1

Тэма: Пасля бомбы / 2009 / SatRip

Спампаваць: magnet link

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:19:33

Пра фільм: Падчас свята незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня 2008 г., непадалёк ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкіа выбухнула бомба. Увесь свет пасля пабачыў спакойнага, разважлівага «бацьку», які на месцы выбуху даваў парады ратаўнікам, як дапамагаць параненым, кансультаваў міліцыянтаў, суцяшаў пацярпелых. Афіцыйная прапаганда трубіла пра кансалідацыю ўсяго народу вакол правадыра.
Рэпартаж пачынаецца паказам архіўных фотаздымкаў з месца выбуху. Ноч, машыны “хуткай дапамогі” ды міліцыі, ляжаць параненыя, Лукашэнка ў белым гарнітуры – у цэнтры падзеяў. Раніца пачынаецца першымі спекуляцыямі наконт таго, хто і што зрабіў. Вінцук Вячорка, адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ, папярэджвае, што ўлады могуць выкарыстаць выбух для расправы з апазіцыяй. Аляксандр Лукашэнка падчас вайсковага параду на лініі Сталіна дадае: «Гэта гніды. І мы ім пазакручваем шрубы на лабах!»
Сярод дзесяткаў арыштаваных – актывісты ўжо няіснай арганізацыі «Белы легіён». Чаму арышты пачалі з іх, можна здагадацца: яны заўсёды былі палітычнымі апанентамі Лукашэнкаі і гучна казалі пра гэта. У рэпартажы гаворыцца пра іх утрыманне пад вартаю, пра допыты, якім яны там падлеглі. Ці баяліся яны, што дзеля палітычных гульняў ім афіцыйна выставяць абвінавачанне ў здзяйсненні тэрарыстычнага акту, ці спадзяваліся хуткага вяртання на волю?
З моманту здарэння мінула нямала часу. Нягледзячы на шырокамаштабныя акцыі, арышты, масавыя допыты жыхароў сталіцы, павальную дактыласкапію мужчынскага насельніцтва краіны – вінаватых так і не знайшлі. Ці ўдалося што-небудзь даведацца? Ці гэта была чарговая спекуляцыя ўладаў,? Яяк гэта мела месца раней у Віцебску.? Гэтыя пытанні сталі прадметам журналісцкага расследавання, праведзенага аўтарам рэпартажу.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 936kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobfaacp.jpg

Прычэпкі допісу

Pasla.bomby.XviD.SATRip.avi.torrent 6.22 кБ, 61 спампоўванняў з 2010-09-13 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.