1.026

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:14:57

Рэжысэр: Мікалай Ваўранюк (Mikołaj Wawrzeniuk)
Пра фільм: Таццяна і Мікола Матрунчыкі – гэта беларускае сужэнства ў сярэднім узросце, якія жывуць у Менску. Яны вернікі, моцна звязаныя з праваслаўнаю Царквою. Яна спявае ў царкоўным хоры, ён рыхтуе да выдання царкоўныя календары, працуе рэдактарам выдання Менскай епархіі, зарганізоўвае навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праваслаўю, перакладае на беларускую мову публікацыі на рэлігійныя тэмы.
У 1990-х гг. яны паклалі пачатак праваслаўнаму брацтву Трох віленскіх пакутнікаў у гістарычным цэнтры Менску, на Нямізе, у царкве святых Пятра і Паўла. Брацтва вызначаецца тым, што ў яго дзейнасці важную ролю займае беларуская мова, дзякуючы іхным намаганням літургія ў царкве праводзіцца па-беларуску. Брацтва таксама вядзе асветніцкую дзейнасць, вучыць гісторыі царквы на землях Вялікага княства Літоўскага, намагаецца пашыраць духоўныя ідэалы ў посткамуністычным грамадстве.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1271kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/gaakaaadj.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:18:23

Пра фільм: Прафесар, доктар тэхнічных навук Георгій Лепін у 1980-х гг. быў ліквідатарам на ЧАЭС, апынуўся ў эпіцэнтры катастрофы. Цяпер ён сузаснавальнік руху «Навукоўцы – за бяз’ядравую Беларусь». Шмат сілаў паклаў ён на змаганне з наступствамі Чарнобыльскай аварыі, 6 гадоў займаючыся навуковымі доследаў проста на аб’екце.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1008kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakpaadj.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:20:03

Пра фільм: Фестываль беларускае песеннае паэзіі ды аўтарскае песні «Бардаўская восень» праводзіцца на Падляшшы штогод, пачынаючы з 1994-га. Ад самага пачатку ініцыятарам і арганізатарам быў Саюз беларускае моладзі (Związek Młodzieży Białoruskiej). Кожны кастрычнік на два-тры дні Бельскі дом культуры становіцца месцам спаткання беларусаў з Беларусі і Польшчы, прыходзяць сюды і палякі. Штогод на фестываль прыязджаюць некалькі сотняў удзельнікаў і слухачоў. Тут можна пазнаёміцца з рознымі формамі спеўнай паэзіі – ад нумароў салістаў да выступаў невялікіх аматарскіх і прафесійных гуртоў. Сёлета адбыўся юбілейны, 15-ы фэст.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 911kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakmaadj.jpg

1.029

(7 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:45

Пра фільм: Гэта расповед пра незвычайнага чалавека — айца Алега Бембелю, які жыве ў жыровіцкім манастыры. Дзякуючы яго непахіснасці, манастыр не толькі перамог «атэістычнае наступленне», але і разбудаваўся.
Ад улады, спачатку савецкай а пасля беларускай, айцец Алег атрымаў толькі знявагі і рэпрэсіі. Аднак ніколі не паддаўся і ягоны светапогляд, які абапіраецца на шчырай веры, быў не толькі выклікам для рэжыму, але і апірышчам для аднаверцаў. Наш герой — вельмі сціплы і лагодны, аднак неверагодныя рэчы можа рабіць чалавек, які мае вялікую ўнутраную сілу духу.

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1223kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faaklaadj.jpg

1.030

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:37:55

Пра фільм: Толькі адзін раз на год колішнія жыхары чарнобыльскай зоны маюць магчымасць наведаць свае былыя дамы і вясковыя могілкі, на якіх пахаваныя іхныя бацькі ды сваякі. Гэты дзень – Радаўніца, дзень памінання памерлых... Стужка ёсць не толькі аповедам пра адзначэнне чарговага памінальнага дня на забруджанай тэрыторыі. У гэты дзень адбываецца паляванне на жывёлу. Даследаванне тканак упаляваных жывёлін павінна дапамагчы адказаць на пытанне, як радыяцыя ўплывае на жывыя арганізмы. Пытанне настолькі важнае, што, як кажа лекар, адзін з герояў фільму, «для ўсіх жывых было б лепш, каб смерць мела свой пах».

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 778kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakjaadj.jpg

Пакуль прыбіваць ня буду, хай тут паляжыць

Тое ж самае wink
http://audacity.sourceforge.net/download/beta_mac
http://audacity.homerow.net/index.php?d … on_OSX.dmg

Па-першае, софт, а менавіта рэдактар гуку. Тут ёсьць розныя варыянты, але я б раіў audacity, бо ён вольны і даволі добры рэдактар. Пампуецца з
http://audacity.googlecode.com/files/au … 1.3.12.exe і ўсталёўваецца.

Потым трэба усталяваць ffmpeg(http://www.gaclrecords.org.uk/FFmpeg_2009_07_20_for_Audacity_on_Windows.exe), каб audacity разумеў фармат .asf(asf - у такім фармаце ідзе запіс з радыё).

Далей пампуеце файлы з перадачамі(глядзіце email). Гэта .zip, усярэдзіне якіх ляжаць файлы .asf. Кожны файл - запіс перадачы плюс некалькі хвілінаў на пачатку і напрыканцы. Трэба выразаць гэтыя хвіліны.

Адчыняеце файл у audacity. Інтэрфэйс там даволі просты - можна вылучыць нейкую частку, націснуць Play і праслухаць. Zoom будзе карысны каб паглядзець больш дэталёва і вылучыць патрэбную частку. Трэба знайсьці пачатак перадачы(проста паставіць курсор у тое месца), вылучыць усё да пачатку файла(Shift+Home), і сьцерці(Del). Тое ж самае з канцом - знайсьці, вылучыць(Shift+End) і выдаліць.

Пасьля гэтага застаецца толькі перадача, якую трэба запісаць(File/Export...) у нейкі больш распаўсюджаны фармат. Я вельмі раю .ogg Vorbis, бо ён значна меньшы й захоўвае лепшую якасьць за mp3. Працуе амаль пад усімі плэерамі. У Options... пры захаваньні выбраць якасьць. "2" будзе дастаткова для большасьці выпадкаў.

Ну і як будуць першыя вынікі - дашліце паглядзець што атрымалася.

Будуць пытаньні - зьвяртайцеся.

Нічога алічбоўваць ня трэба - усё ўжо ў файлах. Трэба парэзаць, зрабіць апісаньне. Праз гадзіны дзьве дашлю апісаньне як рабіць і спасылкі на неапрацаваныя файлы.

1.035

(6 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:14
Рэжысэр: Яўген Сяцько
Пра фільм: Карціна Яўгена Сяцько з'явілася ў год святкавання 80-годдзя аўтара "Каласоў пад сярпом тваім", "Дзікага палявання караля Стаха" ды іншых знакавых для беларусаў твораў. Пабудавана яна па класічнай біяграфічнай схеме: рэжысёр разам з аўтарам сцэнарыя Уладзімірам Марозам вядуць аповед ад нараджэння будучага пісьменніка да яго заўчаснага сыходу. Перад гледачом паўстаюць краявіды этапных для жыццяпісу Уладзіміра Караткевіча мясцін: куткі роднай Аршаншчыны, муры сабораў і сцены філфака Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, украінская вёска, дзе два гады настаўнічаў, Рагачоў, у якім жыў пасля вяртання на Радзіму, ды сціплы мінскі кабінет... Нягледзячы на, здавалася б, вялікую насычанасць візуальнага шэрагу, функцыя асноўнага расказчыка аддадзена рэжысёрам закадраваму тэксту. Маналагічны аповед "пад карцінку" колькі разоў перарываецца інтэрв'ю з экспертамі, якія надаюць вобразу Караткевіча ў стужцы Яўгена Сяцько пэўную афарбоўку. Прысутнічае ў фільме і хроніка ў выглядзе фотаздымкаў ды фрагмента тэлевізійнага запісу святкавання юбілею пісьменніка ў 1980 годзе.

Мова: беларуская
Памер: 385MiB
Відэа: Xvid, 640x384, 25 fps, 1996kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/nabecaada.jpg

1.036

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:16:30

Рэжысэр: Юрый Каліна
Пра фільм: Героі фільму – вернікі царквы «Новае жыццё», пераважна інтэлігенцыя і моладзь. А таксама там хапае людзей з няпростым жыццёвым досведам, якія раней былі алкаголікамі, наркаманамі, бяздомнікамі. Дзякуючы гэтай хрысціянскай грамадзе, яны знайшлі ў сабе веру і сілы вярнуцца да нармальнага існавання – атрымалі шанец на новае жыццё.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1133kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakhaadj.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: рэпартаж
Працягласьць: 00:24:56

Пра фільм: У Горадні кожныя два гады праходзіць двухдзённае свята культур народаў Беларусі, у межах якога адбывацца канцэрты, вулічныя шэсці, хэпінінгі. Прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў займаюць кожная сваю, адведзеную арганізатарамі пляцоўку ў старым горадзе, дзе паказвае арыгінальную праграму: песні, музыку, касцюмы, абрады, знаёміць са стравамі свае нацыянальнае кухні. Акрамя тых нацыянальных меншасцяў, што жылі ў Беларусі з даўніх часоў: палякаў, летувісаў, габрэяў і татараў – сваю культуру таксама паказваюць украінцы, армяны, азербайджанцы, грузіны, грэкі і нават карэйцы.
У 2008 годзе свята культур нацыянальных меншасцяў адбывалася з 13 да 15 чэрвеня. Горадня рыхтавалася як ніколі старанна. У рэпартажы расказваецца не толькі пра само свята, – аўтары зазірнулі на гарадзенскія вулачкі, распыталі меркаванні жыхароў наконт імпрэзы і паказалі, што насамрэч хаваецца пад маскаю вялікага свята талерантнасці ды ўзаемаразумення ўсіх народаў.

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1274kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakfaadj.jpg

Апошнія недзе па 6 выпускаў - дакладна ёсьць, больш старыя - трэба глядзець. Возьмецеся апрацаваць ?

Спадарства, маю шмат запісаў радыё(казкі, спектаклі), але апрацаваць гэта ўсё і выставіць няма часу й не будзе.

Хто зоймецца ? Ніякіх спецыяльных ведаў не патрэбна - усё даволі проста, распявяду як рабіць.

P.S. Так, ведаю што не па тэме. Хай абвестка павісіць некалькі дзён, потым прыбярэм.

1.040

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:15:49

Пра фільм: Скрадзеная малітва – гэта старонка з Евангелля, якую вырвала галоўная гераіня фільму спадарыня Стася, каб удома маліцца за сваіх бацькоў. Сталася гэта ў 1930-я гады ў сярэднявечным касцёле ў вёсцы Дарава, што па-над Шчараю, у Ляхавіцкім раёне. На думку Стасі, менавіта гэтая падзея аднойчы і назаўсёды вызначыла ейны лёс, каханне і сямейнае шчасце.
Гісторыя апаведзеная падчас супольнага з дачкою і ўнучкамі гатавання пасхі да Вялікадня 2008 года. Гісторыя жыцця побач з касцёлам.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1188kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/gaakiaadj.jpg

1.041

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:18:39

Пра фільм: Павел Знак жыве ў Менску, працуе ў дынамічна развітай фірме, зарабляе немалыя грошы. Знаёмы з камп’ютэрам, ездзіць на добрым аўтамабілі. Багаты, разумны, адукаваны, сучасны. Мае любімую жонку і дачку. І да ўсяго заўсёды размаўляе па-беларуску. І адчувае сябе камфортна.
Паўгода таму радня нашага героя аднавіла радавод да сёмага калена. Яны склалі генеалагічнае дрэва і афіцыйна зарэгістравалі сваё шляхецтва. Род нашага бізнесоўца аказаўся ні абы-якім: сярод продкаў – і расійскія афіцэры, і польскія навукоўцы, але перадусім уся ягоная сям’я паважае зямлю і традыцыі сваіх продкаў…

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 993kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/gaakhaadj.jpg

1.042

(4 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Выбачайце, нешта з торэнтам было. Зараз працуе.

1.043

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:29:38

Рэжысэр: Халіна Ачкасова-Казлоўска (Halina Aczkasowa-Kozłowska)
Пра фільм: Спадарыня Эльвіра дапамагае людзям. Яна немка і ў пасляваенны час шмат зазнала гора ад савецкай улады. Яшчэ тады яна абяцала сабе і Богу, што не пройдзе міма болю дзіцяці, і сёння трымае слова. Спадарыня Эльвіра жыве і працуе ў Калінінградзе, хоць і мела магчымасць вярнуцца ў Нямеччыну. Трэба выбачаць, кажа галоўная гераіня. Выбачыць можна, але забыцца – ніколі. І апавядае пра свой жыццёвы шлях.

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1045kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/gaakkaadj.jpg

1.044

(4 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: рэпартаж
Працягласьць: 00:20:13

Рэжысэр: Уладзімір Міхарскі
Пра фільм: Іх час – гэта вечар, калі можна без апекі бацькоў і настаўнікаў сустрэцца на дварэ са сваймі сябрамі, якіх можна пазнаць па чорнай вопратцы, доўгіх валасах і гітарах. І адбываецца парадаксальная рэч: у Менску ў скверы ля будынку Канстытуцыйнага суда спяваецца анархічная песенька «Усе ідзе па плане». Акрамя іх, на вуліцах беларускай сталіцы без вялікіх намаганняў можна сустрэць іншых прадстаўнікоў нефармальнай моладзі, якія падзялілі свет на «сваіх» і «чужых»…

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 890kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/gaakjaadj.jpg

1.045

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:

Гарадзенская вобласьць.Слонімскі раён.Азярніца
Гарадзенская вобласьць.Слонімскі раён.Старая Перавалока
Менская вобласьць.Нясьвіскі раён.Завушша

1.046

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:

Бярэсьце. Брама неўміручасьці
Легенды сьвятога возера
Летапіс Жыткавічаў

Краіна: Беларусь
Жанар: рэпартаж
Працягласьць: 00:17:14

Пра фільм: Юрась Мацко – каваль, мастак з Горадні. На сваім рахунку мае шматлікія выставы. Калі шпацыруем па старым цэнтры Горадні, нават цяжка ўявіць, што большая частка металічных упрыгожванняў ( балконы, аконная арматура і г. д.) паўстала ў яго кузні.
Прапануем сустрэцца з гэтым незвычайным чалавекам, які займаецца не толькі кавальскай справай, але і таксама з'яўляецца своеасаблівымі філосаф. Увесь час шукае гармоніі ў гэтым свеце. Актыўна. Праз сваю працу і упарадкаванне свайго асяроддзя згодна з маральнасцю і густам эстэтычным.
Кузня Юрася Мацкo – гэта не проста месца , дзе можна зарабіць на хлеб штодзённы. Праца, альбо лепей сказаць, сваё мецца тут знаходзяць таленавітыя асобы, якія маюць праблемы з прыстасаваннем у дзяржаўных установах: паэты, мастакі, анархісты. У Юрася працуе таксама Стась Пачобут – лідэр рок - гурту "Deviation", працаваў таксама паэт і бард Валеры Жамойцін.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1077kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 96 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakcaadj.jpg

1.048

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:47:48

Рэжысэр: Яцэк Лэнскі (Jacek Łęskі)
Пра фільм: Зборным героем фільму выступае грамада крымскіх татараў, якія лічаць сябе спадкаемцамі сапраўдных жыхароў Крымскага паўвострава. Татары спрадвеку дамінавалі ў Крыме. Але ў 1944 г., калі на загад Іосіфа Сталіна іх дэпартавалі з Крыму, сітуацыя змянілася. Татараў афіцыйна дагэтуль так і не рэабілітавалі. Фільм апавядае пра цяжкі працэс адраджэння нацыянальнай тоеснасці крымскіх татараў.

Мова: расейская
Памер: 350MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 882kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakbaadj.jpg

1.049

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:58:30

Рэжысэр: Аляксандр Ступнікаў
Пра фільм: «Ізґоі» гэта першы дакументальны фільм пра габрэйскія партызанцкія атрады ў Беларусі.
Толькі ў ваколіцы Менска дзейнічалі 7 партызанцкіх аддзелаў. Агульная колькасць габрэяў-партызанаў ў Беларусі складала ад 15 да 30 тыс. асобаў.
У Беларусі было некалькі паўстанняў у гетта.  Фільм паказвае як ствараліся габрэйскія партызанцкія атрады, паказвае адносіны габрэяў з беларусамі і раскрывае фенамен габрэйскіх партызанаў не толькі для Беларусі але і ў канцэксце руху супраціву падчас Галакосту ў Еўропе.
Спецыяльная ўзнагарода на VII Міжнародным кінафестывалі «Габрэйскія матывы 2010».
Стужку ўзнагародзілі «за гістарычную праўду пра тое як габрэйскія патрыёты са зброяю ў руках змагаліся супраць гітлераўцаў».
http://www.youtube.com/watch?v=u2GBMMqz7_E

Мова: беларуская і расейская
Памер: 350MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 700kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/faakaaadj.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:26:46

Рэжысэр: Ларыса Кабернік
Пра фільм: Штодзень мы нешта купляем у прадуктовых крамах з шырокім асартыментам. Нядаўна на паліцах з’явіліся новыя тавары з пазначэннем «не ўтрымліваюць ГМА».
У Беларусі шараговы спажывец практычна нічога не ведае пра генную інжынерыю, таму чырвоны радок з надпісам ГМА шмат у каго выклікае падазронасць, стрымлівае і спыняе пакупнікоў.
Ці бяспечныя такія прадукты для здароўя і наваколля? Каб зразумець гэта, трэба ведаць, што такое ГМА і генетычна мадыфікаваныя прадукты.

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1175kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/eaakpaadj.jpg