Тэма: Дзяды. Берасьцейская крэпасьць / 2015 / БАТД / 1080p

Спампаваць: magnet link

“Дзяды. Берасьцейская крэпасьць” – спэктакль Берасьцейскага Акадэмічнага Тэатру Драмы паводле паэмы "Дзяды" Адама Міцкевіча

right

Назва: Дзяды. Берасьцейская крэпасьць / Dziady. Twierdza Brześć
Краіны: Беларусь, Польшча
Год запісу: 2015
Працягласьць: 02:01:33
Прэм’ера спектаклю: 12 верасьня 2015 году

Апісаньне: «Дзяды» Адама Міцкевіча — гэта частка нашай агульнай гісторыі, у якой ідэнтычнасьць — гэта ня тое, што дадзена, а тое, што мы будуем. Дзе народ — гэта складаны арганізм, асобныя часткі якога ствараюць сетку напружанасьці, якая вызначае, хто мы.

Сюжэт спэктаклю "Дзяды. Берасьцейская Крэпасьць" заснаваны на расьсьледаваньні, якое праводзіць царскі сэнатар Навасільцаў у адным зь мястэчак Палесься, каб знайсьці ініцыятараў меркаванай змовы супраць цара.

З сэнатарскім судом нас пазнаёміў Паэта — вандроўнік, які сам шукае адказы на пытаньні, якія сёньня могуць разгадаць толькі памерлыя. Гэта прымушае пэрсанажаў перажываць падзеі мінулага. Ён аднаўляе абрад дзядоў, каб даць магчымасьць жывым слухаць тых, хто сыйшоў, каб зразумець іх, дараваць і даць ім супакоіцца з мірам.

Адам Міцкевіч дае нам урок як працаваць з памяцьцю. Ён кажа што каб жыць нам трэба вырашыць справы са сваімі памерлымі. Пачуйце іх.

Інавацыйная формула рытуальнага тэатру, якую ў сваіх спэктаклях распрацавалі Павал Пасьсіні, Патрыцыя Даловы і група netTheatre, дазваляе пачуць гісторыі, якія звычайна не расказваюцца. Менавіта самі гледачы, як старажытны хор, становяцца сустваральнікамі спэктаклю.

Рэжысэр й музыка: Павал Пасьсіні
Драматург: Патрыцыя Даловы паводле «Дзядоў» Адама Міцкевіча
Пераклад: Серж Мінскевіч, Сяргей Кавалёў
Сцэнаграфія й касьцюмы: Алена Лола Лолі
Мультымэдыя: Марыя Порзыч
Памочнік рэжысэра: Гжэгаж Грэцас
Каардынатар: Марына Дашук

Акторы: Вячаслаў Цыцкоўскі, Натальля Вараб'ёва, Яўген Рэкеш, Тамара Лаўчук, Сяргей Пяткевіч, Алег Бузук, Вольга Клімук, Дар'я Старасотнікава, Кацярына Яцкавец, Ала Омесь, Тацьцяна Строк, Міхаіл Ільіч, Генадзь Чурыкаў, Дзяніс Сарока, Іван Гізмант.

Прэм'ера адбылася 12 верасьня 2015 году ў Берасьцейскім Акадэмічным Тэатры Драмы.
Спэктакль быў рэалізаваны дзякуючы супрацы culture.pl, neTTheatre, Берасьцейскага Акадэмічнага Тэатру Драмы.

Агульны памер: 2,28 Gb
Фармат відэа: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 25 fps (AVC at 2 552 kb/s)
Аўдыё: AAC at 128 kb/s, 2 channels, 44.1 kHz

Здымкі экрана Паказаць

https://i.gyazo.com/7ac075cdad9c429a3ff46739a348380b.jpg
https://i.gyazo.com/5b928f0f815503cf8c73e2d8d5b41473.jpg

Апошні раз адрэдагавана Лучынка (2023-05-16 21:23:17)

Прычэпкі допісу

Дзяды. Берасьцейская крэпасьць (2015).БАТД.1080p.mp4.torrent 91.47 кБ, 16 спампоўванняў з 2023-05-16 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.