Дзякуй за http://knihi.com/mielez/ludzi.html
У школе так і не дачытаў у свой час
376 2010-03-26 01:27:06
Працяг: Людзі на балоце / І. Мележ / 2 серыі / 1981 / Беларусьфільм / TVRip (24 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
377 2010-03-25 22:24:38
Працяг: І на камянях растуць дрэвы/И на камнях растут деревья [1985г.] (13 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
А калі фільм на ангельскай мове ці мове папуасаў Новай Гвінэі?
378 2010-03-25 19:16:10
Працяг: Праблемы з адкрыццём/спампоўкай torrent-файлаў (Invalid torrent file) (13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
http://tracker.torrent.by:6969/
Vognischcha, знайдзіце там свой торэнт, спампуйце і стаўце на раздачу. Усё будзе добра. З форумам зараз нейкія праблемы.
Тое ж самае тычыцца і астатніх, хто бачыць праблемы са сьцягваньнем торэнт-файлаў
379 2010-03-25 19:14:12
Працяг: І на камянях растуць дрэвы/И на камнях растут деревья [1985г.] (13 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Vognischcha, калі ласка, калі ведаеце беларускую, старайцеся карыстацца ёю (прыкладам, у апісаньні раздачы).
Дзякуй.
380 2010-03-25 10:46:19
Тэма: 5-ы выпуск факсымільнага выданьня газэты "Наша Ніва" (0 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдавецтва “Тэхналёгія” запрашаюць на прэзэнтацыю
5-га (апошняга) выпуска факсымільнага выданьня газэты “Наша Ніва”, якая адбудзецца 24 сакавіка 2010 году а 15-й гадзіне ў Інфармацыйна-выставачным цэнтры ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, пакой 110)
Уваход свабодны
У прэзэнтацыі ўдзельнічаюць вядомыя дзеячы навукі і культуры Беларусі.
Прэс-рэліз тут:
http://www.box.net/shared/khyznmttit
Даведкі праз тэл. +37529 325 24 23 (Марыя)
Ахвотныя набыць выданьне - майце на ўвазе, што фармат кнігі нестандартны (памер тагачаснай газэты)
381 2010-03-24 01:10:06
Працяг: У Мінску ўзвядуць помнік Уладзіміру Караткевічу (2 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)
http://www.uladzimir-karatkevich.com/bibl/bel/bel.html - вось лепшая памяць аб пісьменьніку.
382 2010-03-19 00:17:12
Працяг: Берасцейская крэпасць – дзве абароны / 2009 / SATRip (9 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дзякую -спасылка добра працуе
Адразу пачало пампаваць!
Наступным разам пры такіх жа праблемах пампуй адпаведны торэнт на http://tracker.torrent.by:6969/
Там знаходзяцца ўсе торэнты з гэтага трэкеру.
383 2010-03-19 00:15:11
Працяг: Пераклад моўных файлаў (48 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
message=паведамленьне. На форуме гэта розныя паняцьці.
384 2010-03-18 22:46:02
Працяг: Лэсі / Lassie / 2005 / SatRip - Belsat TV (6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
памылка торэнта, немагчыма зпампаваць
Паспрабуй знайсьці гэты торэнт-файл тут: http://tracker.torrent.by:6969/
Тое ж самае і з усімі астатнімі. Зараз мае быць праблема са сьцягваньнем файлаў з непасрэдна тэмаў-раздачаў.
385 2010-03-18 21:33:37
Працяг: Пераклад моўных файлаў (48 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Убачыў такі пераклад слова post: занатоўка
Як лічыце, ці правільны ён? Можа, так і перакладаць?
386 2010-03-16 19:05:25
Тэма: Стары Ольса - Ладдзя роспачы (У.Караткевіч), 2004, lossless, FLAC (5 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)
Ладдзя роспачы - аўдыёспэктакаль паводле аднайменнага твора У. Караткевіча.
Музыка, якая гучыць на працягу аповеду, узятая з рэпэртуару саміх музыкаў.
жанр: аўдыёспэктакаль
год: 2004
краіна: Беларусь
мова: беларуская
бітрэйт: lossless
фармат: FLAC
памер: 581 МБ
Audio: 16bit 44100Hz stereo
Сьпіс трэкаў:
01 - Выліваха (11:01)
02 - Бона Сфорца (8:32)
03 - Смерць (7:00)
04 - Ладдзя (6:59)
05 - Рагачоўцы (2:21)
06 - Шыпшына (2:59)
07 - Бярозка (3:23)
08 - Бераг смерці (7:02)
09 - Гульня (6:49)
10 - Другая гульня (7:58)
11 - Дарагі дар (6:41)
12 - Вяртанне (5:01)
Калі вам спадабалася кружэлка - набудзьце дыскі музыкаў у краме ці наведайце іх канцэрты.
387 2010-03-16 16:29:19
Тэма: Стары Ольса / Дыскаґрафія (без аўдыёкнігі) / 2001-09 / lossless / FLAC (9 адказаў, апублікавана ў Народныя)
Жанар: Folk
Год: 2001-2009
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Бітрэйт: lossless
Фармат: FLAC, 16bit 44100Hz stereo
Памер: 3.90 ГБ
Пра гурт:"Стары Ольса" – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чал. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.
У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі ("Полацкі сшытак", "Віленскі сшытак"), беларускія канты 16 - пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах.
Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна магчымыя копіі (па выгляду, тэхналогіі і сыравіне) даўніх беларускіх інструментаў - дуды (валынкі), ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, барабана.
Мэта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў 13-18 стагоддзях была Беларусь. У Вялікім княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі.
Дзеля адраджэння гэтай культурнай асаблівасці ўдзельнікі гурта спалучаюць гучанне старажытных беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў – лютняў, рэбека, флейтаў.
Акрамя ўласных тэатралізаваных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях. Запісаны 7 альбомаў і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый. З 2003 года распачаў працу і танцавальны склад гурта (тэатр "Яварына"), які пад час выступаў знаёміць гледачоў са старадаўнімі танцавальнымі традыцыямі.
Склад:
Зміцер Сасноўскі - дуды, гуслі, вакал.
Марыя Шарый - флейты, дудачкі, шалмеі.
Ілля Кубліцкі - лютні, цыстры, колавая ліра.
Алесь Чумакоў - гуслі, рэбек, цыстра, шалмеі, колавая ліра, вакал.
Андрэй Апановіч - барабаны, перкусія, дуда, дудачка.
Сяргей Тапчэўскі - барабаны, перкусія.
Хто яшчэ граў: Кася Радзівілава, Каця Пінчук, Аксана Касцян
Калі вам спадабалася музыка - набудзьце дыскі музыкаў у краме ці наведайце іх канцэрты.
388 2010-03-16 16:16:01
Працяг: Ладдзя роспачы / п. У. Караткевіча / радыёспектакль / MP3 (3 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)
sai, а чаму ў раздачы файлы нейкія дзіўныя
Track 4 - 86МБ
Track 5 - 1.78МБ
што назвы што памер.
389 2010-03-16 14:02:36
Працяг: Стары Ольса - Дыскаграфія / 2001-2009 / MP3 (6 адказаў, апублікавана ў Народныя)
Ва FLAC трэба дадаць таксама (мне)
І яшчэ колькі памылак ёсьць:
1) Келіх Кола мусіць называцца Келіх кола (другое слова з маленькае літары - гэта ня ўласнае імя)
2) Альбом Келіх кола быў выдадзены ў 2000м годзе
3) Жанр не NeoFolk. NeoFolk - гэта калі ствараецца музыка сучаснымі аўтарамі, якая падобная да народнае. Стары Ольса не выдумляе нічога, наколькі ведаю, а карыстаецца гістарычнымі крыніцамі
4) Складанкі "Лепшае" няма
390 2010-03-13 18:08:53
Тэма: Як стварыць раздачу на трэкеры (16 адказаў, апублікавана ў Правілы, Інструкцыі, ЧаПы)
1. Выберыце форум на трэкеры, які адпавядае тэматыцы вашае раздачы
2. У адпаведным форуме націсьніце на лінк Post new topic
3. На старонцы, якая адчыніцца пасьля гэтага, трэба ўвесьці назву раздачы, яе апісаньне. Калі ласка, кіруйцеся правіламі афармленьня раздачаў адпаведна разьдзелу.
Каб палегчыць пошук раздачы, у полі Tags можна задаць (цераз коску) шэраг цэтлікаў якія сьцісла апісваюць зьмесьціва раздачы
4. Пасьля гэтага трэба дадаць торэнт-файл, які апісвае зьмесьціва вашае раздачы. Каб зрабіць гэта, знайдзіце поле Attachments, націсьніце на гузік Browse і выберыце torent-файл. Пасьля гэтага націсьніце Add file.
5. Калі ўсё зроблена правільна, то старонка стварэньня раздачы будзе выглядаць падобна на
[Зазначце, што на старонцы мусіць прысутнічаць дададзены torent-файл (ва ўзоры - 3f13d676262a266ed5cbac347bd68ce1.attach.torrent). Таксама зьверху можна ўбачыць як будзе выглядаць створаны пост. Калі нешта выглядае не так як задумвалася, то зьмесьціва паста можна паправіць.]
6. Каб закончыць стварэньне раздачы, націсьніце Submit topic.
Віншую, вашая раздача створаная!
391 2010-03-12 19:15:46
Працяг: Чырвоны каптурок (2005) / SATrip - Belsat (25 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
З фаерфоксам вось менавіта зараз праблемы
392 2010-03-12 19:13:57
Працяг: Праблемы з адкрыццём/спампоўкай torrent-файлаў (Invalid torrent file) (13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Няма праблем з Фаерфоксам.
Ёсьць насамрэч (у мяне раз-пораз).
Але цікава, што праз статыстыку трэкера ўсё добра адкрываецца.
І з гэтым учора былі праблемы.
393 2010-03-12 17:47:02
Працяг: Перапісанае жыцьцё (Stranger than Fiction) / 2006 / SatRip-BelsatTV (21 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Heta prablema z sajtam, nie z klijentam. Moža kanekcyja abryvajecca praz 10 sekundaŭ.
394 2010-03-12 00:17:56
Працяг: Бясконцая гісторыя / Neverending Story / 1984 / BDRip (13 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
http://tracker.torrent.by:6969/
f586e11eb4ebb90cda00b69075017cbb92ca262c Biaskoncaja.historyja.(The.NeverEnding.Story).1984.XviD.BDRip.avi 1.36GiB
Пакуль што толькі так убачыць можна. Ну ці торэнт спампаваць.
395 2010-03-12 00:09:05
Працяг: Меркаваньнi ды уражанньнi.. (31 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)
Дастаткова стварыць новую тэму ў адпаведным форуме (націснуць на "Post new topic" справа). Да паста, які адчыняе тэму, трэба далучыць torrent-файл (attach file). Калі пост будзе адасланы на сэрвэр, то можна лічыць што раздача створаная.
396 2010-03-11 22:36:15
Працяг: Партнер budzma.org (6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Ня буду казаць як я галасаваў, калі наогул галасаваў, але зазначу, што на іх сайце сярод партрэраў torrent.by ня бачу
397 2010-03-10 21:33:28
Працяг: Праблемы з трэкерам (41 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Раздача працуе. Праўда, торэнт атрымалася спампаваць раза зь пяцідзясятага.
398 2010-03-10 01:58:35
Працяг: Праблемы з трэкерам (41 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Здаецца што праблема разьвязаная. Калі не - паведамляйце ў гэтай галіне.
399 2010-03-09 09:59:35
Працяг: Таксі-2 / Taxi 2 / 2000 / DVDRip (7 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Ant0xA, прапаную падрабязьней напісаць што за праблема. Бо незразумела нават дзе яна адбываецца - ці то пры спробе сьцягнуць торэнт-файл ці то пры спробе спампаваць раздачу. + дакладны тэкст памылкі таксама будзе карысны.
400 2010-03-08 20:57:35
Працяг: Пераклад моўных файлаў (48 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Спадарства.
Той хто закінуў нядаўна admin_index.php мае праблемы з кадоўкамі. Я лічу, што файлы там мусяць захоўвацца ў UTF-8. А новая вэрсія admin_index.php, хутчэй за ўсё ў UTF-16BE