1

Тэма: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

http://cs310831.vk.me/v310831319/2116/MQoHnyQ5U6I.jpg

Краіна: ЗША
Жанр: фантастыка, драма, мэлядрама
Працягласьць: 108 хв.
Рэжысэр: Мішэль Ґондры
У ролях: Джым Кэры, Кейт Ўінсьлет, Элайджа Вуд і інш.
Пераклад: аматарскі шматгалосы
Памер: 1,37 ГБ
Відэа: H.264, 784x416, 23.976 fps, 1690kbps
Аўдыё: Беларуская; AAC LC; -q 0.45; 2 ch; 48 Khz

[video]Няправільный тэг (павінен быць [video]service:ID[/video])

Апошні раз адрэдагавана kandrat (2014-01-03 12:45:09)

Прычэпкі допісу

Eternal.Sunshine.of.the.Spotless.Mind.2004.futubela.torrent 14.07 кБ, 419 спампоўванняў з 2013-10-22 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.
vk.com/futubela

2

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

раздайце калі ласка

3

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

буду раздаваць, пераклад добры. дзякуй! ^_^

4

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Оў, клёва! Давайце пампаваць)

5

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

пераклад ачмурэнны smile

раздача хуткая!

6

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

mash-by-mash напісаў:

пераклад ачмурэнны smile

раздача хуткая!

mash-by-mash, адкажыце мне калі-ласка на асабістае паведамленне... асабістым паведамленнем;) я пісаў вам нейкі час таму

Апошні раз адрэдагавана sality_nam (2013-10-25 12:52:39)

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Мая сьціплая рэцэнзія ў стылі зварота да аўтараў пераклада.

Першае - станоўчае. Сябры, нізкі вам паклон і вялікая падзяка, гэта вельмі добрая справа, якую вы робіце. Беларускамоўных фільмаў няшмат, частка зь іх - з жудасным гукам, а вашыя пераклады вельмі прыемна чуць. Пераклад атрымаўся добры, я для сябе адкрыў некаторыя цікавыя словы, якіх раней ня ведаў, агучка атрымалася добрая, малайцы!
Але цяпер - другое, адмоўнае. Тое ж самае, што я казаў пра "Адзін дома" - ну навошта вы ўжываеце розныя брудныя словы? Напрыклад неаднойчы прагучала "срака"...  Мы тут у сябе, ў Іркуцку, перыядычна зьбіраемся глядзець беларускамоўнае кіно, прыходзіць ня толькі моладзь, але і дзеці, і людзі сталага ўзросту... Я ўжо зьбіраўся у бліжэйшы час прапанаваць сябрам сабрацца і паглядзець "Вечнае зьзяньне...", але цяпер нават ня ведаю... Сорамна. Падчас прагляду я нават напісаў СМС Алегу Рудакову, спытаўся - ці нармалёва гэта, ўжываць слова "срака" сярод інтэлігентных людзей? Думаў, можа гэта я чагосьці ня ведаю і не разумею...
Якую мэту вы перасьледваеце, ўжываючы гэткія словы? Чым кіно са словам "срака" лепей за тое ж самае кіно без слова "срака"?...  Кожная беларуская агучка - вялікая каштоўнасьць, мы, нажаль, не Расея, дзе для некаторых фільмаў існуе па дзьве, па тры, а ў некаторых выпадках нават да сямі расейскамоўных агучак. На кожны густ - не падабаецца табе агучка з некаторымі словамі - калі ласка, вось табе іншая, без гэткіх словаў...
На мой погляд, вы такімі словамі толькі псуеце уражаньне ад сваёй працы (пры тым, што й бяз гэтага знойдзецца зашмат крытыкаў, якія ўсё аббрэшуць - і русізмы, і палянізмы, і вымаўленьне, і якасьць гуку...) Трэба ж наадварот, пашыраць кола аматараў беларускамоўнага кіно, а гэтая словы яго толькі абмяжоўваюць. Можа й нязначна, можа я перабольшваю, але ўпэўнены - абмяжоўваюць, таму што асабіста я ведаю шмат людей, якім гэта будзе не да спадобы. Тым больш, дзецям такія фільмы паказваць няма ніякага жаданьня.

Спадзяюся, што вы будзеце працягваць сваю працу, і спадзяюся, што мае словы не прагучаць дарэмна.
З вялікай павагай і ўдзячнасьцю.

Апошні раз адрэдагавана Вавёрка (2013-10-26 15:14:10)

8

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Паважаны Вавёрка, вялікі дзякуй Вам за шчыры водгук. Вашыя словы пачутыя і прынятыя да ўвагі. smile
Але хацелася б большага тлумачэньня, што вы лічыце "бруднымі словамі".
Калі гаварыць пра слова "срака", то я ўласнымі вушамі чула яго ад бабулі (вельмі набажнага і прыстойнага чалавека) і нічога дрэннага ў ім ня бачу.

9

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Нічога сабе цнатлівыя беларусы там, у Іркуцку... О_О Як вы на вуліцу выходзіце, калі "срака" так моцна абражае вас?! Ці ў вас там не лаюцца?
Увогуле, фільм для дзяцей узростам 16+ Мне падаецца, да такіх гадоў ужо і не такога начуліся.

10

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Дазволю сабе не пагадзіцца з Вавёркай.
Перакладаць трэба максімальна набліжана да арыгіналу!

Вялікі дзякуй за працу!

Апошні раз адрэдагавана rootical (2013-11-06 12:32:26)

11

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

А я згодна з Вавёркай. Гэта слова надта ўжо рэжа слых.

12

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Можа, слова, пра якое мы тут дыскутуем, і ў межах прыстойнасці, але яно там прагучала вельмі нечакана і не да месца. Галоўныя героі - інтылігентныя людзі, ну і няўжо ж у нас хлопец з дзяўчынай між сабой могуць дазволіць ужыць такое слова?
Але наогул пераклад добры. "Апівоша" парвала)

13

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Вавёрка напісаў:

Напрыклад неаднойчы прагучала "срака"
... ўжываць слова "срака" сярод інтэлігентных людзей?
Чым кіно са словам "срака" лепей за тое ж самае кіно без слова "срака"?...

Вы самi больш разоў гэта слова напiсалi, чым яно ў фiльме гучала)

14

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Вавёрка напісаў:

...Але цяпер - другое, адмоўнае. Тое ж самае, што я казаў пра "Адзін дома" - ну навошта вы ўжываеце розныя брудныя словы? Напрыклад неаднойчы прагучала "срака"...  Мы тут у сябе, ў Іркуцку, перыядычна зьбіраемся глядзець беларускамоўнае кіно, прыходзіць ня толькі моладзь, але і дзеці, і людзі сталага ўзросту... Я ўжо зьбіраўся у бліжэйшы час прапанаваць сябрам сабрацца і паглядзець "Вечнае зьзяньне...", але цяпер нават ня ведаю... Сорамна. Падчас прагляду я нават напісаў СМС Алегу Рудакову, спытаўся - ці нармалёва гэта, ўжываць слова "срака" сярод інтэлігентных людзей?

Далучаюся да сказанага.
Пры ўсім добрым, што робіцца, частку беларускамоўных фільмаў не магу паказваць дома ні жонцы, ні дзецям праз паскудныя слоўцы. Канечне, можна "па-сучаснаму" заявіць, што нічога дрэннага ў іх няма, спаслацца на тое, што трэба "як у жыцці", але не магу ўявіць такую лексіку ў фільмах  Леаніда Гайдая, знакамітага савецкага кінарэжысэра.
Прыкра, што перакладчыкі часам абіраюць найгоршы з наяўных варыянтаў. Замест той жа "сракі" можна сказаць "дупа" або "задніца".

Яшчэ хачу параіць не перакладаць пасрэдныя фільмы, лепей сканцэнтравацца на добрым.

15

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Бяда, як маленькія)
Калі ў арыгінале падобныя словы - то і пераклад адпаведны. Ці цэнзура вам больш падабаецца?

16

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Спадарства, станьце калі ласка на раздачу

17

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Даражэнькія, ну станьце калі ласка ўжо :-*
комп суткі пампуе...закіпае ўжо sad

18

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

VitautArabello напісаў:

Замест той жа "сракі" можна сказаць "дупа" або "задніца".

А чым задніца з дупаю лепшыя? У дыялектным слоўніку і срака, і дупа, і задніца стаяць у адным шэрагу - http://slounik.org/228741.html
Прашу заўважыць, без усякіх памет пра тое, што гэтыя словы грубыя ці лаянкавыя. Тое самае бачым у найстарэйшым беларускім слоўніку Насовіча (балазе, у той час такія рэчы не саромеліся дадаваць у слоўнік):

http://i58.fastpic.ru/big/2013/1218/dd/32c592d20962c7098182df78d3a539dd.jpeg

Дык чаму мы павінны пазьбягаць у перакладзе звычайных беларускіх слоў? Гэта жывая, гутарковая мова, а не вылізаны кабінэтны стандарт.

Апошні раз адрэдагавана kandrat (2013-12-18 12:45:16)

vk.com/futubela

19

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Урэшце, "срака" ўжываецца нават у тэатры. Я таксама не бачу тут нічога амаральнага).

20

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Tosha13 напісаў:

Урэшце, "срака" ўжываецца нават у тэатры. Я таксама не бачу тут нічога амаральнага).

Днямі "Свабода" пералічыла "Топ-5 фільмаў на Новы год у беларускім дубляжы" (http://www.svaboda.org/content/article/25217474.html), першым з якім ідзе "Любоў насамрэч". Я ўспомніў, як пяць гадоў таму купіў гэты фільм на кампакце вось тут: http://www.e-krama.com/default.aspx (зараз не дзейнічае). Купіў для дзяцей, бо агучаны па-беларуску. Аказалася, глядзець гэтую погань нельга. Ужо на чацвёртай хвіліне дыялог: "Гэта гаўно, Джым!" - "Гэта гаўно з чыстага золата!"

Калі нехта любіць фільмы з "гаўном", дык канечне аб густах не спрачаюцца - кожнаму сваё.
Калі фінансаваны Польшчай або ЗША "Белсат" прымушае перакладаць менавіта такія польскія або амерыканскія фільмы, то можна зразумець. Нельга - калі ў перакладчыкаў ёсць выбар.

Я са свайго боку тыдзень таму паглядзеў узбецкі фільм "Сагдыяна" - можа што і наіўна, але ўзнёсла і не пахабна. У кожным разе брыдкаслоўя там не было. Лепей такое па-руску, чым брыдота па-беларуску.

21

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

VitautArabello напісаў:

Калі нехта любіць фільмы з "гаўном", дык канечне аб густах не спрачаюцца - кожнаму сваё.

Памятаю, чытаў дзённiк якога-та расейскага афiцера, што прыбыў на тэыторыю Беларусi, калi Жэчь Паспалiтую раздзелiлi. Так ён быў вельмi здзiуленый, бо людзi там ходзiлi ва усiм бялым, насiлi вусы i не вытрымалi з рук трубак, а наймацнейшая лаянка была "пацалуй сраку". Там яшче шмат якiх успамiн было, але запамятавал гэта.

P.S. Дзякую гэты сайт i яго сяброў за кожны пераклад, бо жыву ў Эстонii, а вывучыць мову тут, у нас, не так лёкка: толькi кнiгi да фiльмы дапамагаюць, бо я не змагар ды мець з нiмi зносiны дзеля вывучэння на мой конт вельмi небяспечна.))

22

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Можна гэты фільм паглядзець на Vimeo
http://vimeo.com/83496381

Ці адразу тут

Здымкі экрана Паказаць
[video]Няправільный тэг (павінен быць [video]service:ID[/video])

23

Працяг: Вечнае зьзяньне чыстага розуму / Eternal Sunshine of the Spotless Mind / 2004 / BDRip

Змушаны трошкі пагадзіцца, шаноўныя сябры, бо сам сутыкнуўся з гэтай праблемай, калі пачаў працаваць з "Дрыжаньнямі" - у некаторых выпадках не атрымліваецца зрабіць пераклад без "гаўна"... Але я ўсё роўна лічу: брудных словаў трэба як мага больш старанна пазьбягаць.