1

Тэма: Дзівосы Бэль-Айл / The magic of Belle Isle / 2012 / BD-Rip


Спампаваць: magnet link

Дзівосы Бэль-Айл / The magic of Belle Isle / 2012 / BD-Rip

Краіна: ЗША
Жанар: Камедыйна-драматычны
Працягласьць: 109 хвілін

Рэжысэр: Роб Райнэр

У ролях: Морган Фрыман у ролі Монтэ Уайлдхорна
                Кенан Томпсан — Генры, пляменнік Монтэ
                Вірджынія Мэдсен у ролі Шарлоты О'Ніл
                Мэдэлін Кэрал у ролі Уілаў О'Ніл, першай дачкі Шарлоты
                Эма Фурман у ролі Фінеган (Фін) О'Ніл, другой дачкі Шарлоты
                Нікалет П'ерыні ў ролі Флоры (Флор) О'Ніл, трэцяй дачкі Шарлоты
                Кевін Полак у ролі Джо Віёлы
                Фрэд Уілард у ролі Эла Кайзера
                Джэсіка Хехт у ролі Карэн Луп
                Эш Крысціян — Карл Луп, сын Карэн
                Лукас Руні ў ролі клоуна
                Бойд Холбрук у ролі Люка Форда

Пра фільм: Сварлівага Монтэ Уайлдхорна, прывозіць на лета ў дом на беразе возера ў Бель-Айл яго пляменнік Генры, які сябруе з уладальнікам. Монтэ- вядомы пісьменнік вестэрнаў . Страта жонкі, якая памерла ад раку шэсць гадоў таму, падарвала яго запал да пісьменства і прывяла да моцнай залежнасці ад алкаголю.
Праз некаторы час Монтэ знаёміцца з суседскай сям'ёй — прывабнай маці-адзіночкай Шарлотай О'Ніл і яе трыма маленькімі дочкамі: старэйшай Уілаў, сярэдняй  Фінай і малодшай- Флорай.
Уілаў- пастаянна размаўляе па мабільным, Фіна — гарэза, а Флора — наіўная малая дзяўчынка.
Фініган просіць Монтэ навучыць яе  яё прыдумляць цікавыя гісторыі і той пагаджаецца быць яе ментарам.
Пісьменнік не толькі тонка ўплывае на жыхароў горада, але і яны дапамагаюць яму зноў знайсці натхненне. Фініган спантанна прыдумляе гісторыю, што падштурхоўвае Монтэ напісаць гісторыю для Флор, а потым яшчэ адну.
Аднойчы ў канцы жніўня Шарлота просіць Монтэ прыгледзець за дзяўчынкамі, пакуль яна афармляе свой развод у Нью-Ёрку. Яны збліжаюцца, Монтэ распавядае Фіне, як ён апынуўся ў інвалідным вазку, як сустрэў каханне ўсяго свайго жыцця і як пачаў пісаць. Неўзабаве пасля гэтага яны развітваюцца.
Праходзяць месяцы, і Монтэ вяртаецца ў Бель-Айл. Прадаўшы правы на экранізацыю сваіх вестэрнаў, ён купляе дом па суседству, і сям'я О'Ніл вітае яго вяртанне.

Фільм «Магія Бель-Айл» быў зняты ў вёсцы Грынвуд-Лэйк , штат Нью-Ёрк , у ліпені 2011 года.

Мова: беларуская(прафэсійны шматгалосы), ангельская(арыгінал)

Памер: 10,4 Gb
Відэа: MKV, 1920x1036, 23,97 fps, 10,9 Mbps
Аўдыё 1: English, 48 kHz, DTS 6Ch, 1509 kbps
Аўдыё 2: Беларуская, 48 kHz, AC-3 2Ch, 256 kbps

Фільм анлайн можна паглядзець тут: https://kinakipa.site/movie?id=580181

Прычэпкі допісу

The.Magic.of.Belle.Isle.2012.BDRip.1080p.Bel.mkv.torrent 199.38 кБ, 3 спампоўванняў з 2025-10-07 

The_Magic_of_Belle_Isle_poster.jpg 25.82 кБ, файл ніколі не спампоўваўся. 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.