дайте скорости, плиз!!!
801 2011-12-04 10:35:35
Працяг: Падарожжы дылетанта / TVRip (251 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
802 2011-11-29 09:50:20
Працяг: Падарожжы дылетанта / TVRip (251 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадаліся: Імянін, Старая Беліца, Рэпля
Выправіў гук у Берштах
803 2011-11-28 09:50:17
Працяг: Хрыстос прызямліўся ў Гароднi (1967/89,БеларусьФiльм) (22 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
Здаецца, гэта дублікат https://baravik.org/post/729/
Выдаляем гэтую раздачу ?
804 2011-11-28 09:39:14
Працяг: Сівая Легенда Ўладзіміра Караткевіча / SatRip (7 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
У першым вашым допісе пазначана, што фрагмент. "Пра фільм: Фрагмент дакументальнага фільма-рэканструкцыі..."
А, дзякуй, выправіў.
805 2011-11-25 17:16:17
Працяг: Вячэрняя казка для маленьніх / Радыё 1 / 2010 / rip / ogg / 80 Kbps (20 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)
Пяройдуць вельмі проста - дам спасылку на http з дакачкай з добрай хуткасьцю.
Умовы дзьве: 1. выкласьці вынікі, 2. паведаміць мне якія файлы апрацаваныя
Вось якія перадачы ў мяне ёсьць:
Bielaruski_albom
Dyjaryus
Halasy_stahodzdziau
Klub_damasedau
Maryliny_vandrouki
Mery_Poppins
Nam_zastalasia_spadcyna
Radyjohrestamatyja
Radyjoteatr
Ranica_z_knizkaj
Rodnaje_slova
Teatr_bielaruskaha_radyjo
Teatrasfera
Viacerniaja_kazka
Viecary_na_kanapie
Што там мае сэнс рэзаць, што не - ня ведаю. Трэба глядзець. Калі хто пажадае займацца - кажыце якую перадачу будзеце рабіць і я дашлю спасылку на архівы. Добра б было спытацца ў dzidzitop што ён зрабіў і дзе спыніўся.
806 2011-11-25 16:53:20
Працяг: Вячэрняя казка для маленьніх / Радыё 1 / 2010 / rip / ogg / 80 Kbps (20 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)
Нагадваю, што ў мяне гігов 20 аўдыёзапісаў неразабраных. Утым ліку гэтыя казкі гады за 2 ці больш.
І дакладна у мяне рукі да гэтага ня дойдуць у бліжэйшыя гады. Таму, калі хто жадае парэзаць тыя запісы на асобныя казкі, напісаць назву і гэтак далей - кажыце. Праца нескладаная, навучу, але патрабуе крыху часу.
807 2011-11-25 16:50:00
Працяг: Сівая Легенда Ўладзіміра Караткевіча / SatRip (7 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Чаму фрагмэнт ? Здаецца, увесь фільм. Мо блытаеце з https://baravik.org/topic/69/ ?
808 2011-11-23 11:17:54
Тэма: Астэрыкс на алімпіядзе / Asterix aux Jeux Olympiques / 2008 / DVDRip (8 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Францыя–Іспанія–Нямеччына
Жанар: камэдыя
Працягласьць: 01:52:27
Рэжысэр: Фрэдэрык Фарэст’е (Frederic Forestier), Тама Лянґман (Thomas Langmann)
Пра фільм: Сюжэт трэцяга фільму цыклю, заснаванага на знакамітых коміксах Рэнэ Ґастынні (Гасцінны) і Альбэра Удэрзо (Адэрца), даволі просты. Жыхар адзінай не заваяванай рымлянамі гальскай вёскі завязвае раман з грэцкаю прынцэсаю. Калі ж ён нарэшце насмеліўся пабачыць яе на ўласныя вочы, аказалася, што ў яго ёсць небяспечны супернік. Як атрымаць руку прынцэсы? Перамагчы на алімпіядзе! Але ж ягоны супернік – прыёмны сын Цэзара – Брут...
У ролях: Клявіс Карніяк (Clovis Cornillac), Жэрар Дэпард’ё (Gerard Depardieu ), Ален Дэлён (Alain Delon)
Крыніца: http://pampounia.livejournal.com
Мова: беларуская
Памер: 1.22GiB
Відэа: Xvid, 720x320, 25 fps, 1284kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3 Stereo, 256 kbps
809 2011-11-23 11:15:08
Працяг: Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара / Astérix et Obélix contre César / 1999 / DVDRip (9 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Лепшая якасьць чымся ў старой раздачы
810 2011-11-23 11:14:34
Тэма: Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара / Astérix et Obélix contre César / 1999 / DVDRip (9 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Францыя–Нямеччына–Італія
Жанар: камэдыя
Працягласьць: 01:42:36
Рэжысэр: Клёд Зідзі (Claude Zidi)
Пра фільм: Экранізацыя вядомага французскага коміксу пра тубыльцаў вёскі з Галіі, якая ўпарта змагаецца з рымлянамі. Дзеянне адбываецца ў I стагоддзі да Нашай эры. Уся Галія (сучасная Францыя) акупаваная рымлянамі. Але на поўначы краіны існуе невялікая вёска, дзе жыхары паспяхова ўпарцяцца акупантам. Галы не могуць быць пераможаны, бо ўжываюць магічны элексір друіда Панараміска, пасля чаго пачынаюць валодаюць звышчалавечай сілай. Аднак рымляне, каб адкрыць іх сакрэт, бяруць у палон друіда, пытаючыся здабыць ад яго рэцэпт напою. Астэрыкс і Абелікс спяшаюцца дапамагчы Панараміксу.
У ролях: Жэрар Дэпард’ё (Gerard Depardieu), Крыстыян Клявіе (Christian Clavier)
Крыніца: http://pampounia.livejournal.com
Мова: беларуская
Памер: 1.20 GiB
Відэа: Xvid, 672x288, 25 fps, 1403kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3 Stereo, 256 kbps
811 2011-11-21 18:50:45
Тэма: Сівая Легенда Ўладзіміра Караткевіча / SatRip (7 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:03
Рэжысэр: Андрэй Міцкевіч
Пра фільм: Дакументальны фільм-рэканструкцыя з шэрагам маналогаў-успамінаў сучаснікаў Ул. Караткевіча пра асаблівасці экранізацыі яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха».
Мова: расейская
Памер: 383MiB
Відэа: Xvid, 640x400, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: http://rutube.ru/tracks/5058169.html?v=fee03764fdc1644cdd2c90165eae9e90
812 2011-11-21 18:48:31
Тэма: Михаил Пташук / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:23:05
Мова: расейская
Памер: 294MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
813 2011-11-18 11:57:33
Працяг: Дайсці да Плошчы / 2011 / SatRip (3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дайце хуткасці, калі ласка.
814 2011-11-16 17:28:46
Тэма: Кинорежисёр Виктор Туров / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:24:26
Мова: расейская
Памер: 310MiB
Відэа: Xvid, 720x576, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
815 2011-11-15 10:48:31
Тэма: Я - часавы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:28:26
Пра фільм: Да дня нараджэння Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча) - хранікальна-дакументальны фільм пра творчасць народнага паэта Беларусі, якая складае цэлую эпоху ў гісторыі айчыннай літаратуры. Яго па праве лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы і паэзіі. Яго творчасць неразрыўна звязана з народным жыццём, лепшымі нацыянальнымі традыцыямі. У фільме выкарыстаны відэаматэрыялы з сямейнага архіва Міцкевічаў.
Мова: беларуская
Памер: 361MiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
816 2011-11-15 10:44:56
Працяг: Полесская хроника, Люди на болоте, Дыхание Грозы / Палеская хроніка - Людзі на балоце. Подых навальніцы (серыі 1-8/8), 1984, Іван Мележ (35 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
Людзi, ау!..
Гэта капец нейкi...
І не кажы, кума. Дзе ўсе гэтыя Redangel, Jaanoo, ды іншыя ?
Мо там дзе й mizka будзе праз тыдзень як спампуе ?
817 2011-11-14 20:23:46
Тэма: Забытая флатылія / Zapomniana flotylla / 2005 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:58:47
Рэжысэр: Лешэк Вісьнеўскі (Leszek Wisniewski)
Пра фільм: Пінская рачная флатылія, што ахоўвала ўсходнія межы былой Польшчы ды ў свае найлепшыя часы налічвала каля 100 баявых караблёў і дапаможных адзінак, напісала свае гераічныя старонкі ў гісторыю польска-бальшавіцкай вайне 1920 г. і ў вераснёўскай кампаніі 1939-га. У 1939 г. яе караблі былі збольшага знішчаныя, некаторыя перайшлі ў савецкія, а потым і ў нямецкія рукі ды заставаліся на ўзбраенні да канца вайны.
Мова: беларуская
Памер: 746MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
818 2011-11-14 20:22:47
Працяг: Обратный отсчёт / 2010 / TVRip (121 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадаліся:
Руслан Салей.Прерваный бросок
Фазенда по-советски или заветные сотки
819 2011-11-14 20:19:41
Працяг: Новенькая / Nowa / 2010 / SatRip (10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дадаліся 5 і 6 сэрыі
820 2011-11-11 18:46:39
Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip (46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадаліся: 93 Свіслач - жамчужына асьветы, 94 Дзяржынская пастараль
821 2011-11-10 17:59:48
Тэма: Катынь / Katyń / 2010 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:28:26
Рэжысэр: Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk)
Пра фільм: Стрэл зблізку ў патыліцу, каб не марнаваць кулі на кантрольны. Цела адразу валіцца ў яму – каб не траціць часу. Усе забойцы былі ўзнагароджаныя самім Сталіным за дакладнасць. Галіна Андрэенка ведае ўсе дэталі злачынства, здзейсненага НКВД у Кáтыні. Яна намесніца дырэктара Кáтынскіх могілак і ўжо шмат гадоў збірае сведчанні жыхароў ваколіц. Барбара Владарчык увесь дзень назірае за працаю спадарыні Галіны, якая ведае гісторыю кожнага з забітых у Кáтыні палякаў – амаль 4 400 біяграфіяў. Яны пахаваныя ў 8 масавых магілах. Апроч палякаў, у Кáтыні пахаваныя як найменш 7 тысячаў савецкіх грамадзянаў. Дакладнай лічбы не ведае ніхто, бо архівы ўсё яшчэ закрытыя, а эксгумацыя савецкіх магілаў ніколі не праводзілася. Ніводзін кат не быў асуджаны за кáтынскае злачынства. У 2004-м следства спынілі, а дакументы расследавання засакрэцілі.
Мова: беларуская, расейская
Памер: 361MiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
822 2011-11-09 16:43:35
Тэма: Д’яблавы хітрыкі / Ďáblova lest / 2009 / DVDRip (10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Краіна: Чэхія
Працягласьць: 3 сэрыі па ~1 гадзіне
Ролі выконваюць: Іван Троян (Ivan Trojan), Іржы Дворжак (Jiří Dvořák), Анна Гайслерава (Anna Geislerová)
Пра фільм: У старым кляштары Подлажыцэ, дзе ў ХІІІ стагоддзі была створаная найвялікшая рукапісная кніга ў свеце, «Д’яблава біблія», вядуцца археалагічныя раскопкі. Адна з студэнтак, Эва Турска, трапляе ў рукі таямнічага злачынцы, які хоча прынесці яе ў ахвяру Сатане, аднак ёй цудам удаецца ўцячы. Дзяўчына страчвае памяць і не можа патлумачыць, што адбылося. Доктар выклікае паліцыю, і справаю пачынае займацца камісар Сумара. З дапамогаю навукоўца-рэлігіязнаўца Руны і асістэнткі Ленкі Шмідавай удаецца высветліць, што Эва мела стаць чарговай ахвяраю ў крывавым шэрагу рытуальных забойстваў, пачатак якога губляецца ў цемры стагоддзяў...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 3.68GiB
Відэа: Xvid, 720x400, 25 fps, 2693kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
823 2011-11-09 16:36:52
Працяг: Падарожжы дылетанта / TVRip (251 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадаліся Воўпа і Азёры
824 2011-11-08 16:57:23
Працяг: Крымінальнае чытво / Pulp Fiction / 1994 / BDRip (36 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
А пераклад аднолькавы ? То можа проста дадаць торэнт-файл у тую раздачу ?
825 2011-11-08 12:09:31
Тэма: Заплюшчы вочы / Zmruż oczy / 2002 / DVDRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: Польшча
Жанар: мастацкі
Працягласьць: 01:26:16
Рэжысэр: Анжей Якімонскі/Andrzej Jakimowski
Пра фільм: Аповяд пра дзяўчынку, непаслухмяную і задзірлівую, якой хочацца больш увагі і цярпімасці з боку бацькоў, захопленых сваёй кар'ерай. Яна знаходзіць разуменне ў свайго былога настаўніка, які зараз служыць вартаўніком у калгасе і якога яна спрабуе ўцягнуць у псіхалагічную гульню са сваім бацькам. Яна назірае са боку за тым, што адбываецца сутыкненнем пазіцый і ўяўленняў аб галоўных каштоўнасцях у двух розных людзей. Нягледзячы на вялікую прыхільнасць да гэтай дзяўчынцы, вартаўнік пераконвае яе ў тым, што яны павінны расстацца і ёй варта памірыцца з бацькамі.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.04GiB
Відэа: AVC, 710x426, 25 fps, 1584kbps
Аўдыё 1: 48 kHz, AAC Stereo, 128 kbps (пераклад Белсату)
Аўдыё 2: 48 kHz, AAC Mono, 128 kbps (пераклад 8 каналу)
