1

Тэма: TCM

У гэтай тэме абмяркоўваем працу, тарыфныя пляны, пэрспэктывы, карыстальніцкія налады і ўсё астатняе, што тычыцца гэтага правайдэру.
Даволі цікавы правайдэр. На жаль, пакуль толькі ў Менску, ды й то - "пакрыццё" ў яго невялікае - усяго 2 ці 3 менскія АТС.
З плюсаў: вельмі добрая хуткасьць, статычны ІР, добры сьпіс унутраніх рэсурсаў, даволі адукаваны тэхнічны пэрсанал, неблагая і хуткая (адносна Белтэлекаму) падтрымка.
Зь мінусаў: дасяжны толькі жыхарам сталіцы, ды й то, далёка ня ўсім, тыя анлімныя тарыфы, што былі да нядаўняга часу, былі вельмі нецікавыя ў сэнсе хуткасьць/кошт. А з пачатку лютага 2010 году прыбралі і іх. Што непрымальна для безперабойнай працы ў торэнт-сеціве.
Інфармацыя ад майго сябра-менчука, таму на абсалютную праўду не прэтэндую.

2

Працяг: TCM

darkgreenwolf напісаў:

нават і не  чуў пра такое  neutral

http://tcm.by/