Дададзена 10 сэрыяў, то маем увесь сэрыял ![]()
126 2017-04-05 22:36:41
Працяг: Пажарнікі / Strażacy / 2015-2016 / 720p (4 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
127 2017-04-05 00:38:31
Тэма: Ціхая вада / Futatsume no mado / 2014 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Японія, Францыя, Гішпанія
Год: 2014
Жанар: мэлядрама
Рэжысэр: Наомі Каўасэ (Naomi Kawase)
У галоўных ролях: Нійро Муракамі (Nijirô Murakami), Джун Ёшынага (Jun Yoshinaga), Міюкі Мацуда (Miyuki Matsuda)
Апісаньне: Уначы ў поўню на выспе Амамі - Осіма 16 - гадовы юнак знаходзіць труп, які плавае ў моры. Ён просіць сваю сяброўку дапамагчы яму разгадаць таямніцу. Юнай пары трэба будзе навучыцца сталець, разумеючы натуральныя цыклы жыцьця, любові і сьмерці.
IMDb: 6.8 (1 811)
Памер: 1.14 GiB
Працягласьць: 01:55:37.314
Відэа : AVC, 720x576 2.35:1, 25.000 fps, 1 282 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
128 2017-04-05 00:23:13
Тэма: Час п’яных коней / Zamani barayé masti asbha / 2000 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Іран
Год: 2000
Жанар: драма
Рэжысэр: Бахман Габадзі (Bahman Ghobadi)
У галоўных ролях: Аюб Ахмадзі, Раджын Юнэсі, Аманэк Эхціяр-дзіні
Апісаньне: Пасьля сьмерці бацькі сям’я з пяці чалавек вымушаная самастойна выжываць у курдзкай вёсцы на мяжы Ірану ды Іраку. Сытуацыя пагаршаецца, калі дванаццацігадовы падлетак, які стаўся галавою сям’і, даведваецца, што ягонаму малодшаму брату - калеку тэрмінова патрэбная апэрацыя. Каб зарабіць на яе грошы, хлопец займаецца кантрабандаю.
IMDb: 7.7 (5 625)
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:8U7tLZ1EFJ8
Памер: 1.18 GiB
Працягласьць: 01:15:04.474
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 2 117 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
129 2017-04-04 23:57:11
Тэма: Бяздоньне / Djúpið / 2012 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Ісьляндыя
Год: 2012
Жанар: баявік, драма
Рэжысэр: Бальтасар Кормаукюр (Baltasar Kormakur)
У галоўных ролях: Алавюр Дары Олаўсан (Ólafur Darri Ólafsson), Стэфан Галюр Стэфансан (Stefán Hallur Stefánsson), Джоі Ёхансан (Joi Johannsson)
Апісаньне: У сакавіку 1984 г. за некалькі кіламетраў ад паўднёвага ўзбярэжжа Ісьляндыі патануў рыбацкі карабель. Неймаверным чынам адзін з маракоў уратаваўся. Мужчына правёў шэсьць гадзінаў у ледзяной вадзе, пакуль яго ня выкінула на бязьлюдны вулканічны востраў. Ён цудам ацалеў, аднак гэта быў толькі пачатак няшчасьцяў. Фільм заснаваны на рэальных падзеях.
IMDb: 6.7 (3 844)
Памер: 732 MiB
Працягласьць: 01:28:45.474
Відэа : AVC, 720x576 2.35:1, 25.000 fps, 1 018 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
130 2017-04-04 23:40:03
Тэма: Bellissima / 2000 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Польшча
Год: 2000
Жанар: драма
Рэжысэр: Артур Урбаньскі (Artur Urbański)
У галоўных ролях: Мар’я Ґуральчык (Maria Góralczyk), Эва Каспшык (Ewa Kasprzyk), Павэл Вільчак (Paweł Wilczak), Лукаш Ґарліцкі (Łukasz Garlicki)
Апісаньне: Яны жывуць удзьвюх: маці – разьняволеная, неўраўнаважаная жанчына, нязьдзейсьненая зорка, дачка Мая – 15-гадовая вучаніца балетнай школы. Дзяўчына ахвотна танцуе, але маці марыць «пра лепшую кар’еру» для дачкі, водзіць яе на розныя конкурсы прыгажосьці ды любым коштам намагаецца ўвесьці яе ў сьвет моды і рэклямы. Мая супраціўляецца, але ўрэшце саступае – пачынае карыстацца магчымасьцямі, якія стварыла ёй маці, і становіцца мадэльлю. Неўзабаве заўчасна вырослая дзяўчына будзе змушаная даць рады ў яшчэ больш складанай сытуацыі...
filmweb.pl: 6.7 (1580)
Памер: 832 MiB
Працягласьць: 01:01:18.754
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 762 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
131 2017-04-04 23:18:51
Тэма: Апантаны / Persécution / 2009 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Францыя
Год: 2009
Жанар: драма, рамантычны фільм
Рэжысэр: Патрыс Шэро (Patrice Chreau)
У галоўных ролях: Рамэін Дурыс (Romain Duris), Шарлот Гэнсбург (Charlotte Gainsbourg), Джын-Хагіс Англэйд (Jean-Hugues Anglade)
Апісаньне: Малады парыжанін чым далей, тым болей заблытваецца ў сваім жыцьці, але пры гэтым імкнецца надалей дапамагаць блізкім і чужым людзям упарадкоўваць іхныя ўласныя жыцьці. Аднак дапамагчы ім ён здольны ня болей, чымся самому сабе. Дзяўчына і сябры ўсё больш адварочваюцца ад маладзёна - акурат у гэты момант яго пачынае перасьледаваць невядомы бадзяга, які выпадкова заўважыў хлопца ў натоўпе.
IMDb: 5.4 (788)
Памер: 830 MiB
Працягласьць: 01:38:51.954
Відэа : AVC, 720x576 2.35:1, 25.000 fps, 1 040 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
132 2017-04-04 22:14:33
Тэма: Ан: салодкі боб / An / 2015 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Японія, Францыя, Нямеччына
Год: 2015
Жанар: драма
Рэжысэр: Наомі Каўасэ (Naomi Kawase)
У галоўных ролях: Масатосі Наґасэ (Masatoshi Nagase), Кірын Кікі (Kirin Kiki)
Апісаньне: Сэнтаро кіруе невялікаю крамаю - пякарняю, якая пячэ дораякі - бісквіты з начыньнем з салодкай чырвонай бабовай пасты. Аднойчы да яго прыходзіць старая Токуэ і прапаноўвае сваю дапамогу. Сэнтаро неахвотна бярэ яе на працу. Але неўзабаве высьвятляецца, што Токуэ ведае рэцэпт выдатнага начыньня, і ейныя дораякі атрымліваюцца надзвычай смачнымі. Неўзабаве шапік Сэнтаро робіцца адным з самых папулярных месцаў у горадзе. Але таксама хутка становіцца вядома, што Токуэ мае небяспечную хваробу.
IMDb: 7.4 (4 422)
Памер: 980 MiB
Працягласьць: 01:48:38.794
Відэа : AVC, 720x576 2.35:1, 25.000 fps, 1 127 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
133 2017-04-04 21:51:05
Тэма: Аблога / L’assedio / 1998 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Італія
Год: 1998
Жанар: драма
Рэжысэр: Бэрнарда Бэрталюччы (Bernardo Bertolucci)
У ролях: Тэндзі Н'ютан (Thandie Newton), Дэвід Цьюліс (David Thewlis), Кляўдзіё Сантамарыя (Claudio Santamaria)
Апісаньне: У пэўнай афрыканскай краіне адбыўся вайсковы пераварот. Школьнага настаўніка арыштавалі, ягоная маладая жонка - Шандурай - вымушаная эміграваць. Жанчына трапляе ў Рым, дзе пачынае працаваць прыслужніцай у піяніста, спадара Кінскі, паралельна яна вучыцца на доктара. Нягледзячы на тое, што ў Шандурай з’яўляюцца новыя сябры, яна вельмі тужыць па мужу і перажывае за яго. Спадар Кінскі цалкам занураны ў музыку і рэдка выходзіць з дому. Аднойчы паміж ім і кабетаю адбываецца размова, пасьля якой сытуацыя ў доме паступова зьмяняецца
IMDb: 7.0 (3 971)
Памер: 912 MiB
Працягласьць: 01:29:42.874
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 287 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
134 2017-04-04 21:31:20
Тэма: 45 гадоў / 45 Years / 2015 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Вялікая Брытанія
Год: 2015
Жанар: драма, мэлядрама
Рэжысэр: Эндру Хэйг / Andrew Haigh
У галоўных ролях: Шарлота Рэмплінг, Том Кортні
Апісаньне: Кейт і Джэф Мэркеры рыхтуюцца адзначыць 45-летнія ўгодкі вясельля. Яны так даўно разам і так блізкія адзін аднаму, што здаецца, быццам пражылі адно жыцьцё на дваіх. Але выявілася, што гэта не так. Кейт ня ведала, што за некалькі гадоў да сустрэчы зь ёй у Джэфа была іншая каханая. Падчас іх вандраваньня ў Швейцарскіх Альпах яна загінула, сарваўшыся са скалы. І вось зараз, за тыдзень да вялікай імпрэзы, у хату Мэркераў прыйшоў ліст з паведамленьнем пра тое, што яе цела знайшлі ў ледзяной прорве…
IMDb: 7.1 (22 370)
Памер: 760 MiB
Працягласьць: 01:31:24.874
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 028 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:DchmGZVcS6M
135 2017-03-29 23:34:13
Працяг: Кінаклуб (5 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Дадалося 14 сэрыяў
136 2017-03-29 23:30:47
Працяг: Загадкі беларускай гісторыі (15 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадалося 26 сэрыяў
137 2017-03-29 23:27:43
Працяг: Сьведкі / 2015 / SatRip (5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадалося 8 сэрыяў
138 2017-01-25 23:55:00
Тэма: Кастусь Каліноўскі / Белдзяржкіно / 1927 / WEBRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Вытворчасьць: Белдзяржкіно сумесна з "Саўкіно"
Выхад на экран: 14.VIII.1928 г.
Жанар: чорна-белы, нямы, гісторыка-прыгодніцкі фільм
Рэжысэр і сцэнар: Уладзімер Гардзін (па матэрыялах М. Віткоўскага і А. Гольдмана)
Апэратар: Навум Аптэкман
Мастак: Анатоль Арапаў
Мантаж: Марон
Кансультант: Язэп Дыла
Фільм агучвае Сяргей Пукст
Ролі выконваюць: Мікалай Сіманаў (Каліноўскі), Валеры Плотнікаў (Велькапольскі-Скірмунт), Аляксей Феона (япіскап Скублінскі), Тацяна Булак (Марыля), Рыгон Ге (архіепіскап Красінскі), Сафія Магарыл (Ядвіга), Барыс Ліванаў (Станіслаў), Мікалай Камісараў (Ясь), Кандрат Якаўлеў (Мураўёў) ды іншыя
Апісаньне: Дзея фільму разгортваецца ў заходніх губэрнях Расейскай імпэрыі, дзе ўспыхвае сялянскае паўстаньне. Магнаты і шляхта падтрымліваюць сялян, бо імкнуцца да кіраўніцтва ды ўзьяднаньня з Польшчай. Аднак кіраўнік паўстаньня Кастусь Каліноўскага і граф Велькапольскі (Скірмунт), які ачольвае шляхту, маюць розныя інтарэсы. На загад ваеннага генэрал-губэрнатара Мураўёва на змаганьне з паўстанцамі кінутыя казакі. Польскія канфэдэраты і сялянскія атрады вымушаныя аб’яднацца, але толькі на пэўны час…
Дадатковая інфармацыя:
На хвалі абвешчанай палітыкі беларусізацыі ў 20-х гадах XX cт. быў зроблены першы сур’ёзны аналіз паўстаньня 1863 году, у выніку чаго беларусы афіцыйна займелі свайго нацыянальнага героя — Кастуся Каліноўскага. У гістарычнай літаратуры таго часу ён падаецца як першы беларускі рэвалюцыянэр, які ўзьняў сялян на барацьбу з памешчыкамі. Адпаведна і пісалі пра яго ў тагачасных газэтах і часопісах з захапленьнем. Каліноўскаму прысьвячалі вершы, п’есы, яго імём у Менску назвалі вуліцу. А ў 1927 годзе пра беларускага героя вырашана было зьняць маштабны мастацкі фільм, які ў прэсе назвалі «беларускім баевіком».
КІНАКЛЯСЫКА АЖЫЛА! ІНТЭРНЭТ-ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПРАЕКТУ «ТУЗІН.НЕМАЎЛЯ»
Працягласьць: 00:39:57
Відэа: AVC; 546x480 (1.138); 938 Kbps; 25 fps; 0,143 bpp
Аўдыё: AAC LC; 125 Kbps; CBR; 2 ch
139 2017-01-22 13:06:50
Тэма: Прастытутка / Белдзяржкіно / 1926 / WEBRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Вытворчасьць: Белдзяржкіно
Выхад на экран: 15.II.1927 Менск, 15.III.1927 Масквa.
Жанар: чорна-белы, нямы, сацыяльна-пабытовая мэлядрама.
Рэжысэр: Восіп (Алег) Фрэліх
Сурэжысэр-кансультант: Ной Галкін
Сцэнар: Ной Галкін, Лізавета Дземідовіч
Апэратар: Альфонс Уінклер
Мастакі: Аляксей Смірноў, Дані
Мантаж: Эсьфір Шуб
Аўтар надпісаў: Віктар Шклоўскі
Мультыплікацыя: А. Найдзіч
Фільм агучвае гурт Ilo&friends
Ролі выконваюць: Вера Арлова (Надзея), Уладзімер Яраслаўцаў (Пётар), Вольга Бонус (Варвара), Аляксандар Лядашчаў (Шура), Іван Лагуцін (сусед), Марк Данской (мінак) ды іншыя.
Апісаньне: Фільм апавядае пра сапраўды насутную ў 1920-я гады праблему. У часы так званай новай эканамічнай палітыкі (НЭПу) у СССР прастытуцыя квітнее. Тагачасныя апытаньні сьведчаць, што да паслугаў прастытутак зьвярталася да 60% савецкіх мужчын. У сувязі з гэтым пры Народным камісарыяце створана камісія па барацьбе з прастытуцыяй. На той час разам з рэпрэсіўнымі мэтадамі барацьбы ўжываюцца ідэі сацыяльнай прафіляктыкі. Напрыклад, пры вэнэралягічных лякарнях ствараліся майстэрні для жанчын, дзе адбывалася сацыялізацыя «жрыц каханьня».
КІНАКЛЯСЫКА АЖЫЛА! ІНТЭРНЭТ-ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПРАЕКТУ «ТУЗІН.НЕМАЎЛЯ»
Працягласьць: 00:59:48
Памер: 355 mb
Вілэа: AVC; 546x480 (1.138); 700 Kbps; 25 fps; 0,107 bpp
Аўдыё: AAC LC; 125 Kbps; CBR; 2 ch
140 2017-01-20 21:25:49
Працяг: Навыперадкі / Rat Race / 2001 / HDRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
во што выдае
Благі запыт. Спасылка, па якой Вы перайшлі, некарэктная ці пратэрмінаваная.
Кудысьці не туды цісьнеце ці карыстаецеся невядомым мне броўзэрам. У мяне торэнт пампуецца звычайна, без усялякіх спасылак.
141 2016-12-12 22:56:52
Тэма: У агні народжаная / Белдзяржкіно / 1929 / WEBRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Вытворчасьць: Белдзяржкіно
Год: 1929
Жанар: чорна-белы, нямы.
Рэжысэр: Уладзімер Корш
Фільм агучвае гурт Re1ikt
Апісаньне: Гэта стужка — унікальная магчымасьць паглядзець вачамі савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919—1920 гадоў у беларускай гісторыі, калі вялося змаганьне за незалежнасьць краіны. Сярод дзеючых асобаў — генэрал Булак-Балаховіч, «апошні нашчадак беларускіх князей» Сапега, а таксама чальцы ўраду БНР, сярод якіх можна пазнаць, напрыклад, Вацлава Ластоўскага. Гэта быў першы (і апошні) выпадак, калі ў савецкім кіно згадалі пра Беларускую Незалежную Рэспубліку. Натуральна, што вобразы «ворагаў пралетарскага ладу» пададзены ў сатырычнай форме. Напрыклад, прафэсары, інтэлігенты БНР увесь час красамоўнічаюць, а Булак-Балахович прамаўляе перад сялянамі нібы з-паднябесься — на высокай трыбуне з прыступкамі.
Дадатковая інфармацыя: у артыкуле Андрэя Мікалаева [ссылка удалена]"На змагарах трымаецца нацыя"
"...у 1929 годзе на "Белдзяржкіно", была знята кінастужка "У агні народжаная", дзе ўпершыню быў паказаны реэальны вобраз Булак-Балаховіча. Які потым, як ні дзіўна, перайшоў на савецкага героя анекдотаў Чапаева."
КІНАКЛЯСЫКА АЖЫЛА! ІНТЭРНЭТ-ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПРАЕКТУ «ТУЗІН.НЕМАЎЛЯ»
Працягласьць: 00:44:21
Памер: 328 mb
Відэа: AVC; 546x480 (1.138); 903 Kbps; 25 fps; 0,138 bpp
Аўдыё: AAC LC; 125 Kbps; CBR; 2 ch
142 2016-12-09 00:06:12
Тэма: "Нясі мяне восень...", альбо Барды ў Бельску / 2008 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Рэжысэр: Віктар Корзун
Год: 2008
Апісаньне: Расповед пра пачаткі і стваральнікаў фэстывалю "Бардаўская восень", што адбываецца штогод у Бельску-Падляскім. Рэпартаж абапіраецца на архіўныя запісы.
Героямі фільма выступаюць Багдан Сіманенка, Алесь Камоцкі, Юрка Асеньнік, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Ігар Лукашук, Міхал Анемпадыстаў, Алег Латышонак, Ілона Карпюк, гурт "Босае сонца", Дар'я Кадамская ды іншыя.
Памер: 331 мб
Працягласьць: 00:30:11
Відэа: AVC; 720x576 (4:3); 1400 Kbps; 25 fps; 0,135 bpp
Аўдыё: AAC LC; 127 Kbps; CBR; 2 ch
143 2016-11-27 13:05:34
Тэма: Пажарнікі / Strażacy / 2015-2016 / 720p (4 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Краіна: Польшча
Год: 2015-2016
Рэжысэр: Мацей Дэйчэр (Maciej Dejczer)
У ролях: Мацей Закасьцельны (Maciej Zakościelny), Вероніка Росаці (Weronika Rosati), Олаф Любашэнка (Olaf Lubaszenko), Якуб Вэсалоўскі (Jakub Wesołowski), Яцэк Лентартовіч (Jacek Lenartowicz), Марта Шціловіч (Marta Ścisłowicz), Міхал Жураўскі (Michał Żurawski), Себасьцьян Фабіянскі (Sebastian Fabijański), Міхал Чарнецкі (Michał Czernecki), Мацей Мікалайчык (Maciej Mikołajczyk), Давід Завацкі (Dawid Zawadzki), Патрысыя Соліман (Patrycja Soliman).
Апісаньне: Сэрыял распавядае пра жыцьцё пажарнікаў OSP, з іх паўсядзённымі і небясьпечнымі прыгодамі, якія багатыя на пацешныя, а часам і жахлівыя сытуацыі. Гэта гісторыя жарсьці і гераізму простых людзей, якія жывуць побач з намі. Галоўны герой Адам знаходзіцца ў росквіце сваіх сілаў і на піку кар'еры. Яго нявеста з'язджае на стажыроўку за мяжу, і ён пераязджае ў варшаўскую правінцыю ды спрабуе адаптавацца ў новых жыцьцёвых умовах. На новым месцы працы Адам сустракае прыгажуню Камілу...
Колькасьць сэрыяў: 20(20)
Памер: 17,9 GiB
Працягласьць: 00:43:51.994
Відэа : AVC, 1280x720 16:9, 25.000 fps, 2 901 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
144 2016-11-27 12:43:50
Працяг: Сьведкі / 2015 / SatRip (5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадалося 10 сэрыяў
145 2016-11-27 12:41:48
Працяг: Загадкі беларускай гісторыі (15 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадалося 13 сэрыяў
146 2016-11-24 19:44:37
Працяг: АДКАЖЫЦЕ!!!!!!!!!ЯК ДАДАЦЬ СВОЙ ФАЙЛ??????? (1 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
пан Шыманскі, чытайце правілы стварэньня раздачы https://baravik.org/topic/1201/.
147 2016-08-31 15:31:41
Тэма: Чэмпіянат Эўропы 2016 / Фінал / Партугалія - Францыя / HDRip (0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Дата: 10.07.2016
Від спорту: Футбол
Удзельнікі:

Мова камэнтарыяў: беларуская (Павал Баранаў)
Дадатковая інфармацыя: + цырымонія ўзнагароджаньня
Памер: 11.9 GiB
Відэа : AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 fps, 9 811 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
148 2016-08-31 15:09:40
Працяг: Іспанія / Spanien / 2012 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Замяніў торэнт, перапампуйце.
149 2016-08-31 15:09:18
Працяг: Хочацца жыць / Chce sie zyc / 2013 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Замяніў торэнт, перапампуйце.
150 2016-08-15 22:47:26
Працяг: Іспанія / Spanien / 2012 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:nLeB-SpNfBs


