне кажуць на нашых радыёстанцыях, гэта “не фармат”. Таму я адмыслова назваў мерапрыемства “Фолк-фармат”. Я разносіў запрашэнні наведаць канцэрт па банках Брэста. Супрацоўнікі банкаў часта прыходзяць і на “Старога Ольсу”, і на Змітра Вайцюшкевіча. І мне вельмі прыемна, што напрыклад, патэлефанаў прадстаўнік з прафкама БПС-банка і распавёў, што адзін чалавек здаў квіток на Саладуху, і набыў на “Фолк-фармат”.

Праблемаў з прэзентацыяй канцэрта няма?

- Не. Гэта першы канцэрт, які нашымі гарадскімі ўладамі падтрымліваецца. Знайшоў я паразуменне з упраўленцамі, што культуру трэба прасоўваць у масы.

“Фолк-фармат” пройдзе ў Брэсцкім абласным Грамадска-культурным цэнтры 6-га чэрвеня. Пачатак а 17-ай гадзіне. Кошт квіткоў  - 10 - 15 тысяч рублёў.

[ссылка удалена]

У гэтым годзе конкурс носіць імя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што звязана з святкаваннем яе стагодовага юбілею. Больш за 70 прац былі дасланыя маладымі паэтамі і празаікамі Беларусі да ўдзелу ў конкурсе. Пасля ацэнкі прафесійным журы, былі складзеныя спісы пераможцаў.

- Мы з асаблівай радасцю віталі паэтаў і празаікаў, якія ідуць не па наезджанай традыцыі, а не баяцца рабіць нешта інакш, - кажа кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч, - якія не баяцца перш за ўсё эстэтычна рызыкаваць, з іншага боку гатовыя адказваць за свае словы. Відаць гэтая сума якасцяў і рабіла спіс пераможцаў конкурсу заканамерным, нават пры тым, што іх паэзія на першы погляд вельмі адрозніваецца ад паэзіі Ларысы Геніюш.

У конкурсе маладых літаратараў ПЭН-цэнтру могуць удзельнічаць як беларускамоўныя, так і рускамоўныя аўтары. Як зазначыў член журы Андрэй Хадановіч, перамога тых ці іншых аўтараў вызначаецца выключна з пазіцыі ацэнкі якасці літаратуры, а ні ў якім разе не па моўным прынцыпе.

Сёлета сярод 15-ці пераможцаў конкурсу толькі адзін піша па - расейску. Маладыя літаратары-пераможцы конкурсу ў якасці прэзенту ў жніўні гэтага году наведаюць Прагу, дзе пэўны час жыла і пісала Ларыса Геніюш, імем якой і названы дадзены конкурс. Падчас наведвання плануецца правядзенне шэрагу семінараў і сустрэч з літаратарамі Чэхіі, а таксама святочная імпрэза, прысвечаная дню народзінаў Ларысы Геніюш.

[ссылка удалена]

У гэтым напрамку вядзецца праца, а пакуль торэнты з трэкера выдалять трэба рукамі