Жанр: Трагікамедыя з жыцця дзяржслужачых у дзвюх частках па матывах “Даходнага месца” Аляксандра Астроўскага
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Прэм’ера: 12 мая 2020
Працягласць: 2 г. 40хв. з антрактам
18+
Запiс 2021 года.
Апісанне: Куды каціцца свет? Што не так з сучасным грамадствам?
Дзіўна, але гэтымі ж пытаннямі задаваўся Аляксандр Астроўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя ад імя свайго персанажа Жадава ў п’есе “Даходнае месца”. Прайшло амаль паўтары стагоддзі, а пытанні застаюцца актуальнымі.
У кожнага чалавека свае жыццёвыя прынцыпы. Адзін выбірае грошы, фінансавы дабрабыт, багацце. Другі – багацце душэўнае, сумленнасць, адказнасць, гонар. У кожнага свая выгада ад такога жыццёвага выбару, свой профіт. Але хто выйграе?
А калі да гэтых каштоўнасцяў дадаць каханне? Ці маем мы права рабіць другога чалавека заложнікам свайго рашэння, альбо павінны ісці на кампраміс дзеля кахання?
Сучасны погляд на вечныя пытанні аб чалавечых каштоўнасцях у новай пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ў РТБД.
У ролях:
Жадаў – Арцём Курэнь
Паліна – Ганна Семяняка
Юсаў – Максім Брагінец
Дасужаў – Дзмітрый Давідовіч
Белагубаў – Уладзіслаў Ноздрын
Юлія – Гражына Быкава
Кукушкіна – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Вышнеўскі – Андрэй Дабравольскі
Вышнеўская – Наталля Халадовіч
Ніхто – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Памер: 871 MiB
Відэа: VP9, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 857 kb/s
Аўдыё: 44.1 kHz, AAC LC