З Халодным сэрцам 2 нейкая праблема - ёсьць толькі гук, відеа не працуе. Перамампоўваў файл двойчы. Гэта толькі ў мяне так?

Шчыры дзякуй! Чакаем працяг.)

Вялікая павага аўтару перакладу и агучкі. Зрабіць такое кіно - вельмі, вельмі вялікая і клапатлівая праца. Ёсьць невялікія хібы кшталту "ідзі сюды" замест "хадзі". Вельмі добра атрымалася агучка на розныя галасы, трэба працаваць далей, і дзевак таксама агучваць "дзявоцкімі" галасамі.) Увогуле аўтар агучкі мае талент, нельга кідаць гэты высакародны занятак, абавязкова трэба працягваць...)
Адзінае, што вельмі сапсавала ўражаньне - два мацерныя словы з вуснаў Макса. На што яны? Кіно зь імі лепей не зрабілася, і ўвогуле мацерная лаянка гэта не нашая моўная традыцыя. І гэта не той выпадак, калі лаянка дадае атмасфэры, як у "Lock, stock, and two smocking barrels" альбо "Bundock Saints". Хацеў паглядзець кіно зь дзяўчынай, але цяпер не магу - сорамна.

4

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

big_smile

5

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://pp.vk.me/c623630/v623630414/4b5c6/x8xRrqsW7_U.jpg
Назва: Ненажэрны/Ravenous
Год: 1999
Краіна: ЗША, Вялікабрытанія, Чэхія
Рэжысёр: Антонія Бёрд
У ролях: Гай Пірс, Робэрт Карлайл, Джэфры Джонс, Ніл МакДонах
Жанр: Трылер

Мова: Беларуская
Пераклад: Аматарскі (аднагалосы)
Cубтытры: Няма

Фармат: MKV
Відэа: 720x304
Працягласьць: 01:40:48
Памер: 1,19 Gb

Апісаньне: Сапраўднае мужчынскае кіно з мужчынскім характарам. Аніякіх прыгажунь, аніякага каханьня, аніякае рамантыкі. Толькі суворыя вайскоўцы, якія патрапілі ў пастку крывавага забойцы, і галоўны герой - баязьлівец, які вымушаны зрабіць складаны выбар: альбо самому зрабіцца такім самым забойцам, альбо дазволіць сябе забіць, альбо набрацца мужнасьці і пераадолець сваю маладушнасьць.

Кіно, вартае прагляду. Вельмі якасныя дэкарацыі, бездакорныя касьцюмы, незвычайная музыка. Цікава, што ў музычных кампазіцыях фільму добра чуваць гукі цымбалаў.

Дадатковая інфармацыя: У перакладзе толькі літаратурная беларуская мова, лаянкі і брудных словаў няма. Але не раім глядзець дзецям і жанчынам, бо ў фільме прысутнічаюць кроў і забойствы.

Паглязець анлайн можна тут: https://vk.com/videos-16270063?section= … _-16270063

https://pp.vk.me/c625218/v625218414/3c472/tqs89RwfZhA.jpg
https://pp.vk.me/c625218/v625218414/3c46a/TN-C2X87ZE0.jpg
https://pp.vk.me/c625218/v625218414/3c47b/MpMiUsqmlAM.jpg

Змушаны трошкі пагадзіцца, шаноўныя сябры, бо сам сутыкнуўся з гэтай праблемай, калі пачаў працаваць з "Дрыжаньнямі" - у некаторых выпадках не атрымліваецца зрабіць пераклад без "гаўна"... Але я ўсё роўна лічу: брудных словаў трэба як мага больш старанна пазьбягаць.

7

(12 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://pp.vk.me/c314325/v314325414/a80c/pHTcL_DJGw0.jpg

Назва: Дрыжаньні/Tremors
Год: 1989
Краіна: ЗША
Рэжысёр: Рон Андэрвуд
У ролях: Кэвін Бэйкан, Фрэд Уорд, Фін Картэр, Майкл Гросс
Жанр: Фантастыка, жахі, камэдыя, прыгоды

Мова: Беларуская
Пераклад: Аматарскі (аднагалосы)
Cубтытры: Няма

Фармат: MKV
Відэа: 1024x560
Працягласьць: 01:35:48
Памер: 2,55 Gb


Апісаньне:  Фільм, які даўно стаў клясыкай адразу ў двух жанрах - камэдыя і жахі. Невялікае мястэчка пасярод пустэльні ў штаце Нэвада атакоўваюць невядомыя пачвары - вялізарныя чарвякі, якія палююць на людзей і жывёл наўпрост з-пад зямлі. Жыхары мястэчка павінны ратавацца, але як гэта зрабіць, калі нельга ступаць нагамі па зямлі?...

Дадатковая інфармацыя:  У беларускамоўным перакладзе ў невялікай колькасьці прысутнічаюць некаторыя брудныя словы. Нажаль, цяжка не ўжыць слова "гаўно", калі героі размаўляюць паміж сабою менавіта пра гаўно ў літаральным сэнсе. Таму - не варта паказваць кіно дзецям і жанчынам.


https://pp.vk.me/c314325/v314325414/a836/bLikW2xr--o.jpg
https://pp.vk.me/c314325/v314325414/a83e/JUYif0x7s90.jpg
https://pp.vk.me/c314325/v314325414/a82d/VsSgh-2Q_V8.jpg

Мая сьціплая рэцэнзія ў стылі зварота да аўтараў пераклада.

Першае - станоўчае. Сябры, нізкі вам паклон і вялікая падзяка, гэта вельмі добрая справа, якую вы робіце. Беларускамоўных фільмаў няшмат, частка зь іх - з жудасным гукам, а вашыя пераклады вельмі прыемна чуць. Пераклад атрымаўся добры, я для сябе адкрыў некаторыя цікавыя словы, якіх раней ня ведаў, агучка атрымалася добрая, малайцы!
Але цяпер - другое, адмоўнае. Тое ж самае, што я казаў пра "Адзін дома" - ну навошта вы ўжываеце розныя брудныя словы? Напрыклад неаднойчы прагучала "срака"...  Мы тут у сябе, ў Іркуцку, перыядычна зьбіраемся глядзець беларускамоўнае кіно, прыходзіць ня толькі моладзь, але і дзеці, і людзі сталага ўзросту... Я ўжо зьбіраўся у бліжэйшы час прапанаваць сябрам сабрацца і паглядзець "Вечнае зьзяньне...", але цяпер нават ня ведаю... Сорамна. Падчас прагляду я нават напісаў СМС Алегу Рудакову, спытаўся - ці нармалёва гэта, ўжываць слова "срака" сярод інтэлігентных людзей? Думаў, можа гэта я чагосьці ня ведаю і не разумею...
Якую мэту вы перасьледваеце, ўжываючы гэткія словы? Чым кіно са словам "срака" лепей за тое ж самае кіно без слова "срака"?...  Кожная беларуская агучка - вялікая каштоўнасьць, мы, нажаль, не Расея, дзе для некаторых фільмаў існуе па дзьве, па тры, а ў некаторых выпадках нават да сямі расейскамоўных агучак. На кожны густ - не падабаецца табе агучка з некаторымі словамі - калі ласка, вось табе іншая, без гэткіх словаў...
На мой погляд, вы такімі словамі толькі псуеце уражаньне ад сваёй працы (пры тым, што й бяз гэтага знойдзецца зашмат крытыкаў, якія ўсё аббрэшуць - і русізмы, і палянізмы, і вымаўленьне, і якасьць гуку...) Трэба ж наадварот, пашыраць кола аматараў беларускамоўнага кіно, а гэтая словы яго толькі абмяжоўваюць. Можа й нязначна, можа я перабольшваю, але ўпэўнены - абмяжоўваюць, таму што асабіста я ведаю шмат людей, якім гэта будзе не да спадобы. Тым больш, дзецям такія фільмы паказваць няма ніякага жаданьня.

Спадзяюся, што вы будзеце працягваць сваю працу, і спадзяюся, што мае словы не прагучаць дарэмна.
З вялікай павагай і ўдзячнасьцю.

Жак Кусто - беларус?...

10

(9 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Сябры, я перазаліў торэнт зноў, разабраўся, як гэта трэба рабіць, каб усё працавала. Пампуйце торэнт яшчэ раз, цяпер мульцік  раздаёцца з двух кампутараў.

11

(9 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Сябры, я, мабыць, дзесьці памыліўся, калі рабіў торэнт ды чапляў яго да паведамленьня. Пісаў у службу падтрымкі, але ніхто не адказвае. Раней я гэтым ніколі не займаўся. Можа, хто зможа мне дапамагчы ўсё зрабіць як трэба?...

Вітаю.
Дапамажыце, калі ласка, у вырашэньні маёй праблемы.
Два дні таму я размясьціў торэнт, каб падзяліцца мульцікам "Мой сусед Тотара". Раней ніколі гэтым не займаўся, таму карыстаўся настаўленьнямі з інтэрнэту ды з Частых Пытаньняў на Баравіку. Меркаваў, што ўсё зрабіў як трэба. Але дагэтуль, ужо два дні, у мяне не пачынаецца раздача, пры тым, што мой торэнт быў спампаваны 13 разоў, а кампутар у мяне амаль што заўсёды ўключаны.
Дзе я мог памыліцца? Як гэта знайсьці ды выправіць?
Дзякую.

13

(9 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

выдалена па патрабаванні праваўладальніка