1

Тэма: Катынь / Katyń / 2010 / SatRip

Спампаваць: magnet link

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:28:26

Рэжысэр: Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk)

Пра фільм: Стрэл зблізку ў патыліцу, каб не марнаваць кулі на кантрольны. Цела адразу валіцца ў яму – каб не траціць часу. Усе забойцы былі ўзнагароджаныя самім Сталіным за дакладнасць. Галіна Андрэенка ведае ўсе дэталі злачынства, здзейсненага НКВД у Кáтыні. Яна намесніца дырэктара Кáтынскіх могілак і ўжо шмат гадоў збірае сведчанні жыхароў ваколіц. Барбара Владарчык увесь дзень назірае за працаю спадарыні Галіны, якая ведае гісторыю кожнага з забітых у Кáтыні палякаў – амаль 4 400 біяграфіяў. Яны пахаваныя ў 8 масавых магілах. Апроч палякаў, у Кáтыні пахаваныя як найменш 7 тысячаў савецкіх грамадзянаў. Дакладнай лічбы не ведае ніхто, бо архівы ўсё яшчэ закрытыя, а эксгумацыя савецкіх магілаў ніколі не праводзілася. Ніводзін кат не быў асуджаны за кáтынскае злачынства. У 2004-м следства спынілі, а дакументы расследавання засакрэцілі.

Мова: беларуская, расейская

Памер: 361MiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Прычэпкі допісу

Katyn.avi.torrent 6.63 кБ, 49 спампоўванняў з 2011-11-10 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.