Апярэдзілі. Толькі хацеў выкласьці!...  roll

Калі-ласка перапампуйце torrent-файл, хто спампаваў яго раней, бо прыйшлося стварыць яго наноў.

Хм...
Ствары торэнт-файл qBittorrent'ам і нібы ўсё добра, стаю на раздачы.
Прысмактаўся б хто, каб праверыць ці працуе.

Напрыклад вось гэтая раздача: http://www.torrent.by/post/393/#p393
rtorrent нават не спрабуе пералічыць хэш. uTorrent і qBittorrent кажуць, што файл пашкоджаны і адмаўляюцца пачынаць раздачу.
Торэнт ствараў uTorrent'ам двойчы. апошні раз - вось зараз.
Праз недзе паўтары-дзьве гадзіны дабяруся да іншага кампутару, дзе ўсталяваны qBittorrent і паспрабую яшчэ перастварыць torrent-файл qBittorrent'ам.

Альтэрнатыўныя спасылкі:
http://megashare.by/download.php?id=7E97112E
http://megashare.by/download.php?id=CBB6C195
http://megashare.by/download.php?id=E3354202
http://megashare.by/download.php?id=BE4D336B
http://megashare.by/download.php?id=FF804AAE
http://megashare.by/download.php?id=E927F5C4
http://megashare.by/download.php?id=2D13ADDF
http://megashare.by/download.php?id=C7D9B4F0
http://megashare.by/download.php?id=087D08A4
http://megashare.by/download.php?id=0CA92018
http://megashare.by/download.php?id=39CC6635
http://megashare.by/download.php?id=EF6B8C75
http://megashare.by/download.php?id=034C0713
http://megashare.by/download.php?id=AE224DA3
http://megashare.by/download.php?id=E51FF12B
http://megashare.by/download.php?id=AC78C1EE

Перапісанае жыццё (Stranger than Fiction)

http://albums.foto.tut.by/userpics/z/d/1000042634/pz_poster857869.gif

IMDb 7.9/10
жанр: мастацкі фільм, драма
рэжысэр: Марк Фостэр (Marc Forster)
у ралях: Ўілл Феррелл (Will Ferrell), Дастын Гофман (Dustin Hoffman)
год: 2006
краіна: ЗША
мова: беларуская
пераклад: дзьвухгалосы, прафэсійны
працягласьць: 01:48:06
фармат: MPEG4
кантэйнэр: avi
памер: 1.564.854.272 байтаў (DVD1/3)
якасьць: SatRip
відэа: Xvid 704x528 1799kbps 25.00fps [Stream 00]
аўдыё: MPEG Audio Layer 3 48000Hz stereo 117kbps [Stream 01]
md5sum: dd0e4f97246ee237f48caa3ba25514e6

пра фільм: Падатковы інспектар Гэралд Крык (Harold Crick) вядзе даволі нуднае жыццё – кожны наступны дзень паўтарае папярэдні: сумныя перапынкі на каву і вылічаны да секунды перапынак на абед. Але аднойчы Гэралд пачуў у галаве жаночы голас, які з гэтага часу стаў каментаваць усе ягоныя думкі і памкненні. Спярша ён падумаў, што звар’яцеў... Але спакваля са здзіўленнем адкрывае для сябе, што ён... герой раману, а голас, які ён чуе, належыць аўтарцы, якая не толькі апісвае ўсё, што ён робіць, але і праграмуе ягоны далейшы лёс. Крык, усвядоміўшы, што аповед пра яго можа неўзабаве скончыцца, а запланаваны фінал зусім не нагадвае happy end, вырашае знайсці аўтарку раману і змяніць сваё жыццё...

http://albums.foto.tut.by/userpics/z/d/1000042634/pz_thumbs034277.jpg

32

(10 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Паколькі з торэнтам праблемы, выклаў фільм у іншае месца.
Пампуйце, калі-ласка, па http пратаколу і па гасьцю smile
раз
два
тры
чатыры

33

(13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

abodnya напісаў:

Извиняюсь за то, что пишу на москальской, но я не владею белорусским. Если вам не приятно, могу на украинском на трекере разговаривать

Асабіста я ня супраць украінскай мовы тут. Нашыя мовы вельмі блізкія, а украінская мне вельмі падабаецца.
Калісьці ва ўзросьце 5-6 гадоў я як шалёны размаўляў на ўкраінскай мове, мяне бабка навучыла.  smile

34

(13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

пакуль мы зрабілі больш за ўсіх. А Вы?
Ня трэба так. Больш ці менш - гэта ня так важна, галоўнае каб рабілі нешта, хто сколькі можа.
Нават калі чалавек толькі пампуе - гэта ўжо добра, калі ўлічыць стан і ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў.
Таму давайце ня будзем лаяцца, дзяліцца на тых хто зрабіў шмат і хто меней. Давайце рабіць агульную справу не зазіраючы ў чужыя кішэні.
Даведка. Ніякага дачыненьня да "Будзьма" ня маю, нікога адтуль ня ведаю і таксама на якія сродкі яны там існуюць таксама ня ведаю. І ўвогуле падобнымі пытаньнямі не замарочваюся. Бо, на мой погляд, агульная справа важней за падобныя дробязі.

35

(8 адказаў, апублікавана ў Абмеркаванне правайдэраў)

Alkari
Прапаную перанесьці далейшую размову у адпаведны раздзел і стварыць там адпаведную тэму. Там і паразмаўляем. wink
Узнесенае Вамі пытаньне ніяк не тычыцца тэмы абмеркаваньня правайдэраў.

abodnya
Часом не звідси взяли - http://www.hurtom.com/torrents/forum/vi … ll#seeders
Не, гэта Белсатаўскі рып. Там толькі беларуская.  smile
(калі не памыляюся. Але дакладней распавядзе аўтар рэлізу.)

37

(29 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

abask напісаў:

а гэта трэба?

Так! Няхай будзе.  smile

38

(10 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://albums.foto.tut.by/userpics/z/d/1000042634/pk_announce-poster7885694.jpg

жанр: дакумэнтальны, гістарычны
рэжысэр: Зоя Катовіч
год: 2009
краіна: Беларусь
мова: беларуская
працягласьць: 00:30:46
фармат: avi
памер: 364.036.096 байтаў (CD1/2)
якасьць: SatRip
відэа: XVID 704x528 25.00fps 1439Kbps [Video 0]
аўдыё: MPEG Audio Layer 3 48000Hz stereo 128Kbps [Audio 1]

аб фільме: Лічыцца, што ў І сусветнай вайне ўдзельнічала 30 дзяржаваў. Але пералічваючы дзяржавы, звычайна забываюць пра дзесяткі народаў, што ўваходзілі ў склад імперыяў, якія выступілі галоўнымі бакамі вайны. І народы гэтыя, і заселеныя імі краі пацярпелі ад ваеннага Молаха не менш, а часам нават і больш за метраполіі. Гэта датычыць і Беларусі: вялізныя людскія страты, каля мільёна вымушаных уцекачоў, знішчаная эканоміка краю...
Сапраўднай трагедыяй сталася Першая Сусьветная Вайна для нашае зямлі, нашых продкаў. Не першай і не апошняй...

http://albums.foto.tut.by/userpics/z/d/1000042634/pk_thumbs060090.jpg

39

(8 адказаў, апублікавана ў Абмеркаванне правайдэраў)

European Union
Гэта ад нас не залежыць. Толькі Белтэлекам вырашае, што дадаць у сьпіс унутраніх рэсурсаў.

І яшчэ пытаньне: на якую мову перакладаем? У сэнсе, на тарашкевіцу, ці афіцыйную-наркамаўку?

abask
Лічу, што варта размеркавацца, каб не атрымаць некалькі перакладаў аднаго і таго ж файлу.
Давайце я пачну, напрыклад, з admin bans.php.
Да таго ж, гаварым адзін-другому што ўжо перакладзена, каб не было дурной працы.

dzidzitop, лічу другі варыянт (уліковы запіс) найбольш правільным.

42

(8 адказаў, апублікавана ў Абмеркаванне правайдэраў)

Alkari напісаў:

А чаму на жаль? smile

Хм, гэта ж вядома! Таму, што нама выбару.  sad

Vita напісаў:

Як настроиць бясплатнае падключэнне праз гасцевую на ByFly?

Удакладніце, калі-ласка, што канкрэтна наладзіць?

Лічу, што не варта шукаць пераклады на словы "post" i "moderator". Няхай будуць "пост" і "мадэратар" - нічога страшнага ў гэтым няма.
Як нічога страшнага няма ў словах "ліхтар", "крама", "абрыс", "дах" ... ды іншых. Хто сёньня ўзгадае аб іхным германскім паходжаньні?

dzidzitop напісаў:

'Search results'            =>    'Рэзультаты пошуку',

Вынікі пошуку.

dzidzitop напісаў:

'No new posts'                =>    'Няма тэмаў з новым запісамі, якія былі створаныя пасля вашага апошняга візіту.',

Ня ўпэўнены, але мне падаецца, што "візыту".

45

(1 адказаў, апублікавана ў Абмеркаванне правайдэраў)

У гэтай тэме абмяркоўваем працу, тарыфныя пляны, пэрспэктывы, карыстальніцкія налады і ўсё астатняе, што тычыцца гэтага правайдэру.
Даволі цікавы правайдэр. На жаль, пакуль толькі ў Менску, ды й то - "пакрыццё" ў яго невялікае - усяго 2 ці 3 менскія АТС.
З плюсаў: вельмі добрая хуткасьць, статычны ІР, добры сьпіс унутраніх рэсурсаў, даволі адукаваны тэхнічны пэрсанал, неблагая і хуткая (адносна Белтэлекаму) падтрымка.
Зь мінусаў: дасяжны толькі жыхарам сталіцы, ды й то, далёка ня ўсім, тыя анлімныя тарыфы, што былі да нядаўняга часу, былі вельмі нецікавыя ў сэнсе хуткасьць/кошт. А з пачатку лютага 2010 году прыбралі і іх. Што непрымальна для безперабойнай працы ў торэнт-сеціве.
Інфармацыя ад майго сябра-менчука, таму на абсалютную праўду не прэтэндую.

46

(8 адказаў, апублікавана ў Абмеркаванне правайдэраў)

У гэтай тэме абмяркоўваем працу, тарыфныя пляны, пэрспэктывы, карыстальніцкія налады і ўсё астатняе, што тычыцца гэтага найбуйнейшага (на жаль) правайдэру.

hupalo, усё ёсьць, усё захавалася, але трэба пачакаць калі запрацуе трэкер.

Шаноўнае спадарства!
Крытыка канешне вітаецца, але трэба заўважыць, што сайт існуе ўсяго-толькі пару дзён як... І ён толькі будуецца.
Крытыка - гэта, таксама дапамога, але з гэтага боку дапаможнікаў заўсёды хапала.  smile Давайце будзем больш цярплівымі.
І яшчэ. Адной асобе гэтую справу (я маю на ўвазе суправаджэньне сайту - ня толькі пераклад!) цягнуць вельмі цяжка, таму, калі сярод наведвальнікаў ёсьць зацікаўленыя, - php-праграмэры, мовазнаўцы, мастакі..., - калі-ласка, далучайцеся, бо за нас нашую справу ніхто рабіць ня будзе. wink

49

(4 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)

abask напісаў:

Яшчэ адзін доказ таго, што, час торэнт трекераў падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Ну што ж, будзем асвойваць Linux і пераходзіць на Open Office

Дык даўно ўжо!  smile
Дарэчы! Папулярныя дыстрыбутывы Debian GNU/Linux і Ubuntu, няблага размаўляюць па-беларуску. Не без памылак канешне, але даволі нядрэнна. Дзякуючы нашым суайчыннікам, што прымаюць удзел у распрацоўцы.  cool

kastet, пакуль ніяк.
Трэкер яшчэ пакуль не працуе.  sad
Дарэчы, Крымінальнае чтыво таксама было, калі ня блытаю.