Вельмі ўдзячны! Але ж дайце, калі ласка, раздачу
Файл раздаецца) Калі праблемы застануцца, паведамляйце.
Вы не ўвайшлі. Калі ласка, ўвайдзіце ці зарэгіструйцеся.
Баравік » Допісы ад Лучынка
Старонкі Папярэдняя 1 2 3 4 5
Вельмі ўдзячны! Але ж дайце, калі ласка, раздачу
Файл раздаецца) Калі праблемы застануцца, паведамляйце.
“Дзікае паляванне караля Стаха” – опера Беларускага cвабоднага тэатру паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча
Назва: Дзікае паляванне караля Стаха
Год запісу: 2023
Працягласьць: 01:54:04
Прэм’ера спектаклю: 15 верасня 2023 года
Апісаньне: “Дзікае паляванне караля Стаха” – опера Беларускага cвабоднага тэатру паводле знакамітай аповесці Уладзіміра Караткевіча.
Гэтая пастаноўка – сінтэз оперы, драматычнага тэатру, мультымедыяў і жывой музыкі.
Яе прэзентуюць як гатычны нуар – будзе містычна і змрочна, як у літаратурнай першакрыніцы 1958 года.
Прэм'ера маштабнай пастаноўкі Свабоднага тэатру адбылася ў Лондане на сцэне тэатру «Barbican».
На сцэне выступілі артысты з Беларусі і Украіны. Галоўныя ролі выконваюць зоркі сусветнага ўзроўню – Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.
Музыку напісала кампазітарка Вольга Падгайская, лібрэта стварыў Андрэй Хадановіч, рэжысёрамі выступілі Мікалай Халезін і жонка Наталля Каляда, дырыжор – Віталь Алексяёнак, харэографка – Марыя Сазонава.
Мова - беларуская.
Агульны памер: 1,79 Gb
Якасьць відэа: WebRip 1080p
Фармат відэа: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 25 fps (AVC at 2 111 kb/s)
Аўдыё: AAC at 128 kb/s, 2 channels, 44.1 kHz
Фанфан-Тульпан / Fanfan la Tulipe
Назоў па-беларуску: Фанфан-Тульпан
Арыгінальны назоў: Fanfan la Tulipe
Краіна: Францыя
Жанр: камэдыя, прыгоды, мэлядрама
Год выданьня: 2003
Рэкамэндацыі веку: 12+
Рэжысэр: Жэрар Краўчык (Gerard Krawczyk)
Акторы: Вэнсан Пэрэс (Vincent Perez), Пэнэлёпа Крус (Penelope Cruz), Дыд'е Бурдон (Didier Bourdon)
Пераклад і агучка: прафэсійны двухгалосы закадравы пераклад (Белсат)
Апісаньне: У цудоўнай Францыі XVIII стагодзьдзя жыцьцё было шчасьлівым, жанчыны даступнымі, а мужчыны займаліся сваёю ўлюбёнаю справаю, г.зн. вайною. Забава для каралёў, у якой удзельнічаў народ. Каб пазьбегнуць жаніцьбы малады авантурысты Фанфан запісваецца ў войска караля Людовіка XV. Маладая цыганка варожыць, што Фанфана чакае прасоўваньне па службе і нават што яго пакахае дачка самога караля!
Памер: 3,93 GB
Працягласьць: 01:36:26
Якасьць відэа: WEB-DL 1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа: 1920 x 816 at 24 fps (HEVC at 5 008 kb/s)
Аўдыё 1 (be): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Аўдыё 2 (fr): AC-3 at 448 kb/s, 6 channels, 48.0 kHz
Гэта новая раздача ў якасьці 1080p. Старая раздача DVDRip 480p тут:
https://baravik.org/topic/62
“Дзяды. Берасьцейская крэпасьць” – спэктакль Берасьцейскага Акадэмічнага Тэатру Драмы паводле паэмы "Дзяды" Адама Міцкевіча

Назва: Дзяды. Берасьцейская крэпасьць / Dziady. Twierdza Brześć
Краіны: Беларусь, Польшча
Год запісу: 2015
Працягласьць: 02:01:33
Прэм’ера спектаклю: 12 верасьня 2015 году
Апісаньне: «Дзяды» Адама Міцкевіча — гэта частка нашай агульнай гісторыі, у якой ідэнтычнасьць — гэта ня тое, што дадзена, а тое, што мы будуем. Дзе народ — гэта складаны арганізм, асобныя часткі якога ствараюць сетку напружанасьці, якая вызначае, хто мы.
Сюжэт спэктаклю "Дзяды. Берасьцейская Крэпасьць" заснаваны на расьсьледаваньні, якое праводзіць царскі сэнатар Навасільцаў у адным зь мястэчак Палесься, каб знайсьці ініцыятараў меркаванай змовы супраць цара.
З сэнатарскім судом нас пазнаёміў Паэта — вандроўнік, які сам шукае адказы на пытаньні, якія сёньня могуць разгадаць толькі памерлыя. Гэта прымушае пэрсанажаў перажываць падзеі мінулага. Ён аднаўляе абрад дзядоў, каб даць магчымасьць жывым слухаць тых, хто сыйшоў, каб зразумець іх, дараваць і даць ім супакоіцца з мірам.
Адам Міцкевіч дае нам урок як працаваць з памяцьцю. Ён кажа што каб жыць нам трэба вырашыць справы са сваімі памерлымі. Пачуйце іх.
Інавацыйная формула рытуальнага тэатру, якую ў сваіх спэктаклях распрацавалі Павал Пасьсіні, Патрыцыя Даловы і група netTheatre, дазваляе пачуць гісторыі, якія звычайна не расказваюцца. Менавіта самі гледачы, як старажытны хор, становяцца сустваральнікамі спэктаклю.
Рэжысэр й музыка: Павал Пасьсіні
Драматург: Патрыцыя Даловы паводле «Дзядоў» Адама Міцкевіча
Пераклад: Серж Мінскевіч, Сяргей Кавалёў
Сцэнаграфія й касьцюмы: Алена Лола Лолі
Мультымэдыя: Марыя Порзыч
Памочнік рэжысэра: Гжэгаж Грэцас
Каардынатар: Марына Дашук
Акторы: Вячаслаў Цыцкоўскі, Натальля Вараб'ёва, Яўген Рэкеш, Тамара Лаўчук, Сяргей Пяткевіч, Алег Бузук, Вольга Клімук, Дар'я Старасотнікава, Кацярына Яцкавец, Ала Омесь, Тацьцяна Строк, Міхаіл Ільіч, Генадзь Чурыкаў, Дзяніс Сарока, Іван Гізмант.
Прэм'ера адбылася 12 верасьня 2015 году ў Берасьцейскім Акадэмічным Тэатры Драмы.
Спэктакль быў рэалізаваны дзякуючы супрацы culture.pl, neTTheatre, Берасьцейскага Акадэмічнага Тэатру Драмы.
Агульны памер: 2,28 Gb
Фармат відэа: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 25 fps (AVC at 2 552 kb/s)
Аўдыё: AAC at 128 kb/s, 2 channels, 44.1 kHz
“Махляры” – спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паводле п'есы "Гульцы" Мікалая Гогаля

Назва: Махляры
Краіна: Беларусь
Жанр: містычная трагікамедыя
Год выпуску: 2022
Працягласьць: 01:43:20
Прэм’ера спектаклю: 17 снежня 2022 года
Вытворчасьць: VOKA show
Рэжысёр – Сяргей Фядотаў
Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах – Сяргей Фядотаў
Кампазітар – Аляксандр Пантыкін
Пераклад – Марыя Пушкіна
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Апісаньне: Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт! У містычнай трагікамедыі “Махляры” рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай. Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.
Гатовыя да спектакля, у якім усё – містыка, і містыкі, у якой усё – рэальнасць? Тады чакаем вас на прэм’еры ў РТБД!
Агульны памер: 5,85 Gb
Фармат відэа: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 50 fps (AVC at 7 971 kb/s)
Аўдыё: AAC at 125 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
“Вось я і прыйшла!” – камедыйны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

Назва: Вось я і прыйшла!
Краіна: Беларусь
Жанр: Камедыя парадоксаў
Год выпуску: 2023
Працягласьць: 01:31:18
Прэм’ера спектаклю: 8 красавіка 2023 года
Вытворчасьць: VOKA show
Рэжысёр – Аляксандр Бародка
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Кампазітар – Аляксандр Гембіцкі
Пераклад – Марыя Пушкіна
Апісаньне: Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.
Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..
У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.
Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі:
“Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…”
Агульны памер: 4,19 Gb
Фармат відэа: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 50 fps (AVC at 6 440 kb/s)
Аўдыё: AAC at 125 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
“Тэсты для дарослых” – камедыйны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

Назва: Тэсты для дарослых
Краіна: Беларусь
Жанр: Камедыя
Год выпуску: 2022
Працягласьць: 01:33:17
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера спектаклю: 13 кастрычніка 2022 года
Вытворчасьць: VOKA show
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў
Харэограф – Дзіяна Юрчанка
Пераклад і музычнае афармленне – Святлана Навуменка
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Апісаньне: Пастаноўка Святланы Навуменка “Тэсты для дарослых” паводле п’есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і. Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
“Тэсты для дарослых” – тэрыторыя, дзе і акцёры, і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз. Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце “Тэсты для дарослых” у РТБД!
Ролі выконваюць:
Барыс – Андрэй Дабравольскі
Міа – Ганна Анісенка
Ніна – Наталля Халадовіч
Агульны памер: 5,24 Gb
Фармат відэа: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 50 fps (AVC at 7 911 kb/s)
Аўдыё: AAC at 125 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Гэта дубляж, а не закадр. Усе мульты Дыснея дубляж.
Выправілі.
Гэта не закадр, а дубляж! Выпраўце, кллск!
Гатова)
“Альпійская балада” – спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паводле аднайменнай ваеннай аповесці Васіля Быкава

Назва: Альпійская балада
Краіна: Беларусь
Год выпуску: 2022
Працягласьць: 01:36:19
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера спектаклю: 6 мая 2022 года
Вытворчасьць: VOKA show
Рэжысёр – Святлана Навуменка
Інсцэніроўка і музычнае афармленне – Святлана Навуменка
Мастак – Юрый Саламонаў
Харэограф – Максім Дубоўскі
Відэакантэнт – Алена Хмялеўская
Апісаньне: Пачуўся роў сірэны… аўтаматная чарга, сабакі…
Няўжо атрымалася? Няўжо сапраўды Іван і Джулія змаглі вырвацца з фашысцкага пекла сярод Альпаў? Але што далей? Холад, крыху хлеба на дваіх. Смерць? Не! Варта бегчы, толькі бегчы, каб выжыць, галоўнае – выжыць, каб быць шчаслівымі.
Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.У спектаклі, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.
Агульны памер: 5,25 Gb
Фармат відэа: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 25 fps (AVC at 7 664 kb/s)
Аўдыё: AAC at 125 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Марыля. У пошуках дзіўнікаў
Назва: Марыля. У пошуках дзіўнікаў
Краіна: Беларусь
Жанр: анімацыя, для дзяцей, сямейны, прыгоды, фэнтэзі
Год выдання: 2023-2024
Рэкамендацыі веку: 6+
Вытворчасць: VOKA відэа
Апісанне: У Менску ў Траецкім прадмесці жыве Марыля – маленькая дзяўчынка з вельмі багатай фантазіяй. Яна прагне падабацца людзям, але тыя зусім не заўважаюць яе. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю – Алесь. Аднойчы, героі сустракаюць таемную Бабулю, якая кліча іх далучыцца да прыгодаў. Марыля бачыць у гэтай прапанове магчымасць, якая дапаможа звярнуць на сябе ўвагу людзей вакол. Для Бабулі ж Марыля, якая мае багатую фантазію, – гэта ключ да партала ў свет міфічных істот. З дапамогай гэтага партала Бабуля зможа выпусціць дзіўнікаў, што былі забытыя, у рэальны свет. Неўзабаве Марыля разумее, што стала часткай нейкага злавеснага плана і адпраўляецца ўсё выпраўляць.
Агульны памер: 3,56 Gb
Колькасць серый: 12
Працягласць серыі: ~ 06:00 - 06:30
Фармат відэа: MPEG-4
Якасць відэа: WEB-DL 1080p
Відэа: 1920 x 1080 (1.778) at 25 fps (AVC at ~ 7 000 kb/s)
Аўдыё (be): AAC at 125 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Папялушка / Cinderella
Назоў па-беларуску: Папялушка
Арыгінальны назоў: Cinderella
Краіны: Вялікая Брытанія, ЗША
Жанр: сямейны, прыгоды, драма, фэнтэзі
Год выданьня: 2015
Рэкамэндацыі веку: 6+
Рэжысэр: Кеннэт Брана
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Бацька маладой дзяўчыны Элы, удавец, жэніцца другім разам, і неўзабаве Эла застаецца сам-насам з сквапнымі і зайздроснымі новымі сваякамі - мачахай лэдзі Трэймэйн і ейнымі дочкамі - Анастасіяй і Дрызэлай. З гаспадыні дома яна ператвараецца ў служанку, навечна запэцканую попелам, за што атрымлівае ад сварлівых зводных сясьцёр мянушку - Папялушка.
Нягледзячы на няшчасьці, якія напаткалі яе, Папялушка ня ў роспачы, бо нават у самыя цяжкія хвіліны ёсьць нешта, што дапамагае ёй думаць пра добрае: напрыклад, выпадковая сустрэча на лясной сьцяжынцы з выдатным юнаком. Эла нават не ўяўляе, што неўзабаве Фея-хросная назаўжды зьменіць ейнае жыцьцё.
Памер: 10,5 Gb
Працягласьць: 01:45:22
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа: 1920 x 804 (2.388) at 23.976 fps (AVC at 13.9 Mb/s)
Аўдыё 1 (be): AC-3 at 192 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Аўдыё 2 (en): AC-3 at 192 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Душа / Soul
Назоў па-беларуску: Душа
Арыгінальны назоў: Soul
Краіны: ЗША, Японія
Жанр: сямейны, прыгоды, камэдыя, фэнтэзі, музыка
Год выданьня: 2020
Рэкамэндацыі веку: 6+
Рэжысэры: Піт Доктэр, Кемп Паўэрс
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Ужо немалады школьны настаўнік музыкі Джо Гарднэр усё жыццё марыў выступаць на сцэне ў складзе джазавага гурта. Аднойчы ён паспяхова праходзіць праслухоўванне ў знакамітай клубнай спявачкі і, вяртаючыся дадому, ад шчасця падае ў люк і памірае. Цяпер у Джо адзін шлях — у Вялікае Пасля, але ён збягае з эскалатара, які ідзе ў вечнасць, і трапляе ў Вялікае Перад. Тут новыя душы здабываюць асабістасці, і ў будучых людзей фарміруюцца захапленні, інтарэсы і мары. Джо становіцца настаўнікам упартай душы 22, якая ўжо шмат стагоддзяў не можа знайсці сваю іскру і адправіцца на Зямлю.
Памер: 8,56 Gb
Працягласьць: 01:40:33
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа: 1920 x 804 (2.388) at 23.976 fps (AVC at 11.5 Mb/s)
Аўдыё 1 (be): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 44.1 kHz
Аўдыё 2 (en): AC-3 at 448 kb/s, 6 channels, 48.0 kHz
Вэрхал у галаве; Галаваломка: Дылёгія / Inside out: Dilogy
Пераклад і агучка 1: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг) (толькі 1-я частка)
Пераклад і агучка 2: прафэсійны закадравы двухгалосы (1-я частка) і шматгалосы (2-я частка) (Gavarun.by)
Агульны памер: 9,08 GB (4,23 GB + 4,85 GB)
Якасьць відэа: BDRip-HEVC 1080p і WEB-DLRip 1080p
Даведка:
- У агучцы ад Кінаконг мультфільм называецца "Галаваломка"
- У агучцы ад Gavarun.by мультфільм называецца "Вэрхал у галаве"
Наперад / Onward
Назоў па-беларуску: Наперад
Арыгінальны назоў: Onward
Краіны: ЗША
Жанр: сямейны, прыгоды, камэдыя, фэнтэзі
Год выданьня: 2019
Рэкамэндацыі веку: 6+
Рэжысэры: Дэн Скэнлан
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Калісьці ў казачным свеце, поўным цудаў і фантастычных істотаў, тэхналогія выцесніла магію. З таго часу эльфы, кентаўры, тролі і гномы жывуць у свеце, амаль неадрозным ад нашага: ездзяць на аўтамабілях, лётаюць на самалётах, карыстаюцца смартфонамі. Браты-эльфы Іэн і Барлі згубілі бацьку, калі былі зусім маленькія. Але на шаснаццацігоддзе малодшага брата яны атрымалі незвычайны падарунак: магчымасць вярнуць свайго бацьку на адзін дзень. Для гэтага ім трэба знайсці чароўны Феніксаў камень. І браты выпраўляюцца на пошукі магічнага артэфакта.
Памер: 7,75 Gb
Працягласьць: 01:42:21
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа:1920 x 804 (2.388) at 23.976 fps (AVC at 10.5 Mb/s)
Аўдыё 1 (be):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Аўдыё 2 (en):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
У пошуках Нэма / Finding Nemo
Назоў па-беларуску: У пошуках Нэма
Арыгінальны назоў: Finding Nemo
Краіны: ЗША
Жанр: сямейны, прыгоды, камэдыя
Год выданьня: 2003
Рэкамэндацыі веку: 0+
Рэжысэры: Эндру Стэнтан, Лі Анкрыч
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Рыба-клоўн Марлін празмерна апекуецца сваім сынам Нэма, у якога пашкоджаны плаўнік. Калі Нэма выплывае занадта далёка ў адкрытае мора, яго ловіць вадалаз, і Марлін вымушаны адправіцца на пошукі сына. Да Марліна далучаецца рыбка на імя Доры, якая хоча дапамагчы, але адно ўскладняе пошукі. Пакуль Марлін і Доры сутыкаюцца з акуламі, медузамі і мноствам іншых акіянскіх пагроз, Нэма плануе ўцёкі з акварыума дантыста.
Памер: 7,43 Gb
Працягласьць: 01:40:54
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа:1920 x 1080 (1.778) at 23.976 fps (AVC at 10.2 Mb/s)
Аўдыё 1 (be):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Аўдыё 2 (en):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Рататуй / Ratatouille
Назоў па-беларуску: Рататуй
Арыгінальны назоў: Ratatouille
Краіны: ЗША
Жанр: сямейны, прыгоды, камэдыя
Год выданьня: 2007
Рэкамэндацыі веку: 0+
Рэжысэры: Брэд Бёрд, Ян Пінкава
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Рэмі - гэта незвычайны і вельмі сімпатычны пацук з фенаменальным абаяннем і густам, каторы марыць стаць вядомым шэф-кухарам. Па шчаслівай выпадковасці ён знаёміцца з пачынаючым кухарам Лінгвіні і, хаваючыся ў яго пад каўпаком на галаве, дапамагае рыхтаваць вытанчаныя стравы. Дэлікатэсы прыгатаванай дзіўнай парай карыстаюцца шалёным поспехам. Але пацукі падабаюцца не ўсім, і калі пра Рэмі даведаюцца навакольныя, то пачынаюцца праблемы...
Памер: 8,02 Gb
Працягласьць: 01:50:33
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа:1920 x 804 (2.388) at 23.976 fps (AVC at 10 000 kb/s)
Аўдыё 1 (be):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Аўдыё 2 (en):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Уверх / Up
Назоў па-беларуску: Уверх
Арыгінальны назоў: Up
Краіны: ЗША
Жанр: сямейны, прыгоды, камэдыя
Год выданьня: 2009
Рэкамэндацыі веку: 0+
Рэжысэры: Піт Доктэр, Боб Пітэрсан
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Пасля смерці жонкі 78-гадовы Карл Фрэдрыксан, нарэшце, наважваецца споўніць мару свайго жыцця і стрымаць слова, некалі дадзенае жонцы, — паляцець у Паўднёвую Амерыку. Прывязаўшы тысячы балёнікаў да свайго дома, ён выпраўляецца ў падарожжа. Аднак па дарозе высвятляецца, што ён незнарок прыхапіў з сабой 8-гадовага Расэла, гаваркога і жыццярадаснага хлопца. Разам яны трапляюць у самыя неймаверныя гісторыі, вучацца ладзіць адзін з адным, а таксама сустракаюць шмат новых сяброў і не толькі.
Памер: 7,21 Gb
Працягласьць: 01:36:07
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа:1920 x 1080 (1.778) at 23.976 fps (AVC at 10.4 Mb/s)
Аўдыё 1 (be):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Аўдыё 2 (en):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Карпарацыя монстраў / Monsters Inc.
Назоў па-беларуску: Карпарацыя монстраў
Арыгінальны назоў: Monsters Inc.
Краіны: ЗША
Жанр: сямейны, прыгоды
Год выданьня: 2001
Рэкамэндацыі веку: 0+
Рэжысэры: Піт Доктэр, Дэвід Сілвэрман, Лі Анкрыч
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Два монстры, вялізны і пухнаты Джэймс Пі Саліван, ці проста Салі, і яго аднавокі партнёр і лепшы сябар Майк Вазоўскі, працуюць на фабрыцы пад назвай "Карпарацыя монстраў". Фабрыка вырабляе энергію, палохаючы чалавечых дзяцей, бо ў свеце монстраў лічыцца, што дзеці таксічныя і небяспечныя. Таму калі маленькая дзяўчынка прабіраецца на фабрыку у свет монстраў, Майк і Салі імкнуцца вярнуць яе дадому, пакуль не стала позна.
Памер: 6,35 Gb
Працягласьць: 01:32:10
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа:1920 x 1038 (1.850) at 23.976 fps (AVC at 9 483 kb/s)
Аўдыё 1 (be):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Аўдыё 2 (en):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Аліса ў Цудазем'і / Alice in Wonderland
Назоў па-беларуску: Аліса ў Цудазем'і
Арыгінальны назоў: Alice in Wonderland
Краіны: ЗША, Велікабрытанія
Жанр: фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў
Год выданьня: 2010
Рэкамэндацыі веку: 12+
Рэжысэр: Цім Бёртан / Tim Burton
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы дубляж (Кінаконг)
Апісаньне: Галоўная гераіня Аліса Кінгслі ўжо далёка не маленькая дзяўчынка, ёй цэлых дзевятнаццаць гадоў. Аднойчы яна адпраўляецца на баль, дзе хлопец Хэміш, які з'яўляецца сынам партнёра памерлага бацькі Алісы, павінен зрабіць ёй прапанову. Аднак, у самы разгар мерапрыемства, дзяўчына збягае. Яна накіроўваецца за апранутым у гарнітур трусам, якога бачыць толькі адна яна. У рэшце рэшт, той хаваецца ў нару, а калі Аліса нахіляецца каб туды зазірнуць, то таксама правальваецца, і аказваецца ў Краіне цудаў, пра якую ёй з самага дзяцінства сніліся цудоўныя і яркія сны. Наперадзе яе чакае мноства неверагодных прыгод, а гэтак жа складаныя выпрабаванні, бо яна тая самая Аліса, якая па паданні павінна выратаваць казачную краіну ад прыгнёту злой каралевы.
Памер: 7,09 Gb
Працягласьць: 01:48:34
Якасьць відэа: BDRip-1080p
Фармат відэа: MKV
Відэа:1920 x 1080 (1.778) at 23.976 fps (AVC at 8 968 kb/s)
Аўдыё 1 (be):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Аўдыё 2 (en):48 kHz, AC3 Dolby Digital, 2/0 (L,R) ch, ~192 kbps
Старонкі Папярэдняя 1 2 3 4 5
Баравік » Допісы ад Лучынка
Працуе на PunBB, падтрымка Баравік.
Currently installed 14 official extensions. Copyright © 2003–2009 PunBB.