Варта пампаваць? Што наконт якасьці выявы й перакладу?
1 2012-03-06 21:26:48
Працяг: Плецены чалавек / The Wicker Man / 2006 / BDRip (3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
2 2012-02-06 00:02:17
Працяг: Дабравольскі У.М. - Смаленскі Этнаграфічны Зборнік (8 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
І мне б спампаваць
Я на раздачы, калі трэба
3 2012-02-05 22:37:06
Працяг: Guda/Архаічныя абрадавыя сьпевы/2002/MP3 (4 адказаў, апублікавана ў Народныя)
Мая першая раздача, таму кажыце, калі што ня так
4 2012-02-05 22:35:37
Тэма: Guda/Архаічныя абрадавыя сьпевы/2002/MP3 (4 адказаў, апублікавана ў Народныя)
Жанр: традыцыйная музыка
Год: 2002
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Бітрэйт: 128 kbps
Памер: 43,5 Мb
Guda — беларускі этна-фолк гурт.
Выканаўцы гурта GUDA практыкуюць голасны сьпеў (тэрмін уведзены этнамузыколягам З. Я. Мажэйка), якi паходзiць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэрыі выканання: уменьне «голасна весьцi» (сьпяваць працяжна, на вялiкiм дыханьнi), таксама «падняць» песьню (расьпець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага сьпеву характэрна мноства гукавых фарбаў, акiя арганiчна ўплятаюцца ў мэлядычную лiнiю напеву (глiсы на ўзьлётах ды спадах, падрыгваньнi голасу, доўгiя і кароткiя воклiчы на асобных фанэмах — так выконваюцца, найперш, песьнi вяснова-летняга цыклу, бальшыня вясельных ды радзiнных песень.
Аснову рэпертуару гурта GUDA складаюць абрадавыя песьнi — найбольш архаiчны пласт традыцыйнай народнай культуры. Многiя песьнi ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаваньнi — яны ўзноўленыя паводле нотных запiсаў. Усе песьнi выконваюцца акапэльна.
«Архаічныя абрадавыя сьпевы» — першы студыйны альбом гурта, які выйшаў у сьвет у 2002 г. Перавыданьне адбылося ў 2006 г.
Сьпіс трэкаў:
1. Каралю-каралевічу (Веснавая) 1:06
2. Клiк, вясна! (Гуканьне вясны) 1:13
3. Дзякуй Богу, што вясна прышла (Веснавая) 1:36
4. Ой, да за гуменьцам (Валачобная) 2:52
5. А дзе ж ты, Юр'я, ўрасiўся (Юраўская) 1:18
6. Юр'я, ўставай рана (Юраўская) 1:34
7. Мядунiца (Веснавая карагодная) 1:13
8. Як на нашай на вуліцы да й на перавулку (Ваджэньне стралы) 2:04
9. За горэю крэмянэю (Веснавая) 1:32
10. Паганяй волы (Веснавая) 2:04
11. Што й па мору (Веснавая карагодная) 3:13
12. Ой, бяроза белая (Веснавая) 2:06
13. Ой, дай божэ тэплэ лiто (Веснавая талочная) 1:56
14. А на траваццэ, рано (Купальская) 1:31
15. Па бару хаджу (Пятроўская) 1:42
16. Да пад мостам рыба з хвостам (Касарская) 1:28
17. Пара жнейкі дамоў ісьці (Жніўная) 1:53
18. Соняйка да на заходе (Вясельная) 1:21
19. Маладзенькая Галечка (Вясельная) 1:38
20. Й у недiлечку рано (Вясельная) 3:22
21. Наварыў братка піва (Восеньская бяседная) 2:46
22. Добры вечар табе, пане-гаспадару (Калядная) 2:40
23. Мяцелiца (Калядная) 1:02
24. А йшла колiда па льду (Калядная) 1:12
25. Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (Калядная) 1:49
5 2012-02-05 22:02:29
Працяг: Агнём і мячом / Ogniem i mieczem / 4 сэрыі / DVDRip (13 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дадалася 3-я сэрыя.
Гэта значыць, што тым, хто ўжо запампаваў торэнт з папярэднімі 2 сэрыямі, прыйдзецца перакачаваць нанаў??? (((
6 2012-02-05 21:59:30
Працяг: Стары Ольса - Дыскаграфія / 2001-2009 / MP3 (6 адказаў, апублікавана ў Народныя)
...
3) Жанр не NeoFolk. NeoFolk - гэта калі ствараецца музыка сучаснымі аўтарамі, якая падобная да народнае. Стары Ольса не выдумляе нічога, наколькі ведаю, а карыстаецца гістарычнымі крыніцамі
Гэта далёка ня так. У гурта ёсьць прыдуманыя тэксты... І даволі шмат ) Ёсьць пераклады зь іншых моваў і музычныя варыяцыі. Карацей, гэта далёка не рэканструкцыя. Хапае там аўтарскай фантазіі, што, праўда, робіць праэкт больш цікавым для шырокага кола слухачоў
7 2012-02-04 00:43:14
Працяг: Ліса, мядзьведзь і мужык / 1982 / Беларусьфільм / SATRip (8 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Паспрабуйце спампаваць па гэтай спасылцы альбо па гэтай, усё ў вас атрымаецца
Дзякуй! )
8 2012-02-03 21:39:05
Працяг: Ліса, мядзьведзь і мужык / 1982 / Беларусьфільм / SATRip (8 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Раздачы няма (
9 2012-02-03 03:18:44
Працяг: Крымінальнае чытво / Pulp Fiction / 1994 / BDRip (36 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Станьце на раздачу хто, калі ласка!
Я на раздачы ўжо з паўгады амаль рэгулярна. У бліжэйшыя дні пасьля 23.00 таксама буду
10 2012-02-03 02:08:48
Працяг: Беларусізатар для Windows XP SP3 (28 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)
Дужа шкада, што я слаба разумею ў праграмаваньні...( А вось зрабіць пераклад Вінды думкі былі даўна. Дзякуй таму, хто гэтым заняўся! Спадзяюся, калі-небудзь выйдзе лінцэнзыйны пераклад на беларускую мову.
11 2012-02-03 01:53:43
Працяг: Агнём і мячом / Ogniem i mieczem / 4 сэрыі / DVDRip (13 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Круць якая!!! Дзякуй! А калі плянуюцца астатнія 2 сэрыі, ведае хто?
ЗЫ Няма малюнкаў у загалоўку і скрыншотах...
12 2012-02-03 01:24:05
Працяг: Дабравольскі У.М. - Смаленскі Этнаграфічны Зборнік (8 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
Раздачы няма А мне б спатрэбілася па вучобе...
13 2012-01-24 20:18:06
Працяг: Эфэкт матыля / The butterfly effect / 2004 / DVDRip (16 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Паляцела! )))
14 2012-01-24 18:32:55
Працяг: Эфэкт матыля / The butterfly effect / 2004 / DVDRip (16 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Няма раздачы...(
15 2012-01-24 18:29:54
Працяг: Катынь / Katyń / 2007 / BDRip (14 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Dziękuję bardzo! Добрае і вельмі патрэбнае кіно (ва ўмовах камунізацыі Расеі і саўковага валюнтарызма - у Беларусі)
16 2012-01-24 18:13:36
Працяг: Імпэрыя ваўкоў / L’Empire des loups / 2005 / SatRip - Belsat TV (16 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Ці варта пампаваць?..
17 2011-12-29 20:22:19
Працяг: Сустракайце! www.baravik.org! (3 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)
Жэстачайшыя меры! )))