1

Тэма: Новы этап ў жыцці сайта

З пачатку зімы сайт некалькі разоў быў атакаваны DDoS атакамі.
Акрамя гэтага пастаяннае павелічэнне колькасці карыстальнікаў дадала дадатковую нагрузку на сэрвер.
Былы рухавічок не вытрымаў... (R.I.P) smile

Штомесячныя/штотыднёвыя абузы праваўладальнікаў схіляюць да думкі аб тым што эра звычайных трэкераў падыходзіць да свайго лагічнага канца.

Вакол torrent.by сабралася супольнасць людзей неабыякавых да пытанняў развіцця роднай мовы і культуры. Павышэння нацыянальнай самасвядомасці.
Заснавальнік праэкта адчувае сябе ў адказе перад гэтымі людзьмі. Таму была вырашана даць праэкту другой шанс на жыццё, ў новым выглядзе. На жаль беларускамоўная кальтура знаходзіцца ў такім стане, што праваўладальнікі наўрад ці будуць супраць распаўсюджання аб'ектаў аўтарскага права праз такія рэсурсы як наш. Таму новы напрамак развіцця сайту будзе цалкам накіраваны на вырашэнне гэтых задач.

На форуме будуць размяшчацца спасылкі для запампоўкі на наш трэкер (з'явіцца ў хуткім часе) і на іншыя рэсурсы ў сеціве (торэнт-трэкеры і інш).

Заўсёды Ваш, Аляксандар.

2

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Годныя мэты!
Дзякуй за вашую працу ў гэтым накірунку!
Мая падтрымка будзе забясьпечына.

3

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

А можно на мульфильмы/аниме отдельный раздел создать?

4

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Даю згоду.Родную мову наперад!!!

5

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Вы робіце сапраўды вельмі важную справву! Поспехаў

6

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

"Вы робіце сапраўды вельмі важную справву! Поспехаў"
Поспех залежыць ад нас, і папулярнасць трэкера таксама, таму давайце будем падтрымліваць праект. Мая актыунасць на трэкеры вельмі моцна залежыць ад даступнасці яго па гасцявому ад ByFly. Матэрыялу у мяне ня шмат, але раздаць яго на тарыфным плане "Выдатны" гэта значыць аддаць увесь уключаны у пакет трафік. Таму буду дапамагаць ссылкамі на файлаабменнікі....
Хацеў бы папрасіць admina каб на трэкеры было як можна меней англіскай мовы... ато я пакуль не разумею як ствараць тэмы...

Апошні раз адрэдагавана ggau (2010-02-18 23:01:33)

7

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

ggau напісаў:

Хацеў бы папрасіць admina каб на трэкеры было як можна меней англіскай мовы... ато я пакуль не разумею як ствараць тэмы...

Дапамагайце http://www.torrent.by/topic/6/

8

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Добрая вашая справа!
Гэткімі ж крокамі наперад далей!

З.Ы.
А ці можна - каб у тэмах быў раздзел: Кнігі (у дадатак да раздзелу "літаратура")?

Ваўкалака, сабака, кыш! кашкалака-жабалака....

9

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Шаноуны Аляксандр, я па уласнай iнiцыятыве зрабiу суполку гэтага сайту у сетцы "вконтакте"...    Калi Вы ня супраць, калi ласка, пакiньце Ваш mail , каб я прапанавау Вам там стаць адмiнам. Цi напiшыце, дзе яго магчыма знайсьцi/// Дзяк))

10

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Аляксандру, шчыры Вам дзякуй! Няма сумневу, толькі супольна дамо рады! З пашанай, Сяржук.

11

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Хутчэй за ўсё фінансавай аддачы з гэтага праекта ўладальніку будзе мала (ці нават адны страты), але яно таго варта, ды і мы не чужыя, дапаможам!

Дзякуй вялікі!

12

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Паньства-спадарства, пад нашыя справы я нарэшце зрабіў суполку у ЖЖ, з якой, спадзяюся, да нас прыйдзе можа некалькі сотняў добрых карыстальнікаў й сяброў.

http://community.livejournal.com/torrent_by/

Суполку мусіць трэба выкарыстоўваць выключна для адвертайзынгу нашага трэкера, таму ў ёй - толькі кароткія анонсы падзей і навін трэкера са спасылкамі сюды, на трэкер/форум.

Такія справы.

13

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Добрая навіна, вельмі добрая!
Дзякуй Вам, Алесь, за Вашую працу!  smile
Шчыра кажучы, мне сорамна, бо акрамя ідэяў, асабіста мяне, больш ні на што не хапіла.
Але спадзяюся, што нейкі ўнёсак ў перакладзе ад мяне ўсё ж будзе, нягледзячы на цяжкі час, што напаткаў мяне... Да таго ж, спадзяюся на актыўны ўдзел з майго боку па стварэньню цікавых рэлізаў.  smile

14

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

скажыце, цi будзе улiчвацца рэйтынг?

15

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Можно немного увеличить допустимый размер аватара?
хотяб 100Х100

16

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

я б параіў вам сысці з беларускага дамена.тады вы не будзеце залежныя ад беларускага заканадаўства, ды і грошай у кішэнях больш будзе;)

17

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Jaramir напісаў:

скажыце, цi будзе улiчвацца рэйтынг?

а гэта трэба?

18

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Alkari напісаў:

я б параіў вам сысці з беларускага дамена.тады вы не будзеце залежныя ад беларускага заканадаўства, ды і грошай у кішэнях больш будзе;)

падлажваліся пад існуючы дамен
калі б рабілі ўсе спачатку хутчэй за ўсё так бы і зрабілі
думаю заканадаўству моцна не памяшаем  smile

19

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

думаю заканадаўству моцна не памяшаем

галоўнае каб заканадаўства не памяшала вам;)

20

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

abask напісаў:

а гэта трэба?

Так! Няхай будзе.  smile

21

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

A gde moxno vibrat' yazik - pol saita na eng, tak uzh bilo bi legche vse na eng. Vibor est'?

22

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Профіль свой адчыніце, на старонцы Settings ёсьць магчымасьць выбраць мову.

23

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Siroga напісаў:
abask напісаў:

а гэта трэба?

Так! Няхай будзе.  smile

Не, ня трэба. Бо потым пачнецца "з рэйтынгам меньш за 0.3 нельга нічога пампаваць", "каб выцягнуць фільм трэба зарэгістравацца з 4 да 5 гадзін ранку"

24

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Не, а где полный перевод на инглиш?

Працяг: Новы этап ў жыцці сайта

Вітаю.
Спадарства, ёсць трошкі цікавага медыа і жаданне падзяліцца, але няма магчымасці раздаваць...

Прычэпкі допісу

Скрын.jpg 306.44 кБ, 1 спампоўванняў з 2013-08-23 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.