1.076

(34 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

Ці зьбіраецца хто рабіць DVD rip ?

1.077

(4 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://image.bayimg.com/iappeaacc.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: трэшавы відэакомікс
Працягласьць: 00:23:26
Рэжысэр: Паўлюк Канавальчык (Navinki Home Video)
Пра фільм: Фільм пастаўлены паводле нямецкай стужкі «Гудбай, Ленін!», але дзеяньне скарэктаванае з улікам нашых рэалій.

Бацька Каляна, фаната тэленавінаў, вылучаны дэлегатам на трэці ўсебеларускі народны сход. Пасьля таго як сам прэзыдэнт паціснуў яму руку, продак збрэндзіў ад шчасьця і ўпаў у посталькагольную кому. Але сапраўдныя праблемы пачаліся, калі зацяты лукашыст ачуняў пасьля выбараў – ужо ў новай, дэмакратычнай краіне. Любое душэўнае хваляваньне можа скончыцца для небаракі летальным запоем. І таму Калян сам мантажуе навіны – і стварае «стабільную квітнеючую Беларусь» у асобна ўзятай кватэры.

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=2159

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы), польская(субтытры), ангельская(арыгінал)
Памер: 159MiB
Відэа: DivX, 400x300, 25 fps, 780kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/happkaacc.jpg

http://image.bayimg.com/hapdmaacc.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 4 сэрыі па ~25 хв.
Рэжысэр: Алег Лукашэвіч

Пра фільм: Дакументальны праект Алега Лукашэвіча "Эпоха" маштабна прапануе біяграфіі прызнаных і ўшанаваных асоб - выхадцаў з Беларусі. Марк Шагал, Еўфрасіння Полацкая, Адам Міцкевіч, Ігнацій Дамейка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Тадэвуш Касцюшка, Луіс Майер, Мікалай Судзілоўскі-Русель - гэта героі фільмаў, нашы суайчыннікі, гісторыі жыцця якіх былі паказаны ў эфіры Першага. Зараз рыхтуецца новая серыя фільмаў аб дынастыі Радзівілаў, аб Францыску Скарыне, аб Напалеоне Ордзе.

Мова: беларуская
Памер: 724MiB
Відэа: Xvid, 352x288, 25 fps, ~770kbps
Аўдыё: 44.1 kHz, MP3 Stereo, 192 kbps

Крыніца: [email protected]

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/hapdeaacc.jpg

1.079

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:52:17

Пра фільм: Беларусь — не першая краіна ў Еўропе, дзе дзяржаўныя ўлады вяртаюцца да традыцыі савецкага мінулага, ідучы ў кірунку, які цяжка сёння назваць цывілізаваным. На беларускіх журналістах практыкаваліся ўсе магчымыя злачынныя метады, якія можна было выкарыстаць супраць іх...

Мова: беларуская
Памер: 350MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 792kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobnaacp.jpg

1.080

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:19:16

Пра фільм: Калi прыходзiла свята Троiцы, на Палессi «водзілі куст».
Сярод дзяўчатак выбiралi найпрыгажэйшую i рабiлi яе «кустом» — упрыгожвалi кляновымi цi бярозавымi лiстамi i галiнкамi, вяночкам, i вялi праз усё сяло, як кажуць, ад краю да краю, ад двара да двара. Нiкога не мiналi. Бо «каго «куст» мiнае, той ураджаю не мае» — жыве i дагэтуль павер’е пра цудадзейнасць сустрэчы з «кустом».


Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 957kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobmaacp.jpg

1.081

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:16:10

Пра фільм: У Беларусі людзі жывуць паводле падвойнага стандарту: віртуальнага, створанага дзяржаўнаю прапагандаю, і рэальнага, з якім сутыкаюцца штодня. Праблемы ўзнікаюць, калі першы пачынае дамінаваць...

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1158kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daoblaacp.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: сэрыі па ~25хв.
Рэжысэр: Юрый Каліна (Jerzy Kalina)

Пра фільм: Цыкл дакументальных фільмаў аб праваслаўных манастырах, якія існуюць у Польшчы.

Сэрыя 1. Манастыр Дабравешчання Маці Божае ў Супраслі ўзнік у XV ст. Заклалі яго беларускія магнаты Вялікага княства Літоўскага, каб пашыраць «грэцкую веру», пісьменства, мастацтва іконапісання і музыкі. Лаўра ў Супраслі пасля Кіева-Пячорскай стала другою лаўраю на праваслаўным усходзе. Найвялікшымі выпрабаваннямі для манастыра сталі прымусовае высяленне царскімі ўладамі манахаў у глыб Расіі ў 1915 г. і разбурэнне нямецкімі войскамі унікальнай абароннай царквы ў 1944 г. Ужо 20 гадоў як у Супраслі аднавіўся манастыр, манахі адбудоўваюць царкву, манастырскае жыццё. Цудадзейны абраз Маці Божае прыцягвае тысячы паломнікаў.
Сэрыя 2.
Сэрыя 3.

Мова: беларуская
Памер: сэрыі па 250-300MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1395kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobjaacp.jpg

1.083

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:15:04

Пра фільм: Сучасны беларускі горад. Сярод шэрага натоўпу раптам з’яўляецца дзяўчына ў нацыянальным строі: доўгая спадніца, кашуля, кабат і незвычайны галаўны ўбор – намітка. Але на дзяўчыну мінакі не звяртаюць увагі. Мо таму, што ейны строй вельмі адрозніваецца ад таго, што прывыклі бачыць беларусы на розных афіцыйных «Дажынках» і плакатах «За Беларусь». Для пераважнай большасці намітка не асацыюецца з беларускім народным адзеннем... Чаму ж старажытны беларускі галаўны ўбор знік з нашай памяці?

Каб паспрабаваць раскрыць гэтую таямніцу і пабачыць апошнюю сапраўдную намітку, варта з’ездзіць у палескае мястэчка Давыд-Гарадок.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x352, 25 fps, 1256kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobhaacp.jpg

1.084

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:36:24

Пра фільм: Хто і за што знішчыў беларускую вёску Хатынь? Што аб’ядноўвае Хатынь і Катынь, дзе ў 1940 г. бальшавікі расстралялі тысячы польскіх афіцэраў? Праўдзівыя адказы на гэтыя пытанні ўпершыню дае гэты фільм.
22 сакавіка 1943 г. група савецкіх партызанаў правяла акцыю недалёка вёскі Хатынь. Акцыю правялі з уласнай ініцыятывы, без узгаднення з камандаваннем. Пасля сняданку ў Хатыні «народныя мсціўцы» выйшлі на трасу Лагойск–Плешчаніцы, дзе пашкодзілі лініі сувязі, пасля чаго зарганізавалі засаду на рамонтавую групу. Калі яны пабачылі на дарозе легкавую машыну, якая ехала разам з грузавіком, пачалі страляць. У легкавіку аказаўся улюбёнец Гітлера і ўсяго нямецкага народу – спартовец Ганс Вёльке, чэмпіён Алімпіяды 1936 г.
У фільме выкарыстоўваецца кінахроніка, на якой зняты Вёльке падчас свайго алімпійскага трыумфу. Афіцэрскі чын ён атрымаў асабіста ад Гітлера. І вось гэты нямецкі герой загінуў ад партызанскай кулі. Заплаціла за гэта вёска Хатынь. Трагедыя, якая адбылася 65 гадоў таму, мела свой працяг – судовы працэс у Менску ў 1986 г.

Мова: беларуская
Памер: 251MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 825kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobgaacp.jpg

1.085

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:19:33

Пра фільм: Падчас свята незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня 2008 г., непадалёк ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкіа выбухнула бомба. Увесь свет пасля пабачыў спакойнага, разважлівага «бацьку», які на месцы выбуху даваў парады ратаўнікам, як дапамагаць параненым, кансультаваў міліцыянтаў, суцяшаў пацярпелых. Афіцыйная прапаганда трубіла пра кансалідацыю ўсяго народу вакол правадыра.
Рэпартаж пачынаецца паказам архіўных фотаздымкаў з месца выбуху. Ноч, машыны “хуткай дапамогі” ды міліцыі, ляжаць параненыя, Лукашэнка ў белым гарнітуры – у цэнтры падзеяў. Раніца пачынаецца першымі спекуляцыямі наконт таго, хто і што зрабіў. Вінцук Вячорка, адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ, папярэджвае, што ўлады могуць выкарыстаць выбух для расправы з апазіцыяй. Аляксандр Лукашэнка падчас вайсковага параду на лініі Сталіна дадае: «Гэта гніды. І мы ім пазакручваем шрубы на лабах!»
Сярод дзесяткаў арыштаваных – актывісты ўжо няіснай арганізацыі «Белы легіён». Чаму арышты пачалі з іх, можна здагадацца: яны заўсёды былі палітычнымі апанентамі Лукашэнкаі і гучна казалі пра гэта. У рэпартажы гаворыцца пра іх утрыманне пад вартаю, пра допыты, якім яны там падлеглі. Ці баяліся яны, што дзеля палітычных гульняў ім афіцыйна выставяць абвінавачанне ў здзяйсненні тэрарыстычнага акту, ці спадзяваліся хуткага вяртання на волю?
З моманту здарэння мінула нямала часу. Нягледзячы на шырокамаштабныя акцыі, арышты, масавыя допыты жыхароў сталіцы, павальную дактыласкапію мужчынскага насельніцтва краіны – вінаватых так і не знайшлі. Ці ўдалося што-небудзь даведацца? Ці гэта была чарговая спекуляцыя ўладаў,? Яяк гэта мела месца раней у Віцебску.? Гэтыя пытанні сталі прадметам журналісцкага расследавання, праведзенага аўтарам рэпартажу.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 936kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobfaacp.jpg

1.086

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:20:32
Рэжысэр: Аляксандр Ступнікаў

Пра фільм: У часе ІІ сусветнае вайны ў войсках SS служылі добраахвотнікамі прадстаўнікі шмат якіх нацыянальнасцяў, у тым ліку нарвежцы, датчаны, галандцы, бельгійцы, украінцы. У латвійскіх легіёнах SS было агулам да 80 тыс. жаўнераў. Фільм расказвае пра іхныя злачынствы на беларуска-латвійскім памежжы.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 876kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobdaacp.jpg

1.087

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:17:04

Пра фільм: Руйнаванне гістарычна-культурнае спадчыны застаецца для сучаснай Беларусі вельмі балючаю праблемаю. Надта часта гэта робіцца з маўклівай згоды чыноўнікаў Міністэрства культуры, якое нібыта і мусіць ахоўваць помнікі. І самаю страшнаю праяваю цынізму чынавенства і афіцыйных “вучоных” стала жангляванне артыкуламі нарматыўных актаў у галіне аховы спадчыны, у выніку якога замест рэканструкцыі старадаўніх аб’ектаў адбываецца іх ліквідацыя.
У розных кутках краіны загінулі дзесяткі паркаў, гістарычных могілак ды іншых гістарычных і культурных помнікаў. Шмат што з матэрыяльнае спадчыны выключылі з рэестру культурных здабыткаў, аддаўшы іх такім чынам на бязлітаснае знішчэнне. Сумны лёс такіх помнікаў прасочваецца ў фільме.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1086kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobbaacp.jpg

НКВД – Гестапа. Браты па крыві / 2009 / SatRip

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:29
Рэжысэр: Уладзімір Самойлаў

Пра фільм: Нявыдуманыя лёсы людзей і гістарычныя дакументы сталіся грунтам нашага аповеду пра блізкую супрацу НКВД і Гестапа ў розных галінах – у тым ліку пра абмен вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі.
Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расеі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.
Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі.
Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта мы болей даведаемся ў Віленскім музеі генацыду і Музеі Гестапа ў Кёльне.
Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што “нашыя чэкісты” не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле “разнарадкі”.

Мова: беларуская
Памер: 251MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1015kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobaaacp.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:31:18

Пра фільм: Гісторыя Еўропы XX ст. ведае некалькі славутых абарончых лініяў. Лінія Мажыно ў Францыі, Лінія Манэргейма ў Фінляндыі. Першая славутая тым, што ў 1940 г. гітлераўцы абышлі французскія абарончыя ўмацаванні. Другая, фінская, сталася тым цвёрдым арэшкам, аб які Чырвоная Армія паламала свае зубы.
Лінія Сталіна – гэта шэраг умацаванняў, якія паўсталі ў 1930-я гг. ад Балтыкі да Чорнага мора, у тым ліку – уздоўж савецка-польскае мяжы. Назва «Лінія Сталіна» ніколі не выкарыстоўвалася ў савецкай літаратуры. Так называлі ўмацаванні нямецкія крыніцы. У 1939 г. мяжа перасунулася на захад, і ўмацаванні перасталі быць патрэбнымі. Іх дэмантавалі ды пачалі будаваць новыя на новай, ужо савецка-нямецкай, мяжы. У 1941 г. рэшткі Лініі Сталіна не адыгралі важнай ролі ў абароне, танкавыя калоны Гудэрыяна іх не заўважылі. На Лінію забыліся.
Нядаўна пад Менскам паўстаў комплекс: збудавалі бутафорскія доты, выкапалі траншэі. Адбываюцца рэканструкцыі нямецка-савецкіх баёў. Побач стаіць помнік Сталіну. Гэта не дзяржаўны музей, а камерцыйнае прадпрыемства.

Мова: беларуская
Памер: 251MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 979kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/caoboaacp.jpg

1.090

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:16:58
Рэжысэр: Юрый Каліна (Jerzy Kalina)

Пра фільм: Традыцыйны абрад «веснавога калядавання» – валачбы – захаваўся ў беларускіх вёсках Падляшша. Пра абрад распавядаюць удзельніцы гурта «Распяваны Гарадок». У праграме – традыцыйныя песні, гуканне вясны, «валачэнне» па хатах жыхароў Гарадка, гатаванне традыцыйных велікодных страваў.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1101kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/caobmaacp.jpg

1.091

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:15:05

Пра фільм: Беларуская вёска. Раніца. Поле. У кадры з’яўляецца пастухоў ражок на фоне ўсходу сонца. Тым часам у вёсцы гаспадары збіраюцца першы раз сёлета выганяць жывёлу на пашу.

Гэта цэлы рытуал. Гаспадар апранаецца ў святочнае, у торбу кладзе скібку хлеба, соль, печыва, тры каменьчыкі, сцізорык, замок, бязмен, сякеру, курынае яйка, грамнічную свечку. Маладзіцы і старэйшыя жанчыны да першага выгану стараюцца закончыць усе хатнія справы ды таксама выходзяць на двор, каб правесці кароўку ў поле. Гаспадар выганяе з адрыны жывёлу, зняўшы шапку. Жанчыны тым часам на парозе хлява кладуць крапіву, лопух, сыплюць асвячоны мак. Затым гаспадар з поўным вядром вады, трыма прыгаршчамі саломы, выцягнутай са страхі свірна, па ходзе сонца абыходзіць гавяду, перакідае цераз яе камень і пырскае вадою. Зрабіўшы гэта тройчы, закапвае каля варотаў замок, бязмен, сякеру і яйка, распальвае на тым месцы цеплік з саломы ды праганяе цераз яго жывёлу, торбу аддае пастуху. Выганяюць кароўку са двара галінкаю вярбы, асвячонаю ў Вербную нядзелю. Жывёлу выганяюць праз брамку не перадам, а тылам. Пры гэтым гавораць: «З Богам кароўка на пашу! »

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x352, 25 fps, 1249kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/caoblaacp.jpg

выправіў

На белсаце - е. Хай будзе.

Краіна: Нямеччына–Расея
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:51:19
Рэжысэр: Карл Людвіг Рэтынґер (Carl Ludwig Rettinger), Ґабрыэле Пфайфэр (Gabrielle Pfeiffer)
Пра фільм: Калі Сталін кіраваў Савецкім Саюзам, пад пагрозаю смерці былі забароненыя фотаздымкі 20 млн рэпрэсаваных людзей, т. зв. ворагаў народу, расстраляных ці пасланых у канцлагеры. Сем’і замалёўвалі выявы сваіх блізкіх на сямейных групавых партрэтах, школьнікі выкрэслівалі рэвалюцыйных герояў з падручнікаў гісторыі, а тое, што заставалася, данішчалі энкавэдысты. У гэтай стужцы аўтары па здымках імкнуцца аднавіць гісторыю загубленага пакалення.

Мова: беларуская
Памер: 350MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 817kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/iaomjaaco.jpg

1.095

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:18:14
Пра фільм: Вядомы беларускі дзеяч і гнуткі палітык першай паловы ХХ ст. Вацлаў Іваноўскі ўваходзіў ва ўрад БНР, пасля быў кіраўніком Менскага беларускага педагагічнага інстытуту, прафесарам Варшаўскай палітэхнікі ды выкладчыкам Віленскага універсітэту. Падчас ІІ сусветнай вайны імкнуўся зрабіць усё, каб мінімалізаваць ваенныя страты для беларускага народу. Пры нямецкай уладзе заняў пасаду бурмістра Менску, супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і польскіх арганізацыяў, трымаў лучнасць і з Арміяй Краёваю, што, вядома, не магло падабацца розным бакам супрацьстаяння. Застрэлены падасланым агентам у снежні 1943 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1016kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/laodaaaco.jpg

1.096

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:12:51
Пра фільм: Аснова сцэнара – развагі двух герояў, якія падарожнічаюць па старадаўнім Віленскім тракце. Адзін з іх – вядомы беларускі гісторык і публіцыст Сяргей Харэўскі. Другі – выбітны аўтар-выканаўца Зміцер Бартосік. З іхных развагаў вынікае, што без належнай увагі і рэстаўрацыйных працаў нашым нашчадкам застануцца толькі руіны. Не будзе ані Крэўскага замку, ані сядзібы Агінскіх. А разам са знікненнем культавых помнікаў мы таксама згубім і дух Віленскага тракту. Мы наведваем мясцовасці Рáдашкавічы, Плябань, Мясота, Ракуцёўшчына, Залессе, Крэва, дзе было падпісанае гістарычнае пагадненне – Крэўская унія.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1500kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/haodhaaco.jpg

1.097

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://image.bayimg.com/kaoalaacn.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:32:25+00:30:49

Пра фільм: «Белсат» зняў фільм пра Ларысу Геніюш. У стужцы, якая складаецца з двух частак па 30 хвілінаў кожная і якую знялі да 100-х угодкаў нараджэння вялікай беларускі, выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы вялікай паэткі, а таксама рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Сваімі думкамі пра яе дзеляцца Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль ды інш.

На меркаванне адмыслоўцаў, Геніюш – адна з найлепшых творцаў Беларусі. Вершы паэткі, выпрабаваныя суворым часам, і сёння гучаць абсалютна сучасна. Аднак ейнага імя не сустрэнеш у падручніках беларускай літаратуры.

Мова: беларуская

Памер: 376+360 MiB
Працягласьць: 00:32:13.440+00:30:50.262
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 500 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/kaoajaacn.jpg

1.098

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://image.bayimg.com/gaondaacm.jpg

Краіна: Францыя
Жанар: камэдыя
Працягласьць: 1:35:06
Рэжысэр: Жэрар Уры (Gérard Oury)
Ролі выконваюць: у галоўнай ролі П’ер Рышар (Pierre Richard)
Пра фільм: Парыскага адваката Дуро (П’ер Рышар) пад час яго наведваньня злачынцы Марціяля (Victor Lanoux), якому за забойства вынесены вырак на сьмяротнае пакараньне, бяруць у закладнікі. Дуро, такім чынам, выпадкова становіцца нявольным падзельнікам уцекача зь вязніцы, дзе ў гэты час адбыўся бунт. Сітуацыя ўскладняецца тым, што прэса ведае аб левых поглядах адваката і робіць вывад, што менавіта Дуро і стаў арганізатарм і кіраўніком бунту. На вуліцах Францыі 1968 года ня вельмі бясьпечна - нават для чалавека левых поглядаў Дуро і правых Марціяля...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1,37GiB
Відэа: Xvid, 720x448, 25 fps, 1790kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3, 256 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/gaoakaacn.jpg

1.099

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Спадзяюся, выправіў.

1.100

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Выбачайце. Спрабаваў новы софт. Зараз перераблю.