1.051

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:26:17

Рэжысэр: Уладзімір Самойлаў
Пра фільм: Пад Менскам, сярод лесу, з’явіўся малады пародзісты сабака. З трыма лапамі. І адна з ацалелых лап знявечаная. Інваліда, відаць, выкінулі гаспадары якога з бліжэйшых элітных лецішчаў, дзе жывуць чыноўнікі ды афіцэры. Непадалёк – дом ветэранаў і аўтобусны прыпынак, адкуль ветэраны ездзяць у сталіцу або на базар. Насельнікі дому пачалі падкормліваць сабаку, хаця да сябе не ўзялі: не дазваляе рэжым. Штодня а сёмай раніцы да сабакі прыходзіць ветэран Пётр Равуцкі, каб накарміць і прылашчыць, а жывёліна прызнае яго за свайго гаспадара.

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1199kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/eaaknaadj.jpg

1.052

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:29:46

Пра фільм: Атрута – гэта радыеактыўныя элементы, якія забрудзілі асяроддзе Беларусі пасля Чарнобыльскай аварыі. Прайшло 20 гадоў, але іх не зліквідавалі. Наадварот, у выніку неэфектыўнае палітыкі атрута распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі разам з харчовымі вырабамі. На забруджаных тэрыторыях развіваюць сельскую гаспадарку, людзі збіраюць грыбы і ягады. Адсутнічае эфектыўны маніторынг. Чаму так адбываецца? Ці адказныя за такое становішча людзі або можа іхныя дзеці пазбегнуць атрутнага ўплыву забруджання? Што трэба рабіць, каб зменшыць небяспеку для здароўя? Адказы шукаюць аўтары трэцяга, апошняга, фільму з трыпціху пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1036kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daafpaadj.jpg

1.053

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:33:34

Пра фільм: Аўтар сцэнару стужкі Уладзімір Халіп кажа, што яна мусіць паспрыяць выбару беларусаў: «Мне не падабаюцца такія настроі, калі кажуць, што ўсё зменіцца, калі не гэтым разам, то праз год, два, потым. Але ліміт цярпення вычарпаны, выбар трэба і можна рабіць тут і цяпер. Гэты фільм – мажлівасць азірнуцца назад, паглядзець на памылкі, якія мы зрабілі, паслухаць разумных людзей, абудзіцца. Пратэст у грамадстве наспеў, аднак яно раз’яднанае. У нас выдатны народ і выдатная краіна – застаецца толькі прыбраць з дарогі адну перашкоду…»
Фільм распавядае пра тое, як у Беларусі паўставаў аўтарытарызм. У стужцы паказаныя малавядомыя кадры на якіх ажываюць падзеі сярэдзіны 90-тых гадоў. Кропкаю незвароту называецца брутальнае збіццё ў красавіку 1995 г. дэпутатаў Вярхоўнага савету, якія галадаваннем у парламенцкай зале пратэставалі супраць змены сімволікі.
А стартавым пунктам крызісу апазіцыі называецца адна з акцыяў пратэсту ў 1996 г., калі шматлікую калону дэманстрантаў са скрыжавання перад шыхтамі АМАПу павялі ціхаю вулачкаю: «У нікуды не ходзяць і нерашучым не вераць».
Закадравы голас чалавека, які прагне пераменаў, кажа, што не можа прыняць цяперашні «рай» ад уладаў: «Нешта з кодам…» Але праблема з кодам, імаверна, ёсць у шмат якіх беларусаў. Ці не ва ўсіх. Бо няма ў нас агульнага коду прысутнасці тут.
Дарэчы назва фільму ўзятая з кнігі філосафа Валянціна Акудовіча «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці». І вось што ён сам кажа пра згаданую праблему ў фільме: «Для Беларусі кожная ідэя нацыянальная – гэта ўсё роўна страта. Бо кожная нацыянальная ідэя будзе адсякаць з мінулага і цяперашняга ўсё тое, што не ўлазіць у фармат гэтай ідэі. Таму я замест нацыянальнай ідэі запрапанаваў дыскурс Беларусі. Гэта такая штука тэарэтычная, якая ўключае ўсё як сваё каштоўнае: і беларускую нацыянальную ідэю, і ліцвінскую, і крыўскую, і савецкую беларускую, і акупацыю нават, і Чарнобыль, і Трактарны завод, і Вітаўта, і Машэрава, і…»
Аднак жа як цяжка гэта ўвасобіць на практыцы! У выніку адныя лічаць код іншых памылковым і нават варожым. А аргументам у дыскусіі часта служыць сіла…
У фільме побач з Валянцінам Акудовічам здымаліся Валянцін Голубеў, Андрэй Дынько, Генадзь Бураўкін і Алег Трусаў.

Мова: беларуская
Памер: 393MiB
Відэа: Xvid, 720x576, 25 fps, 1500kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/naafeaadl.jpg

Крыніца: http://belsat.eu/be/aktualnosci/a,527,i … aryzm.html

Краіна: Беларусь
Жанар: рэпартаж
Працягласьць: 00:19:32

Пра фільм: Герой фільму – прафесар Юрый Бандажэўскі, былы навуковы супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага універсітэту. Ён даследаваў прамянёвыя хваробы ў дзяцей як наступства выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Прафесар публічна пратэставаў супраць дазволу пасяленцаў вяртацца на забруджаныя тэрыторыі, што не спадабалася уладам Беларусі. Яго звінавацілі ў карупцыі ды прысудзіла да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Выйшаўшы з турмы, праф. Бандажэўскі атрымаў палітычным прытулак на Захадзе і працягнуў займацца навукаю ў Францыі. Ужо некалькі гадоў ён працуе ва Украіне – у кіеўскай клініцы, якая даследуе прамянёвую хваробу. Навуковец кансультуе шэраг міжнародных інстытуцыяў, якія займаюцца праблемамі ўздзеяння радыяцыі на чалавечы арганізм.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 929kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daafnaadj.jpg

1.055

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:28:45

Рэжысэр: Сяргей Ісакаў, сцэнарый Уладзімер Халіп,
Пра фільм: Гэты фільм – аналіз бадай самай балючай праблемы ў нашым грамадстве. Гаворка ідзе нават не пра тое, што адбылося 26 красавіка 1986 г. А пра тое, што можа адбыцца ў будучыні.
Улады Беларусі вырашаюць будаваць новую атамную электрастанцыю на мяжы з Еўразвязам у раёне Астраўца. Нягледзячы на пратэстыў і без кансультацыяў з грамадскасцю.

Мова: беларуская
Памер: 250MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1078kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daaflaadj.jpg

1.056

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць:00:19:44

Пра фільм: Беларусь мае намер будаваць атамную электрастанцыю. У краіне, якая больш за іншых пацярпела ад найвялікшай ядравай катастрофы, гэтая тэма даволі гарачая. Нават выбар самога месца для АЭС выклікаў вострыя дыскусіі. Улады вырашылі збудаваць станцыю ў Астравецкім раёне, які лічыцца адным з найчысцейшых у Беларусі. На месцы ўжо паўстаў камітэт, што выступае супраць размяшчэння станцыі, хаця частка жыхароў, як падаюць медыі, вітае будаўніцтва АЭС, што дасць новыя працоўныя месцы, паспрыяе развіццю рэгіёну. Праект занепакоіў таксама ўлады суседняй Літвы, бо станцыя паўстане ўсяго за 60 км ад Вільні.
У рэпартажы рэпрэзентуюцца меркаванні як жыхароў Астравецкага раёну, так і навукоўцаў-фізікаў, а таксама эколагаў і геолагаў.
«Ганаровае прызнанне» ў конкурснай праграме 36-га міжнароднага фестывалю фільмаў, прысвечаных тэме збалансаванага развіцця, Браціслава, Славаччына.

Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 919kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia/

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daafkaadj.jpg

http://image.bayimg.com/haahnaadi.jpg

Краіна: Нямеччына
Жанар: навуковы тэлечасопіс
Працягласьць: 12 сэрый па ~25 хв.

Пра фільм: Aктуальны навуковы тэлечасопіс. Перадача для ўсіх тых, хто цікавіцца эўрапейскаю навукаю – найноўшымі досьледамі ды адкрыцьцямі.
У рэпартажах «Праекту» рэпрэзэнтуюцца розныя галіны навукі, якія аб’ядноўвае важнасьць іх дасягненьняў для будучыні: касьмічныя палёты і мэдычныя інавацыі, новыя кірункі ў псыхалёгіі ды экалягічныя распрацоўкі для гарадоў заўтрашняга дня.
Аўтары канцэнтруюць увагу на тым, як навука ўплывае на нашае штодзённае жыцьцё. «Праект «Будучыня» будзе цікавы людзям, якія ўвесь час разьвіваюцца.
Перадача выходзіць у этэр дзякуючы супрацы з тэлеканалам «Нямецкая хваля».

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 3.87GB
Відэа: Xvid, 640x352, 25 fps, ~1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~112 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia

Раздача ідзе шляхам дадаваньня новых сэрыяў

Сэрыі Паказаць

Prajekt.Buducynia.2009.10.04
• Малы, але небясьпечны – ці дабярэцца азіяцкі тыгравы камар да Нямеччыны?
• «Оскар» – дасьледнікі праектуюць электрамабіль будучыні.
• Грып ці толькі прастуда? Насоўка, што распазнае хваробы.


Prajekt.Buducynia.2009.10.11
Калі Вы праходзілі курс аказаньня першай дапамогі? У васямнаццаць год, для пасьведчаньня кіроўцы, як, відаць, большасьць? Але ж першая дапамога можа выратаваць жыцьцё – калі ведаеш, як яе аказаць. Якраз гэта і ёсьць праблемаю, якую хочуць разьвязаць лекары хуткай мэдычнай дапамогі «Шарытэ».
Кароль Прусіі Фрыдрых Першы у 1710 годзе з-за страху перад чумою загадаў пабудаваць дом любові да бліжняга ды міласэрнасьці – «Шарытэ». Чума не прыйшла, а дом «Шарытэ» застаўся ды імкліва рос.
Тут распрацавалі лек ад дыфтэрыі, адкрылі ўзбуджальнікаў інфэкцыйных хваробаў ды вынайшлі катэтар для зандаваньня сэрца. Мэдыкі «Шарытэ» атрымалі сем нобэлеўскіх прэміяў. Установу праславілі такія лекары, як Робэрт Кох, Паўль Эрліх ды Рудальф Вірхаў.


Prajekt.Buducynia.2009.10.18
• Рукі, якія размаўляюць, – пошук сувязі паходжаньня жэстаў ды словаў.
• Удар маланкаю – мэдыкі дасьледуюць уздзеяньне на чалавечы арганізм.
• Позірк у космас – унукі Галілея канструююць тэлескопы будучыні.


Prajekt.Buducynia.2009.10.25
• У Сярэднявеччы аптэчны сцынк быў вельмі папулярны. Цела яшчаркі таўклі ў парашок і потым прадавалі ў аптэках. Лічылася, што гэты парашок дапамагаў ад розных хваробаў і быў добрым афрадызіякам. Незвычайныя якасьці гэтай яшчаркі ўражваюць, бо яна без перашкод можа пралезьці празь пясок. Таму існуе яе іншая назва – пясочны сцынк. Зразумела, што такія здольнасьці яшчаркі не маглі не прыцягнуць увагу біёлягаў.
• Сыгналы з пляча: электронны стымулятар паніжае ціск.
• З аўтатрасы на чыгунку. Новыя вагоны для транспартаваньня грузаў.


Prajekt.Buducynia.2009.11.01
• У фокусе – бэркут. Фотапаляваньне на караля вышыняў.
• Жыцьцё ў космасе. Астраномы шукаюць другую Зямлю.
• Сіла прыроды. Інжынэры здабываюць электрычнасьць з водаправоду.


Prajekt.Buducynia.2009.11.08
Складана ўявіць, як усё зьменіцца празь дзесяць-дваццаць гадоў. Можна толькі здагадвацца пра гэта. Не існуе чароўнага люстэрка, у якім мы цяпер маглі б убачыць, як будзе выглядаць наш твар у старасьці. Але навукоўцы з Інстытуту імя Макса Планка ў Заарбрукене наблізіліся да развязаньня.
• Новыя сэрцавыя клапаны. Рамонт ствалавымі клеткамі.
• Новая гібрыдная тэхніка. Для кожнай мадэлі аўтамабіля.
• Новая сістэма аўдыёабвяшчаньня. Тунэлі будуць больш бясьпечныя.


Prajekt.Buducynia.2009.11.15
• Праверка на падман. У выпадку Пінокіё ўсё было проста: кожны раз, калі ён падманваў, яго нос падаўжаўся. У казцы нос рос і рос, бо драўляны чалавечак ілгаў вельмі часта. Але ў рэальным жыцьці выкрыць махляроў ня так проста. Нават экспэрты ў гэтым часта памыляюцца. Аднак выглядае на тое, што, дзякуючы навуцы, для ілгуноў пачнуцца цяжкія часы.
• Даяры і «рука тэнісіста». Перанапружаньне на працы. Той, хто шмат працуе за кампутарам, можа сапсаваць асанку. Тое ж самае чакае і людзей, якім цэлы дзень даводзіцца стаяць. Ёсць пэўныя рухі і нагрузкі, якія могуць прывесьці да сур’ёзных праблемаў. Добры прыклад – так званая «рука тэнісіста». Калі руку перагружаць, яна пачынае балець. І ня важна – на тэнісным корце, пры хатняй працы або ў хляву. Менавіта там вядуцца выпрабаваньні новай прылады, якая мае дапамагчы пазьбегнуць такіх хваробаў у будучыні.
• Хімія ў бутэльках. Небясьпечны бісфэнол-А. Плястыкавы посуд, плястыкавыя бутэлькі і кубачкі – як гэта практычна. Яны лёгкія і ня б’юцца. Але – увага! Яны могуць быць шкодныя для здароўя! У плястыку часта ўтрымліваецца хімічнае рэчыва бісфэнол-А – адно з найбольш распаўсюджаных у сьвеце. Яго знайшлі нават у дзіцячых смакталках. Тым часам ужо шмат гадоў вядуцца дыскусіі пра небясьпеку для людзей бісфэнолу-А.


Prajekt.Buducynia.2009.11.22
• Поўная празрыстасьць. Як сучасныя дысплэі аблягчаюць працу? Уся праблема ў тоўстых пальцах! Бо сучасныя мабільнікі ды «смартфоны» робяцца ўсё меншымі, пры гэтым прапаноўваючы ўсё больш паслугаў. У кожным мабільніку мае быць фотаапарат, а ў кожным «смартфоне» – Джы-Пі-Эс. Аб’ёмы продажаў залежаць ад таго, наколькі добра можна запампоўваць на тэлефоны дадатковае праграмнае забеспячэньне. А для большасьці зь іх трэба мець тонкія пальчыкі. Таму інжынэры мусяць прыдумаць новае развязаньне.
• Адчуваньні бы ў цэнтры тарнада. Чаму плацэба дапамагае пры хваробах? Што казаў Ісус, калі вылечваў хворага – паралізаванага ці сьляпога? Ён казаў не «Табе дапамог Бог», а «Табе дапамагла твая вера». Калі інтэрпрэтаваць Біблію ў кантэксьце сучаснай мэдыцыны, то можна сказаць, што Ісус ведаў пра адзін зь істотных мэханізмаў выздараўленьня – веру. Калі вера ў дзеяньне пэўнай тэрапіі лечыць або дапамагае ў лячэньні, гэта называюць «эфэктам плацэба». Посьпехі тэрапіі з дапамогаю плацэба сапраўды ўражваюць. Напрыклад, досьледы мозгу хворых на паркінсанізм паказваюць, што ўзровень дафаміну ў іх павышаецца, хаця яны атрымліваюць усяго толькі раствор паваранай солі. Той, хто непарушна верыць у поспех лячэньня, можа запусьціць мэханізмы самалекаваньня, якія і прынясуць чаканы эфэкт.
• Непахісныя факты. Што распавядаюць дыямэнты пра гісторыю зямлі? «Брыльянты – назаўжды», – спявала Шырлі Бэсі. Але ж, калі быць дакладным, яна памылялася, бо і брыльянты могуць распасьціся, хаця і празь вельмі працяглы час. Мэрылін Манро была бліжэй да праўды, заўважыўшы, што «брыльянты – найлепшыя сябры дзяўчыны». Аднак некаторыя навукоўцы – таксама вялікія прыхільнікі брыльянтаў. Бо яны трапляюць да нас зь зямной кары. Графіт можа ператварыцца ў алмаз толькі пад ціскам на глыбіні ня менш як сто сорак кілямэтраў. А найноўшыя досьледы далі нечаканыя вынікі.


Prajekt.Buducynia.2009.11.29
Выданьне прысьвечана надзвычай актуальнай тэме – зьменам клімату:
• Капрызьлівы мансун. Індыя пакутуе ад зьменаў клімату. Вынікі пацяпленьня адчувальныя ўжо сёньня. Некаторыя зь іх можна прадбачыць, загадзя пралічыць. Іншыя – не. Напрыклад, ня дзіва, што падымаецца ўзровень вады ў моры або таюць ледавікі. Але тое, што мансун можа зьнікнуць – вось гэта сапраўды нечакана. Яго чакалі з надзеяй, але ён прынёс адны разбурэньні. На пачатку кастрычніка на паўднёвым усходзе Індыі шматдзённы дождж мансун затапіў вялізныя плошчы і зьнішчыў вялікую частку ўраджаю. Сотні тысячаў жыхароў страцілі дах над галавою.
• Гарачая пара. Цяпло адпрацаваных газаў забясьпечвае нізкую тэмпературу. Восемдзесят адсоткаў вуглекіслага газу, які ўтвараецца па віне людзей, узьнікае ў выніку спальваньня выкапневых энэрганосьбітаў: нафты, вугалю, газу – для атрыманьня энэргіі. Рэшта ўзьнікае, калі спальваюць лясы. Для аховы клімату галоўнае – выкарыстоўваць менш энэргіі, але больш эфэктыўна. Вялікі патэнцыял схаваны ў транспарце, напрыклад, у аўтарэфрыжэратарах. Што да электраэнэргіі, тут яны сапраўдныя ненажэры. Два з паловаю мільёны іх езьдзіць па Эўропе, восем – у ЗША. Брытанскія інжынэры хочуць навучыць іх ашчаднасьці.
• Аднаўляльная энэргія. Метэаролягі прагназуюць аб’ёмы вытворчасьці энэргіі. Галоўны аргумэнт супраць пераходу да альтэрнатыўных крыніцаў энэгіі – іх ненадзейнасьць. Сонца сьвеціць незаўсёды, і вецер дзьме па-рознаму. Новы дасьледніцкі праект, што накіраваны на далёкую пэрспэктыву, мае дапамагчы плянаваць колькасьць энэргіі, атрыманай з альтэрнатыўных крыніцаў, падмацаваўшы тым самым аргумэнты на яе карысьць.


Prajekt.Buducynia.2009.12.13
• Рыба ў бязважкасьці. Навукоўцы маюць вялікія спадзяваньні на экспэрымэнты з цыхлідамі. Як сьпявалася ў нямецкім шлягеры, «марская прагулка – гэта весела, марская прагулка – гэта цудоўна». Але тут трэба дадаць: пакуль ня зьявяцца вялікія хвалі. Бо тады большасць людзей адчувае сымптомы марской хваробы. Вадкасьць ва ўнутраным вуху пачынае плюхацца, гарызонт рухаецца па-іншаму – і ўсё. Марская хвароба праходзіць, але пакутлівыя прыступы млосьці ў шмат каго застаюцца. Бо прычыны іх часта незразумелыя. Ранейшыя мэтады лячэньня не дапамагалі. Але біёлягі падказалі дактарам новы мэтад, якому навучыліся, назіраючы за рыбамі – у бязважкасьці. Вас гэта зьдзіўляе?
• Небясьпечны кругазварот. На што могуць паўплываць гармоны ў пітной вадзе. Вада – улюбёны напой немцаў. О, так! Піва – учарашні дзень. У Нямеччыне можна сьмела піць водаправодную ваду. За яе якасьцю ўважліва сочаць. Але ж і тут існуе адна праблема. Бо шмат у якіх ручаях ды рэках, зь якіх бяруць пітную ваду, утрымліваюцца гарманальна актыўныя рэчывы і рэшткі лекаў. Толькі супрацьзапаленчага прэпарату «Дыкляфэнак» у Нямеччыне штогод прапісваюць восемдзесят шэсць тонаў. Вялікая частка яго выходзіць вонкі і трапляе ў прыбіральню. Ніводная зь існых ачышчальных сыстэмаў ня можа затрымаць гэтае рэчыва. Таму штогод тры тоны гэтых лекаў праходзіць праз Рэйн. Навукоўцы вывучаюць, наколькі шкодныя гэтыя рэчывы для чалавека.
• Ледзяная навука. Навошта навукоўцы шукаюць жыцьцё ў ледавіках. Зьнікненьне ледавікоў – адно з самых відавочных наступстваў зьмены клімату. Ронскі ледавік за апошнія дзесяць гадоў стаў на сто шэсцьдзесят мэтраў ніжэйшым. Ледавік Горнер ля курорту Цэрмат, – амаль на чатырыста мэтраў. Да канца нашага стагодзьдзя ледавікі, відаць, цалкам зьнікнуць з аблічча Зямлі. Чаму гэта кепска? Рэч у тым, што ледавікі – гэта гіганцкія рэзэрвуары вады. Яны зьбіраюць ападкі і выдаюць іх назад малымі дозамі. Калі гэтага «буфэру» ня будзе, нам пагражаюць паводкі. У выніку расставаньня лёду вызваляюцца абломкі горнай пароды, таму пачашчаюцца каменяпады і апоўзні. Дасьледаваць ледавікі – у пэўным сэнсе, прыгода. Мы пабывалі на Свартысэне, найвялікшым ледавіку паўночнай Нарвэгіі.


Prajekt.Buducynia.2009.12.20
• Вывучэньне сьнегу дапамагае зьменшыць небясьпеку лавінаў. Таямніцы маленькіх крышталікаў.
• Спадчына ад продкаў. Лад жыцьця ўплывае на храмасомы.
• Парфума фараона. Навукоўцы спадзяюцца адрадзіць старажытны водар.


Prajekt.Buducynia.2009.12.27
• Назад на радзіму. Перасьмешнікі маюць зноў засяліць Галапагоскія выспы.
• Разумны груз. Пасылкі будуць самастойна знаходзіць найхутчэйшы шлях да адрасата.
• Ботакс. Ці дапаможа ад эпілепсіі атрутнае рэчыва, якое паражае нэрвную сыстэму?

1.058

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:

Гарадзенская вобласьць.Ваўкавыскі раён.Лапеніца.avi
Гарадзенская вобласьць.Сьвіслацкі раён.Вердамічы.avi
Магілёўская вобласьць.Касьцюковіцкі раён.Забычаньне.avi

1.059

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:
Баранавіцкія прысьвячэньні
Бяроза - дрэва гаючасьці
Дуброўна - тайны сівога Дняпра
Ідэальны горад графа Чарнышова
Лёзна - гарадок як на карцінцы

1.060

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся вёскі ў Магілёўскай вобласьці:
Касьцюковіцкі раён.Гаўрыленка.avi
Касьцюковіцкі раён.Канічы.avi
Касьцюковіцкі раён.Прусіна.avi

1.061

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Пераназваў і перазапампаваў торэнт-файл

1.062

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна:Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:45
Пра фільм: Пра Генадзя Цітовіча
Мова: беларуская
Памер: 301MiB
Відэа: Xvid, 720x576, 25 fps, 1498kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Вось яшчэ прымаўкі:
http://slounik.org/lahojsk/
http://slounik.org/sanko/
http://slounik.org/prykazkilb/
http://slounik.org/prykazkiib/

Дарэчы, здаецца, knihi.com і slounik.org трохі ажылі. Трэба зь імі скантактавацца, можа нешта супольнае зрабіць.

1.064

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Наконт аўдыё даслаў у прыват.
Чакаю жадаючых займацца відэа wink

1.065

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Зараз зусім няма часу, таму, не паспяваю нават для avi рыхтаваць апісаньне.
Таксама, ёсьць розныя запісы з ТВ-цюнера, якія трэба сканвэртаваць у avi і парэзаць па 5-10 хвілінаў з пачатку і канца.
Таксама, ёсьць аўдыёзапісы(напрыклад, казкі), якія трэба таксама парэзаць па 5-10 хвілінаў і павыкладаць.
Софт ёсьць, там нічога складанага, як рабіць - раскажу.

Таму, калі маеш час і натхненьне - пішы ў прыват.

Сэрвер - не, ня трэба, дзякуй wink

1.066

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Спадарства, у мяне даволі шмат кантэнта, які мае сэнс выкласьці на baravik.org. І яшчэ шмат месцаў у сеціве, дзе таксама ёсьць нешта цікавае для baravik.org. Але, зусім няма часу гэтым займацца.

Калі ў каго ёсьць жаданьне дапамагчы - кажыце. Вялікіх ведаў не патрэбна, толькі крыху вольнага часу.

1.067

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://image.bayimg.com/napbhaach.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:32:32
Рэжысэр: Валерый Мазынскі

Пра фільм: Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць – у Польшчы.
У цэнтры аповеду – лёс Расціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларусі – на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне – у 1950-х гадах. Удзельнікаў супраціву вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зняволення, а Расціслава прысудзілі да «найвышэйшае меры». Сёння на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы – адзін за адным, але кожнага разу чаго крыж нішчаць невядомыя зламыснікі. Пасля кожнага такога акты вандалізму людзі ставяць новы крыж...

Мова: беларуская
Памер: 323MiB
Відэа: Xvid, 352x288, 25 fps, 1313 kbps
Аўдыё: 44.100 kHz, MP3 Stereo, 64 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/napbiaach.jpg

1.068

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся ўсе астатнія сэрыі, з розных крыніцаў, у рознай якасьці.

1.069

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:39

Пра фільм: Гісторыя кароткага існавання незалежнай беларускай дзяржавы ў 1918 г. Агульнанацыянальны ўздым і поўнае энтузіязму стварэнне першага беларускага ўраду ў Менску і часы бальшавіцкага тэрору, якія пачаліся неўзабаве пасля падзення фронту ўзброенай барацьбы з бальшавіцкімі войскамі, што наступалі з усходу. Як гэта было насамрэч? Чаму беларусы не здолелі захаваць незалежнасць, атрыманую пасля першай сусветнай вайны, і што зрабілі з краінаю бальшавіцкія каты, прозвішчамі якіх цяпер названыя вуліца беларускіх гарадоў? Пра гэта распавядаюць аўтары фільму, выкарыстоўваючы надзвычай рэдкія архіўныя кадры з часоў існавання незалежнай Беларусі ў 1918 г.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1231kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.070

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:23:44
Рэжысэр: Раман Васілюк (Roman Wasiluk)

Пра фільм: Жаночы манастыр Спачыну Багародзіцы ў Войнаве на Мазурах заснавалі ў 1995 г. Аднак гісторыя царквы на рацэ Крутыні значна даўнейшая: у ХІХ ст. сюды, на тэрыторыю колішняе Прусіі, перасяліліся з Расійскай імперыі стараверы, ратуючыся ад пераследу царскіх уладаў. Знайшоўшы тут спакой і рэлігійную талерантнасць, яны заснавалі колькі вёсак і зарганізавалі сваё рэлігійнае жыццё, збудаваўшы малельню і манастыр. У канцы ХІХ ст. пасля ўказу Паўла Прускага частка старавераў перайшла ў ніканіянскае праваслаўе.

Жаночы манастыр заснавалі паводле пастановы мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы. Цяпер у манастыры восем сясцёр. Штогод на свята Спачыну Багародзіцы сюды з усёй краіны прыязджаюць паломнікі. Найбольшы клопат для ігуменні Агніі – будаўніцтва новага манаскага дому.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1336kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.071

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:24:40

Пра фільм: Пётр Дзяменцьеў з Відзаў – настаўнік мясцовай грамады старавераў. Свае набажэнствы гэтая парафія, што месціцца побач з беларуска-літоўскаю мяжою, адпраўляе ужо з дзесяць гадоў. Самі стараверы паходзяць з Расеі, прыйшлі сюды адтуль 300 гадоў таму, ратуючыся ад дзяржаўнага пераследу пасля рэформы Маскоўскае праваслаўнае царквы, якую правёў патрыярх Нікан. Таго, хто адмаўляўся маліцца па-новаму, царскія ўлады гвалтам змушалі прыняць рэформу, калі ж чалавек усё роўна трымаўся «старое веры» – пазбаўлялі маёмасці і нават каралі смерцю. Вялікая колькасць уцекачоў знайшла прытулак у Вялікім княстве Літоўскім – на абшары сучаснай Беларусі. Чарговая хваля пераследу старавераў узнялася пры саветах. Камуністы нішчылі іхныя цэрквы, прымушалі вырачыся веры, забіралі зямлю, высылалі ў Сібір.

Адраджэнне стараверскае царквы распачалося толькі на пачатку 1990-х, найперш дзякуючы дзейнасці такіх людзей, як Пётр Дзяменцьеў, які ўласным прыкладам пераконваў навакольных жыхароў вярнуцца да веры продкаў.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1275kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.072

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:00
Рэжысэр: Зоя Катовіч

Пра фільм: Фільм расказвае пра супраціў беларускай моладзі русіфікацыі на пачатку 1980-х гг.– праз адраджэнне народнай культуры.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1034kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.073

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:59
Рэжысэр: Юры Хашчавацкі

Пра фільм: Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, якая дзейнічае ў Канадзе, і журналіста Радыё Свабода Сяргея Навумчыка. Удзельнікі разважаюць не толькі над мінулым, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманне сапраўднай незалежнасці. Фільм сканчваецца выказваннем Вацлава Гавэла, што без дэмакратычнай Украіны і Беларусі не можа быць дэмакратычнай Еўропы.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1213kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.074

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:12

Пра фільм: Фільм паказвае, адкуль ідзе непрыманне цяперашнімі ўладамі Беларусі самага вядомага свята беларусаў – Дня незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Чаму Лукашэнка і ягоныя памагатыя так ненавідзяць Дзень Волі? Ідэалы першай незалежнай беларускай дзяржавы жывуць у сэрцах людзей, якія штогод святкуюць гэты дзень, хоць іх збіваюць, садзяць у турмы толькі за гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Фільм распавядае пра абставіны ўзнікнення БНР, якой не ўдалося захавацца ў гістарычным бязладдзі, і праводзіць паралелі да сённяшняй сітуацыі, калі дзейны рэжым па кавалках прадае суверэнітэт краіны за танныя расейскія газ і нафту.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1256kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:19:53

Пра фільм: Род князёў Астрожскіх быў адным з найбуйнейшых родаў у Вялікім княстве Літоўскім. Ён даў славутых дзяржаўных дзеячаў, гетманаў, святароў. Вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі ў 1514 г. кіраваў войскам ВКЛ у пераможнай Аршанскай бітве з маскоўскім войскам. Ягоны сын, князь Канстанцін Астрожскі (1526–1608) у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам і праславіўся як апякун Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі. На сваіх землях ён збудаваў больш за 600 цэркваў і 20 манастыроў. Ён дбаў пра адукацыю духоўных і свецкіх асобаў: падтрымліваў школы, створаныя пры брацтвах, засноўваў новыя, у т. л. у Тураве і Слуцку, Уладзіміры-Валынскім, Львове. Адной з самых вядомых князевых справаў стала адкрыццё вышэйшай школы ў ягоным родным мястэчку Астрог на Украіне – славутай Астрожскай акадэміі, дзе выкладалі філасофію, тэалогію, граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку, грэцкую і царкоўнаславянскую мовы. З друкарні пры Акадэміі ў 1581 г. выйшла Астрожская Біблія – першае поўнае выданне Бібліі на царкоўнаславянскай мове, адна з найважнейшых духоўных кніг усходняга хрысціянства і славянскага свету.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 921kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com