1.076

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся вёскі ў Магілёўскай вобласьці:
Касьцюковіцкі раён.Гаўрыленка.avi
Касьцюковіцкі раён.Канічы.avi
Касьцюковіцкі раён.Прусіна.avi

1.077

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Пераназваў і перазапампаваў торэнт-файл

1.078

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна:Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:45
Пра фільм: Пра Генадзя Цітовіча
Мова: беларуская
Памер: 301MiB
Відэа: Xvid, 720x576, 25 fps, 1498kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Вось яшчэ прымаўкі:
http://slounik.org/lahojsk/
http://slounik.org/sanko/
http://slounik.org/prykazkilb/
http://slounik.org/prykazkiib/

Дарэчы, здаецца, knihi.com і slounik.org трохі ажылі. Трэба зь імі скантактавацца, можа нешта супольнае зрабіць.

1.080

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Наконт аўдыё даслаў у прыват.
Чакаю жадаючых займацца відэа wink

1.081

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Зараз зусім няма часу, таму, не паспяваю нават для avi рыхтаваць апісаньне.
Таксама, ёсьць розныя запісы з ТВ-цюнера, якія трэба сканвэртаваць у avi і парэзаць па 5-10 хвілінаў з пачатку і канца.
Таксама, ёсьць аўдыёзапісы(напрыклад, казкі), якія трэба таксама парэзаць па 5-10 хвілінаў і павыкладаць.
Софт ёсьць, там нічога складанага, як рабіць - раскажу.

Таму, калі маеш час і натхненьне - пішы ў прыват.

Сэрвер - не, ня трэба, дзякуй wink

1.082

(6 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Спадарства, у мяне даволі шмат кантэнта, які мае сэнс выкласьці на baravik.org. І яшчэ шмат месцаў у сеціве, дзе таксама ёсьць нешта цікавае для baravik.org. Але, зусім няма часу гэтым займацца.

Калі ў каго ёсьць жаданьне дапамагчы - кажыце. Вялікіх ведаў не патрэбна, толькі крыху вольнага часу.

1.083

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://image.bayimg.com/napbhaach.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:32:32
Рэжысэр: Валерый Мазынскі

Пра фільм: Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць – у Польшчы.
У цэнтры аповеду – лёс Расціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларусі – на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне – у 1950-х гадах. Удзельнікаў супраціву вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зняволення, а Расціслава прысудзілі да «найвышэйшае меры». Сёння на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы – адзін за адным, але кожнага разу чаго крыж нішчаць невядомыя зламыснікі. Пасля кожнага такога акты вандалізму людзі ставяць новы крыж...

Мова: беларуская
Памер: 323MiB
Відэа: Xvid, 352x288, 25 fps, 1313 kbps
Аўдыё: 44.100 kHz, MP3 Stereo, 64 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/napbiaach.jpg

1.084

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся ўсе астатнія сэрыі, з розных крыніцаў, у рознай якасьці.

1.085

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:39

Пра фільм: Гісторыя кароткага існавання незалежнай беларускай дзяржавы ў 1918 г. Агульнанацыянальны ўздым і поўнае энтузіязму стварэнне першага беларускага ўраду ў Менску і часы бальшавіцкага тэрору, якія пачаліся неўзабаве пасля падзення фронту ўзброенай барацьбы з бальшавіцкімі войскамі, што наступалі з усходу. Як гэта было насамрэч? Чаму беларусы не здолелі захаваць незалежнасць, атрыманую пасля першай сусветнай вайны, і што зрабілі з краінаю бальшавіцкія каты, прозвішчамі якіх цяпер названыя вуліца беларускіх гарадоў? Пра гэта распавядаюць аўтары фільму, выкарыстоўваючы надзвычай рэдкія архіўныя кадры з часоў існавання незалежнай Беларусі ў 1918 г.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1231kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.086

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:23:44
Рэжысэр: Раман Васілюк (Roman Wasiluk)

Пра фільм: Жаночы манастыр Спачыну Багародзіцы ў Войнаве на Мазурах заснавалі ў 1995 г. Аднак гісторыя царквы на рацэ Крутыні значна даўнейшая: у ХІХ ст. сюды, на тэрыторыю колішняе Прусіі, перасяліліся з Расійскай імперыі стараверы, ратуючыся ад пераследу царскіх уладаў. Знайшоўшы тут спакой і рэлігійную талерантнасць, яны заснавалі колькі вёсак і зарганізавалі сваё рэлігійнае жыццё, збудаваўшы малельню і манастыр. У канцы ХІХ ст. пасля ўказу Паўла Прускага частка старавераў перайшла ў ніканіянскае праваслаўе.

Жаночы манастыр заснавалі паводле пастановы мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы. Цяпер у манастыры восем сясцёр. Штогод на свята Спачыну Багародзіцы сюды з усёй краіны прыязджаюць паломнікі. Найбольшы клопат для ігуменні Агніі – будаўніцтва новага манаскага дому.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1336kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.087

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:24:40

Пра фільм: Пётр Дзяменцьеў з Відзаў – настаўнік мясцовай грамады старавераў. Свае набажэнствы гэтая парафія, што месціцца побач з беларуска-літоўскаю мяжою, адпраўляе ужо з дзесяць гадоў. Самі стараверы паходзяць з Расеі, прыйшлі сюды адтуль 300 гадоў таму, ратуючыся ад дзяржаўнага пераследу пасля рэформы Маскоўскае праваслаўнае царквы, якую правёў патрыярх Нікан. Таго, хто адмаўляўся маліцца па-новаму, царскія ўлады гвалтам змушалі прыняць рэформу, калі ж чалавек усё роўна трымаўся «старое веры» – пазбаўлялі маёмасці і нават каралі смерцю. Вялікая колькасць уцекачоў знайшла прытулак у Вялікім княстве Літоўскім – на абшары сучаснай Беларусі. Чарговая хваля пераследу старавераў узнялася пры саветах. Камуністы нішчылі іхныя цэрквы, прымушалі вырачыся веры, забіралі зямлю, высылалі ў Сібір.

Адраджэнне стараверскае царквы распачалося толькі на пачатку 1990-х, найперш дзякуючы дзейнасці такіх людзей, як Пётр Дзяменцьеў, які ўласным прыкладам пераконваў навакольных жыхароў вярнуцца да веры продкаў.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1275kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.088

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:00
Рэжысэр: Зоя Катовіч

Пра фільм: Фільм расказвае пра супраціў беларускай моладзі русіфікацыі на пачатку 1980-х гг.– праз адраджэнне народнай культуры.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1034kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.089

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:59
Рэжысэр: Юры Хашчавацкі

Пра фільм: Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, якая дзейнічае ў Канадзе, і журналіста Радыё Свабода Сяргея Навумчыка. Удзельнікі разважаюць не толькі над мінулым, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманне сапраўднай незалежнасці. Фільм сканчваецца выказваннем Вацлава Гавэла, што без дэмакратычнай Украіны і Беларусі не можа быць дэмакратычнай Еўропы.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1213kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.090

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:25:12

Пра фільм: Фільм паказвае, адкуль ідзе непрыманне цяперашнімі ўладамі Беларусі самага вядомага свята беларусаў – Дня незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Чаму Лукашэнка і ягоныя памагатыя так ненавідзяць Дзень Волі? Ідэалы першай незалежнай беларускай дзяржавы жывуць у сэрцах людзей, якія штогод святкуюць гэты дзень, хоць іх збіваюць, садзяць у турмы толькі за гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Фільм распавядае пра абставіны ўзнікнення БНР, якой не ўдалося захавацца ў гістарычным бязладдзі, і праводзіць паралелі да сённяшняй сітуацыі, калі дзейны рэжым па кавалках прадае суверэнітэт краіны за танныя расейскія газ і нафту.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1256kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:19:53

Пра фільм: Род князёў Астрожскіх быў адным з найбуйнейшых родаў у Вялікім княстве Літоўскім. Ён даў славутых дзяржаўных дзеячаў, гетманаў, святароў. Вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі ў 1514 г. кіраваў войскам ВКЛ у пераможнай Аршанскай бітве з маскоўскім войскам. Ягоны сын, князь Канстанцін Астрожскі (1526–1608) у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам і праславіўся як апякун Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі. На сваіх землях ён збудаваў больш за 600 цэркваў і 20 манастыроў. Ён дбаў пра адукацыю духоўных і свецкіх асобаў: падтрымліваў школы, створаныя пры брацтвах, засноўваў новыя, у т. л. у Тураве і Слуцку, Уладзіміры-Валынскім, Львове. Адной з самых вядомых князевых справаў стала адкрыццё вышэйшай школы ў ягоным родным мястэчку Астрог на Украіне – славутай Астрожскай акадэміі, дзе выкладалі філасофію, тэалогію, граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку, грэцкую і царкоўнаславянскую мовы. З друкарні пры Акадэміі ў 1581 г. выйшла Астрожская Біблія – першае поўнае выданне Бібліі на царкоўнаславянскай мове, адна з найважнейшых духоўных кніг усходняга хрысціянства і славянскага свету.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 921kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

1.092

(34 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

Ці зьбіраецца хто рабіць DVD rip ?

1.093

(4 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://image.bayimg.com/iappeaacc.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: трэшавы відэакомікс
Працягласьць: 00:23:26
Рэжысэр: Паўлюк Канавальчык (Navinki Home Video)
Пра фільм: Фільм пастаўлены паводле нямецкай стужкі «Гудбай, Ленін!», але дзеяньне скарэктаванае з улікам нашых рэалій.

Бацька Каляна, фаната тэленавінаў, вылучаны дэлегатам на трэці ўсебеларускі народны сход. Пасьля таго як сам прэзыдэнт паціснуў яму руку, продак збрэндзіў ад шчасьця і ўпаў у посталькагольную кому. Але сапраўдныя праблемы пачаліся, калі зацяты лукашыст ачуняў пасьля выбараў – ужо ў новай, дэмакратычнай краіне. Любое душэўнае хваляваньне можа скончыцца для небаракі летальным запоем. І таму Калян сам мантажуе навіны – і стварае «стабільную квітнеючую Беларусь» у асобна ўзятай кватэры.

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=2159

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы), польская(субтытры), ангельская(арыгінал)
Памер: 159MiB
Відэа: DivX, 400x300, 25 fps, 780kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/happkaacc.jpg

http://image.bayimg.com/hapdmaacc.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 4 сэрыі па ~25 хв.
Рэжысэр: Алег Лукашэвіч

Пра фільм: Дакументальны праект Алега Лукашэвіча "Эпоха" маштабна прапануе біяграфіі прызнаных і ўшанаваных асоб - выхадцаў з Беларусі. Марк Шагал, Еўфрасіння Полацкая, Адам Міцкевіч, Ігнацій Дамейка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Тадэвуш Касцюшка, Луіс Майер, Мікалай Судзілоўскі-Русель - гэта героі фільмаў, нашы суайчыннікі, гісторыі жыцця якіх былі паказаны ў эфіры Першага. Зараз рыхтуецца новая серыя фільмаў аб дынастыі Радзівілаў, аб Францыску Скарыне, аб Напалеоне Ордзе.

Мова: беларуская
Памер: 724MiB
Відэа: Xvid, 352x288, 25 fps, ~770kbps
Аўдыё: 44.1 kHz, MP3 Stereo, 192 kbps

Крыніца: [email protected]

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/hapdeaacc.jpg

1.095

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:52:17

Пра фільм: Беларусь — не першая краіна ў Еўропе, дзе дзяржаўныя ўлады вяртаюцца да традыцыі савецкага мінулага, ідучы ў кірунку, які цяжка сёння назваць цывілізаваным. На беларускіх журналістах практыкаваліся ўсе магчымыя злачынныя метады, якія можна было выкарыстаць супраць іх...

Мова: беларуская
Памер: 350MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 792kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobnaacp.jpg

1.096

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:19:16

Пра фільм: Калi прыходзiла свята Троiцы, на Палессi «водзілі куст».
Сярод дзяўчатак выбiралi найпрыгажэйшую i рабiлi яе «кустом» — упрыгожвалi кляновымi цi бярозавымi лiстамi i галiнкамi, вяночкам, i вялi праз усё сяло, як кажуць, ад краю да краю, ад двара да двара. Нiкога не мiналi. Бо «каго «куст» мiнае, той ураджаю не мае» — жыве i дагэтуль павер’е пра цудадзейнасць сустрэчы з «кустом».


Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 957kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobmaacp.jpg

1.097

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:16:10

Пра фільм: У Беларусі людзі жывуць паводле падвойнага стандарту: віртуальнага, створанага дзяржаўнаю прапагандаю, і рэальнага, з якім сутыкаюцца штодня. Праблемы ўзнікаюць, калі першы пачынае дамінаваць...

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1158kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daoblaacp.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: сэрыі па ~25хв.
Рэжысэр: Юрый Каліна (Jerzy Kalina)

Пра фільм: Цыкл дакументальных фільмаў аб праваслаўных манастырах, якія існуюць у Польшчы.

Сэрыя 1. Манастыр Дабравешчання Маці Божае ў Супраслі ўзнік у XV ст. Заклалі яго беларускія магнаты Вялікага княства Літоўскага, каб пашыраць «грэцкую веру», пісьменства, мастацтва іконапісання і музыкі. Лаўра ў Супраслі пасля Кіева-Пячорскай стала другою лаўраю на праваслаўным усходзе. Найвялікшымі выпрабаваннямі для манастыра сталі прымусовае высяленне царскімі ўладамі манахаў у глыб Расіі ў 1915 г. і разбурэнне нямецкімі войскамі унікальнай абароннай царквы ў 1944 г. Ужо 20 гадоў як у Супраслі аднавіўся манастыр, манахі адбудоўваюць царкву, манастырскае жыццё. Цудадзейны абраз Маці Божае прыцягвае тысячы паломнікаў.
Сэрыя 2.
Сэрыя 3.

Мова: беларуская
Памер: сэрыі па 250-300MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1395kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobjaacp.jpg

1.099

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:15:04

Пра фільм: Сучасны беларускі горад. Сярод шэрага натоўпу раптам з’яўляецца дзяўчына ў нацыянальным строі: доўгая спадніца, кашуля, кабат і незвычайны галаўны ўбор – намітка. Але на дзяўчыну мінакі не звяртаюць увагі. Мо таму, што ейны строй вельмі адрозніваецца ад таго, што прывыклі бачыць беларусы на розных афіцыйных «Дажынках» і плакатах «За Беларусь». Для пераважнай большасці намітка не асацыюецца з беларускім народным адзеннем... Чаму ж старажытны беларускі галаўны ўбор знік з нашай памяці?

Каб паспрабаваць раскрыць гэтую таямніцу і пабачыць апошнюю сапраўдную намітку, варта з’ездзіць у палескае мястэчка Давыд-Гарадок.

Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x352, 25 fps, 1256kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobhaacp.jpg

1.100

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:36:24

Пра фільм: Хто і за што знішчыў беларускую вёску Хатынь? Што аб’ядноўвае Хатынь і Катынь, дзе ў 1940 г. бальшавікі расстралялі тысячы польскіх афіцэраў? Праўдзівыя адказы на гэтыя пытанні ўпершыню дае гэты фільм.
22 сакавіка 1943 г. група савецкіх партызанаў правяла акцыю недалёка вёскі Хатынь. Акцыю правялі з уласнай ініцыятывы, без узгаднення з камандаваннем. Пасля сняданку ў Хатыні «народныя мсціўцы» выйшлі на трасу Лагойск–Плешчаніцы, дзе пашкодзілі лініі сувязі, пасля чаго зарганізавалі засаду на рамонтавую групу. Калі яны пабачылі на дарозе легкавую машыну, якая ехала разам з грузавіком, пачалі страляць. У легкавіку аказаўся улюбёнец Гітлера і ўсяго нямецкага народу – спартовец Ганс Вёльке, чэмпіён Алімпіяды 1936 г.
У фільме выкарыстоўваецца кінахроніка, на якой зняты Вёльке падчас свайго алімпійскага трыумфу. Афіцэрскі чын ён атрымаў асабіста ад Гітлера. І вось гэты нямецкі герой загінуў ад партызанскай кулі. Заплаціла за гэта вёска Хатынь. Трагедыя, якая адбылася 65 гадоў таму, мела свой працяг – судовы працэс у Менску ў 1986 г.

Мова: беларуская
Памер: 251MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 825kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/daobgaacp.jpg