1

Тэма: Патрэбная дапамога

Спадарства, у мяне даволі шмат кантэнта, які мае сэнс выкласьці на baravik.org. І яшчэ шмат месцаў у сеціве, дзе таксама ёсьць нешта цікавае для baravik.org. Але, зусім няма часу гэтым займацца.

Калі ў каго ёсьць жаданьне дапамагчы - кажыце. Вялікіх ведаў не патрэбна, толькі крыху вольнага часу.

2

Працяг: Патрэбная дапамога

якую дапамогу маеш на увазе?
зрабиць .torrent + зрабіць апсанне?

магу колькі 1U server для калакэйшна падагнаць

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-10-03 12:00:13)

3

Працяг: Патрэбная дапамога

Зараз зусім няма часу, таму, не паспяваю нават для avi рыхтаваць апісаньне.
Таксама, ёсьць розныя запісы з ТВ-цюнера, якія трэба сканвэртаваць у avi і парэзаць па 5-10 хвілінаў з пачатку і канца.
Таксама, ёсьць аўдыёзапісы(напрыклад, казкі), якія трэба таксама парэзаць па 5-10 хвілінаў і павыкладаць.
Софт ёсьць, там нічога складанага, як рабіць - раскажу.

Таму, калі маеш час і натхненьне - пішы ў прыват.

Сэрвер - не, ня трэба, дзякуй wink

4

Працяг: Патрэбная дапамога

chtosci напісаў:

Таксама, ёсьць аўдыёзапісы(напрыклад, казкі), якія трэба таксама парэзаць па 5-10 хвілінаў і павыкладаць.

Вось гэта давай падмагну. Казкі я люблю, як і тэгі нармальныя

5

Працяг: Патрэбная дапамога

Наконт аўдыё даслаў у прыват.
Чакаю жадаючых займацца відэа wink

6

Працяг: Патрэбная дапамога

Серыя дыскаў "Старажытныя Казкі" ix 5 ці 6 (дыскаў)
у хуткім часе закіну

некаторыя казкі у мяне у плэй лісце нават...
хаця і не маленькі ўжо

7

Працяг: Патрэбная дапамога

маю чатыры фільмы якасьці VHS, дубляваных па-беларуску зь іх 2 дзіцячых мульцікі. Для выкладаньня трэкера, я пляную вылучыць гукавыя (беларускія дарожкі) - гэта я здолею. А вось накладаньне на лепшай якасьці відэа, я не дам рады. Парайце.  smile