Тэма: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

right

Краіна: Фінляндыя, Эстонія, Нямеччына
Жанр: драма, гісторыя, спорт
Год: 2015

Рэжысэр: Клаўс Хярэ

У ролях: Кірыл Кяро, Лембіт Ульфшак, Мёрт Авандзі, Урсула Ратасэп, Лііса Копел, Кай Нордберг.

Пра фільм: Стужка абапіраецца на факты біяграфіі легендарнага эстонскага фехтавальніка і трэнера Эндэля Нэліса (1925 - 1993). Ратуючыся ад НКУСу, малады эстонскі фехтавальнік, прызваны ў свой час немцамі ў войска, уцякае на радзіму ў мястэчка Хаапсалу, дзе пачынае вучыць школьнікаў мастацтву фехтавання. Аднак мінулае і тут наганяе яго, і перад Эндэлем паўстае выбар: застацца з вучнямі, якія дамагліся ўзяць удзел у спаборніцтвах у Ленінградзе, ці зноў кінуцца ўва ўцёкі?

Рэйтынгі Паказаць

Памер: 8.00 GB
Працягласць: 01:38:28
Якасць відэа: BDRip 1080p
Фармат відэа: MKV

Відэа:
кодэк: H.264
памер кадра: 1920 х 808
бітрэйт: 10.7 Mbps

Аўдыё (1):
мова: беларуская
пераклад: двухгалосы закадравы пераклад (Белсат)
бітрэйт: 129 Kbps
кодэк: AAC

Аўдыё (2):
мова: эстонская
пераклад: арыгінальнае агучванне
бітрэйт: 768 Kbps
кодэк: DTS

Субтытры:
мова: ангельская
фармат: SRT

Постэр: Эдуард Сямашка

Здымкі экрана Паказаць
https://s12.postimg.org/sn3h09jh5/2015._.mkv_20170814_122020.406.jpghttps://s28.postimg.org/agb3zqkbt/2015._.mkv_20170814_122031.531.jpghttps://s14.postimg.org/klz4xxoct/2015._.mkv_20170814_122034.687.jpghttps://s27.postimg.org/btnrjlzvz/2015._.mkv_20170814_122042.515.jpghttps://s17.postimg.org/ga9ij8gsr/2015._.mkv_20170814_122049.734.jpghttps://s22.postimg.org/isznyp37x/2015._.mkv_20170814_122053.812.jpghttps://s13.postimg.org/6vmq122pv/2015._.mkv_20170814_122057.500.jpghttps://s29.postimg.org/4u6ctwt0j/2015._.mkv_20170814_122111.656.jpg

Прычэпкі допісу

2015. Фехтавальнік.mkv.torrent 20.39 кБ, 43 спампоўванняў з 2017-08-14 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Клёвы фільм!

Маю заўвагу: на самай справе прозвішча "Härö" на фінскай мове гучыць як "Хярё", або "Хэрё" (літэра "ä" ёсьць  чымсьці сярэднім паміж "я" і "э", а літэра "ö" - гэта заўсёды "ё".).
Кажу гэта як ліўвік (прадстаўнік фіна-вугорскіх народаў).

Апошні раз адрэдагавана libertus.proza (2017-08-26 17:03:26)

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

4

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

libertus.proza напісаў:

Маю заўвагу: на самай справе прозвішча "Härö" на фінскай мове гучыць як "Хярё", або "Хэрё" (літэра "ä" ёсьць  чымсьці сярэднім паміж "я" і "э", а літэра "ö" - гэта заўсёды "ё".).
Кажу гэта як ліўвік (прадстаўнік фіна-вугорскіх народаў).

Вядома, але ці можа ў беларускай мове літара "ё" ісці пасля заўсёды цвёрдай "р"?)

Kalinowski напісаў:

Павінна, таму што гэта не беларускае прозвішча, а замежнае... Напрыклад, у фінаў няма ў алфавіце гуку "ч", а ў ліўвыкаўскай мове ёсць: "č". Таму, калі фіны пішуць лыўвыкаўскае прозвішча, у якім прысутнічае літара "č", то яны пішуць яе менавіта ў тым правапісе, якое ўласціва менавіта ліўвыкаўскай мове, - хоць гэта і супярэчыць правапісу фінскай мовы. Гэта ёсьць прыкмета павагі да мовы таго народа, чыё прозвішча.
Таму і беларускае прозвішча яны б напісалі менавіта ў той транскрыпцыі, якое ўласціва менавіта Беларусі, а не каверкалі на свой лад.

Апошні раз адрэдагавана libertus.proza (2017-08-27 17:17:32)

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

6

Глупства. Правапіс запазычаных словаў, як і ўласных імёнаў ды прозвішчаў, мае заўжды падпарадкоўвацца пад фанетычную сістэму той мовы, у якой ужываецца дадзеная лексема. У беларускай мове няма гуку [р']-мяккага, і кропка.

7

libertus.proza, па Вашай логіцы, беларускія філолагі і дагэтуль павінны карыстацца бальшавіцкім законам 1933 года "Аб спрашчэнні моў", ды пісаць цеатр, рэволюцыя, соцыолізм, гэта павага да расейскай мовы  wink . Нагадаю, што той закон быў прызваны "ликвидировать искусственный барьер" паміж беларускай і расейскай мовамі.
Гук "ö" прысутнічае ў французскай, нямецкай, вугорскай, турэцкай ды ў некаторых іншых мовах. У галіцызмах на -eur, пасля к, л, на пісьме перадецца праз ё: баксёр, панікёр. Зьміцер Саўка ў сваім даследаванні "Беларускі клясычны правапіс" дапушчае ў шэразе галіцызмаў і аднакаранёвыя адпаведнкі з іншымі фіналямі: актор (лац. actor), ліквор (лац. liquor). Адпаведнікамі расейскіх слоў на -ёр/-ор утвораных на ўзор галіцызмаў (вахтёр, лифтёр, шахтёр), ёсць словы з уласнабеларускім суфіксам -ар: вахтар, ліфтар, шахтар.
у іншых выпадках:

- пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам - праз э: фрэкен (fröken), Дэніц (Dönitz), Інэню (Inönu), Пэтэфі (Petöfi), Сёдэрстрэм (Söderström), Сэра (Seurat), Шрэдэр (Schröder).

Так што, не выдумляйце псеўдамоўныя тэорыі. Да Вас ужо ўсё вывучана і напісана.

Tosha13 напісаў:

Фіны ня кажуць: "Няма літары "ч", і кропка".
Яны праяўляюць павагу, і ідуць насустрач, хоць нават прамаўляць яе не ўмеюць. Нету літары ў алфавіце - значыць, няма і гуку. Наогул. У фінаў - няма, адсутнічае зусім. А ў таго народа, чыё прозвішча - такая літара ёсць, і гук такой ёсць. Таму фіны праяўляюць павагу, і бяруць, і пішуць іх літару, з чужога алфавіту. Хоць самі фіны нават прамаўляць яе не ўмеюць, у іх язык не стаіць. Прамаўляць гэты чужацкі гук - гэта ўжо праблема не фінаў. Яны сваю працу выканалі: праявілі на паперы павагу. А прамаўляюць гэты гук хай тыя, у каго язык стаіць.

А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна. Мяккая або жорсткая "р"- усё роўна. Яна - ёсць. Яе не трэба браць з харвацкага алфавіту ці македонскага, у думаць: як жа яна вымаўляецца. Яна ёсць. Напісаць разам "рё" - гэта не праблема. А прамаўляць яе няхай прамаўляюць тыя, у каго павернецца язык сказаць. Галоўнае, што беларусы прадэманстравалі прынамсі на паперы сваю павагу да прозвішча іншага народа. А прамаўляць могуць паміж сабой і "рэ", і "ро", і як каму зайдзе ў галаву. Але пісаць павінны "рё". І кропка. Бо гэта - праява павагі.

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

9

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

libertus.proza напісаў:

.
А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна.

Абсалютнае трызненне. Чытайце мой адказ вышэй. Ды вывучайце лінгвістычныя працы беларускіх лінгвістаў. На гэтым дыскусію лічу закрытай.

10

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Tosha13 напісаў:

libertus.proza, па Вашай логіцы, беларускія філолагі і дагэтуль павінны карыстацца бальшавіцкім законам 1933 года "Аб спрашчэнні моў", ды пісаць цеатр, рэволюцыя, соцыолізм, гэта павага да расейскай мовы  wink . Нагадаю, што той закон быў прызваны "ликвидировать искусственный барьер" паміж беларускай і расейскай мовамі.
Гук "ö" прысутнічае ў французскай, нямецкай, вугорскай, турэцкай ды ў некаторых іншых мовах. У галіцызмах на -eur, пасля к, л, на пісьме перадецца праз ё: баксёр, панікёр. Зьміцер Саўка ў сваім даследаванні "Беларускі клясычны правапіс" дапушчае ў шэразе галіцызмаў і аднакаранёвыя адпаведнкі з іншымі фіналямі: актор (лац. actor), ліквор (лац. liquor). Адпаведнікамі расейскіх слоў на -ёр/-ор утвораных на ўзор галіцызмаў (вахтёр, лифтёр, шахтёр), ёсць словы з уласнабеларускім суфіксам -ар: вахтар, ліфтар, шахтар.
у іншых выпадках:

- пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам - праз э: фрэкен (fröken), Дэніц (Dönitz), Інэню (Inönu), Пэтэфі (Petöfi), Сёдэрстрэм (Söderström), Сэра (Seurat), Шрэдэр (Schröder).

Так што, не выдумляйце псеўдамоўныя тэорыі. Да Вас ужо ўсё вывучана і напісана.

Не перакручвайце, спадар. Мы гаворым пра асабістыя прозвішчы, а не пра ўвесь слоўнік.

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

11

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Tosha13 напісаў:
libertus.proza напісаў:

.
А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна.

Абсалютнае трызненне. Чытайце мой адказ вышэй. Ды вывучайце лінгвістычныя працы беларускіх лінгвістаў. На гэтым дыскусію лічу закрытай.

Праявіць непавагу і заткнуць рот прасцей за ўсё. Яшчэ і карыстаючыся сваёй уладай мадэратара.

12

Але фіны б так не зрабілі з беларускім прозвішчам, як паступаюць беларусы з фінскім.

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

13

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

libertus.proza, я прывёў у прыкладах таксама і асабістыя прозвішчы (Дэніц (Dönitz), Інэню (Inönu), Пэтэфі (Petöfi), Сёдэрстрэм (Söderström), Сэра (Seurat), Шрэдэр (Schröder)). Не займайцеся лухтой і не перакручвайце мову як толькі ўздумаецца. Бачыў ужо актывістаў, якія раптоўна вырашалі пісаць украінскае прозвішча Цімашчук - Тымашчук, таксама з-за павагі, насуперак фанетычным нормам беларускай мовы. Вы так з-за павагі ўвогуле на мову забудзецеся! Вас бы так паважалі, як імкнецеся вы паважаць іншых, забываючыся пра сваё. Так што "паважайце" па прынцыпе "ціха і сам з сабою".

14

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

libertus.proza напісаў:
Tosha13 напісаў:
libertus.proza напісаў:

.
А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна.

Абсалютнае трызненне. Чытайце мой адказ вышэй. Ды вывучайце лінгвістычныя працы беларускіх лінгвістаў. На гэтым дыскусію лічу закрытай.

Праявіць непавагу і заткнуць рот прасцей за ўсё. Яшчэ і карыстаючыся сваёй уладай мадэратара.

як я скарыстаўся сваёй уладай ці праявіў непавагу? Бан Вы не атрымалі, пакуль...
Паўтаруся, дыскусію лічу завершанай. Свой экзістэнцыяльны адчай накіроўвайце у Акадэмію навук. Тут гэта будзе лічыцца за СПАМ.

15

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Tosha13 напісаў:
libertus.proza напісаў:

Праявіць непавагу і заткнуць рот прасцей за ўсё. Яшчэ і карыстаючыся сваёй уладай мадэратара.

як я скарыстаўся сваёй уладай ці праявіў непавагу? Бан Вы не атрымалі, пакуль...

А доўга гэта зрабіць? для таго, хто піша:

Tosha13 напісаў:

На гэтым дыскусію лічу закрытай.

А што тычыцца таго, што беларусы дзесяцігоддзямі праяўлялі непавагу да прозвішчаў іншых народаў - то як Вы думаеце? Можа ўжо пара выправіцца, і пачаць паважаць? Усё ж такі, гэта не беларускія прозвішчы, а замежныя.

Апошні раз адрэдагавана libertus.proza (2017-08-28 22:49:23)

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

16

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Tosha13 напісаў:

Паўтаруся, дыскусію лічу завершанай. Свой экзістэнцыяльны адчай накіроўвайце у Акадэмію навук. Тут гэта будзе лічыцца за СПАМ.

Ладна. Лічыце, што перамаглі. Бо Вы ж маеце ўладу заткнуць мне рот, а я даць здачу ўлады не маю. Таму Ваша ўзяла. Лічыце сябе пераможцам, калі Вам ад таго салодка. Больш на гэтую тэму не заікнуся.

Але павінен паведаміць, што думаць Вы мне не зможаце забараніць. А мець у сваім сэрцы крыўду на ўвесь беларускі народ - таксама.  Бо я ліўвык, а не беларус.

Апошні раз адрэдагавана libertus.proza (2017-08-28 23:27:12)

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

17

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Калі тут дыскрымінуюць за тое, што смею патрабаваць павагі да іншых народаў - я ўвогуле маўчаць буду.

Падтрымайце подпісамі петыцыі па спасылцы: www.change.org/u/bratislav_libertus

18

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Дыскрымінуюць  big_smile
Чалавек, які блытае паняцці "ўнармаванай мовы", што падпарадкоўваецца сваім законам і патрабуе павагі насуперак правілам, што былі замацаваныя не адным стагоддзем).  Пасля апошняга папярэджання аж 3 "пустыя" паведамленні, нават пасля ўсіх філалагічных і маральных доказаў. Рот Вам, спадар ліўвык, аніхто не замыкае, але правілы форума павінны выконвацца. Калі вы маеце прэтэнзіі на адрас унармаванай сучаснай беларускай мовы - вы не туды звярнуліся, паўтараю. Лепш пасядзіце ў лазні, спачніце. Пэўна, ліўвыкі не разумеюць, што моўны апарат беларусаў ужо 1000 гадоў не выпрацоўвае р' - мяккага, але з-за павагі мы павінны змяніць сваю фізіялогію)

Працяг: Фехтавальнік / Miekkailija (Клаўс Хярэ / Klaus Härö) [2015, Фінляндыя, Драма, BDRip-1080p] DVO (Bel) + Original (Est) + Sub (Eng)

Фільм анлайн

Шукаю наступныя (мульт-)фільмы ў беларускай агучцы: Лэйдзі і валацуга, Самаходзікі (Тачкі), Пакахонтас 1, Матч Пойнт, Русалачка 1-2. Калі вы маеце хоць адзін з іх, ці ведаеце, дзе знайсці, то, калі ласка, звяжыцеся са мною праз інтэрнэт (vk.com/edward_valentson, www.facebook.com/edwardsemashko), ці па тэлефоне 8 029 8541896 (МТС)